Арганізацыя факультатыўнага навучання Колькасць гадзін заняткаў




НазваАрганізацыя факультатыўнага навучання Колькасць гадзін заняткаў
Дата канвертавання26.11.2012
Памер32.18 Kb.
ТыпДокументы
Арганізацыя факультатыўнага навучання


Колькасць гадзін заняткаў

Факультатыўныя заняткі ўключаюцца ў максімальна дапушчальную нагрузку на аднаго вучня, устаноўленую і тыпавымі вучэбнымі планамі і Санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі “Гігіенічныя патрабаванні да ўстройства, зместу і арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу агульнаадукацыйных устаноў”, зацверджаных Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь у 2010г.

Вучань школы можа наведваць наступную максімальную колькасць факультатыўных заняткаў:

1 клас – 4 гадзіны

2 клас – 3 гадзіны

3 клас – 1 гадзіна

4 клас – 2 гадзіны

5 клас – 2 гадзіны

6 клас – 3 гадзіны

7 клас – 2 гадзіны

8 клас – 2 гадзіны

9 клас – 4 гадзіны

10 клас – 6 гадзін

11 клас – 6 гадзін


Парадак залічэння вучняў

У адпаведнасці з патрабаваннямі п.1.5 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2008 г.№15 “Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі”, п.5 Тлумачальнай запіскі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з тыпавымі вучэбнымі планамі для ўсіх тыпаў агульнаадукацыйных устаноў і п.153 Санітарных нормаў, правіл і гігіенічных нарматываў “Гігіенічныя патрабаванні да ўстройства, зместу і арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу агульнаадукацыйных устаноў”, зацверджаных Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь у 2010г. факультатыўныя заняткі арганізуюцца пры наяўнасці пісьмовых заяў бацькоў ці іншых законных прадстаўнікоў навучэнцаў.

Заява падаецца на імя кіраўніка ўстановы адукацыі з выкананнем патрабаванняў да афармлення. На аснове рэзалюцыі кіраўніка ўстановы на заяве бацькоў “Дазволіць”, вучань заносіцца ў класным журнале ў спіс наведваючых той ці іншы факультатыўны занятак.

У выпадку змянення жадання вучня бацькі падаюць пісьмовую заяву з просьбай вызваліць іх дзіця ад наведвання факультатыўных заняткаў. У адпаведнасці з рэзалюцыяй кіраўніка ўстановы “Вызваліць” на адпаведнай старонцы класнага журнала насупраць прозвішча навучэнца робіцца запіс “Адлічаны з (дата, месяц, год)”.


Размеркаванне гадзін

На аснове вучэбных планаў установы адукацыі, узгодненых з раённымі аддзеламі адукацыі, вывучэння запытаў навучэнцаў і заяў бацькоў педагагічны савет установы на жнівеньскім пасяджэнні ажыццяўляе размеркаванне гадзін факультатыўных заняткаў на вучэбны год (п.5 Тлумачальнай запіскі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з тыпавымі вучэбнымі планамі для ўсіх тыпаў агульнаадукацыйных устаноў). Магчыма пераразмеркаванне прадугледжаных вучэбнымі планамі гадзін факультатыўных заняткаў паміж асобнымі ступенямі і паралелямі.


Парадак правядзення гадзін факультатыўных заняткаў.

Факультатыўныя заняткі ва ўстанове праводзяцца па раскладу факультатыўных заняткаў, які зацверджаны кіраўніком установы адукацыі.

Згодна пункта 1.5 Дэкрэта №15 ад 17 ліпеня 2008г. факультатыўныя заняткі, як правіла, праводзяцца да пачатку або пасля заканчэння ўрокаў.

У адпаведнасці з п.114 Санітарных нормаў, правіл і гігіенічных нарматываў “Гігіенічныя патрабаванні да ўстройства, зместу і арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу агульнаадукацыйных устаноў”, зацверджаных Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь у 2010г. перад пятым урокам (факультатыўным заняткам) для вучняў 2-4 класаў павінен быць прадугледжаны перапынак працягласцю не менш 15 хвілін, перад шостым урокам (факультатыўным заняткам) для вучняў 5-7 класаў і перад сёмым урокам (факультатыўным заняткам) для вучняў 8-11 класаў – не менш 20 хвілін. Працягласць факультатыўнага занятку згодна п.97 Санітарных нормаў і правіл складае 35 хвілін у 1 класе і 45 хвілін – у 2-11 класах.


Напаўняемасць груп

Мінімальнае напаўненне груп для правядзення факультатыўных заняткаў вызначана п.4 Тлумачальнай запіскі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з тыпавымі вучэбнымі планамі для ўсіх тыпаў агульнаадукацыйных устаноў: не менш як 3 вучні ў агульнаадукацыйных установах сельскіх населеных пунктаў, не менш як 5 вучняў – у астатніх. Максімальнае напаўненне груп для правядзення факультатыўных заняткаў устаноўлена п.7 Санітарных нормаў, правіл і гігіенічных нарматываў “Гігіенічныя патрабаванні да ўстройства, зместу і арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу агульнаадукацыйных устаноў”, зацверджаных Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь у 2010г.: для 1-4 класаў – 20 вучняў, для 5-11 класаў агульнаадукацыйных устаноў – 25 навучэнцаў. Пры памяншэнні ліку навучэнцаў, якія наведваюць факультатыўны занятак, да 4 і менш ён павінен быць закрыты загадам кіраўніка ўстановы адукацыі, вучэбная нагрузка настаўніка адпаведна павінна быць паменшана.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Арганізацыя факультатыўнага навучання Колькасць гадзін заняткаў iconПрацягам аднайменнага факультатыўнага курса для
Праграма факультатыўных заняткаў VІ класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання

Арганізацыя факультатыўнага навучання Колькасць гадзін заняткаў iconПрыкладнае тэматычнае планаванне вучэбнага матэрыялу(35 гадзін)
Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для 7 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання

Арганізацыя факультатыўнага навучання Колькасць гадзін заняткаў iconІнструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
У агульнаадукацыйных установах з беларускай І рускай мовамі навучання на вывучэнне беларускай мовы І літаратуры прадугледжана наступная...

Арганізацыя факультатыўнага навучання Колькасць гадзін заняткаў iconІнструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі
У адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам у агульнаадукацыйных установах з беларускай І рускай мовамі навучання на 2009/2010 навучальны...

Арганізацыя факультатыўнага навучання Колькасць гадзін заняткаў icon«Аб выкладанні вучэбных прадметаў \"Беларуская мова\" І \" Беларуская літаратура\" ў 2010/2011 навучальным годзе»
У агульнаадукацыйных установах з беларускай І рускай мовамі навучання на вывучэнне беларускай мовы І літаратуры прадугледжана наступная...

Арганізацыя факультатыўнага навучання Колькасць гадзін заняткаў iconАнкетаванне вучняў І педагогаў па тэме педсавета
Арганізацыя панарамы адкрытых урокаў : “Выбар аптымальных метадаў І прыёмаў навучання пры арганізацыі вучэбнага працэсу з навучэнцамі...

Арганізацыя факультатыўнага навучання Колькасць гадзін заняткаў iconТыпавы вучэбны план пачатковай школы I. Вучэбныя прадметы Колькасць вучэбных гадзін на тыдзень па класах I

Арганізацыя факультатыўнага навучання Колькасць гадзін заняткаў iconТыпавы вучэбны план пачатковай школы I. Вучэбныя прадметы Колькасць вучэбных гадзін на тыдзень па класах I

Арганізацыя факультатыўнага навучання Колькасць гадзін заняткаў iconТыпавы вучэбны план пачатковай школы I. Вучэбныя прадметы Колькасць вучэбных гадзін на тыдзень па класах I

Арганізацыя факультатыўнага навучання Колькасць гадзін заняткаў iconКаляндарна–тэматычнае планаванне па курсу "Асновы выбару прафесіі" ў 9 класе на 2012/2013 навучальны год Колькасць гадзін: 35

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка