Каб падрыхтаваць настаўнікаў І выкладчыкаў беларускай мовы да ўвядзення ў дзеянне закона Рэспублікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі"




НазваКаб падрыхтаваць настаўнікаў І выкладчыкаў беларускай мовы да ўвядзення ў дзеянне закона Рэспублікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі"
старонка6/14
Дата канвертавання29.10.2012
Памер2.04 Mb.
ТыпЗакон
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   14
§ 14. Прыстаўныя і ўстаўныя зычныя

1. Прыстаўная літара в пішацца перад націскным о:

у пачатку слоў: возера, вольха, восень, воспа, вось, вокны, вотчына, войкаць, вобад, ворыва, воблака, вобласць, востраў, Вогненная Зямля, Вольга і інш., у вытворных ад іх словах пасля прыставак: абвостраны, адворваць, павойкаць, увосень; але: окаць (і вытворныя ад яго), одум. Пры змене месца націску о пераходзіць у a і прыстаўная в у гэтых словах не пішацца: абады, азёрны, асённі;

перад прыстаўкамі о-, об-, од- (от-): вокіс, вокісел, воклік, вокліч, вокрык, вопыт, вопіс, вобземлю, вобмацкам, вобыск, водгалас, водгук, воддаль, водзыў, водпаведзь, водпуск, водсвет, водступ, вотруб'е і інш., а таксама навобмацак, наводдалек, паводле, наводшыбе і інш.;

у запазычаных словах: вохра, воцат і вытворных ад іх: вохрыць, павохрыць, воцатнакіслы і інш.

  1. У словах вока, востры, восем, вакол і вытворных ад іх прыстаўная в захоўваецца незалежна ад месца націску: вачэй, вачамі, завочны, увачавідкі, уваччў; вастрыць, вастрыня, завастрэнне; васьмёра; ваколіца, наваколле, ваколічны.

  2. Перад націскным о у сярэдзіне некаторых слоў пішацца ўстаўная літара в: ніводзін, Лявон, Лявончанка, Радзівонаў і інш.

  3. Прыстаўная літара в не пішацца ў запазычаных словах і некаторых уласных імёнах і назвах перад пачатковым націскным [о]: опера, оперны, ода, ордэн, офіс, Оксфард, Ом, Омск, Орша і інш.

  4. Прыстаўная літара в пішацца:

перад каранёвым у ў пачатку слоў: вугал, вуда, вугаль, вуж, вузел, вузы, вуліца, вунь, вус, вусны, вуха, вучань, а таксама ў вытворных ад іх словах незалежна ад месца націску: абвуглены, каменнавугальны, чатырохвугольнік, завулак, навудзіць, вудзільна, вузлы, вузлаваты, вусаты, чарнавусы, вусач, вучыцца, навука, навучальны, педвучылішча, вушэй, вушамі, завушніцы, лапавухі, залатавуст і інш.;

перад націскнымі прыстаўкамі у-, уз- (ус-): вупраж, вузгалаўе, вусцілка, вусціш, вусцішна.

  1. Устаўная літара в пішацца ў сярэдзіне слоў:

перад націскным у: павук, цівун, каравул, есавул, а таксама ў вытворных ад іх словах незалежна ад месца націску: павукі, павуцінне, павучбк; цівундм; каравульны; есавульскі;

перад у ва ўласных імёнах і геаграфічных назвах: Матэвуш, Навум, Навумаўка, Тадэвуш.

7. Прыстаўная літара в не пішацца перад націскным пачатковым у:

у запазычаных словах: ультра, ультрафіялетавы, унтэр, унікум, унія, урна; але: вустрыца;

ва ўласных імёнах і назвах: Ульяна, Ула, Умань, Уздзенскі раён, Узда, Урал, Узбекистан, Украіна, Ушачы, Уэльс і інш.

8. Прыстаўная літара г пішацца ў займенніках гэты, гэтакі, гэтулькі і ў прыслоўях гэтак,гэтаксама, дагэтуль, адгэтуль.

З прыстаўной літарай г пішуцца выклічнікі: гэй, го, га.


Каментарыі: 1. Правілы правапісу прыстаўных і ўстаўных зычных засталіся практычна без змен. У дадзеным выпадку важна засвоіць спісы слоў, у якіх прыстаўное (устаўное) в пішацца ва ўсіх выпадках без выключэння (напрыклад, вока, востры, восем, вакол; вугал, вуда, вугаль, вуж, вузел, вузы, вуліца, вунь, вус, вусны, вуха, вучань), і спісы слоў, у якіх правапіс прыстаўнога в залежыць ад месца націску (возера, вольха, восень, вокны, ворыва, воблака, вобласць, востраў; але: азёры, альховы, асенні, аканіцы, араць, абласны, астраўны).

2. Згодна з новымі правіламі ўстаўное в пішацца ў словах есавул, есавульскі, якія раней пісаліся без устаўнога в. Такім чынам, правапіс прыстаўнога і ўстаўнога в становіцца больш паслядоўным і адлюстроўвае асаблівасці сучаснага літаратурнага вымаўлення.

3. Дадатковай увагі патрабуе правапіс прыстаўнога в у складаных словах вогнеахова, вогнеахоўны, вогнезасцерагальны, вогненебяспечны, вогнепаклонства, вогнетушьцель, вогнетрывалы, вогнеўстойлівы, востравугольны, вострадэфіцытны, востраінфекцыйны, востраканечнік, востраканцовы, вострасатырычны, вострасюжэтны. Ва ўсіх гэтых словах націск у другой частцы знаходзіцца не на першым складзе. Таму згодна з правіламі правапicy о (гл. п. 2 § 5) у першай частцы захоўваецца напісанне о і прыстаўнога в перад ім.


§ 15. Нескладовае ў і у складовае

1. Нескладовае ў пішацца згодна з беларускім літаратурным вымаўленнем пасля галосных:

пры чаргаванні [у] з [ў]:

у пачатку слова (калі гэта слова не пачынае сказ і перад ім няма знакаў прыпынку): на ўвесь дзен’ (ад усіх), моцны ўдар (ад удару), хацела ўзяць (хацеў узяць), сонца ўзімку (месяц узімку), крыкі "ўра" (крык "ура"), для ўніята (з уніятам), ва ўніверсітэце (перад універсітэтам), на ўзвей-вецер (сцяг узвіўся), ледзьве ўчуў (раптам учуў);

у сярэдзіне слова пасля галосных перад зычным!: аўдыенцыя, саўна, фаўна, аўдыякасета, аўра, даўн, джоўль, каўчук, маўзер, маўр, паўза, раўнд; але: траур;

пры чаргаванні [л] з [ў]: даў, мыў, казаў, змоўклі, воўк, шоўк, шчоўк, поўны, коўзкі, моўчкі, паўметра, боўтаць; але: палка, памылка, сеялка, Алдан, Алжыр, Албанія, Волга, Валдай, Балгарыя;

пры чаргаванні [в] з [ў]: лаўка (лава), крыўда (крывы), зноўку (новы), аўса (авёс), бацькаў (бацькавы), кроў (крыві), любоў (любові), кароў (карова), гатоў (гатовы), аўчына, аўторак, каўбой, аўгур, Аўстрыя, Аўдоцця, Аўрора, Каўказ, Боўш, Роўда, аўгіевы стайні; але: краіна В'етнам, рака Влтава, армія В'етконга, змаганне за В'енцьян.

У канцы запазычаных слоў ненаціскное у не скарачаецца: фрау, Шоу, Ландау, Каратау, Дахау, Цеміртау, ток-шоу, ноу-хау.

  1. Гук [у] пад націскам не чаргуецца з [ў]: да урны, Брэсцкая унія, групоўка ультра, норма і узус, насілі унты, чулася уханне, аул, баул, аукаць, у выклічніках у (у, нягоднікі!), ух (ух ты!), уй (уй, які смешны!).

  2. Гук [у] не чаргуецца з [у] у запазычаных словах, якія заканчваюцца на -ум, -ус: прэзідыум, кансіліум, радыус, страус, соус і вытворных ад іх.

  3. Гук [у] на пачатку ўласных імён і назваў заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае без надрадковага значка: ва Узбекистан (для ўзбекаў), на Уральскіх гарах (на ўральскіх дарогах), на Украіне (за ўкраінцаў), за Уладзіміра, каля Уладзіслава, да Усяслава.


Каментарыі: 1. Правілы правапісу ў нескладовага засталіся тыя ж, аднак іх дзеянне істотна пашыраецца на вялікую колькасць слоў іншамоўнага паходжання, якія, паводле дзеючых правіл, былі выключэннямі.

Так, згодна з новымі правіламі адбываецца чаргаванне [у] з [ў] у названай пазіцыі і ў словах іншамоўнага паходжання, у якіх раней гэтае чаргаванне не назіралася: для ўніята, ва ўніверсітэце, ва ўніверсаме, на ўнікальным матэрыяле, пасля ўрагану, да ўролага, здаць ва ўтыль, гэтая ўтопія і інш.

Згодна з новымі правіламі адбываецца чаргаванне [у] з [ў] пасля галосных і ў словах іншамоўнага паходжання, у якіх раней гэтае чаргаванне не назіралася, а таксама ў новых запазычаннях, правапіс якіх яшчэ не знайшоў замацавання ў нарматыўных слоўніках беларускай мовы: раўнд, даўн, фаўна, андэграўнд, саўна, клоўн, шоўмен, ноўтбук, джоўль, ноўмен (наўмен), пакгаўз, каўзалгія, каўлепра, лакаўт, раўт, трэшкоўт, чаўш, скаўт і інш.

Такім чынам, правілы правапісу ў (нескладовага) у сучаснай беларускай мове становяцца фактычна універсальнымі.

2. У адпаведнасці з новымі правіламі застаецца нязменным напісанне у складовага:

а) пад націскам: да урны, Брэсцкая унія, групоўка ультра, норма і узус, насілі унты, чулася уханне, аул, баул, аукаць;

б) у запазычаных словах, якія заканчваюцца на -ум, -ус (а таксама вытворных ад іх): прэзідыум, кансіліум, акварыум, лінолеум, калёквіум, калёгіум, сімпозіум, опіум, мёдыум, кампендыум, фузарыум, тэрарыум, соцыум, кансорцыум; анчоус, радыус, страус, соус, архіварыус, натарыус, харыус;

в) на канцы запазычаных слоў: фрау, Шоу, Ландау, Каратау, Дахау, Цеміртау, ток-шоу, ноу-хау. Гэтае новае палажэнне ўведзена для рэгламентацыі аднастайнага напісання у ў канцы запазычаных слоў, у тым ліку складаных слоў, якія пішуцца праз злучок. Параўн.: ток-шоу, ноу-хау; але: шоўмен.

  1. Нязменным засталося напісанне у на пачатку ўласных назваў, якое заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае без надрадковага значка Гэтая норма распаўсюджваецца на напісанне асабовых імёнаў, імёнаў па бацьку і прозвішчаў і ў тых выпадках, калі ўвесь тэкст напісаны вялікімі літарамі. Напрыклад: ВІНШУЕМ 3 ДНЁМ НАРАДЖЭННЯ ШАНОЎНАГА УЛАДЗІМІРА УЛАДЗІСЛАВАВІЧА УРБАНОВІЧА. Ва ўсіх астатніх выпадках у тэкстах, напісаных вялікімі літарамі, дзейнічаюць агульныя правілы правапісу у складовага і ў (нескладовага): ВІНШУЕМ УДЗЕЛЬНІКАЎ МІЖНА-РОДНЫХ СПАБОРНІЦТВАЎ; ЗАПРАШАЕМ НА ЎРАЧЫСТЫ СХОД, ПРЫСВЕЧАНЫ ДНЮ ПЕРАМОГІ; ВІТАЕМ УДЗЕЛЬНІКАЎ ПЕРШАГА ЎСЕБЕЛАРУСКАГА З'ЕЗДА НАСТАЎНІКАЎ

  2. Згодна з правіламі у не скарачаецца пасля знакаў прыпынку (коскі, працяжніка і г. д.): Усе палешукі, у тым ліку і стараста, пісаць не ўмелі (Я. Колас); Стрэлы чутны толькі недзе далека – у лесе (Я. Скрыган).

У сувязі з гэтай нормай неабходна цвёрда адрозніваць знакі прыпынку і іншыя графічныя знакі, якія знакамі прыпынку не з'яўляюцца. Так, не з'яўляюцца знакамі прыпынку ў беларускай мове двукоссе і злучок, таму пасля іх ў нескладовае пішацца ў адпаведнасці з агульным правілам: пачулася гучнае "ўра", прыслоўе "ўночы" ўтварылася ад назоўніка ноч, расці-ўмацоўвайся, мастакі-ўмельцы, жанчына-ўрач.

Усе віды дужак у беларускай мове з'яўляюцца знакамі прыпынку, таму пасля іх у не скарачаецца. Не лічацца знакам прыпынку толькі квадратныя дужкі, што выкарыстоўваюцца для запісу гукаў у транскрыпцыі. Напрыклад:... (у нескладовае) ужываецца ў адпаведнасці з агульным правіламі правапісу...; ...перадача на пісьме [э] ў іншых запазычаных словах...

  1. Не скарачаецца у у літарных абрэвіятурах: РУУС - раённае ўпраўленне ўнутраных спраў.

  2. У вершаваных тэкстах для захавання рыфмы замест у складовага можа пісацца ў нескладовае (і наадварот): Ў добры час, на улонні вясковым, дзе вадзіца крынічная б'е, навучыўся я матчынай мове і задуманых песняў яе (Л. Гаўрылкін).

  3. У навуковых лінгвістычных тэкстах назіраецца спецыфічнае выкарыстанне літар у складовае і ў нескладовае для абазначэння адпаведных гукаў і літар беларускага алфавіта. Напрыклад: Нескладовае ў і у складовае; Не з'яўляюцца знакамі прыпынку ў беларускай мове двукоссе і злучок, таму пасля іх ў нескладовае пішацца ў адпаведнасці з агульным правілам;.. .згодна з новымі правіламі адбываецца чаргаванне [у] з [у] у на­званай пазіцыі і ў словах іншамоўнага паходжання...; У адпаведнасці з новымі правіламі застаецца нязменным напісанне у складовага; Нязменным засталося напісанне у на пачатку ўласных назваў, якое заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае без надрадковага значка; Згодна з правіламі у не скарачаецца пасля знакаў прыпынку; Не скарачаецца у ў літарных абрэвіятурах.

  4. Не скарачаецца у ў словах, якія з'яўляюцца іншамоўнымі ўкрапленнямі (не запазычаннямі!) у беларускіх тэкстах. Напрыклад: Я нашу ў сваім сэрцы сапраўдную жалобу ці, па-руску кажучы, "траур" па няздзейсненых марах свайго юнацтва.


§ 16. Нескладовае й

1. Гук [і] пасля прыставак, якія заканчваюцца на галосны, чаргуецца з [й] і перадаецца на пісьме літарай й:

у словах з коранем іс-ці, ігр-аць, ім-я, інач-ай на месцы ненаціскнога пачатковага каранёвага [і]: зайсці, прыйсці, прыйшоў, пайшоў, выйду, выйшаў, увайсці, выйграць, зайграць, перайграць, выйгрыш, перайменаваць, найменне, займенны, займеннік, пайменны, перайначыць, перайначванне;

у словах займаць, наймаць, пераймаць, перайманне, праймаць.

У астатніх выпадках пачатковы каранёвы [і] захоўваецца пасля прыставак на галосны: заіскрыцца, заікацца, заінець, праіснаваць, заінтрыгаваць, праілюстраваць, праінфармаваць, неістотны, Прыіртышша, Заішым'е, Заілійскі, праіранскі.

У словах, утвораных ад дзеясловаў ісці, іграць пры дапамозе прыставак на зычны (аб-, ад-, над-, раз-, уз- і інш.), [i] чаргуецца з [ы]: абышоў, узышоў, абысці, надысці, падысці, разысціся, падыграць, абыграць і інш.

У сярэдзіне запазычаных слоў, у тым ліку ва ўласных назвах, літара й пішацца толькі перад зычнымі: дызайн, Кландайк, Драйзер, Айні, лайнер, камбайн.

Гукавое спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі ў словах іншамоўнага паходжання перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх:

на пачатку слова: Ёфе, Нью-Ёрк;

пасля галоснага ў сярэдзіне слова: маёр, маярат, маянэз, раён, Аюнскі;

пасля галоснага на канцы слова: фае, секвоя, Мая, Папая.


Каментарыі: Сфармуляваныя ў гэтым параграфе правілы правапісу нескладовага й датычацца толькі некаторых груп уласнабеларускіх слоў і слоў іншамоўнага паходжання.

У пункце 1 параграфа рэгулююцца правілы правапісу групы слоў уласнабеларускага паходжання, у якіх каранёвы [i] чаргуецца з [й] пасля прыставак на галосную, што знаходзіць адлюстраванне на пісьме. Гэтая норма распаўсюджваецца на вельмі абмежаванае кола лексічных адзінак, якія практична поўнасцю пералічаны ў названым пункце.

Пункт 2 параграфа рэгламентуе правапіс ы ў словах, утвораных з дапамогай прыставак на зычную ад дзеясловаў ісці і іграць.

Правапіс й у канцы слова, а таксама ў сярэдзіне слова перад зычным ажыццяўляецца ў адпаведнасці з вымаўленнем і не складае арфаграфічнай цяжкасці. Параўн.: зайчаня, байка, майка, лейка, гайка, спявайце, гуляйце, чытай, працуй, малюй, галасуй і г. д. Toe ж самае датычыцца i слоў іншамоўнага паходжання (гл. п. 3): дызайн, дызайнер, лайнер, басейн, кранштэйн, санаторый, мараторый, прафілакторый, планетарый, каментарый, інгаляторый, салярый, лекторый.

Спалучэнні гука [й] з наступнымі галоснымі гукамі на пісьме перадаецца адпаведнымі ётаванымі галоснымі: працую, чытаю і г. д. Гэтая ж норма распаўсюджваецца і на словы іншамоўнага паходжання: маёр, раён, фае, баянет і г. д.

Згодна з гэтым правілам змянілася напісанне слоў Нью-Ёрк, Ёфе.

Такім чынам, у параграфе ў першую чаргу вызначаюцца правілы правапісу слоў, у якіх на пісьме адлюстроўваюцца асаблівасці чаргавання галоснага і з й і ы, а таксама правапісу іншамоўных слоў з зыходным й у іх фанемным складзе. Важнасць цвёрдага засваення правілаў правапісу й нескладовага ў беларускай мове абумоўлена наступным:

Пашырэннем у сучаснай пісьмовай практыцы ненарматыўнага напісання й у выпадках, не прадугледжаных гэтым параграфам.

Уплывам рускай мовы, згодна з правапіснымі нормамі якой у словах іншамоўнага паходжання захоўваецца напісанне й перад наступнай галоснай. Параўн.: бел. маёр, раён, маянэз, фае, секвоя, параноя, маяран - рус. майор, район, майонез, фойе, секвойя, паранойя, майоран.


1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   14

Падобныя:

Каб падрыхтаваць настаўнікаў І выкладчыкаў беларускай мовы да ўвядзення ў дзеянне закона Рэспублікі Беларусь \"Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі\" iconРэспублікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі"
Правіл беларускай арфаграфіі І пунктуацыі”. Для якаснай арганізацыі працэсу навучання школьнікаў беларускай мове пасля увядзення...

Каб падрыхтаваць настаўнікаў І выкладчыкаў беларускай мовы да ўвядзення ў дзеянне закона Рэспублікі Беларусь \"Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі\" iconРэспублікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі"
Прыняты 23 ліпеня 2008 г. Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі” з'яўляецца вынікам шматгадовай...

Каб падрыхтаваць настаўнікаў І выкладчыкаў беларускай мовы да ўвядзення ў дзеянне закона Рэспублікі Беларусь \"Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі\" iconРэспублікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі"
Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі”, які з’яўляецца вынікам шматгадовай працы вялікага калектыву...

Каб падрыхтаваць настаўнікаў І выкладчыкаў беларускай мовы да ўвядзення ў дзеянне закона Рэспублікі Беларусь \"Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі\" iconМатэрыялы для інфармацыйнага стэнда па пытаннях змен у правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі
Прыняты 23 ліпеня 2008 г закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі” з’яўляецца вынікам шматгадовай...

Каб падрыхтаваць настаўнікаў І выкладчыкаў беларускай мовы да ўвядзення ў дзеянне закона Рэспублікі Беларусь \"Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі\" iconДуа "Сярэдняя школа №23 г. Магілёва"
Беларуская мова“ праз павышэнне прафесійнага ўзроўню настаўнікаў беларускай мовы І літаратуры ў святле палажэнняў Закона Рэспублікі...

Каб падрыхтаваць настаўнікаў І выкладчыкаў беларускай мовы да ўвядзення ў дзеянне закона Рэспублікі Беларусь \"Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі\" iconЗмены ў новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі І пунктуацыі"
Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі”, які з’яўляецца вынікам шматгадовай працы вялікага калектыву...

Каб падрыхтаваць настаўнікаў І выкладчыкаў беларускай мовы да ўвядзення ў дзеянне закона Рэспублікі Беларусь \"Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі\" iconЗмены ў новай рэдакцыі "Правіл беларускай арфаграфіі І пунктуацыі"
Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі”, які з’яўляецца вынікам шматгадовай працы вялікага калектыву...

Каб падрыхтаваць настаўнікаў І выкладчыкаў беларускай мовы да ўвядзення ў дзеянне закона Рэспублікі Беларусь \"Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі\" iconЗ мены ў новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфаграфіі І пунктуацыі»
Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі”, які з’яўляецца вынікам шматгадовай працы вялікага калектыву...

Каб падрыхтаваць настаўнікаў І выкладчыкаў беларускай мовы да ўвядзення ў дзеянне закона Рэспублікі Беларусь \"Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі\" iconЗмены ў новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфаграфіі І пунктуацыі»
Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі”, які з’яўляецца вынікам шматгадовай працы вялікага калектыву...

Каб падрыхтаваць настаўнікаў І выкладчыкаў беларускай мовы да ўвядзення ў дзеянне закона Рэспублікі Беларусь \"Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі\" iconАЎтаматызацыя адаптацыі машыннага слоўніка беларускай мовы пад новыя правілы беларускай арфаграфіі
Верасня 2010 года уступіў у дзеянне Закон Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі», які зацвердзіў новую...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка