Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Установа адукацыі




НазваАддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Установа адукацыі
Дата канвертавання25.11.2012
Памер32.55 Kb.
ТыпДокументы
Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама

Установа адукацыі

Аношкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная школа”


Склад.Падзел слоў на склады.

1клас,беларуская мова (навучанне чытанню)


Рамашка Наталля Рыгораўна

Настаўніца пачатковых класаў

УА “Аношкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа”


Аношкі 2008

Тэма.Склад.Падзел слоў на склады.

Мэта.Вучыць вызначаць колькасць складоў у словах;

паўтарыць назвы хатніх і дзікіх жывёл;

выхоўваць правільныя паводзіны ў прыродзе.

Абсталяванне:малюнкі грыбоў, дрэў, цацачныя звяркі, лялька.


Ход урока.

І Арганізацыя класа.

Празвінеў званок,

нас паклікаў на ўрок.

Да ўрока я гатоў.

Я ў класе не крычу,

усё ўмею, усё змагу.

Буду добра працаваць.

За навуку, дзетвара!


ІІ Актуалізацыя папярэдніх ведаў, уменняў, навыкаў

-Якія бываюць гукі? (Зычныя і галосныя, цвёрдыя і мяккія)

-Чытанне гукаў па стужцы літар

-Дапісаць літары (на дошцы працуюць 2 вучні)

   \


-Гульня "Камень ці падушка" (вызначаюць першы гук у слове)

парта, школа, неба, дождж, песня, лета, зіма


-Малюнкавы дыктант (надрукаваць першую літару, 1 вучань на дошцы, астатнія ў сшытках)

Пахваліць сябе:”Які я малайчына!” і суседа: ”Які ты малайчына!”


Фізкультмінутка.

-Зараз пойдзем у лес па грыбы. Але спачатку ўспомнім,чаго не будзем рабіць у лесе.(Паўтараюць правілы паводзін у лесе.)

Мы ішлі, ішлі, ішлі.

Мы (карцінка грыба) знайшлі.

Селі, зрэзалі, у кош палажылі і далей пайшлі.

(Калі грыб неядомы, то дзеці кажуць: “Селі,не рэзалі, у кош не лажылі”)


ІІІ Фарміраванне новых ведаў, уменняў і навыкаў

-Пакуль шукалі грыбы,у нас згубіўся хлопчык,давайте яго паклічам.

- Ар-цём! Ар-цём!

- Калі гукалі Арцёма, як вымаўлялі слова?/па частках/

Гэтыя часткі называюцца склады. Сёння мы і будзем вучыцца вызначаць колькасць складоў у словах./Кулачок пад бараду./

Да нас прыйшла дзяўчынка Маша (лялька) і прынесла чароўны мяшочак.Вызначым колькасць складоў у словах, якія абазначаюць назвы гэтых прадметаў(у мяшочку цацкі звяроў).

Што гэта за жывёлы? Чаму яны дзікія?

-А яшчэ ў лесе растуць дрэвы(на дошцы малюнкі).Давайце прачытаем іх назвы па складах.

Ел-ка, сас-на, лі-па.

-Пабылі ў лесе, цяпер пара дамоў.

Гульня “Адгадай чый галасок ?”

Сталі ў круг і раз-два-тры

Павярнуліся, сябры.

А як зробім скок-скок-скок -

Адгадай чый галасок.

(Гукі- гаў-гаў, му-у-у, ко-ко-ко,ме-е-е.Дзеці называюць жывёлу,вызначаюць колькасць складоў.)

-Дзе можна пачуць гэтыя галасы? Хто іх падае? Чаму гэтыя жывёлы называюцца хатнімі? Што даюць чалавеку хатнія жывёлы?


IV Замацаванне новых ведаў, уменняў і навыкаў.

Работа з букваром

Знайсці на малюнку хатніх жывёл, вызначыць колькасць складоў.

-Прачытайце гэтыя словы па схемах.

-Прыдумайце словы, у якіх 1, 2, 3, 4 склады.

Мы беларусы. - бе-ла-ру-сы 4 склады

Настаўнік чытае верш Н.Гілевіча “Казачная зямля”


V Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія.

-Я рада, што вы ў мяне ёсць.Мне падабалася, як вы вялі сябе на ўроку, як працавалі.А як вы адчувалі сябе на ўроку?(На дошцы малюнкі выразу твараў.)Падыдзіце да таго малюнка, які адпавядае вашаму адчуванню, палажыце на яго руку.


Літаратура


  1. Г.І. Верашчака, Г.М. Федаровіч “Развіццё маўленчай дзейнасці першакласнікаў”. Мінск, “Пачатковая школа” 2005

  2. Н.С.Старжынская “Сябруем разам” – Мн.: “Народная асвета” 1994

  3. “ З любоўю да мовы: Практычны матэрыял для настаўнікаў пачатковых класаў.”- Мн., 1996

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Установа адукацыі iconАддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Мэта: стварыць умовы для фарміравання ў вучняў экалагічнай культуры І беражлівых адносін да вады

Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Установа адукацыі iconАддзел адукацыі нясвіжскага райвыканкама установа адукацыі
Адукацыйныя: стварыць умовы для вывучэння новага матэрыялу; садзейнічаць авалодванню ведамі па тэме «Дыскрэтная будова рэчыва»

Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Установа адукацыі iconАддзел адукацыі нясвіжскага райвыканкама установа адукацыі "аношкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Прывітанне, сябры. Вы згаджаецеся са мною, што дзень сёння цудоўны І такі ж самы настрой у нас будзе на ўроку

Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Установа адукацыі iconАддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Звесткі збіраліся з некалькіх крыніц. Збіральнік слухаў апавядальніка, І запісваў усе пазалітаратурныя словы ў кантэксце, цэлы сказ....

Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Установа адукацыі iconАддзел адукацыі Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Установа адукацыі
Знайдзіце І зачытайце словы І выразы, якія адлюстроўваюць спрытнасць хлопчыка ў рабоце?

Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Установа адукацыі iconАддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Па бацьку – да чацвёртага. Гэта звязана, верагодна, з тым, што маміна радня цікавілася сваім радаводам, а татава мама, мая бабуля...

Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Установа адукацыі iconАддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Установа адукацыі
Сёння ў нас не зусім звычайны ўрок. Ён казачны. Усе вы добра ведаеце казку пра калабка. Сёння галоўны яе герой – наш госць. Калабок...

Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Установа адукацыі iconАддзел адукацыі Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Установа адукацыі " Навасёлкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Пазакласнае мерапрыемства ў 3 класе ў рамках педагагічнага праекта “Укараненне мадэлі школы патрыятычнага выхавання на аснове нацыянальных...

Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Установа адукацыі iconАддзел адукацыі Брагінскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Хракавіцкі дзіцячы сад"
Музычная зала ўпрыгожана саматканымі дыванамі, ручнікамі. Стаяць лавы, святочны стол. Гучыць музыка ( грамзапіс). У залу ўваходзіць...

Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Установа адукацыі iconАддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама
Абсталяванне : партрэт Янкі Купалы, зборнікі”Тры паэмы”,заданні на картках па групам,запіс мелодыі “Спадчына”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка