Аб праграме дзеянняў "Замкі Беларусі"




НазваАб праграме дзеянняў "Замкі Беларусі"
Дата канвертавання26.11.2012
Памер23.4 Kb.
ТыпДокументы
Аб праграме дзеянняў “Замкі Беларусі”


У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь унесены 21 замак. З іх 9 знаходзяцца на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.

Гэта Стары і Новы замкі ў Гродна, Лідскі, Мірскі, Гальшанскі, Навагрудскі, Любчанскі, Крэўскі, Геранёнскі замкі. Яны дайшлі да нас у рознай ступені захаванасці.

З мэтай захавання помнікаў абарончага дойлідства Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь распрацоўваецца праект праграмы дзеянняў “Замкі Беларусі”, якая разлічана на 7 гадоў і будзе забяспечваць каардынацыю мерапрыемстваў па захаванню і эфектыўнаму выкарыстанню помнікаў.

Неабходна адзначыць, што на замках Гродзеншчыны ўжо праводзяцца работы па рэстаўрацыі і рэканструкцыі. Падыходзіць да завяршэння рэстаўрацыя Мірскага замка, прадаўжаецца рэстаўрацыя Лідскага, распрацоўваецца праектная дакументацыя на рэстаўрацыю Старога замка ў Гродна, праводзяцца работы на Любчанскім замку, добраўпарадкаванне тэрыторыі Гальшанскага замка.

Гродзенскім абласным выканаўчым камітэтам накіраваны ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прапановы па відах і плануемых тэрмінах работ па захаванню замкаў Гродзеншчыны.

Так на комплексе Старога замка ў Гродна: (палац, фрагмент абарончых сцен, Ніжняя царква (руіны), Верхняя царква (рэшткі), княскі хорам (руіны), мост, замчышча), канец XI-XIX стст. плануецца выканаць кансервацыю і рэстаўрацыю гістарычных пабудоў, рэканструкцыю замкавага комплекса, прыстасаванне пад УК “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей”. Тэрмін правядзення работ - 2012-2018 гг. Плануецца ўключыць гэты аб’ект у Дзяржаўную інвестыцыйную праграмму на 2012 г.

Руіны былога замка Сапегі з фрагментамі абарончых збудаванняў XVI - XVII ст.ст., XVIII - XX стст. у в. Гальшаны Ашмянскага раёна ўключаны ў праграму “Культура Беларусі” на 2011-2015 гг. Плануецца кансервацыя рэшткаў муроў, арганізацыя іх экспанавання.

Рэшткі замка XV- XVI стст. у в. Геранёны Іўеўскага раёна адносяцца да помнікаў археалогіі. На ім плануецца ў 2011 г. за кошт правядзення раённых суботнікаў правесці кансервацыю рэшткаў муроў, добраўпарадкаванне тэрыторыі.

На Лідскім замку XIV ст. працягваюцца работы па рэканструкцыі рэстаўрацыі, якія плануецца завяршыць да 2013 года. Аб’ект уключаны ў праграму “Культура Беларусі” на 2011-2015 гг.

Рэшткі замка XIII- XVI стст. у г. Навагрудку таксама ўключаны ў праграму “Культура Беларусі” на 2011-2015 гг. Плануецца да 2015 г. выканаць работы па кансервацыі руін з частковай рэканструкцыяй вежы Шчытоўка. Акрамя выдзялення на гэтыя мэты сродкаў з рэспубліканскага і абласнога бюджэта, аддзелам культуры Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта адкрыты дабрачынны рахунак для збору сродкаў на кансервацыю замка. На гэтыя ж мэты збіраюцца сродкі праз рэалізацыю латэрэі “Скарбніца”.

Фрагменты замка (дзве вежы, земляныя ўмацаванні з рэшткамі абарончых збудаванняў, былы палац, флігель) XVI- XIX стст. у г.п. Любча Навагрудскага раёна аднаўляюцца за кошт сродкаў дабрачыннага фонду “Любчанскі замак”. Плануецца выканаць работы да 2018 г.

На захаваўшыхся фрагментах замка XIV ст.у в. Крэва Смаргонскага раёна плануецца правесці работы па кансервацыі абарончых муроў, рэканструкцыі паўночнай вежы і прыставанне яе для размяшчэння музейнай экспазіцыі. Аб’ект прапанаваны ў праект Дзяржаўнай праграмы развіцця турызма ў Рэспубліцы Беларусь на 2011-2015 гг.





Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аб праграме дзеянняў \"Замкі Беларусі\" iconВойны беларусі другой палове XVI ст
Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай не магла весці самастойнай знешняй палітыкі. Але гэта не азначае, што насельніцтва Беларусі не...

Аб праграме дзеянняў \"Замкі Беларусі\" iconБеларускі Еўрапейскі Форум: праграма дзеянняў
Беларусі І захаванне яе нацыянальнай самабытнасці. Наша стратэгічная мэта – еўрапейская будучыня Беларусі. Нам кажуць, што Беларусь...

Аб праграме дзеянняў \"Замкі Беларусі\" iconАпісанне праекту па праграме "Развіццё грамадзянскай супольнасці І ўсведамлення аб правах чалавека ў рэгіёнах Беларусі"
Апісанне праекту па праграме “Развіццё грамадзянскай супольнасці І ўсведамлення аб правах чалавека ў рэгіёнах Беларусі”

Аб праграме дзеянняў \"Замкі Беларусі\" iconЗапрашэнне на ўдзел у праграме
Наладжванне супрацоўніцтва паміж грамадскім І дзелавым сектарамі Беларусі на аснове славацкага досведу”

Аб праграме дзеянняў \"Замкі Беларусі\" iconЗапрашэнне на ўдзел у праграме
Наладжванне супрацоўніцтва паміж грамадскім І дзелавым сектарамі Беларусі на аснове славацкага досведу”

Аб праграме дзеянняў \"Замкі Беларусі\" iconЗаяўка для грамадскіх арганізацый на ўдзел у праграме
Наладжванне супрацоўніцтва паміж грамадскім І дзелавым сектарамі Беларусі на аснове славацкага досведу”

Аб праграме дзеянняў \"Замкі Беларусі\" iconGeneral description of the work
Першага з`езда настаўнiкаў (1995), Канцэпцыi I праграме ўдасканалення адукацыi ў галіне навакольнага асяроддзя (1998), Канцэпцыi...

Аб праграме дзеянняў \"Замкі Беларусі\" iconІніцыятывы салідарнасці ў вэб-кампаніях падчас прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы І Беларусі
Пры гэтым, паняцце салідарнасці І салідарных дзеянняў мы будзем разглядаць у больш шырокім сэнсе: сюды мы адносім І распаўсюд інфармацыі,...

Аб праграме дзеянняў \"Замкі Беларусі\" iconУрок пачынаецца з літаратурнай загадкі, паколькі па праграме ў 5-м класе мы знаёміліся з вершам Н. Мацяш "Калыханка маме."
Урок пабудаваны з прымяненнем прэзентацыі, створанай у праграме Power Point. Цяпер у педагагічнай літаратуры такому ўроку надаюць...

Аб праграме дзеянняў \"Замкі Беларусі\" iconРаздзел Аналіз вынікаў работы за 2010-2011 н г
Навучальны год закончылі 74 вучні 1-11 класаў. Без адзнак навучаліся 11 вучняў. Атэставаны – 63 вучні. З ІХ 2 вучні навучаліся па...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка