Каб падрыхтаваць настаўнікаў І выкладчыкаў беларускай мовы да ўвядзення ў дзеянне закона Рэспублікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі"




НазваКаб падрыхтаваць настаўнікаў І выкладчыкаў беларускай мовы да ўвядзення ў дзеянне закона Рэспублікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі"
старонка8/14
Дата канвертавання29.10.2012
Памер2.04 Mb.
ТыпЗакон
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   14
§ 20. Правапіс абрэвіятур

  1. У абрэвіятурах скарочаныя часткі пішуцца так, як у адпаведных поўных словах: гарсавет (гарадскі), прафсаюз (прафесійны), дзяржцырк (дзяржаўны), прамкамбінат (прамысловы), галоўурач (галоўны), генплан (генеральны), Еўрасаюз (еўрапейскі), заапарк (заалагічны), музвучылішча (музычнае), Белдзяржпраект (беларускі дзяржаўны), Беллітфонд (беларускі літаратурны), райбудкантора (раённая будаўнічая), педфак (педагагічны факультэт), камбат (камандзір батальёна), ваенкамат (ваенны камісарыят), эсмінец (эскадраны мінаносец), прафкам (прафсаюзны камітэт), ваенкам (ваенны камісар), гарвыканкам (гарадскі выканаўчы камітэт), член-кар. (член-карэспандэнт), лясгас (лясная гаспадарка), рыбгас (рыбная гаспадарка), інтэрпал (інтэрнацыянальная паліцыя), лінкар (лінейны карабель).

  2. Літарныя, гукавыя абрэвіятуры і абрэвіятуры змешанага тыпу звычайна пішуцца вялікімі літарамі без кропак, злучкоў і апострафаў: БДУ (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт), ВНУ (вышэйшая навучальная ўстанова), ЗША (Злучаныя Штаты Амерыкі), РВУ(рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова), УА (установа адукацыі), ЖЭС (жыллёва-эксплуатацыйная служба), СНД (Садружнасць Незалежных Дзяржаў), НАН Беларусі (Нацыянальная акадэмія навук Беларусі), ЗАТ (закрытае акцыянернае таварыства), СМІ (сродкі масавай інфармацыі), МАЗ (Мінскі аўтамабільны завод), МТЗ (Мінскі трактарны завод), ЦУМ (цэнтральны ўніверсальны магазін), УП (унітарнае прадпрыемства), ГА (грамадскае аб'яднанне), ТАА (таварыства з абмежаванай адказнасцю), ААН (Арганізацыя Абяднаных Нацый).

Калі да абрэвіятуры дадаецца лічба, то яна пішацца праз злучок: ВАЗ-21, МАЗ-200, МТЗ-82.

Калі абрэвіятура скланяецца, канчаткі пішуцца разам малымі літарамі: у нашым ЖЭСе, працаваў на МАЗе, рамонт ЦУМа, дысертацыя ў ВАКу.

Дапускаецца напісанне малымі літарамі агульнавядомых абрэвіятур, калі слова ўспрымаецца як простае: схадзіў у жэс і інш.

Малыя літары могуць уваходзіць у камбінаваныя абрэвіятуры: ЛіМ, БелТА, УП "Белкніга", БелНДВІ (Беларускі навукова-даследчы ветэрынарны інстытут).

3. Напісанне няўласнабеларускіх (запазычаных) абрэвіятур вызначаецца па слоўніку; поўны сэнсавы беларускі адпаведнік перадае значэнне такіх запазычанняў, а не расшыфроўвае іх: заўгас (загадчык гаспадарчай часткі), завуч (намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце), спецназ (атрад спецыяльнага прызначэння), АСУ (аўтаматызаваная сістэма кіравання), ЮНЕСКА (Камісія Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры).

  1. У некаторых абрэвіятурах напісанне можа не адлюстроўваць натуральнае вымаўленне: ТЮГ - Тэатр юнага гледача (вымаўляецца [ц'ух]), РІВШ - дзяржаўная ўстанова адукацыі "Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы" (вымаўляецца [рыўш]).

  2. Літарныя абрэвіятуры не трэба блытаць з умоўнымі графічнымі скарачэннямі, якія ўжываюцца на пісьме, але заўсёды чытаюцца поўнасцю.

Скарачэнне слоў рэгламентуецца наступнымі правіламі:

нельга скарачаць на галосную літару, на ь, на й і на ў;

пры спалучэнні дзвюх аднолькавых зычных скарачэнне робіцца пасля першай зычнай: насен, фонд;

пры збегу дзвюх або некалькіх зычных скарачэнне робіцца на апошнюю зычную: народн. творчасць;

калі імя або імя па бацьку пачынаюцца з дыграфа Дз, то ініцыялам выступае толькі літара Д. Дзмітрый Дзмітрыевіч - Д. Д.

Пры графічных скарачэннях ставіцца кропка і захоўваюцца тыя ж знакі і пачатковыя літары, якія ўласцівы поўнаму напісанню: В.-Д. к. (Волга-Данскі канал), с.-д. партыя (сацыял-дэмакратычная партыя), чл.-кар. (член-карэспандэнт).

6. Стандартныя скарочаныя абазначэнні метрычных мер пішуцца без кропак: га (гектар), см (сантыметр), кг (кілаграм), км (кіламетр) і інш.

Ніжэй прыводзяцца агульнапрынятыя скарачэнні, якія не патрабуюць спецыяльнага тлумачэння.

Напрыклад:

акад. - акадэмік;

б.- былы;

дац. - дацэнт;

бухг. - бухгалтэрыя;

гр. - грамадзянін;

заг. - загадчык;

в. - веска;

зб. - зборнік;

в.а. - выконваючы абавязкі;

і г. д. - і гэтак далей;

і да т. п. - і да таго падобнае;

в-аў - востраў;

вобл. - вобласць;

і інш. - і іншае;

воз. - возера;

і пад. - і падобнае;

г.- год;

нам. - намеснік;

г.-город;

напр. - напрыклад;

гг. - гады;

н. ст. - новы стыль;

г. зн. - гэта значыць;

н. э. - наша эра;

гл. - глядзі;

параўн. - параўнай;

ст. - стагоддзе;

стст. - стагоддзі;

ст. ст. - стары стыль;

т. - том;

тав. - таварыш;

т-ва - таварыс-тва;

т. зв. - так званы;

тт. - тамы.


Каментарыі: 1. У адпаведнасці з пунктам першым параграфа часткі складанаскарочаных слоў пішуцца так, як яны пішуцца ў поўных словах. Такім чынам, рэгламентуецца аднастайнае напісанне ўсіх складанаскарочаных слоў і здымаецца выключэнне, што ў некаторых складанаскарочаных словах з часткамі іншамоўнага паходжання пад націскам аднаўляецца этымалагічнае о. Згодна з гэтым правілам неабходна пісаць гарвыканкам (гарадскі выканаўчы кaмiтэт), прафкам (прафсаюзны камітэт), лінкар (лінейны карабель), інтэрпал (інтэрнацыянальная паліцыя) і г. д. Паводле Правіл правапісу 1959 г. гэтыя словы пісаліся наступным чынам: гарвыканком, прафком, лінкор, інтэрпол.

  1. У пункце другім параграфа рэгламентуецца напісанне ініцыяльных (гукавых і літарных) абрэвіятур. У дадзеным выпадку трэба звярнуць асаблівую ўвагу на напісанне абрэвіятур, што ўтвораны з намінатыўных спалучэнняў, у склад якіх уваходзяць словы з пачатковыму. У складзе абрэвіятуры пішацца тая літара, якая павінна пісацца ў асобна ўзятым слове незалежна ад яго напісання ў намінатыўным словаспалучэнні: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт - БДУ (зыходнае слова - універсітэт), Вышэйшая навучальная ўстанова - ВНУ (зыходнае слова - установа).

  2. У пункце трэцім параграфа асобна агаворваецца напісанне запазычаных абрэвіятур, якія па сваей структуры не суадносяцца з зыходным намінатыўным словаспалучэннем, хаця знешне захоўваюць усе прыкметы абрэвіятур: ЮНЕСКА (Камісія Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры).

  3. Асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на некаторыя абрэвіятуры, перадача якіх на пісьме фармальна супярэчыць прынятым у беларускай мове правілам напісання спалучэнняў зычных і галосных літар, аднак дазваляе дакладна суадносіць іх з адпаведным намінатыўным словазлучэннем: ТЮГ - Тэатр юнага гледача (вымаўляецца [ц'ух]), РІВШ - дзяржаўная установа адукацыі "Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы" (вымаўляецца [рыўш]). Такое напісанне дазваляе правільна суадносіць падобныя абрэвіятуры з зыходным намінатыўным словаспалучэннем і дакладна іх расшыфроўваць, што ўрэшце садзейнічае адэкватнаму разумению пісьмовага тэксту.

5. Дадатковых каментарыяў патрабуе напісанне ініцыяльных (гукавых) абрэвіятур, што ўтвораны ад словаспалучэнняў, у складзе якіх ёсць словы на дз [дз']: Дзяржаўная экзаменацыйная камісія - ДЭК (а не ДзЭК ці ДЗЭК), таму што ў слове дзяржаўны пачатковая літара д. Дыграфы дз, дж, як вядома, літарамі не з'яўляюцца. Такая норма напісання абрэвіятур - абавязковая, а адступленне ад яе лічыцца арфаграфічнай памылкай.

Toe ж самае датычыцца і скарочанага напі-сання аналагічных імёнаў і імёнаў па бацьку (гл. пункт 5 параграфа): Дзмітрый Дзям'янавіч Задарожны - толькі (!) Д. Д. Задарожны.

На строгае засваенне гэтай нормы неабходна звярнуць увагу, паколькі ў сучаснай пісьмовай практыцы існуе пэўны разнабой як у напісанні абрэвіятур, так і ў скарачэнні імёнаў і імёнаў па бацьку, напрыклад, чамусьці БДПУ (Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт), СНД (Садружнасць незалежных дзяржаў), МДЛУ (Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт), але часта ДзЭК (Дзяржаўная экзаменацыйная камісія).

6. Пры засваенні правіл напісання разнастайных скарачэнняў неабходна асаблівую увагу звярнуць на пастаноўку кропкі ў скарачэннях формаў множнага ліку. На множны лік указвае паўтор скарачэнняў, аднак кропка ставіцца толькі адзін раз - пасля апошняга скарачэння. Напрыклад: стагоддзі - стст.; гады - гг.; тамы - тт.

Калі такое скарачэнне выкарыстоўваецца ў пісьмовым тэксце ў канцы сказа, то другая кропка (канца сказа) не ставіцца. Іншыя знакі канца сказа захоўваюцца. Напрыклад:

У мінулым стагоддзі для развіцця беларускай моеы вызначальнымі сталі 20-я гг.

Як Вы ацэньваеце з пункту гледжання развіцця беларускай нацыянальнай мовы ролю XIX -XX стст.?

Toe ж самае датычыцца і напісання скарачэнняў унутры сказа перад іншымі знакамі прыпынку. Напрыклад:

Даследуючы XX ст., мы павінны пільную увагу звярнуць менавіта на 20-я гг., калі беларуская мова фактычна набыла правы дзяржаўнай і актыўна ўкаранялася ў разнастайныя сферы ўжытку.


ПРАВАПІС НЕКАТОРЫХ МАРФЕМ

§ 21. Аднамарфемныя прыназоўнікі

  1. Прыназоўнікі аб, над, над, перад пры спалучэнні з формамі асабовага займенніка я, што пачынаюцца збегам зычных, пішуцца з дадатковым а: аба мне, нада мной, перада мной. Прыназоўнік з замяняецца ў падобных выпадках на са: са мной; але: з мяне. Прыназоўнік у набывае форму ва ў спалучэннях са словамі з пачатковым у: ва ўніверсітэце, ва ўрачыстасцях, ва ўрочышчы.

  2. Варыянт са прыназоўніка з згодна з вымаўленнем пішацца перад збегам зычных, калі першы з іх - шыпячы або свісцячы: са школы, са шкіперам, са сваякамі, са смеху, са зброяй, са старых часоў, са сваімі сябрамі, са звонам, са здымка, велічынёй са шраціну, са знічкай; але: з братам, з праўдай, з пляча, з грукатам, з цвіком, адно з двух.


Каментарыі. У асобную главу новых "Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" выдзелены правапіс некаторых беларускіх прыназоўнікаў, прыставак і суфіксаў. Тэта абумоўлена тым, што напісанне асобных прыназоўнікаў у спалучэнні са знамянальнымі словамі, а таксама прыставак і суфіксаў у складзе вытворных слоў у адпаведнасці з традыцыяй у адных выпадках падпарадкоўваецца фанетычнаму прынцыпу, а ў іншых - марфалагічнаму. Акрамя таго, некаторыя правілы правапісу прыставак і суфіксаў маюць або часткова сістэмны, або несістэмны характар. Таму ў главе 5 "Правілаў..." сфармуляваны асноўныя палажэнні, якія рэгламентуюць правапіс названых вышэй марфем.

  1. У пункце першым § 21 тлумачацца асаблівасці правапісу прыназоўнікаў аб, над, над, перад і з пры спалучэнні з формамі асабовага займенніка я, якія пачынаюцца збегам зычных. Тут неабходна асаблівую ўвагу звярнуць на правапіс прыназоўніка з, які ў падобных выпадках замяняецца варыянтам (морфам) са.

  2. Пры вывучэнні правіла напісання прыназоўнікау перад словамі, якія таксама пачынаюцца з у, трэба звярнуць увагу на тое, што замена прыназоўніка у на ва адначасова вядзе да скарачэння пачатковага у ў наступным слове: у + універсітэт - вучыцца ва ўніверсітэце, у + ура-чыстасць - прыняць удзел ва ўрачыстасцях.

3. Пункт 2 гэтага параграфа тлумачыць асаблівасці выкарыстання морфаў з і са пры спалучэнні прыназоўніка з іншымі словамі, што пачынаюцца збегам зычных. Тут неабходна цвёрда засвоіць, што замена прыназоўніка з на прыназоўнік са адбываецца толькі перад словамі з пэўным збегам зычных (калі першы зычны - шыпячы ці свісцячы). Аднак гэтае правша не з'яўляецца паслядоўна сістэмным. Калі збег зычных пачынаецца свісцячай афрыкатай ц, выкарыстоўваецца прыназоўнік з: з цвіком, з цвіценнем бэзу, у пакоі з цьмяным асвятленнем.


1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   14

Падобныя:

Каб падрыхтаваць настаўнікаў І выкладчыкаў беларускай мовы да ўвядзення ў дзеянне закона Рэспублікі Беларусь \"Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі\" iconРэспублікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі"
Правіл беларускай арфаграфіі І пунктуацыі”. Для якаснай арганізацыі працэсу навучання школьнікаў беларускай мове пасля увядзення...

Каб падрыхтаваць настаўнікаў І выкладчыкаў беларускай мовы да ўвядзення ў дзеянне закона Рэспублікі Беларусь \"Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі\" iconРэспублікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі"
Прыняты 23 ліпеня 2008 г. Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі” з'яўляецца вынікам шматгадовай...

Каб падрыхтаваць настаўнікаў І выкладчыкаў беларускай мовы да ўвядзення ў дзеянне закона Рэспублікі Беларусь \"Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі\" iconРэспублікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі"
Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі”, які з’яўляецца вынікам шматгадовай працы вялікага калектыву...

Каб падрыхтаваць настаўнікаў І выкладчыкаў беларускай мовы да ўвядзення ў дзеянне закона Рэспублікі Беларусь \"Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі\" iconМатэрыялы для інфармацыйнага стэнда па пытаннях змен у правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі
Прыняты 23 ліпеня 2008 г закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі” з’яўляецца вынікам шматгадовай...

Каб падрыхтаваць настаўнікаў І выкладчыкаў беларускай мовы да ўвядзення ў дзеянне закона Рэспублікі Беларусь \"Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі\" iconДуа "Сярэдняя школа №23 г. Магілёва"
Беларуская мова“ праз павышэнне прафесійнага ўзроўню настаўнікаў беларускай мовы І літаратуры ў святле палажэнняў Закона Рэспублікі...

Каб падрыхтаваць настаўнікаў І выкладчыкаў беларускай мовы да ўвядзення ў дзеянне закона Рэспублікі Беларусь \"Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі\" iconЗмены ў новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі І пунктуацыі"
Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі”, які з’яўляецца вынікам шматгадовай працы вялікага калектыву...

Каб падрыхтаваць настаўнікаў І выкладчыкаў беларускай мовы да ўвядзення ў дзеянне закона Рэспублікі Беларусь \"Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі\" iconЗмены ў новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі І пунктуацыі"
Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі”, які з’яўляецца вынікам шматгадовай працы вялікага калектыву...

Каб падрыхтаваць настаўнікаў І выкладчыкаў беларускай мовы да ўвядзення ў дзеянне закона Рэспублікі Беларусь \"Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі\" iconЗ мены ў новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфаграфіі І пунктуацыі»
Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі”, які з’яўляецца вынікам шматгадовай працы вялікага калектыву...

Каб падрыхтаваць настаўнікаў І выкладчыкаў беларускай мовы да ўвядзення ў дзеянне закона Рэспублікі Беларусь \"Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі\" iconЗмены ў новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфаграфіі І пунктуацыі»
Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі”, які з’яўляецца вынікам шматгадовай працы вялікага калектыву...

Каб падрыхтаваць настаўнікаў І выкладчыкаў беларускай мовы да ўвядзення ў дзеянне закона Рэспублікі Беларусь \"Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі\" iconАЎтаматызацыя адаптацыі машыннага слоўніка беларускай мовы пад новыя правілы беларускай арфаграфіі
Верасня 2010 года уступіў у дзеянне Закон Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі», які зацвердзіў новую...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка