Беларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт




НазваБеларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт
Дата канвертавання26.11.2012
Памер56.05 Kb.
ТыпДокументы



БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

ЮРЫДЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ


індывідуальны залік


ТЭОРЫЯ І ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА

Зараджэнне парламентарызму ў Беларусі


Маеўскі Гай Андрэевіч, 3 курс дзеннае аддзяленне

8 029 326 00 26


МІНСК, 2008

Зараджэнне парламентарызму ў Беларусі

Адзін з найбольш істотных дэмакратычных інстытутаў любой краіны – парламент. Але не трэба забывацца на тое, што парламенты з’явіліся не на роўным месцы, яны ўвасобілі ў сябе шматгадовыя палітычныя і прававыя меркаванні, нацыянальную культуру і традыцыі. Такі орган у кожнай краіне ўзнікаў праз незадаволенасць насельніцтва, праз шыбеніцы і растрэлы актыўных прыхільнікаў тагачаснай дэмакратыі.

Парламент прайшоў вялізарны шлях ад народнага сходу да органа заканадаўчай улады, які замацаваны ў Канстытуцыі і мае магчымасці ўплыву на ўсе дзяржаўныя органы і ўсіх службовых асоб.

Першым заканадаўчым органам на Беларусі было веча. У гісторыі Беларусі няма фактаў, якія дакладна ўказваюць на пэўную дату або пэўны момант, калі веча было ўтворана ці было сабрана ўпершыню. Гісторык В. І. Сяргеевіч выказаў пазіцыю, што яно існавала з незабыўных часоў і было заўседы. Веча было органам, які выражаў інтарэсы ўсяго грамадства, і таму здаецца прывабным меркаванне, што як толькі на Беларусі з’явілася права прыватнай уласнасці, узнікла неабходнасць склікаць веча. Гэтую тэндэнцыю можна прасачыць праз храналогію развіцця падзей. З узнікненнем права маемасці з’яўляецца неабходнасць гэтае права абараняць. Дзеля абароны маемасці трэба было неяк уздзейнічаць на ўладу або дамаўляцца самім грамадзянам адносна памераў і межаў зямельных надзелаў, магчымасці карыстання імі іншымі асобамі. Але ж, як водзіцца, любая дамоўленасць праз некаторы перыяд часу пачынае не выконвацца пад уплывам розных фактараў. Дзеля забеспячэння недатыкальнасці маемасці веча набыла паўнамоцтва запрашаць або прызначаць князя, які б меў цэнтралізаваную ўладу і ўсталеўваў парадак узаемадзеяння паміж грамадзянамі.

На тэрыторыі сучаснай Беларусі веча існавала ў кожным княстве: Полацкім, Турава-Пінскім, Смаленскім, Наўгародскім і Кіеўскім. Але найбольшы росквіт і ўплыў веча атрымала менавіта ў Полацкім княстве.

Веча ў Полацкім княстве збіралася не толькі ў Полацку, але і ў прыгарадах, пры гэтым рашэнні стольнага веча павінны былі выконвацца ў прыгарадах, нягледзячы на рашэнні мясцовых сходаў.

Веча ў Полацку збіралася ў дзвюх месцах: каля Сафійскага сабору ці каля сабору святой Багародзіцы. Адносна іншых княстваў вядома, што месцамі сходу былі буйныя плошчы побач з асноўнымі царквамі. Але ж даволі часта на беларускай зямлі веча склікалася па-за межамі гораду. Людзі там збіраліся падчас ваенных паходаў ці з-за вялікай колькасці ўдзельнікаў, якія не маглі зручна размясціцца на адным са звычайных месцаў для правядзення. Веча магло склікацца князем, але і магло збірацца па асабістай ініцыятыве грамадзянаў, калі нешта задумвалася супраць яго інтарэсаў. Для склікання веча неабходна была наяўнасць зразумелай для вялікіх мас пазіцыі па таму або іншаму пытанню нават невялікай колькасці людзей. Народ удзельнічаў у ім, і гэта было яго права, але ж для дасягнення чаканага выніка трэба было яшчэ, каб народ жадаў вырашаць пэўныя пытанні.

Веча склікалася, у асноўным, шляхам адпраўлення пасыльных, якія абвяшчалі народ аб часе і мэце народнай размовы. У некаторых гарадах, такіх як Ноўгарад і Пскоў, сход склікаўся званамі.

На сходзе мелі права прысутнічаць усе вольныя грамадзяне, што з’яўляліся галовамі сем’яў. Дарослыя сыны, якія падпарадкоўваліся ўладзе бацькі не мелі права прысутнасці. Гэта абумоўлена, перш за ўсе, тым, што яны аб’ектыўна не маглі мець сваей асабістай пазіцыі або яе выражаць, бо падпадалі пад непазбежны ўплыў главы сям’і, і парушэнне яго волі магло цягнуць за сабой непажаданыя наступствы. Не мелі права ўдзельнічаць таксама асобы, якія знаходзіліся ў прыватнай залежнасці (закупы), таму што па старажытных звычаях яны былі абмежаваны ў правах. На вечы прысутнічаў епіскап, а да ХІІІ стагоддзя – і князь. Пры паседжаннях тагачаснага веча не ўсталеўвалася мінімальная колькасць удзельнікаў, дазваляючая лічыць, што веча адбылося. Гісторык В. І. Сяргеевіч прытрымліваўся пазіцыі, што лічылася сапраўдным веча пры любой колькасці прысутных асобаў, дастаткова шматколькасным, каб настойваць на ажыццяўленні свайго рашэння.

Асноўныя пытанні, што вырашаліся на вечы: вызначэнне павіннасцяў, усталяванне падаткаў, абвяшчэнне вайны, заключэнне міру, прызначэнне і выгнанне князя, прызначэнне і зняцце вышэйшых службовых асобаў, міжнародныя адносіны, судовыя справы (заўжды сумесна з князем). Полацкае веча вяло перамовы ад імя ўсяго Полацкага княства. Так, неаднаразова Полацкае веча заключала без згоды і ўдзелу князя гандлевыя дамовы з немцамі. Вядома, што Смаленскае веча самастойна адсылала свайго амбасадара ў іншыя княствы, які дзейнічаў незалежна ад прадстаўніка князя.

Першае слова казаў на вечы той чалавек, які быў ініцыятарам склікання, ен тлумачыў прычыны склікання, сітуацыю, якая склалася, свае меркаванне па гэтаму пытанню. Кіраўніцтва спрэчкай на сходзе належыла баярам і старцам. Права прамовы і выказвання на вечы мелі ўсе прысутныя асобы, але большасць людзей гэтым правам не карысталася.

Рашэнні на вечы прымаліся пераважнай большасцю галасоў, якая прымушала змоўкнуць усіх нязгодных. Пры неабходнасці яно заносілася на грамату. Запісваліся ўмовы, якія павінен выконваць прызначаны князь. Выкананне рашэнняў веча было абавязкам той асобы, якой яно прыходзілася па сэнсе рашэння. Веча выконвала рашэнне ў выпадку, калі яно само гэта прадугледзела. Князь мог прыняць на сябе выкананне рашэння.

Падчас расслаення грамадства на заможных і бедных сходы веча прымалі характар саслоўных супрацьстаянняў. З вылучэннем некалькіх асобаў, якія мелі значныя фінансавыя рэсурсы, пачалі ўтварацца “партыі”, члены якіх мелі пэўную залежнасць і падпарадкоўваліся волі магната.

Прыгарады ўдзельнічалі ў палітычным жыцці княства дзьвюма спосабамі:

а) жыхары прыгарадаў прысутнічалі і мелі права голаса на народным сходзе стольнага гораду. У большасці выпадкаў іх запрашалі жыхары галоўнага гораду, але для стольнага веча гэта было выключэннем. Запрашэнні адсылаліся ў прыгарады толькі ў асабліва істотных выпадках і калі быў час чакаць прыезду жыхароў прыгарадаў. Нават і ў такіх сітуацыях запрашаліся жыхары найбольш значных прыгарадаў. У выпадку раптоўнага склікання сходу на ім маглі прысутнічаць толькі тыя, хто знаходзіўся ў гэты час у галоўным горадзе. Калі жыхары прыгараду ўдзельнічалі ў ваенным паходзе, яны прымалі ўдзел у вечы.

б) вечы збіраліся ў саміх прыгарадах.

Кожны прыгарад мог склікаць веча і прымаць на ім любыя рашэнні, але неабходна было ўзгадненне рашэння з галоўным горадам. Самастойнасць мог сабе дазволіць толькі сапраўды моцны прыгарад, які мог бы настойваць на сваім рашэнні і не падпарадкоўвацца прынятым рашэнням на вечы стольнага горада. Нязгода з рашэннем прыгараднага веча магла выражацца ў аб’яўленні вайны прыгараду. Адсутнасць пэўнай негатыўнай рэакцыі лічылася згодай.

Тагачаснае веча дапамагала выражнню грамадскай думкі значна лепей за сенняшні Нацыянальны сход, так як некаторыя сучасныя дэпутаты могуць знаходзіцца пад уплывам нейкіх пагроз, некаторыя могуць аказацца карупцыянерамі. Эфектыўнасць веча можа параўноўвацца толькі з рэферендумам, што склікаецца ў выключных выпадках. Але не трэба забывацца, што тагачасныя сходы ўжо і былі заканадаўчай уладай і ў некаторых аспектах працавалі эфектыўней. На сучасным этапе не трэба забывацца на гісторыю і неабходна браць з яе самае лепшае.


Спіс выкарыстанай літаратуры


  1. Доўнар Запольскі М. В. Асновы дзяржаўнасьці Беларусі. – Вільня: Беларус. выд. т-ва, 1919.

  2. Доўнар-Запольскі М. В. Гісторыя Беларусі. – Мн.: “Беларус. энцыкл.” ім. П. Броўкі, 1994. – 510 с.

  3. Пічэта В. І. Гісторыя Беларусі. Ч. 1. – М., 1924.

  4. Сергеевич В. И. Древности русского права. – Т. 2. М.: Зерцало, 2006. – 510 с.

  5. Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. - Мн., 1992.



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Беларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт iconБеларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт
У сучасных умовах адзінае інфармацыйна-прававая прастора абсалютна неабходна для забеспячэння ўзгодненасці, несупярэчнасці прававых...

Беларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт iconПолацкі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт

Беларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт iconБеларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт
Менавiта з гэтай прычыны разам з наступным развiццём грамадскай вытворчасцi I з’яўленнем усё новых форм прадпрынiмальнiцкай дейнасцi...

Беларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт iconБеларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт
Дзяржава як складаны сацыяльна-палітычны інстытут выконвае мноства публічных задач, дзейнічаючы пры гэтым у розных кірунках. Дзяржава...

Беларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт iconБеларускі дзяржаўны універсітэт Юрыдычны факультэт Кафедра канстытуцыйнага права Кафедра тэорыі І гісторыі дзяржавы І права
Беларуская дзяржаўнасць І развіццё нацыянальнай прававой сістэмы: ад статута 1588 г. Да сучаснай канстытуцыі

Беларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт iconБеларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт
Мясцовае самакіраванне ў Вялікім княстве Літоўскім, як І само грамадства ўвогуле, мела саслоўны характар. Менавіта таму яно было...

Беларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт iconБеларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт факультэт права
Пры самакіраванні калектыўны суб’ект кіравання практычна супадае з супольносцю людзей, якімі кіруюць, або устанаўліваецца пастаяннае...

Беларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт на правах рукапісу
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, загадчык кафедры гісторыі паўднёвых І заходніх славян

Беларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт iconБеларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт
Рэспублікі Беларусь, прыватная ўласнасць юрыдычных асоб Рэспублікі Беларусь, уласнасць Рэспублікі Беларусь І прыватная ўласнасць...

Беларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт iconУстанова адукацыі "Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка" Факультэт псіхалогіі Графік вучэбнага працэсу на
Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка