Палажэнне аб эмблеме Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання маладых навукоўцаў «віт»




НазваПалажэнне аб эмблеме Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання маладых навукоўцаў «віт»
Дата канвертавання26.11.2012
Памер41.21 Kb.
ТыпДокументы
Палажэнне аб эмблеме

Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання маладых навукоўцаў «ВІТ»

1. Афіцыйным геральдычным сімвалам Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання маладых навукоўцау «ВІТ» з'яўляеца эмблема, выкананая ў выглядзе ўпісанай у кола кветкі дзядоўніка, якая знаходзіцца на спалучальных у крыж абаюдавострых стрэлах.

2. Эмблема ствараецца ў мэтах:

- падкрэслення індывідуальнасці Грамадскага аб'яднання «ВІТ» і сімвалічнага адлюстравання характару статутных мэтаў і задач дзейнаі:ці Грамадскага аб'яднання «ВІТ»;

- падкрэслення адрознення арганізацыі ад іншых дзяржаўных органау і дзяржаўных арганізацый, палітычных партый, прафісійных саюзау і іншых арганізацый якія маюць афіцыйныя геральдычныя сімвалы;

- размяшчэнне на зыходзячых афіцыйных дакументах бланках, пячатках, друкаваных выданнях і матэрыялах Грамадскага аб'яднання «ВІТ»;

- у мэтах рэкламавання дзейнасці Грамадскага аб'яднання «ВІТ»

3. Эмблема выканана ў выглядзе ўпісанай у кола кветкі дзядоўніка, якая знаходзіцца на спалучальных у крыж абаюда вострых стрэлах.

Кветка дзядоўніка - гэта старажытны сімвал Беларусі, кола - сімвалізуе сусвет, а крыж - гэта старажытнаславянскі сімвал сонца, света, асветы.

Эмблема ўяўляе сабой стылізаваны сімвал адукаванай Беларусі як неад'емнай часткі сусвета. Эмблема выканана ў двух колерах - чорным і белым.

4. Эмблема Грамадскага аб'яднання "ВІТ" выкарыстоўваецца ў метах мэтах яе стварэння на афіцыйных дакуметах, бланках арганізаныі, пячатках, друкаваных матэрыялах, рэкламных матэрыялах, у інфармацыйнай і іншай дзейнасці згодна заканадаўству і Статуту Грамадскага аб'яднання "ВІТ".

Візуальнае апісанне эскіза сімволікі Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання маладых навукоўцаў

«ВІТ» (від сімволікі - эмблема)

Эмблема выканана у выглядзе ўпісанай у кола кветкі дзядоўніка, якая знаходзіцца на спалучаных у крыж абаюдавострых стрэлах.

Эмблема выканана ў двух колерах - чорным і белым.

Семантычнае апісанне эскіза сімволікі

Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання маладых навукоўцаў

«ВІТ» (від сімволікі - эмблема)

Кветка дзядоўніка - гэта старажытны сімвал Беларусі, кола -сімвалізуе сусвет, а крыж - гэта старажытнаславянскі сімвал сонца, святла, асветы.

Эмблема ўяўляе сабой стылізаваны сімвал адраджэння нацыянальнай беларускай адукаванасці, здольнасці да зменаў і адчыненасці да супрацоўніцтва. Эмблема абрана у сувязі з тым, што грамадскае аб'яданне "ВІТ", згодна са Статутам, з'яўляецца арганізацыяй навукова-асветніцкага характару дзейнасці.


Праект Палажэння

аб эмблеме

Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання маладых навукоўцаў "ВІТ"

1. Агульная характарыстыка сімволікі.

Афіцыйным геральдычным сімвалам Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання маладых навукоўцаў "ВІТ" з'яўляеца эмблема, выкананая ў выглядзе ўпісанай у кола кветкі дзядоўніка, якая знаходзіцца на спалучальных у крыж абаюдавострых стрэлах.

2. Мэты стварэння сімволікі.

Эмблема ствараецца ў мэтах:

- падкрэслення індывідуальнасці арганізацыі;

- сімвалічнага адлюстравання навукова-асветніцкага характару дзейнасці грамадскага аб'яднання "ВІТ";

- адрознення арганізацыі ад іншых дзяржаўных органаў і дзяржаўных арганізацый, палітычных партый, прафесійных саюзаў і іншых арганізацый, якія маюць афіцыйныя геральдычныя сімвалы;

- размяшчэння на зыходзячых афіцыйных дакументах, бланках, лістах, пячатках, друкаваных і электронных выданнях і матэрыялах грамадскага аб'яднання "ВІТ";

- выкарыстання для рэкламавання дзейнасці грамадскага аб'яднання "ВІТ"

3. Візуальнае апісанне сімволікі.

Эмблема выканана ў выглядзе ўпісанай у кола кветкі дзядоўніка, якая знаходзіцца на спалучальных у крыж абаюдавострых стрэлах. Эмблема выканана ў двух колерах - чорным і белым.

4. Семантычнае апісанне сімволікі.

Кветка дзядоўніка - гэта старажытны сімвал Беларусі, кола -сімвалізуе сусвет, а крыж - гэта старажытнаславянскі сімвал сонца, святла, асветы.

Эмблема ўяўляе сабой стылізаваны сімвал адраджэння нацыянальнай беларускай адукаванасці, здольнасці да зменаў і адчыненасці да супрацоўніцтва.

5. Выкарыстанне сімволікі. - -

Эмблема грамадскага аб'яднання "ВІТ" выкарыстоўваецца на афіцыйных дакументах, лістах, бланках арганізацыі, пячатках, штампах, друкаваных і электронных выданнях, рэкламных матэрыялах, візітных картках, плакатах, буклетах, транспартных сродках, у інфармацыйнай і адукацыйнай дзейнасці згодна заканадаўству і Статуту грамадскага аб'яднання "ВІТ".


Абгрунтаванне неабходнасці заснавання

эмблемы

Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання маладых навукоўцаў"ВІТ"

1. Нарматыўныя прававыя акты, у адпаведнасці з якімі зацвярджаецца сімволіка:

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2002 г. № 441 "Аб стварэнні Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і некаторых мерах па ўдасканаленню парадка зацвярджэння і дзяржаўнай рэгістрацыі ордэнаў, медалёў і афіцыйных геральдычных сімвалаў" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г., №91, 1/3951);

Закон Рэспублікі Беларусь ад 4 кастрычніка 1994 г. "Аб грамадскіх аб'яднаннях" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1994 г., № 29, ст. 503).

2. Прычыны заснавання сімволікі.

Эмблема створана для падкрэслення індывідуальнасці арганізацыі і візуальнай сімвалізацыі статутных мэтаў і задач арганізацыі згодна заканадаўству і Статуту грамадскага аб'яднання "ВІТ".

Эмблема выкарыстоўваецца на афіцыйных дакументах, бланках арганізацыі, пячатках, друкаваных і электронных выданнях, рэкламных матэрыялах, плакатах, візітках, транспарантах, у асноўнай статутнай, інфармацыйнай, адукацыйнай дзейнасці у межах заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Статута грамадскага аб'яднання "ВІТ".

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Палажэнне аб эмблеме Гродзенскага абласнога грамадскага аб\Гродзенскае абласное грамадскае аб'яднанне маладых навукоўцаў "віт" палажэнне
Аб парадку карыстання рэсурсамі Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання навукоўцаў "віт"

Палажэнне аб эмблеме Гродзенскага абласнога грамадскага аб\Палажэнне аб архіве Гродзенскага абласнога аб'яднання маладых навукоўцаў "віт"
Дакументы Грамадскага аб'яднання "віт", якія маюць гістарычнае, навуковае, сацыяльнае, эканамічнае І палітычнае значэнне уваходзяць...

Палажэнне аб эмблеме Гродзенскага абласнога грамадскага аб\Статут гродзенскага абласнога грамадскага аб’яднання Маладых навукоўцаў "віт"
«віт» (далей у тэксце — Аб'яднанне «віт») зяўляецца недзяржаўнай, некамерцыйнай, непалітычнай абласной маладзёжнай грамадскай арганізацыяй,...

Палажэнне аб эмблеме Гродзенскага абласнога грамадскага аб\Палажэнне аб пастаянна дзеючай экспертнай камісіі Гродзенскага абласнога аб'яднання маладых навукоўцаў "віт"
Для арганізацыі І правядзення дзяржаўнага захавання дакументаў І падрыхтоўцы ІХ да перадачы на метадычныя І практычныя працы па экспертызе...

Палажэнне аб эмблеме Гродзенскага абласнога грамадскага аб\Школа маладых мэнеджэраў грамадскага кіравання
Аргкамітэт Школы маладых мэнеджэраў грамадскага кіравання прапануе Вам прыняць удзел у трохузроўневай праграме падрыхтоўкі спецыялістаў...

Палажэнне аб эмблеме Гродзенскага абласнога грамадскага аб\Сустрэчы-прэзентацыі
Грамадскае аб`яднанне “Фокус-група” І гродзенскае абласное грамадскае аб`яднанне маладых навукоўцаў “віт” запрашаюць адукатараў І...

Палажэнне аб эмблеме Гродзенскага абласнога грамадскага аб\Cемінар для лідэраў навучальных гурткоў
Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “віт” сумесна з Рэсурснай праграмай навучальных гурткоў праводзяць...

Палажэнне аб эмблеме Гродзенскага абласнога грамадскага аб\Палажэнне
Агульнае кіраўніцтва конкурсам ажыццяўляюць аддзел адукацыі І раенная база юных турыстаў, аддзел па справах моладзі Шчучынскага райвыканкама,...

Палажэнне аб эмблеме Гродзенскага абласнога грамадскага аб\Прыняты Агульным Сходам юстыцыi гродзенскага аблвыканкама стваральнiкаў "04" лiстапада 1995 г. "18" кастрычнiка 1995 г
Асацыяцыя маладых навукоўцаў "Вiт", далей Асацыяцыя, з'яўляецца недзяржаўнай, некамерцыйнай, непалiтычнай, мясцовай грамадзкай арганiзацыяй,...

Палажэнне аб эмблеме Гродзенскага абласнога грамадскага аб\Конкурс Рады Еўропы І eyp для маладых журналістаў 3 Фестываль мастацтваў для людзей з абмежаваннямі 3 Конкурс відэа «Свабода ад табачнага дыму»
Слухачы узв, які створаны ў Гродне з ініцыятывы грамадскага аб'яднання «Цэнтр «Трэці сектар», працуюць на карысць грамадства

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка