Le retour au romantisme / Вяртанне да рамантызму прэс-рэліз




НазваLe retour au romantisme / Вяртанне да рамантызму прэс-рэліз
Дата канвертавання25.11.2012
Памер16.9 Kb.
ТыпДокументы
Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь



Le retour au romantisme / Вяртанне да рамантызму


ПРЭС-РЭЛІЗ


Выяўленчае мастацтва Францыі другой паловы ХІХ ст. стала для ўсяго свету ўзорам наватарскага першапраходніцтва і незалежнай дэмакратычнай творчасці. Яго традыцыі жывуць і ў прафесійным беларускім мастацтве.

Адкрыццё мастацкай выставы “Вяртанне да рамантызму” адбудзецца ў галерэі “Панарама” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі 31 сакавіка 2011 года ў 17.00.

Выстава праходзіць пры падтрымцы дызайн-студыі Pix.by (www.pix.by).

Мэта выставы — прадэманстраваць працы мастакоў Беларусі, у якіх адчуваецца шчырая творчая захопленасць здабыткамі выдатных прадстаўнікоў французскай школы. Спадчына рамантызму, сімвалізму, імпрэсіянізму дае, перш за ўсё, патрэбны штуршок для выяўлення тых тэм і сюжэтаў, якія ў мінулым, падчас дынамічнай перамены мастацкіх кірункаў у асяродку французскіх першапраходцаў засталіся незаўважанымі, але маглі б паспрыяць далейшаму развіццю прафесійнага мастацтва. У такім кантэксце падаецца своечасовай ініцыятыва пераняць творчыя здабыткі і адрадзіць парыжскія традыцыі ў сучасным беларускім мастацтве. Удзельнікі выставы пазбягаюць непасрэдных цытат са спадчыны вядомых творцаў, актуалізуючы ідэі і вобразы для сённяшняга гледача ў жывапісных, графічных, тэкстыльных работах.

Сярод аўтараў — мастакі розных пакаленняў і творчых кірункаў: Фёдар Ястраб, Яўген Шунейка, Ірына Котава, Юрый Падолін, Ігар Гарбуноў, Людміла Налівайка, Карына Харанека, Елізавета Пастушэнка, Вераніка Малашчук, Уладзімір Рынкевіч, Вольга Мельнік, Аляўціна Башкатава, Дар’я Мароз-Карат, Зміцер Шапавалаў і інш.

Акрамя персанальных работ, аўтары прадстаўляюць калектыўную працу—інсталяцыю на тэму французскай граматыкі “Знайдзі свой дзеяслоў”. Наведвальнікі выставы змогуць далучыцца да інтэрактыўнай гульні і атрымаюць падарункі ад мастакоў.

Куратар выставы Яўген Шунейка, арт-менеджэры праекта Юлія Новік (http://julienovik.unblog.fr/) і Віка Трэнас (http://vika-trenas.livejournal.com/).


Тэл. для даведак: 293-28-23, 293-27-67

e-mail: pr@nlb.by

прасп. Незалежнасці, 116, 22-гі паверх


Выстаўка “Вяртанне да рамантызму” будзе доўжыцца да 26 красавіка.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Le retour au romantisme / Вяртанне да рамантызму прэс-рэліз iconВяртанне да рамантызму
Беларускія прадстаўнікі сучаснай прафесійнай мастацкай школы адчуваюць патрэбу адрадзіць парыжскія традыцыі на беларускай глебе І...

Le retour au romantisme / Вяртанне да рамантызму прэс-рэліз iconOf прэс-рэліз лондан
Заява датычна пераводу беларускіх палітычных зьняволеных ірыны халіп І ўладзіміра някляева пад хатні арышт

Le retour au romantisme / Вяртанне да рамантызму прэс-рэліз iconБеларусь І Францыя: фатаграфічныя "Паралелі" прэс-рэліз
Аб’яднаныя пачуццём адлюстраванасці горада ў чалавеку І чалавека ў гарадской прасторы, французскі фатограф Цьеры Клеш І беларускія...

Le retour au romantisme / Вяртанне да рамантызму прэс-рэліз iconБеларусь І Францыя: фатаграфічныя "Паралелі" прэс-рэліз
Аб’яднаныя пачуццём адлюстраванасці горада ў чалавеку І чалавека ў гарадской прасторы, французскі фатограф Цьеры Клеш І беларускія...

Le retour au romantisme / Вяртанне да рамантызму прэс-рэліз iconПрэс-рэліз Folk Dance Ensemble (Ансамбль народнага танца)
Гэтае шоў складаецца з танцаў розных народаў, уключаючы народы Ўсходняе І заходняе Еўропы, Блізкага Ўсходу, Азіі І паўночнае Амерыкі....

Le retour au romantisme / Вяртанне да рамантызму прэс-рэліз iconСяргей маскевіч: "Настаўнік павінен быць артыстам "
Аб гэтым ён паведаміў, адказваючы на пытанне журналіста "Звязды" на прэс-канферэнцыі, што прайшла напярэдадні Дня настаўніка ў Нацыянальным...

Le retour au romantisme / Вяртанне да рамантызму прэс-рэліз iconЗаява на адмову ад паветранай перавозкі І вяртанне грашовых сродкаў
Пасажыр: |   |   |   |   |   |   |   |   |   |   |   |   |   |   |   |   |   |   |   |  ...

Le retour au romantisme / Вяртанне да рамантызму прэс-рэліз icon1809 1849 амерыканскі паэт, навэліст, журналіст, філосаф, літаратурны крытык, адзін з самых значных прадстаўнікоў амерыканскага рамантызму І амерыканскай
Эдгар Алан По/ Edgar Allan Poe (1809 – 1849) – амерыканскі паэт, навэліст, журналіст, філосаф, літаратурны крытык, адзін з самых...

Le retour au romantisme / Вяртанне да рамантызму прэс-рэліз iconАнкета для шэнгенскай візы
...

Le retour au romantisme / Вяртанне да рамантызму прэс-рэліз iconАнкета для шэнгенскай візы
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка