60. Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцей у ссср, паглыбленне эканамічнага І палітычнага крызісу. Палітыка перабудовы. Чарнобыльская катастрофа І меры па змяншэнню яе наступстваў




Назва60. Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцей у ссср, паглыбленне эканамічнага І палітычнага крызісу. Палітыка перабудовы. Чарнобыльская катастрофа І меры па змяншэнню яе наступстваў
Дата канвертавання28.10.2012
Памер160.1 Kb.
ТыпДокументы
Лекцыя 14


60. Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцей у СССР, паглыбленне эканамічнага і палітычнага крызісу. Палітыка перабудовы. Чарнобыльская катастрофа і меры па змяншэнню яе наступстваў.

61. Распад СССР і новыя суадносіны сіл на сусветнай арэне. Абвяшчэнне суверэнітэту савецкіх рэспублік. Прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітзне БССР 27 ліпеня 1990 г. Утварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

62. Эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні на Беларусі пасля 1990 г. Змены ў палітычнай сістэме. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і выбары Прэзідэнта.

63. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.

64. Культура Беларусі на сучасным этапе.


Пытанне 60. Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцей у СССР, паглыбленне эканамічнага і палітычнага крызісу. Палітыка перабудовы. Чарнобыльская катастрофа і меры па змяншэнню яе наступстваў.


Па канспекту.


Пытанне 61. Распад СССР і новыя суадносіны сіл на сусветнай арэне. Абвяшчэнне суверэнітэту савецкіх рэспублік. Прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР 27 ліпеня 1990 г. Утварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Эканамічныя рэформы другой паловы 80-х гадоў, не ўвянчаліся поспехам, эканамічны крызіс сацыялістычнай сістэмы паглыбляўся далей і ў канцы 1980 х гадоў дасягнуў катастрафічных памераў. За эканамічным крызісам следаваў палітычны, прычым як ўнутры СССР так і за яе межамі. З-за сваёй эканамічнай і палітычнай слабасці Савецкая імперыя ўжо не магла трымаць у падпарадкаванні свае сацеліты. У выніку ў Польшчы на нечарговых прэзідэнцкіх выбарах перамог прадстаўнік ад апазіцыі Лех Валенса. У Венгрыі у час выбараў у 1990 г. перамогу атрымаў ліберальна-хрысціянска-дэмакратычны блок. У Чэхаславакіі ў лістападзе 1989 г. адбылася "бархатная рэвалюцыя", у выніку якой кіраўніком краіны стаў лідэр апазіцыі Вацлаў Гавел. У выніку масавых мітынгаў і дэманстрацый у чэрвені 1990 г. у Балгарыі Прэзідэнтам быў выбраны кіраўнік Саюза дэмакратычных сіл Ж. Жэлеў. У Румыніі ў снежні 1989 г. адбылося паўстанне, у выніку якога лідэр камуністаў Нікалае Чаушэску быў растраляны, а ўлада перайшла да Фронта нацыянальнага выратавання на чале з Іліеску. Абвастрыліся міжнацыянальныя і палітычныя супярэчнасці ў Югаславіі, у выніку чаго краіна распалася на некалькі дзяржаўных утварэнняў. Перамогай закончылася і кастрычніцкая 1989 г. рэвалюцыя ў Германіі. Такім чынам адзіны сацыялістычны лагер ва Усходняй Еўропе распаўся.

Унутранні палітычны крызіс СССР праявіўся ў так званым "парадзе суверэнітэтаў": 16 лістапада 1988 г аб дзяржаўным суверэнітэце аб'явіла Эстонія, 28 чэрвеня 1989 г. аналагічнае рашэнне прыняў Вярхоўны Савет Літвы, 26 мая 1990 г. – Грузіі, 12 чэрвеня 1990 г. – Расійскай Федэрацыі, ў ліпені 1990 г. – Украіны. 27 ліпеня 1990 г. (самая апошняя з усіх рэспублік) БССР таксама прыняла Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Згодна з ёй у Беларусі ўстанаўлівалася вяршэнства законаў БССР, дэкларыравалася перадача ва ўласнасць рэспублікі ўсіх матэрыяльных каштоўнасцей, якія меліся на яе тэрыторыі і так далей і таму падобнае. Трэба адзначыць, што на некаторы час ў Беларусі, Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце, паклалі пад сукно (іншымі словамі яе прынялі але сілы закону не надалі). Так зрабілі таму, што вырашылі пачакаць што адбудзецца ў іншых рэспубліках і ў першую чаргу ў Расіі. Падобным чынам паступілі яшчэ 8 саюзных рэспублік

Тым часам у СССР працягвалася пагаршэнне эканамічнага становішча якое ў канцы 1990 г. прывяло да масавых акцый пратэсту, якія адбыліся ў другой палове 1990 г.і пачатку 1991 г. У той час і палітыкам і многім простым людзям здавалася, што віной іх бядотнага становішча з’яўляецца існаванне СССР, які быў пабудаваны на несправядлівасці. Многія рэспублікі (Літва, Латвія, Эстонія, Малдова) захоплены гвалтоўна, іншыя увайшлі ў саюз пад ціскам бальшавіцкай партыі якой ужо ў 1990 г. ніхто не давяраў. Сама сацыялістычная сістэма ў масавай свядомасці пачала лічыцца не проста стратнай а супрацьнатуральнай, г. зн. такой якая супярэчыць законам эканомікі, а значыць і законам прыроды. Дэмакратызацыя і галоснасць зрабілі шырока-вядомымі падрабязнасці сталінскіх рэпрэсій у мінулым і падрабязнасці быту сучаснай партыйнай вярхушкі (тут маюцца на ўвазе спецмагазіны, спецдачы, спецмедабслугоўванне, карацей кажучы немалыя прывілегіі за народны кошт). Ткім чынам далейшае паглыбленне эканамічнага і палітычнага крызісу паставіла пад пытанне існавання СССР як адзінай дзяржавы.

Каб неяк выратаваць становішча 17 сакавіка 1991 г. быў праведзены рэферэндум па пытанню аб лёсе СССР. У ім прыняла ўдзел усяго 9 саюзных рэспублік у каторых прыйшло на выбары толькі 70 % выбаршчыкаў. З гэтых 70 %, прыняўшых у выбарах грамадян 9-ці рэспублік 76,4 % выказаліся за захаванне Савецкага Саюза, у Беларусі за саюз выказаліся – 82,7% з тых хто прыйшоў на выбары (такіх было каля 80%). Нягледзячы на ўсе прыведзеныя агаворкі вынікі рэферэндума дазвалялі меркаваць, што большая частка грамадзян СССР былі за захаване Саюза, але у той жа час было ясна, што саюзны дагавор ад 1922 г. безнадзейна састарэў і ў сваім старым выглядзе саюз існаваць больш не можа. Таму ў чэрвені 1991 г. быў падрыхтаваны, а 15 жніўня апублікаваны ў прэсе праект Дагавора аб Саюзе Суверэнных Дзяржаў (ССД). Яго падпісанне была намечана на 20 жніўня 1991 г. Але гэтаму дагавору не суджана было ўбачыць свет.

19 жніўня 1991 9 членаў урада (міністраў) стварылі Дзяржаўны камітэт па надзвычайнаму становішчу (больш вядомы як ГКЧП або ДКНС у беларускім перакладзе) і захапілі уладу ў дзяржаве. Яны адхілілі прэзідэнта Гарбачова ад улады і сябе (камітэт) абвясцілі кіраўнікамі краіны, далей яны планавалі ўвесці войскі ў рэспублікі якія аб’явілі аб суверэнітэце і з дапамогай зброі прымусіць іх застацца ў старым СССР. Рэкам крові не даў праліцца прэзідэнт РСФСР Барыс Ельцын. Які аб'явіў захоп улады ДКНС незаконным, а яго членаў – дзяржаўнымі злачынцамі.

Трэба адзначыць, што члены ДКНС былі крайне не сімпатычнымі людзьмі. Адзін з іх міністр фінансаў Паўлаў, яго запомнілі як аўтара рабаўнічай (грабительской) грашовай рэформы 1988 г. і падонка. Ён раптоўна абвясціў аб замене старых 50 і 100 рублёвых купюр на новыя. Усе, хто хацеў захаваць свае грошы павінны былі памяняць усе ўзгаданыя купюры да вызначанай даты. Тыя, хто не паспяваў абмяняць свае 50 і 100 рублёўкі на новыя да гэтай даты губляў іх. Рэформа вызвала спачатку ажыатаж а потым азлабленне і нянавісць не толькі да Паўлава але і да ўсё гэтай ажырэўшай “эліты”. Далёка не ўсе паспелі абмяняць старыя грошы на новыя. Разам з гэтым амал у 10 разоў узраслі цэны на прадукты харчавання.

ГКЧП арыштавалі 22 жніўня 1991 г. Крывавага пагрому на ўвесь СССР не адбылася але і падпісанне новага сюзнага дагавору было сарвана. Саюз узнавіць ужо стала не магчыма бо адразу ж пасля путча ўсе рэспублікі якія мелі дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце але “трымалі іх пад сукном” надалі сваім дэкларацыям сілу закона.

У Беларусі 25 – 26 жніўня 1991 г. нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон «Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». На працягу верасня былі прыняты рад законаў якія замацоўвалі палітычную і эканамічную самастойнасць Беларусі: аб змене назвы, новай сімволіцы, стварэнні асабістых сілавых структур, войска, дзяржаўнай уласнасці і іншых. А 7 снежня 1991 г. кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны С. Шушкевіч, Б. Ельцын і Л. Краўчук сустрэліся ў Віскулях (Белавежская пушча) і 8 снежня 1991 г. падпісалі Пагадненне аб дэнансацыі Дагавора аб стварэнні СССР 1922 г. і аб утварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 10 снежня 1991 г. ратыфікаваў гэтае Пагадненне. СССР фактычна перастаў існаваць.

21 снежня 1991 г. у горадзе Алма-Ата прадстаўнікамі 11 былых саюзных рэспублік было прынята рашэнне аб утварэнні замест СССР Саюза Незалежных Дзяржаў (СНД), дзяржаўнага ўтварэння, якое на той час было яшчэ вельмі няпэўным. 25 снежня 1991 г. М.С. Гарбачоў афіцыйна зняў з сябе паўнамоцтвы Прэзідэнта СССР.


62. Эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні на Беларусі пасля 1990 г. Змены ў палітычнай сістэме. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і выбары Прэзідэнта.

63. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.


Калі выцягніце якое-небудзь з гэтых пытанняў, – адказвайце тэкст які следуе ніжэй!!!


Перыяд 1991 – 1994 гг. быў характэрны аслабленнем палітычнага і эканамічнага кіраўніцтва рэспублікай, вострай барацьбой за ўладу ў Вярхоўным Савеце. У гэты час ствараюцца рад палітычных партый, да 1995 г. іх было зарэгістравана ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь 34. Але яны былі адносна нешматлікімі і не аказвалі істотнага ўплыву на ход падзей за. Выключэнне складалі партыя БНФ, ПКБ, КПБ, Партыя народнай згоды і Аб’яднаная грамадзянская партыя. Пры Вярхоўным Савеце Рэспублікі Беларусь была створана камісія па распрацоўцы новага праекта Канстытуцыі Рэспублікі, але з-за ўнутрыпарламенцкай барацьбы, змен старшынь Канстытуцыйнай камісіі канстытуцыя прыняты толькі 15 сакавіка 1994 г. Галоўнай яе асаблівасцю было ўвядзенне інстытута прэзідэнцтва. У выніку выбараў 10 ліпеня 1994 г. першым прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь стаў А.Р. Лукашэнка. У маі 1995 г. адбыліся новыя выбары ў парламент. Адначасова Прэзідэнт ініцыіраваў правядзенне рэферэндума па пытаннях надання рускай мове статуса дзяржаўнай як і беларускай, аб змене сімволікі, эканамічнай інтэграцыі з Расіяй і аб праве прэзідэнта распускаць парламент. Па ўсіх гэтых пытаннях прэзідэнт атрымаў падтрымку насельніцтва.

У 1996 г. абвастрыліся адносіны паміж заканадаўчай і выканаўчай уладамі. З мэтай пераадольвання палітычнага крызіса прэзідэнт ініцыіраваў правядзенне другога рэферэндума, згодна з якім, былі ўнесены некаторыя змены ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Вярхоўны Савет стаў двухпалатным у складзе Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў. Былі таксама пашыраны правы Прэзідэнта. У 2000 г.г. былі праведзены выбары новага двухпалатнага парламента, а ў 2001 г. на новы пяцігадовы тэрмін прэзідэнтам зноў быў выбраны А. Р. Лукашэнка. Згодна з вынікамі трэцяга ініцыіраванага прэзідэнтам рэферэндума, які адбыўся 14 кастрычніка 2004 г., А. Р. Лукашэнка атрымаў права зноў балаціравацца на пасаду прэзідэнта ў час выбараў 2006 г., у выніку якіх ён атрымаў у сваю падтрымку падаўляючую большасць галасоў выбаршчыкаў. У час парламенцкіх выбараў 28 верасня 2008 г. ні адзін з прадстаўнікоў апазіцыі не быў выбраны дэпутатам палаты прадстаўнікоў.

У знешняй палітыцы Рэспубліка Беларусь з самага пачатку свайго самастойнага развіцця ўзяла курс на шматвектарнасць знешнепалітычнага курса. Яе прызналі 160 дзяржаў свету, Беларусь стала членам некалькі дзесяткаў міжнародных арганізацый. Але прыярытэтным напрамкам ў знешнепалітычнай дзейнасці Беларусі былі і застаюцца ўзаемаадносіны з Расіяй. Пастаянна ўмацоўваецца эканамічнае супрацоўніцтва гэтых краін, прыняты рад палітычных рашэнняў, накіраваных на ўмацаванне інтэграцыйных працэсаў.

У эканамічнай сферы пасля распада СССР і стварэння сувярэнных дзяржаў адбыўся пераход да ліберальнай рыначнай эканомікі. Пачалася прыватызацыя прадпрыемстваў і пераход на свабоднае цэнаўтварэнне.

За 1991 – 1995 гг. валавы нацыянальны прадукт скараціўся на 35%, рэальная зарплата зменшылася на 50%. 60% насельніцтва аказалася за рысай беднасці. Палажэнне яшчэ больш ускладнялася ў сувязі з узрастаючай інфляцыяй, ростам беспрацоўя, нарастаннем іншых сацыяльных праблем.

У 1996 г. быў узяты курс на эканоміку з моцным дзяржаўным рэгуляваннем. Былі зацверджаны асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996 – 2000 гг., прыпынена прыватызацыя, спыніўся дэмантаж буйнай калгасна-саўгаснай вытворчасці і зроблены ўпор на аднаўленне калгасаў.

У выніку прынятых мер па стабілізацыі эканомікі з 1996 г. спыніўся спад вытворчасці і з 1997 г. пачаўся невялікі ўздым. У 2001 г. Беларусь першай на постсавецкай прасторы аднавіла ўзровень вытворчасці 1990 г. У 2001 – 2005 гг. прырост валавага ўнутранага прадукту ў Рэспубліцы Беларусь штогод складаў у сярэднім 7,5%. Паступова пачалася выпрацоўвацца «беларуская мадэль» сацыяльна-эканамічнаяга развіцця, дзе ўсталявана моцная дзяржаўная ўлада.

У 2006 г. былі абмеркаваны і зацвержаны асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006 – 2010 гг, дзе у якасці асноўнай задачы пастаўлена павышэнне якасці жыцця людзей.


Пытанне 64. Сучаснае культурнее жыццё Беларусі.

Асноўныя тэндэнцыі развіцця культуры. Характэрнымі рысамі духоўнага жыцця грамадства 1990-х гг. сталі свабода творчасці. Але Неспрыяльны ўплыў на развіццё культуры аказала змяншэнне яе фінансавання. Рэзка скарацілася колькасць культурна-асветных устаноў: бібліятэк, клубаў, дамоў і палацаў культуры, музеяў і інш.

Імкненне ўрада, аказаць падтрымку айчыннай культуры прывяло да стварэння грунтоўнай заканадаўчай базы. З’явіліся законы «Аб мовах у Беларускай ССР» (1990), «Аб культуры ў Беларускай ССР» (1991), «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь» (1991), «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны» (1992) і інш.

Духоўнае адраджэнне немагчыма без захавання багатай спадчы­ны – шматлікіх помнікаў гісторыі і культуры. Многія гарады – Мінск, Гродна, Навагрудак, Нясвіж, Мір, Гомель, Полацк і інш. – маюць унікальныя архітэктурныя помнікі. Нягледзячы на цяжкасці, шмат што зроблена для іх рэстаўрацыі.

Новыя рэаліі ўвайшлі ў беларускую культуру шматлікімі выставамі, вернісажамі, на якіх шырока прадстаўляліся раней забароненыя творы.

Штогоду рэспубліцы праводзіцца больш за 30 міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных фестываляў. Гэта «Славянскі базар» у Віцебску, «Залаты шлягер» у Магілёве, «Беларуская музычная восень», Міжнародны фестываль арганнай музыкі ў Полацку, Рэспубліканскі фестываль камернай музыкі «Музы Нясвіжа», Міжнародны кінафестываль «Лістапад» і інш.

На нацыянальна-культурнае развіццё накіравана дзейнасць многіх творчых і грамадска-культурных аб'яднанняў: Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Францыска Скарыны, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, Беларускага краязнаўчага таварыства, Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны і інш.

Атрымалі далейшае развіццё фізкультура і спорт. У рэспубліцы захавалася матэрыяльная спартыўная база. У 2005 г. налічвалася больш за 24 тыс. спартыўных збудаванняў, і кожным абласным і многіх раённых цэнтрах ўзведзены лядовыя палацы.

За 2000 – 2005 гг. у рэспубліцы падрыхтавана 4540 майстроў спорту з іх 519 міжнароднага класа,. На чэмпіянатах, кубках, першынствах свету і Еўропы ў 2005 г. беларускімі спартсменамі заваявана 419 медалёў.

Літаратура і мастацтва. Пачатак 1990-х гг. азнаменаваўся перавыданнем забароненых раней твораў Гарэцкага, Луцкевіча, Ігнатоўскага, Доўнар-Запольскага і інш. Вялікую цікавасць выклікалі творы, прысвечаныя тэмам сталінскіх рэпрэсій, гістарычнага мінулага і сучаснасці. У літаратуры працягвалася абнаўленне стыляў, з’яўленне новых тэматычных і жанрава-стылістычных кірункаў, засваенне вопыту еўрапейскай і сусветнай літаратуры, лепшых традыцый 1920 – 1930-х гг.

Побач з пакаленнем ужо вядомых празаікаў працавалі над новымі творамі пісьменнікі Рубанаў, Лялько, Арлоў, Наварыч, Асташонак, Федарэнка, Бутрамееў і інш. Асноўная тэматычная накіраванасць прозы — праблема чалавечага, духоўнага ў чалавеку, захаванне культурна-гістарычнай памяці і спадчыны народа, маральна-этычныя праблемы, вясковае жыццё, Чарнобыль і інш. Такія праблемы раскрываюцца ў творах «Легенда Прыпяці» Г. Пашкова, «Мона Ліза» I. Жарнасек, «Смута» А. Федарэнкі, «Койданава» А. Глобуса, «Пераўвасабленне» і «Формула асобы» А. Асташонка і інш.

У беларускай драматургіі выдзяляюцца тры асноўныя тэмы – ча­лавек, жыццё, гісторыя. Навізной і арыгінальнасцю характарызуюцца многія творы, сярод іх – «Вірус» Г. Каржанеўскай, «Песня Цэзара» Л. Рублеўскай, «Прыватны сектар» М. Казачонка, «Жаніх па перапісцы» А. Федарэнкі, «Сабака з залатым зубам» У. Сауліча і інш. Па-ранейшаму плённа працавалі ў гэтым жанры А. Дудараў, А. Аста­шонак, У. Клімовіч, I. Сідарук i інш.

У паэтычных кнігах, публікацыях у значнай ступені знайшлі мастац-кае адлюстраванне тэмы, вобразы, настроі, якімі паэзія жыла з пачатку дэмакратычнай перабудовы грамадства. Пачынаючы з 1986 г. скразной у паэзіі застаецца чарнобыльская тэма. Гора народа, пакуты і боль чалавека на знявечанай зямлі – лейтматыў твораў Я. Сіпакова, М. Танка, А. Лойкі, В. Зуёнка, М. Мятліцкага, А. Хатэнкі і інш.

У сучаснай дра­матургіі пераважаюць творы, прысвечаныя гістарычнаму мінуламу Беларусі. Шмат вобразаў гістарычных дзеячаў увасобіў у сваёй творчасці А. Петрашкевіч. У Магілёўскім абласным тэатры пастаўлена п’еса I. Чыгрынава «Следчая справа Вашчылы». Цэнтральнае месца займае драматургія А. Дударава. Сцэнічнай маляўнічасцю адзначаецца спектакль «Князь Вітаўт», пастаўлены Нацыянальным тэатрам імя Я. Купалы. П'еса А. Дударава «Палачанка» ўвасоблена Беларускім рэспубліканскім тэатрам юнага гледача, «Чорная панна Нясвіжа» — Нацыянальным тэатрам імя Я. Купалы. Створаны спектаклі, прысвечаныя сучаснаму жыццю: «Дагарэла свечачка...» А. Петрашкевіча, «Смак яблыка» А. Дзялендзіка, «Ку-ку» М. Арахоўскага, «Зона X» А. Карэліна. Найбуйнейшыя тэатральныя калектывы ў Беларусі атрымалі статус нацыянальных — Беларускі тэатр імя Я. Купалы, Рускі драматычны тэатр імя М. Горкага, Беларускі тэатр імя Я. Коласа. У Беларусі стабільна працуюць 28 дзяржаўных тэатраў. Падрыхтоўку тэатральных кадраў ажыццяўляюць Беларуская акадэмія мастацтваў, Беларускі універсітэт культуры.

Перыяд на мяжы XX—XXI стст. Створаны мастацкія фільмы, прысвечаныя сучасным праблемам: «Гладыятар па найме», «Паміжжыццём і смерцю» Дз. Зайцава. Зняты эпічны тэлесерыял «Плач перапёлкі» паводле твораў I. Чыгрынава (рэжысёр I. Дабралюбаў), дакументальны фільм «Пасля Перамогі» (рэжысёры В. Жыгалка і С. Шчаглоў). У мастацкім фільме «У жніўні 44-га...» (рэжысёр М. Пташук) паказаны складаныя абставіны ў заходніх абласцях Беларусі пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гледачоў узрасла цікавасць да гісторыі Беларусі. Створаны дакументальна-мастацкі цыкл В. Шавялевіча: «Да вас, сучаснікі мае...», «Пастка для зубра», «Беларусь на крыжы стагоддзяў». У жанры легенды вырашаны гісторыка-прыгодніцкі фільм «Анаста-сія Слуцкая» (рэжысёр Ю. Ялхоў) пра абарону Слуцка ад татарскага набегу ў пачатку XVI ст. Рэлігійным дзеячам, асветнікам прысвечаны фільмы «Запавет Ефрасінні», «Сімяон Полацкі» С. Гайдука.

Дасягненні і праблемы беларускай навукі. У цяжкіх умовах апы-нулася беларуская навука. Пачынаючы з 1991 г. затраты на навуку і навуковыя даследаванні пастаянна скарачаліся і ў 1996 г. склалі менш за 1 % дзяржаўнага бюджэту. У пачатку 1990-х гг., у параўнанні з 1988 г., фінансаванне навуковых даследаванняў зменшылася ў 7 разоў. Рэзка скарацілася колькасць работнікаў, занятых асноўнай навукова-тэхнічнай дзейнасцю: са 107 тыс. у 1990 г. да 51 тыс. у 1994 г. Многія таленавітыя вучоныя выехалі за мяжу або перайшлі працаваць у іншыя сферы дзейнасці.

Сітуацыя пачала мяняцца ў другой палове 1990-х гг. У 1997 г. Ука­зам Прэзідэнта Акадэмія навук атрымала статус Нацыянальнай. Ство­раны інстытуты праблем энергетыкі, радыеэкалагічных праблем, малекулярнай і атамнай фізікі, тэхналогіі металаў у Магілёве, хіміі новых матэрыялаў, Інстытут леса. Расце прыём у аспірантуру. Створаны спецыяльны Фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Да канца 1990-х гг. у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі працавала больш за 4300 навуковых супрацоўнікаў. Вучоныя HAH Беларусі выконвалі 747 заданняў па 38 найважнейшых дзяржаўных праграмах у галіне прыродазнаўчых, тэхнічных і грамадскіх навук. У вырашэнні' дзяржаўных эканамічных і сацыяльных праблем, праектаў і праграм яны супрацоўнічаюць з 52 краінамі свету. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ажыццяўляе Міждзяржаўную праграму «Лазерныя тэхналогіі XXI стагоддзя». У Беларусі асвоены выпуск лазераў на неадыме, якія купляюць Японія, Германія і іншыя краіны.

У 2004 г. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі адзначыла сваё 75-годдзе. Юбілей не толькі стаў аглядам дасягненняў, але і паставіў перад вучонымі новыя задачы. Увага навукоўцаў сканцэнтравана на неабходнасці глыбокага аналізу працэсаў, якія адбываюцца ў грамадскім жыцці, распрацоўцы прапаноў па кіраўніцтве дзяржавай і развіцці грамадства, вызначэнні кірункаў навукова-тэхнічнай палітыкі. Важным кірункам застаецца рэфармаванне навукі, узаемадзеянне яе з вытворчасцю ў тых галінах, якія абяцаюць удасканаленне тэхналогій і на гэтай аснове — прарыў на сусветныя рынкі, у тым ліку нарынкі развітых краін, у галіне лазернай тэхналогіі, радыёэлектронікі, інфармацыйных тэхналогій, механаоптыкі і інш.

У сусветны рэйтынг высокапрадукцыйных камп'ютэрных сістэм уключаны суперкамп'ютэр «СКІФ», створаны ў выніку беларуска-расійскага партнёрства ў галіне высокіх тэхналогій. У рэспубліцы рас-працаваны беларускі касмічны апарат «БелКА» — малы спадарожнік, у стварэнні якога ўдзельнічалі сотні прадпрыемстваў Беларусі і Расіі.

Развіццё адукацыі. Адбываюцца змены ў галіне адукацыі. Першачарговая задача — гуманізацыя народнай асветы, стварэнне такіх падыходаў да выхавання дзяцей і моладзі, якія заснаваны на менталітэце нацыі, яе гістарычнай самасвядомасці і культуры. Такія прынцыпы закладзены ў законах «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь» (1991), «Аб агульнай сярэдняй адукацыі» (2006) і інш.

3 другой паловы 1990-хгг. праводзіцца рэформа агульнаадукацыйнай школы. Мяняюцца структура і змест адукацыі, адбываецца прывядзенне іх у адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі. Распачалася рэформа адукацыі, звязаная з пераходам агульнаадукацыйнай школы на 12-гадовы тэрмін навучання. З'явіліся новыя тыпы ўстаноў: гімназіі, ліцэі, каледжы. Узніклі камерцыйныя навучальныя ўстановы.

У прафесійна-тэхнічнай адукацыі назіраецца паглыбленне інтэграцыі сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. 15 тыс. навучэнцаў прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў (ПТНУ) атрымліваюць агульнаадукацыйную падрыхтоўку па профільных прадметах на павышаным узроўні.

3 1990-х гг. узрос попыт на вышэйшую адукацыю. Гэта прывяло да пашырэння платных формаў навучання ў дзяржаўных ВНУ і стварэння камерцыйных (недзяржаўных) навучальных устаноў. У 2001 г. іх было 14. У 2005/06 навучальным годзе ў сістэме ВНУ функцыянавала 54 установы, у якіх навучалася 385 тыс. студэнтаў. Падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй вядзецца больш як па 300 спецыяльнасцях. Сістэма вышэйшай адукацыі перабудоўваецца ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі

У 2006 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якая ўяўляе сабой найбуйнейшы інфармацыйны і культур­ны цэнтр. Яна з'яўляецца часткай інтэлектуальнага скарбу нашай планеты і своеасаблівым сімвалам сучаснай Беларусі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

60. Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцей у ссср, паглыбленне эканамічнага І палітычнага крызісу. Палітыка перабудовы. Чарнобыльская катастрофа І меры па змяншэнню яе наступстваў iconПалітыка перабудовы. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай І эканамічнай сістэмы ў другой палове 1980-х гг
Пытанне 55. Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцяў у СССР. Абвяшчэнне суверэнітэту савецкіх рэспублік. Прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным...

60. Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцей у ссср, паглыбленне эканамічнага І палітычнага крызісу. Палітыка перабудовы. Чарнобыльская катастрофа І меры па змяншэнню яе наступстваў iconЛекцыя 10. Беларусь ў пачатку найноўшага часу. Дзяржаўнасць Беларусі ў паслякастрычніцкі перыяд
Абвастрэнне сацыяльтна-эканамічнага І палітычнага крызісу ў Расіі восенню 1917 г. Кастрычніцкая рэвалюцыя І ўсталяванне савецкай...

60. Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцей у ссср, паглыбленне эканамічнага І палітычнага крызісу. Палітыка перабудовы. Чарнобыльская катастрофа І меры па змяншэнню яе наступстваў iconАбвастрэнне сацыяльна-эканамічнага І палітычнага крызісу ў Расіі восенню 1917 г. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. І ўсталяванне савецкай улады ў Беларусі
Пытанне 36. Праблема беларускай дзяржаўнасці ў грамадска-палітычным руху Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) І яго...

60. Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцей у ссср, паглыбленне эканамічнага І палітычнага крызісу. Палітыка перабудовы. Чарнобыльская катастрофа І меры па змяншэнню яе наступстваў iconПалітыка абумоўленасці: ці спрацавала яна датычна беларусі?
Ад 2008 г беларускія ўлады, сутыкаючыся з наступствамі расійска-грузінскай вайны І глабальнага эканамічнага крызісу, пачалі падаваць...

60. Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцей у ссср, паглыбленне эканамічнага І палітычнага крызісу. Палітыка перабудовы. Чарнобыльская катастрофа І меры па змяншэнню яе наступстваў iconПлан: Рэч Паспалітая ў еўрапейскай геапалітыцы ў другой палове хyii ст. Паўночная вайна 1700-1721 гг. Унутрыпалітычнае становішча Рэчы Паспалітай у другой палове хyii-хyiii ст. Першы І другі падзелы Рэчы Паспалітай
Тэма 2: паглыбленне палітычнага крызісу рэчы паспалітай у другой палове хyii–хyiii ст. Падзелы рэчы паспалітай

60. Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцей у ссср, паглыбленне эканамічнага І палітычнага крызісу. Палітыка перабудовы. Чарнобыльская катастрофа І меры па змяншэнню яе наступстваў iconАб шляхах пераадолення фінансава-эканамічнага крызісу І важнейшых накірунках новай эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь
Аступлення сусветнага фінансавага крызісу. Слабасць эканомікі праяўлялася ў выглядзе стратнасці І нізкарэнтабельнасці большасці прадпрыемстваў,...

60. Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцей у ссср, паглыбленне эканамічнага І палітычнага крызісу. Палітыка перабудовы. Чарнобыльская катастрофа І меры па змяншэнню яе наступстваў iconМарцін ромер: "Адукацыя — інструмент, які дапаможа Еўропе пераадолець наступствы эканамічнага крызісу"

60. Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцей у ссср, паглыбленне эканамічнага І палітычнага крызісу. Палітыка перабудовы. Чарнобыльская катастрофа І меры па змяншэнню яе наступстваў iconХарактэрныя рысы ўплыву сусветнага эканамічнага крызісу на стан развіцця замежнага І нацыянальнага машынабудавання
Беларусі І замежных краінах у 200809 гг. Гаспадарчы крызіс істотна паўплываў на развіццё айчыннага машынабудавання ў другой палове...

60. Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцей у ссср, паглыбленне эканамічнага І палітычнага крызісу. Палітыка перабудовы. Чарнобыльская катастрофа І меры па змяншэнню яе наступстваў iconСавецкая грамадска-палітычная сістэма ў бсср
Асаблівая ўвага кіруючымі органамі надавалася Заходняй Беларусі, дзе фарсіраванымі тэмпамі праводзіліся мерапрыемствы з мэтай уніфікацыі...

60. Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцей у ссср, паглыбленне эканамічнага І палітычнага крызісу. Палітыка перабудовы. Чарнобыльская катастрофа І меры па змяншэнню яе наступстваў iconРеферат по истории Беларуси Образование вкл
Беларусі, галоўным зместам якога з'яўляецца фарміраванне на яе І суседніх тэрыторыях новай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка