Забруджанае паветра становіцца прычынай хваробаў, ад якіх штогод у сьвеце памірае да двух мільёнаў чалавек. Сёньня Ўсясьветная арганізацыя аховы здароўя




НазваЗабруджанае паветра становіцца прычынай хваробаў, ад якіх штогод у сьвеце памірае да двух мільёнаў чалавек. Сёньня Ўсясьветная арганізацыя аховы здароўя
Дата канвертавання26.11.2012
Памер24.08 Kb.
ТыпДокументы
Karn1012paxi


Забруджанае паветра становіцца прычынай хваробаў, ад якіх штогод у сьвеце памірае да двух мільёнаў чалавек. Сёньня Ўсясьветная арганізацыя аховы здароўя заклікала ўрады палепшыць якасьць паветра ў гарадох. Паводле Цэнтру маніторынгу навакольнага асяродзьдзя Беларусі, асноўнай крыніцай шкодных выкідаў у беларускіх гарадох зьяўляецца аўтатранспарт і забруджаньне ад дзейнасьці прамысловых прадпрыемстваў. Які пахі вітаюць у паветры беларускіх гарадоў мясьціны? Гэта высьвятляў Ігар Карней.


На тле іншых беларускіх гарадоў адносна чыстым зьяўляецца Менск. Для мэгаполісу з насельніцтвам у 1 мільён 700 тысяч ровень забруджанасьці досыць нізкі. Перадусім, гэта тлумачыцца адсутнасьцю прадпрыемстваў нафтахіміі і частай зьменай надвор’я. Апроч таго, Менск месьціцца на ўзвышшы, дзе дзьмуць моцныя ветры заходніх кірункаў.


Згодна зь міжнароднымі нормамі, да ліку небясьпечных адносяцца прадпрыемствы, якія выкідваюць у паветра болей за 100 тон нагод. У Менску такіх прадпрыемстваў каля паўсотні. Самыя небясьпечныя ў Менску – ТЭЦ-4, МАЗ і МТЗ, аб’ём выкідаў на якіх дасягае 10 000 тон шкодных рэчываў штогод, а гэта ўдвая перавышае максымальна прынятую норму.


Многія менчукі памятаюць, як некалькі летніх тыдняў сёлета палова гораду адчувала “водар” арганікі, вывезенай на палеткі з птушкафабрыкі імя Крупскай.


Адмыслова паходжаньне гарадзкіх пахаў ніхто не адсочвае. За дзяржаўных чыноўнікаў гэта робяць незалежныя эколягі. Вось што кажа эколяг Валер Дранчук.


(Дранчук: ) “Некалькі тыповых аб’ектаў. Фаніпаль – канглямэрацыя розных заводаў. Там гэтая праблема вялізная. Альбо буйны сьвінагадоўчы комплекс у Стаўбцоўскім раёне. Мой хутар ад гэтага комплексу за 8 км. Але калі вецер паварочваецца з поўначы, я вельмі выразна ўсё гэта адчуваю. Уяўляю, як гэта пераносяць людзі з бліжэйшых да яго вёсак. Гэта непасрэдна зьвязана з экалёгіяй, павінна фіксавацца, мусяць быць канкрэтныя стандарты. Пахі трэба нэўтралізоўваць. Павінна быць абсталяваньне, каб усё гэта не выходзіла за межы тэрыторыі, якая належыць прадпрыемству. Бо гэта тая ж самая забруджанасьць. Асабліва, калі гэта хімічныя, агрэсіўныя водары, то, безумоўна, гэта забруджанасьць навакольнага асяродзьдзя. І з гэтым трэба змагацца самым рашучым чынам. Прычым, заканадаўча змагацца”.


Як кажуць эколягі, адным з самых “сьмярдзючых” у Менску зьяўляецца раён вуліцы Ціміразева. Разьмешчаны побач завод “Атлант” выкідвае ў паветра шкодныя ксілол і талуол. Іх спэцыфічны пах ужо некалькі дзясяткаў гадоў адчуваюць жыхары навакольных кварталаў. Свой непаўторны водар мае прамысловая зона Заводзкага раёну, дзе месьцяцца маторны і падшыпнікавы заводы, заводы шэсьцярняў і ацяпляльнага абсталяваньня, Завод будматэрыялаў, аўта- і трактарнае прадпрыемствы.


Студэнты БДУ, інтэрнаты якіх месьцяцца ў раёне вуліцы Кастрычніцкай, жартуюць: адкрыўшы вокны, адразу хочацца закусіць – такі дрожжавы пах ідзе ад бровару “Крышталь”. А вось насельнікі вуліцы Казінца і бліжэйшых кварталаў у залежнасьці ад напрамку ветру могуць здагадвацца, на чым сёньня працуе мясцовы мясакамбінат – на сьвініна ці на ялавічыне.


Складаная сытуацыя ў раёнах прыватнай забудовы, вызначаных гарадзкімі ўладамі пад знос. Як кажуць мясцовыя жыхары, што ад іх нават не вывозяць сьмецьце. Гаворыць адна з жыхарак вуліцы Чарвякова.


(Спадарыня: ) “Тут ад гэтай звалкі хутка чума пойдзе. Я пяць гадоў зьвяртаюся да розных чыноўнікаў. Зьвярталіся ў санстанцыю, там адсылаюць да міліцыі. У міліцыі – нуль рэакцыі. Я зьдзіўляюся: калі пойдзе халера ці якаясьці чума, колькі сама дзяржава на гэтым страціць!”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Забруджанае паветра становіцца прычынай хваробаў, ад якіх штогод у сьвеце памірае да двух мільёнаў чалавек. Сёньня Ўсясьветная арганізацыя аховы здароўя iconМіністэрства аховы здароўя І па справах сям’і Урад Індыі Гульні Садружнасці 2010 Рэкамендацыйная нота ўдзельнікам І наведвальнікам па H1N1 І трапічнай ліхаманцы
Міжнародныя правілы па ахове здароўя ад 2005 г Аднак, Сусветная арганізацыя аховы здароўя паведамляе, што магчымы лакальныя выбухі...

Забруджанае паветра становіцца прычынай хваробаў, ад якіх штогод у сьвеце памірае да двух мільёнаў чалавек. Сёньня Ўсясьветная арганізацыя аховы здароўя iconПаводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі за апошнія 10 гадоў у 1,5 разы падвысілася колькасьць хваробаў страўніка ў дзяцей школьнага ўзросту
Адной з прычынаў называецца харчаваньне ў школах, калі дзеці ўвогуле адмаўляюцца ад нясмачных страваў, альбо харчуюцца няякаснымі...

Забруджанае паветра становіцца прычынай хваробаў, ад якіх штогод у сьвеце памірае да двух мільёнаў чалавек. Сёньня Ўсясьветная арганізацыя аховы здароўя iconПаленьне кальяну: бяскрыўдная забава ці сацыяльная небясьпека?
Як заявілі ў Міністэрстве аховы здароўя, прычынай пільнай увагі да такіх установаў стаў шэраг шпіталізацыяў аматараў такога паленьня....

Забруджанае паветра становіцца прычынай хваробаў, ад якіх штогод у сьвеце памірае да двух мільёнаў чалавек. Сёньня Ўсясьветная арганізацыя аховы здароўя iconПаводле Міністэрства статыстыкі І аналізу, штогод Беларусь імпартуе каляровых мэталяў на 270 мільёнаў даляраў. За мяжу звычайна прадаюць лом, які дзяржаўная
Сёньня зьявілася інфармацыя, што на трансфарматарнай падстанцыі ў Сененскім раёне Віцебскай вобласьці ад ураду токам загінуў мясцовы...

Забруджанае паветра становіцца прычынай хваробаў, ад якіх штогод у сьвеце памірае да двух мільёнаў чалавек. Сёньня Ўсясьветная арганізацыя аховы здароўя iconВідавочнасьць праблем у нашай медыцыне, абмеркаваньне ІХ сярод хворых І медыкаў, здавалася б зноў становіцца актуальным, як 10-11 год назад. З той толькі
Разам з тым, за эмоцыямі незадаволеных пацыентаў І маўчаньнем улад, хаваецца адказ на галоўнае пытаньне: Калі наша сістэма аховы...

Забруджанае паветра становіцца прычынай хваробаў, ад якіх штогод у сьвеце памірае да двух мільёнаў чалавек. Сёньня Ўсясьветная арганізацыя аховы здароўя iconСёньня габрэі ва усім сьвеце адзначаюць Хануку. Калі на небе зьявіцца першая зорачка, запальваюць першую сьвечку ў міноры. Сьвята, якое атаясамліваюць з цудам
Сёньня ў Габрэйскім доме сабраліся некалькі дзесяткаў чалавек, каб разам запаліць сьвечкі І пачаць сьвяткаваць Хануку. Гаворыць дырэктарка...

Забруджанае паветра становіцца прычынай хваробаў, ад якіх штогод у сьвеце памірае да двух мільёнаў чалавек. Сёньня Ўсясьветная арганізацыя аховы здароўя iconАрганізацыя факультатыўнага навучання Колькасць гадзін заняткаў
Санітарнымі нормамі, правіламі І гігіенічнымі нарматывамі “Гігіенічныя патрабаванні да ўстройства, зместу І арганізацыі вучэбна-выхаваўчага...

Забруджанае паветра становіцца прычынай хваробаў, ад якіх штогод у сьвеце памірае да двух мільёнаў чалавек. Сёньня Ўсясьветная арганізацыя аховы здароўя iconЯк правільна трымаць галадоўку?
Паводле былога чыноўніка Міністэрства аховы здароўя, лекара Дзьмітры Міхнюка, самая небясьпечная – гэта сухая галадоўка, калі чалавек...

Забруджанае паветра становіцца прычынай хваробаў, ад якіх штогод у сьвеце памірае да двух мільёнаў чалавек. Сёньня Ўсясьветная арганізацыя аховы здароўя iconАб прызнанні страціўшым сілу загада Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь І Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 15 красавіка 1994 г. №84/108
Пастанова міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь І міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь

Забруджанае паветра становіцца прычынай хваробаў, ад якіх штогод у сьвеце памірае да двух мільёнаў чалавек. Сёньня Ўсясьветная арганізацыя аховы здароўя iconШтогод у Беларусі патрэбу ў перасадках ворганаў мае 2,5 тысячы чалавек
Лічыцца, што з адкрыцьцём новай установы адпаведная дапамога будзе ажыцьцяўляцца ў нармальным аб’ёме, а ня так, як цяпер, у адзінкавых...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка