"Мірнага неба вам, маладыя!"




Назва"Мірнага неба вам, маладыя!"
Дата канвертавання26.11.2012
Памер14.68 Kb.
ТыпДокументы
“Мірнага неба вам, маладыя!”

Горка! – крычала вяселле.

Горка! – разам з усімі скандзіравала Кацярына Аляксандраўна Сямёнава і раз-пораз змахвала няпрошаныя слёзы. Гледзячы на ўнука Дзям’яна і яго выбранніцу Сашаньку, яна ўспамінала сваё апаленае вайной юнацтва, нялёгкае сямейнае жыццё і шчыра жадала маладым мірнага неба. Бо гэта – галоўнае, без чаго немагчыма годнае чалавечае жыццё.

Яна памятае, як жудасна раўлі варожыя самалёты, памятае выбухі і стрэлы, голад і смерць… Скончыўшы Куйбышаўскую школу малодшых авіяцыйных спецыялістаў і атрымаўшы прафесію тэлефаністкі, у кастрычніку 1942 года Кацярына пайшла на фронт. Забяспечвала сувяззю вайсковыя часці 3-га авіяцыйнага палка, ваявала ў Саранску, Прыбалтыцы, на Ладажскім возеры. Рызыкавала жыццём і, як усе дзяўчаты, марыла пра простае жаночае шчасце.

Дэмабілізаваўшыся ў верасні 1945-га, вярнулася ў роднае Забайкалле. Выйшла замуж, атрымала прафесію гандлёвага работніка, нарадзіла дачок. Муж Інакенцій Ігнатавіч быў інвалідам вайны, рана пайшоў з жыцця, таму дзяцей паднімала сама. Пакуль сіл хапала – жыла ў Чыце, а ў 1994 годзе пераехала ў Беларусь, да дачок, якія трапілі сюды воляй лёсу.
Некалькі гадоў таму К.А. Сямёнава як ветэран Вялікай Айчыннай вайны атрымала сацыяльнае жыллё ў новым доме па вуліцы Заходняй у Шчучыне. Наш горад стаў для яе другой радзімай: цёплай і дружалюбнай. Тут жыве сям’я яе дачкі Надзеі Паўлухінай – выкладчыцы Шчучынскага ПТВ-198, тут выраслі яе ўнукі. І тут яна адчувае сябе дома.

Мудрая, разважлівая, аптымістычная, Кацярына Аляксандраўна, як ніхто іншы, цэніць спевы птушак раніцой, кожны новы світанак і белапенную кіпень мая. У свае восемдзесят шэсць яна яшчэ мае сілы ўтрымліваць ў парадку кватэру і частаваць блізкіх смачнымі стравамі. Яе галоўнае і любімае свята, канешне, - Дзень Перамогі. Уся сям’я збіраецца за святочным сталом, і ўспамінам няма канца...

— Ну як ты, бабуля? – маладыя падышлі да Кацярыны Аляксандраўны і моцна яе абнялі.

—Усё добра, дзеткі, усё добра…

А вочы ў Дзям’яна – бабульчыны, падмеціла я. Вось яна, генетычная нітачка, што вядзе ў бессмяротнасць!

Ала БІБІКАВА.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

\"Мірнага неба вам, маладыя!\" iconІнструкцыя па вырабе ркзн
На загатоўцы Вам спатрэбяцца два элементы: сама карта зорнага неба І накладны круг для яе. Карта задыякальнай часткі неба павінна...

\"Мірнага неба вам, маладыя!\" iconМаладыя галасы
...

\"Мірнага неба вам, маладыя!\" iconНавасёлкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа
За акном восень, накрапвае дожджык, неба шэрае, але мне нешта не хочацца сумаваць разам з прыродай. Я жадаю І вам добрага настрою...

\"Мірнага неба вам, маладыя!\" iconЯк трапіць на неба?
Калі б мы паставілі пажарную лесвіцу, вышэйшую за самыя высокія, яна б сагнулася пад сваім уласным цяжарам, звалілася б, як Вавілонская...

\"Мірнага неба вам, маладыя!\" iconВивчення рухомої карти зоряного неба
Мета. Вивчити будову рухомої карти зоряного неба та навчитись користуватися нею

\"Мірнага неба вам, маладыя!\" iconДмитрий Лекух Мы к вам приедем… ОколоФутбол 1
Я, в общем то, всегда понимал, что принадлежу к генерации, которая не умеет видеть звезд за ночными огнями мегаполиса. То ли потому,...

\"Мірнага неба вам, маладыя!\" iconТэхналагічная карта ўрока па тэме
Навучальная мэта урока: засваенне вучнямі умоў І вынікаў абвяшчэння ссрб І падпісання Рыжскага мірнага дагавору, садзейнічаць фарміраванню...

\"Мірнага неба вам, маладыя!\" iconПахвалавялікаму князю вітаўТУ[1]
Братва, Бога бойцеся, а князя шануйце. Гэтак І я хачу вам расказаць пра гэтага слаўнага гаспадара. Але немагчыма ні расказаць, ні...

\"Мірнага неба вам, маладыя!\" iconМаладыя хрысціянскія дэмакраты

\"Мірнага неба вам, маладыя!\" iconМбоу «Бакланская оош»
Здравствуйте дорогие гости ! сегодня у нас очень добрый весенний праздник, который посвящаем вам, дорогие мамы и бабушки! Дети уже...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка