Урок даследаванне з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій " абагульняльнае слова пры аднародных членах сказа "




НазваУрок даследаванне з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій " абагульняльнае слова пры аднародных членах сказа "
Дата канвертавання26.11.2012
Памер70.41 Kb.
ТыпУрок
Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Сярэдняя школа №15”


Урок – даследаванне

з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій

АБАГУЛЬНЯЛЬНАЕ СЛОВА ПРЫ АДНАРОДНЫХ

ЧЛЕНАХ СКАЗА ”


Настаўнік: Наважылава С. Р.

8 клас


Магілёў, 2011.


МЭТЫ ЎРОКА:


1. Пашырыць веды вучняў пра сказы з абагульняльнымі словамі пры аднародных членах сказа, удасканаліць уменне знаходзіць абагульняльныя словы і аднародныя члены сказа, выпрацоўваць навыкі пастаноўкі знакаў прыпынку ў вызначаных сказах.

2. Развіваць уменне выкарыстоўваць абагульняльнае слова ў маўленні.

3. Выхоўваць любоў і паважлівыя адносіны да роднай мовы.


АБСТАЛЯВАННЕ:


  1. План даследавання.

  2. Карткі з этапамі даследавання і заданнямі да кожнага этапа.

  3. Камп’ютары.



Ход урока


І. Арганізацыйны момант.


ІІ. Даследаванне новага матэрыялу і замацаванне.


Настаўнік называе тэму ўрока, зазначае, што ўрок будзе праходзіць у форме даследавання, звяртае ўвагу вучняў на план даследавання, змешчаны на дошцы.

Вучні, абапіраючыся на этапы даследавання, фармулююць мэты ўрока, якія ўдакладняе настаўнік.

Вучань чытае на памяць верш С. Грахоўскага “Словы”, які з’яўляецца эпіграфам да ўрока:


Над намі словы ўладараць.

Мы чуем і гаворым іх.

Яны то здружаць, то пасвараць

Сяброў і ворагаў маіх.

Ад слова сэрца халадзее,

Праходзіць сон і забыццё.

Ад слова рушацца надзеі,

Ад слова свеціцца жыццё.


Ад слова вырастаюць крылы,

А ў сэрцы стукае любоў,

Ад слова прыбываюць сілы,

Дык не шкадуйце шчырых слоў.



  1. Э Т А П. ПАНЯЦЦЕ ПРА АБАГУЛЬНЯЛЬНАЕ СЛОВА.


Тэарэтычная частка:

Вучні, карыстаючыся падручнікам, рыхтуюць адказы на пытанні:

а). Якое слова называецца абагульняльным?

б). Якія часціны мовы часцей за ўсё ўжываюцца ў ролі абагульняльных слоў?

Вучні адказваюць на пытанні і пераходзяць да заданняў.

Практычная частка:

а). Устаўце ў сказ аднародныя члены сказа. Сказ запішыце.

На паліцах знаходзіліся розныя рэчы: . . .

б). Устаўце ў сказ абагульняльнае слова. Сказ запішыце.

Непадалёку ад хаты раслі розныя . . . : разгалістыя яблыні, высокія грушы, каржакаватыя слівы.

в). Якімі часцінамі мовы выражана ў сказах абагульняльнае слова?


5 в у ч н я ў п р а ц у ю ц ь з а к а м п ‘ ю т а р а м і.


Вучні правяраюць заданні, удакладняюць адказы адзін аднаго.



  1. Э Т А П. СІНТАКСІЧНАЯ РОЛЯ АБАГУЛЬНЯЛЬНАГА СЛОВА.


Тэарэтычная частка:

Вучні, карыстаючыся падручнікам, рыхтуюць адказ на пытанне:

Якім членам сказа з’яўляецца абагульняльнае слова?

Вучні адказваюць на пытанне і пераходзяць да заданняў.

Практычная частка:

Спішыце сказы, высветліце, якім членам сказа з’яўляецца абагульняльнае слова:

а). Белыя аблокі, высокі бор, булькатанне крынічкі – усё гэта радавала вока і слых падарожніка.

б). На рэках, будоўлях і нівах, на поўдзень, на поўнач і ўсход – усюды працуе рупліва вялікі наш родны народ.


5 в у ч н я ў п р а ц у ю ц ь з а к а м п ‘ ю т а р а м і.


Каля дошкі вучаніца выконвае сінтаксічны разбор сказа:

Дзеці шчыра вераць усім: чалавеку, і дрэву, і зверу, тэлефільмам і кнігам сваім.


Вучні правяраюць заданні, удакладняюць адказы адзін аднаго.


Х В І Л І Н К А А Д П А Ч Ы Н К У

Вучням прапануецца паглядзець прэзентацыю слайдаў на тэму прыроды, паслухаць гукі прыроды.

Вучні абмяркоўваюць убачанае, адказваюць на пытанні:

а). Пра што вы думалі ў час прэзентацыі?

б). Які слайд вам запомніўся?

в). Дзе вы хацелі б апынуцца?



  1. Э Т А П. ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ ПРЫ АБАГУЛЬНЯЛЬНЫМ СЛОВЕ І АДНАРОДНЫХ ЧЛЕНАХ СКАЗА.


Тэарэтычная частка:

Вучні раглядаюць схемы пр.252 і расказваюць пра знакі прыпынку пры абагульняльным слове.

Практычная частка:

Спішыце сказы, пастаўце знакі прыпынку:

а). І вуліца і хата і возера і вёска усё выглядала прыгожа вясновай раніцай.

б). Дажджу прасіла ўсё вакол густое голле вішняка бары маленькая рака.

в). Звычайна ў такі ясны дзень усюды на вуліцах на лузе на стадыёне гуляюць дзеці.


5 в у ч н я ў п р а ц у ю ц ь з а к а м п ‘ ю т а р а м і.


Вучні правяраюць заданні, удакладняюць адказы адзін аднаго.


III. Абагульненне.

Вучні запаўняюць картку “Вынікі даследавання”:

  1. На ўроку разглядалі паняцце . . .

  2. У працэсе працы высветлілі . . .

  3. Практычнае прымяненне вынікаў даследавання . . .


Р Э Ф Л Е К С І Я.

Вучні заканчваюць сказы:

1. Я на ўроку . . . ( дзеяслоў ).

2. Сённяшні ўрок . . . ( прыметнік ).

3. Я стаўлю ўроку . . . ( лічэбнік ).


Настаўнік тлумачыць дамашняе заданне, аб’яўляе адзнакі за ўрок, каменціруе іх.


ЭТАПЫ ДАСЛЕДАВАННЯ:


I. ПАНЯЦЦЕ ПРА АБАГУЛЬНЯЛЬНАЕ СЛОВА.

ТЭАРЭТЫЧНАЯ ЧАСТКА:

Адкажыце на пытанні:

1. Якое слова называецца абагульняльным?

2. Якія часціны мовы часцей за ўсё ўжываюцца ў ролі

абагульняльных слоў?

ПРАКТЫЧНАЯ ЧАСТКА:

1. Устаўце ў сказ аднародныя члены сказа. Сказ запішыце.

На паліцах знаходзіліся розныя рэчы: . . .

2. Устаўце ў сказ абагульняльнае слова. Сказ запішыце.

Непадалёку ад хаты раслі розныя . . . : разгалістыя яблыні,

высокія грушы, каржакаватыя слівы.

3. Якімі часцінамі мовы выражана ў сказах абагульняльнае слова?




Стар.176

II. СІНТАКСІЧНАЯ РОЛЯ АБАГУЛЬНЯЛЬНАГА СЛОВА.

ТЭАРЭТЫЧНАЯ ЧАСТКА:

Адкажыце на пытанне:

Якім членам сказа з’яўляецца абагульняльнае слова?

ПРАКТЫЧНАЯ ЧАСТКА:

Спішыце сказы. Высветліце, якім членам сказа з’яўляецца

абагульняльнае слова.

а). Белыя аблокі, высокі бор, булькатанне крынічкі – усё гэта

радавала вока і слых падарожніка.

б). На рэках, будоўлях і нівах, на поўдзень, на поўнач і ўсход –

усюды працуе рупліва вялікі наш родны народ.




Стар.176

III. ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ ПРЫ АБАГУЛЬНЯЛЬНЫМ СЛОВЕ І АДНАРОДНЫХ

ЧЛЕНАХ СКАЗА.

ТЭАРЭТЫЧНАЯ ЧАСТКА:

Разгледзьце схемы і раскажыце пра знакі прыпынку пры

абагульняльным слове. Як графічна абазначаецца абагульняльнае

слова?

ПРАКТЫЧНАЯ ЧАСТКА:

Спішыце сказы, пастаўце знакі прыпынку.

а). І вуліца і хата і возера і вёска усё выглядала прыгожа

вясновай раніцай.

б). Дажджу прасіла ўсё вакол густое голле вішняка бары

маленькая рака.

в). Звычайна ў такі ясны дзень усюды на вуліцах на лузе на

стадыёне гуляюць дзеці.



Пр.252,

стар.177


Ж А Д А Е М П О С П Е Х А Ў !

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок даследаванне з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій \" абагульняльнае слова пры аднародных членах сказа \" iconН. У. Радзькова, настаўніца сярэдняй школы №15 горада Магілёва Тэма. Аднародныя члены сказа Мэта
Сістэматызаваць веды вучняў па тэме “Аднародныя члены сказа”; навучыць знаходзіць аднародныя І неаднародныя члены сказа, абагульняльнае...

Урок даследаванне з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій \" абагульняльнае слова пры аднародных членах сказа \" iconЗацвярджаю Пратакол пасяджэння кафедры ад
Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа, ІХ сэнсавая І сінтаксічная роля ў сказе

Урок даследаванне з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій \" абагульняльнае слова пры аднародных членах сказа \" iconТэма : Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа Мэты
Правільна будаваць сказы з аднароднымі членамі І ўжываць ІХ у вуснай І пісьмовай мове

Урок даследаванне з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій \" абагульняльнае слова пры аднародных членах сказа \" iconПытанні да заліку ў летнюю сесію па дысцыпліне "Беларуская мова" для студэнтаў 4 курса педагагічнага факультэта завочнай формы атрымання адукацыі спецыяльнасці "Пачатковая адукацыя" (гр. Пазс-41/11)
Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа, ІХ сэнсавая І сінтаксічная роля ў сказе

Урок даследаванне з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій \" абагульняльнае слова пры аднародных членах сказа \" iconВыпускная работа па "Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат на тэму “выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій пры даследаванні архетыпаў беларускай міфалогіі” 3

Урок даследаванне з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій \" абагульняльнае слова пры аднародных членах сказа \" iconВыпускная работа па " Асновам інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат на тэму “Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій пры вывучэнні ваеннага фінансавання ў вкл у п п. XVI ст. ”

Урок даследаванне з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій \" абагульняльнае слова пры аднародных членах сказа \" iconУрокі з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій
Толькі тады веды, перададзеныя дзецям, надоўга запомняцца, стануць трывалай асновай таго падмурка, на які будзе абапірацца ўся яго...

Урок даследаванне з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій \" абагульняльнае слова пры аднародных членах сказа \" iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Магчымасці прымянення інфарамацыйных тэхналогій пры даследаванні безэквівалентнай лексікі 10

Урок даследаванне з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій \" абагульняльнае слова пры аднародных членах сказа \" iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Реферат “Эфектыўнасць выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у аналізе старабеларускіх тэкстаў” 3

Урок даследаванне з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій \" абагульняльнае слова пры аднародных членах сказа \" iconВыпускная работа па «Асновам інфармацыйных тэхналогій»
Рэферат «выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у выкладанні беларускай мовы І літаратуры» 3

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка