Студэнцкiя навучальныя вiзiты




НазваСтудэнцкiя навучальныя вiзiты
Дата канвертавання26.11.2012
Памер63.48 Kb.
ТыпДокументы
СТУДЭНЦКIЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ ВIЗIТЫ


«Study Tours to Poland» /2011

ІНСТРУКЦЫЯ ПА ЗАПАЎНЕННЮ ЗАЯЎКІ


1) “Польска-амерыканскі фонд свабоды”, фонд „Borussia”, Калегія Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езяраньскага і фонд “Адукацыя для дэмакратыі” запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі, Малдовы, Украіны і Расейскай Федэрацыі (Брянская вобласць, Калінінградская вобласць, Ленінградская вобласць і горад Санкт-Пецярбург, Новгородская вобласць) на стажыроўку ў Польшчу!


У рамах інтэнсіўнага, двухтыднёвага побыту ў Польшчы, каардынаванага дасведчанымі грамадскімі арганізацыямі, удзельнікі змогуць пазнаёміцца з дзейнасцю польскіх акадэмічных цэнтраў, мясцовага самакіравання, СМІ, даведацца аб працы грамадскіх арганізацый, сустрэцца з выдатнымі грамадскімі дзеячамі Польшчы, прыняць удзел у лекцыях, курсах, культурных мерапрыемствах.


У рамах праграмы RITA ў 2004 годзе была створаная ініцыятыва “Study Tours to Poland” (STP), адрасаваная дзвюм групам – прафесіяналам і студэнтам. На сённяшні дзень STP кіруецца Калегіяй Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езяраньскага. Каардынатарам STP для студэнтаў з’яўляецца фонд Borussia.


У рамах праграмы «Study Tours to Poland» забяспечваецца:

- пражыванне і харчаванне на тэрыторыі Польшчы;

- аплата за праезд.


2) Кандыдаты:


У праграме “Study Tours to Poland” могуць прыняць удзел студэнты:

  • ва ўзросце ад 18 да 21 года (якім да 15.06.2011 не споўніцца 22 гады), якія навучаюцца ў Беларусі, Малдове, Украіне і Расейскай Федэрацыі (Брянская вобласць, Калінінградская вобласць, Ленінградская вобласць і горад Санкт-Пецярбург, Новгородская вобласць) і з’яўляюцца грамадзянамі гэтых краін;

  • з высокімі паказчыкамі паспяховасці, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці.


Заявы, якія не адпавядаюць вышэйпералічаным патрабаванням, разглядацца не будуць.


3) Кандыдаты павінны да 15.06.2011 г. даслаць заяўку на ўдзел у праграме ў электронным выглядзе па адрасе: nabor2011@studytours.pl. Фармуляр заяўкі знаходзіцца на Інтэрнэт-сайце па адрасе: http://www.studytours.pl/

4) Заяўка кандыдата складаецца з 2 частак:

  1. запоўненага фармуляра заяўкі (Excel фармат *.xls),

  2. адсканаваных ці знятых пры дапамозе фотаапарату залучаных файлаў фармату PDF, Word ці JPG:

    1. рэкамендацыйнага ліста, напісанага кіраўніком, лідэрам няўрадавай арганізацыі, начальнікам, выкладчыкам і да т. п.,

б. ксеракопіі пашпарта (старонка з дадзенымі кандыдата),

в. ксеракопіі заліковай кніжкі – старонка з адзнакамі за апошні навучальны год,

у выпадку першакурснікаў – ксеракопіі атэстата.

г. заява кандыдата аб тым, што ён не прымаў раней удзелу ў праграме

«Study Tours to Poland» (у адпаведнасці з узорам).


5) Як запаўняць фармуляр заявы?

  • фармуляр павінен быць запоўнены на кампутары на роднай мове кандыдата (па-беларуску, па-расейску ці па-ўкраінску);

  • фармуляр павінен змяшчаць адказы на ўсе пытанні;

  • у рубрыцы “тэлефон” укажыце, калі ласка, у тым ліку, нумар хатняга тэлефона і час, калі Вы даступныя, а таксама нумар сотавага тэлефона;

  • у рубрыцы “e-mail” неабходна ўказаць індывідуальны адрас электроннай поштыю


Фармуляр заяўкі кандыдата не будзе разглядацца ў тым выпадку, калі кандыдат не адпавядае асноўным патрабаванням: кандыдат старэйшы за 21 год (яму да 15.06.2011 не споўніцца 22 гады) ці ён не даслаў усіх неабходных дакументаў (глядзі пункт 3);

.

Заявы можна дасылаць толькі па электроннай пошце!


6) ЯК ПАДРЫХТАВАЦЬ ФАЙЛЫ З АТАЧМЕНТАМІ?

Адсканаваць (ці зрабіць фотаздымак) пашпарта, заліковай кніжкі і рэкамендацыйнага ліста. Натсупны крок: уклеіць атрыманыя выявы ў вордаўскі дакумент і зменшыць памер выявы наступным чынам:

  • пасля таго, як Вы ўставілі ўсе выявы ў дакумент, неабходна выдзеліць адсканаваную выяву;

  • правай клавішай мышкі выбраць меню;

  • са спісу выбраць – “Фармат малюнка”;

  • у акне, якое з’явіцца, перайсці да закладкі “Малюнак”;

  • выбраць кнопку “Сціснуць”;

  • пазначыць птушачкамі магчымасці сціскання – для ўсіх малюнкаў дакумента і для Інтэрнэту ды экрану;

  • запісаць выяву як файл MS Word (*.doc, *.docx).



7) ЯК НАЗВАЦЬ ФАЙЛЫ?

Файлы неабходна назваць з выкарыстаннем лацінскага алфавіта, акрэсліваючы горад, прозвішча кандыдата і нумар пашпарта, напрыклад:

mensk_sadounikava_МР 1827151_zajauka,

mensk_sadounikava_ МР 1827151_dadatki,


kieu_kurchab_ ЕС 246762_zajauka,

kieu_kurchab_ ЕС 246763_ dadatki


8) ЯК ДАСЫЛАЦЬ ФАЙЛЫ?

Усе дакументы (заява на ўдзел, дадаткі: глядзі пункт 3) неабходна даслаць па адрасе: nabor2011@studytours.pl да 15.06. 2011 г. У назве ліста абавязкова неабходна акрэсліць:

назву горада, прозвішча кандыдата і нумар пашпарта (выкарыстоўвайце, калі ласка, літары лацінскага алфавіта!), напрыклад:

mensk_sadounikava_МР 1827151

kieu_kurchab_ ЕС 246763


Калі ласка, не дасылайце сваю заяву некалькі разоў!


Пасля высылкі дакументаў Вы павінныя атрымаць аўтаматычнае пацверджанне аб іх атрыманні. Калі такое пацверджанне не прыйдзе на ваш электронны адрас, звяжыцеся, калі ласка, па адрасе: borussia@studytours.pl.


Працэдура падачы заявак на ўдзел у праграме бясплатная!


Усе кандыдаты на ўдзел у праграме павінныя даслаць сваю заяву з індывідуальнага электроннага адраса!


Заява кандыдата аб тым, што ён не прымаў раней удзелу ў праграме«Study Tours to Poland»





  1. ЗАЯВА



  2. Я, (прозвішча, імя, імя па бацьку), які (-ая) пражывае па адрасе:





  3. пашпарт серыі

  4. № , выдадзены ,





  5. пацвярджаю, што ніколі раней не прымаў (-ла) удзелу ў праграме «Study Tours to Poland». У выпадку ўтойвання мною праўды, абавязваюся панесці выдаткі, звязаныя з падрыхтоўкай, праездам і маім знаходжаннем у Польшчы ў якасці ўдзельніка праграмы «Study Tours to Poland» у памеры 650 еўра (шэсцьсот пяцьдзесят еўра).



  6. Я ўсведамляю той факт, што арганізатары праекта пакідаюць за сабой права паведаміць аб гэтым здарэнні ў маё вну альбо асобе, якая напісала рэкамендацыю.





  7. Дата



  8. Подпіс




Інструкцыя да рэкамендацыйнага ліста



Дадзеная інструкцыя адрасаваная асобе, якая дае рэкамендацыю. Яна ўтрымлівае інфармацыю аб тым, як скласці рэкамендацыйны ліст, і што ў ім павінна быць.

Рэкамендацыйны ліст павінен быць на асобным лісце, набраны на кампутары ці напісаны друкаванымі літарамі.


У рэкамендацыйным лісце акрэсліце, калі ласка, наступную інфармацыю:

- пасада ці функцыя рэкамендуючай асобы;

- калі і ў якіх абставінах яна пазнаёмілася з кандыдатам;

- апісанне ўмення, досведу і да т. п. кандыдата.


Акрамя таго, пазначце ў лісце характар узаемаадносін паміж рэкамендуючай асобай і рэкамендаваным (выкладчык, працадаўца, начальнік, лідэр грамадскай альбо палітычнай арганізацыі і г. д.).

Рэкамендацыйны ліст не можа быць дадзен ы блізкімі членамі сям’і.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Студэнцкiя навучальныя вiзiты iconУмовы правядзення конкурса
Правіламі прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, зацверджанымі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07. 02. 2006 г. №80 са змяненнямі...

Студэнцкiя навучальныя вiзiты iconУмовы правядзення конкурса
Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў” вызначаюцца Правіламі прыёму ў вышэйшыя навучальныя установы, зацвержанымі...

Студэнцкiя навучальныя вiзiты iconУмовы правядзення конкурсу
Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў” вызначаюцца Правіламі прыёму ў вышэйшыя навучальныя установы, зацвержанымі...

Студэнцкiя навучальныя вiзiты iconУмовы правядзення конкурса
П інстытут правазнаўства” (далей біп) складзены ў адпаведнасці з Правіламі прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, зацверджанымі...

Студэнцкiя навучальныя вiзiты iconПрыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы
Гэтымі Правіламі рэгулюецца парадак прыёму грамадзян на ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі (дзённую, завочную, вячэрнюю) у вышэйшыя...

Студэнцкiя навучальныя вiзiты iconБеларусі. Чаму вядомыя людзі ідуць выкладаць у недзяржаўныя альтэрнатыўныя навучальныя ўстановы?
Беларусі. Чаму вядомыя людзі ідуць выкладаць у недзяржаўныя альтэрнатыўныя навучальныя ўстановы? Якая пэрспэктыва дзяржаўных? Гутарка...

Студэнцкiя навучальныя вiзiты iconВышэйшыя навучальныя установы

Студэнцкiя навучальныя вiзiты iconНавучальныя установы, якія прымаюць удзел у завочным туры Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды–2010
Арганізацыйны камітэт Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды–2010 паведамляе, што ўдзел у завочным туры Алімпіяды прымаюць наступныя...

Студэнцкiя навучальныя вiзiты iconВышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь, студэнты якіх узялі ўдзел у Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіядзе – 2012

Студэнцкiя навучальныя вiзiты iconКласічны выраз "усякі попыт заўсёды нараджае прапанаванне" вельмі добра стасуецца з працэсам падрыхтоўкі абітурыентаў да паступлення ў вышэйшыя навучальныя
Класічны выраз “усякі попыт заўсёды нараджае прапанаванне” вельмі добра стасуецца з працэсам падрыхтоўкі абітурыентаў да паступлення...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка