Актуальныя праблемы




НазваАктуальныя праблемы
старонка8/16
Дата канвертавання28.10.2012
Памер2.48 Mb.
ТыпДокументы
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   16

Табліца 2. Сярэдняя націсковасць стопаў


Стопы

1

2

3

4

5

Сярэдняя ўдарнасць

Савецкія паэты

58,7

76,4

86,3

37,3

100

71,7

У. Караткевіч

63,8

78,9

80,4

53,9

100

75,3

Гэта асабліва добра бачна на схеме. У выніку радок Караткевіча гучыць больш “роўна”.



Х5 – памер, шырока пашыраны ў сучаснай паэзіі. Семантычны арэол гэтага памеру па гэтай прычне з цяжкасцю можа быць вызначаны, улічваючы яго семантычную нейтралізацыю. “Ужывальнасць гэтага памеру імкліва ўзрастае з кожным дзесяцігоддзем, ён распаўсюджваецца на новыя і новыя тэмы, і лермантаўская традыцыя паступова губляецца ў вялікай колькасці новых семантычных афарбовак” [3, 254]. Тым не менш, акрэсліць некаторыя семантычныя афарбоўкі гэтага памеру ў паэзіі ХХ стагоддзя падаецца і магчымым, і карысным.

У якасці матэрыялу для дадзенага даследавання былі выкарыстаны ўсе вядомыя творы У. Караткевіча, напісаныя Х5. Гэта вершы “Алень”; “Балада аб нашэсцях”, “Бацькаўшчына”, “Бог важдаецца з беларускімі прозвішчамі”, “Бог пайшоў. Жыцце ідзе пад кручу...”, “Васілю Быкаву”, “Вершы не дапамаглі”, “Вясна”, “Гусі-лебедзі ў лугах зялёных...”, “Дзед Цыпрук, вартаўнік калгаснага стаўка”, “Дзеці”, “I бывай. Не трэба шкадаванняў...”, “Марозныя тропікі”, “Можна ўсё: пусціць каханне дымам...”, “Не злабіся на ерэтыкоў...”, “О вясна! Таполі! Свеце мілы!..”, “Падымаюць жоўтыя галовы...”, “Паязджане”, “Рэчка Папараць”, “Састарэлы месяц”, “Сумесь Бураціна з Аэлітай...”, “Тагасветнае”, “Таўрыдзе”, “Ты і я”, “У дняпроўскіх хвалях, бы ў калысцы”, “У жніўны дзень (Жарт)”, “Цвыркун і праблема чыстага мастацтва”, “Эмігранты”.

М.Л. Гаспараў вылучае ў семантычным арэоле лірычнага пяцістопнага харэя лермантаўскай традыцыі пяць семантычных афарбовак: “ноч”, “пейзаж”, “каханне”, “смерць”, “шлях” [3, 264].

Усе гэтыя семантычныя афарбоўкі мы знаходзім у Караткевіча. Найбольш пашыраны ў рускай паэзіі матыў “ноч” сустракаецца ў нашай выбарцы даволі рэдка і амаль заўсёды выступае ў спалучэнні “ноч і пейзаж” ці “ноч і каханне”:

Дагарэў за брамай небакрай, // Месяц паміж воблачкаў плыве [7, 36].

Фары за акном – і ён святлее, // Месяц за акном – і ён пяе... // Меркне у тваіх дрыготкіх веях, // Калі гладжу валасы твае[7, 356].

Нашмат часцей ён замяняецца на «вечар», што не ўкладаецца ў лермантаўскую традыцыю.

Лісце ў пушчы як цудоўны ложак. // Вечар. I ад дрэў гусцее цень. [7, 312].

Вечар зацяпліў бярозак свечы. // Я адзін. Ты не памёрла, не. [7, 177].

Падымаюць жоўтыя галовы // Над вадой гарлачыкі ў Падкове – // Старарэчышчы маёй ракі. // Вечар спаць рыхтуецца у дрэвах. [7, 219].

М. Гаспараў адзначае, што “...Пейзаж у еўрапейскай паэтычнай традыцыі рэдка бывае самастойным: звычайна ён замыкаецца на тэмах вечнага жыцця, смерці або Бога” [3, 251 – 252]. У Караткевіча “пейзаж” амаль заўсёды звязаны з тэмай Радзімы, якая робіцца дамінантай яго творчасці.

Раска, як русалчына луска, // На вадзе ад месяца гарыць. // А вакол травіцы роснай рай // I бярозак белая сям'я. // Мой чароўны беларускі край, // Бацькаўшчына светлая мая! [7, 37].

У дняпроўскіх хвалях, бы ў калысцы, // Разгайдалася хмурынак бель, // I спявае пад тугім вятрыскам // Лугавы вясёлы жаўтазель. // Ўсе шляхі прыводзяць не да Рыма, // А да родных вербаў і бяроз. [7, 40].

На празрыстых, светла-сініх водах // Сняцца ім айчыны берагі, // Папараць, імшаныя калоды, // Сінія пад месяцам лугі, // Сінія пралескі на сугрэве, // Мухамор чырвоны ля азёр // I калоны манументаў-дрэваў, // Што вярхамі дастаюць да зор. [7, 43].

Матыў “шлях” (у прамым значэнні) у Караткевіча рэдкі. Трэба адзначыць, што гэты матыў рэдкі і ў рускай паэзіі [3, 244].

Шлях цячэ між дрэў, пакрытых інеем. // Зімні, казачны убор зямлі. [7, 334].

Часцей у Караткевіча “лермантаўская” дарога трансфармуецца ў “жыццёвы шлях” ці гістарычны шлях краіны.

Бог пайшоў. Жыццё ідзе пад кручу. // Але йдзі і не губляй спакой. // Ёсць замест прыватнай неўміручасці - // Бессмяротнасць нацыі тваёй. [7, 394].

Але ў сне не вып'еш столькі гора. // Ведаю, што я званіў у шчыт, // Я граміў татар пад Крутагор'ем, // Я крышыў крыжацкія мячы. [7, 70].

“Смерць” у Караткевіча выступае толькі ў спалучэнні “смерць і каханне”.

Што мне нетры? / Што мне цені смерці? //Што мне змеі? / Толькі ты любі. [7, 271].

Над кахання нашага магілай, // Што загубіцца ў былых вяках, // Залатая падаплёка крылаў // Маладога звонкага шпака. [7, 177].

Мы бачым, што Караткевіч не толькі выкарыстоўвае вылучаныя Гаспаравым семантычныя афарбоўкі “ноч”, “пейзаж”, “каханне”, “смерць”, “шлях”, але і пашырае семантычны арэол Х5 новымі афарбоўкамі.


Літаратура

  1. Баевский В. С. Лингвистические, математические, семиотические и компьютерные модели в истории и теории литературы. М., 2001.

  2. Гаспаров М. Л. Современный русский стих. М., 1974.

  3. Гаспаров М.Л. Метр и смысл. Об одном механизме культурной памяти. М.:, 2000.

  4. Гаспаров М.Л. Русский трехударный дольник ХХ века // Теория стиха. Л., 1968. С. 59 – 106

  5. Гаспаров М.Л. Русский стих начала ХХ века в комментариях. М., 2001.

  6. Кабржыцкая Т.В., Рагойша В.П. Типология современного белорусского стиха: в сравнении с русским и украинским // Славянский стих. Лингвистическая и прикладная поэтика. М., 2001. С. 339 – 344.

  7. Караткевіч У. 3б. тв.: У 8 т. Т. 1. Мн., 1987.



ІІ


ПЕРАКЛАДАЗНАЎСТВА


Міхась Паўлавіч Кенька,

кандыдат філалагічных навук, дацэнт


Адэкватнасць мастацага перакладу

1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   16

Падобныя:

Актуальныя праблемы iconАктуальныя праблемы мовазнаўства І лінгвадыдактыкі
Канферэнцыя адбудзецца 14-15 кастрычніка 2011 года па адрасе: г. Брэст, вуліца Міцкевіча, 28. Рэгістрацыя ўдзельнікаў у каб. 306

Актуальныя праблемы icon«Пошук І аналіз гістарычных крыніц. Праблемы вывучэння непісьмовых крыніц» минск, 2008 Праблемы вывучэння рэчавых
Нягледзячы на пэўныя праблемы, у дадзеным выпадку гiсторыку прасцей перавесцi такую сацыяльную iнфармацыю (вобразна гаворачы) на...

Актуальныя праблемы iconУрок беларускай мовы
Чарнобыльскай аэс. Тэму ўзяла шырэйшую – экалагічныя праблемы планеты. Пры падборы матэрыялу да ўрока І адбылося першае адкрыццё:...

Актуальныя праблемы iconТыпалог I я ў заемасувязей беларускай I рускай мо ў I праблемы нацыянальнай сама I дэнтыф I кацы I
Нацыянальнае I iнтэрнацыянальнае ў сучасных беларускай I рускай мовах. Праблемы моўнай iдэнтыфiкацыi

Актуальныя праблемы iconНа аснове лічбавай лабараторыі "Архімед"
Другі закон Ньютана ў імпульсным выглядзе І інш былі апісаны ў артыкулах “Iнфармацыйныя тэхналогіі на уроках фізікі” (Фізіка. Праблемы...

Актуальныя праблемы iconДата Тэма Адказныя верасень
Сучасная нарматыўна-прававая база. Актуальныя аспекты арганізацыі выхаваўчага працэсу ў 2012/13 н г

Актуальныя праблемы iconПрасачыць гісторыю фарміравання беларускай нацыі, станаўленне нацыянальнага характару беларусаў. Паказаць актуальнасць праблемы нацыянальнай самасвядомасці
Паказаць актуальнасць праблемы нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа; фарміраваць лагічнае мысленне І цікавасць да гістарычнага...

Актуальныя праблемы iconІнфармацыйны ліст
Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбудзецца II рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя маладых навукоўцаў “Мова І літаратура...

Актуальныя праблемы iconМа класных кiраўнiкоў
Сучасная нарматыўна-прававая база. Актуальныя аспекты арганізацыі выхаваўчага працэсу ў 2011/12 н г. Удасканаленне работы па грамадзянска-патрыятычнаму...

Актуальныя праблемы iconУ 2010-2011 навучальным годзе ўстанова адукацыі "Лазавіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна" працавала над рэалізацыяй
Клецкага раёна” працавала над рэалізацыяй праблемы: стварэнне якаснага асяроддзя для развіцця інтэлектуальнай І творчай індывідуальнасці...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка