Колькі каштуе праца настаўніка?




НазваКолькі каштуе праца настаўніка?
Дата канвертавання29.10.2012
Памер85.12 Kb.
ТыпВопрос
«ЗВЯЗДА»

20 снежня 2011 года
№ 242 (27106)


Колькі каштуе праца настаўніка? 
Сістэму аплаты працы педагагічных работнікаў спрабуюць рэфармаваць


Рабочая група па вывучэнні пытанняў магчымага пераходу на іншую сістэму аплаты працы педагагічных работнікаў працуе пры Міністэрстве адукацыі. Узначаліў камісію намеснік міністра адукацыі нашай краіны Казімір Фарыно. Акрамя работнікаў галоўнага адукацыйнага ведамства ў камісію ўвайшлі прадстаўнікі Нацыянальнага інстытута адукацыі, Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, упраўленняў адукацыі і агульнаадукацыйных устаноў. Пазіцыю Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі ў гэтай камісіі прадстаўляе намеснік старшыні Цэнтральнага камітэта Раман ДАПІРА:

Раман Восіпавіч, інфармацыя пра тое, што дзейная сістэма аплаты працы можа змяніцца, не на жарт усхвалявала школьных настаўнікаў. Нельга сказаць, каб педагогі былі задаволеныя цяперашнімі сваімі заробкамі, аднак чамусьці ўсе ўпэўненыя, што змяненні наўрад ці будуць у лепшы бок... Патлумачце, калі ласка, чым была выклікана неабходнасць перагляду падыходаў да ацэньвання працы педагагічных работнікаў? І якія альтэрнатыўныя варыянты разглядаюцца?

— Перад пачаткам новага навучальнага года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь праводзіў рэспубліканскую нараду з педагагічным актывам нашай краіны. Па яе выніках Савету Міністраў было даручана разгледзець пытанні паэтапнага павышэння заработнай платы педагагічным работнікам дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі пры адначасовым удасканаленні аплаты іх працы. У якасці адной з альтэрнатыў дзейнай сістэме аплаты працы школьных настаўнікаў прапануецца, напрыклад, пераход на штатна-акладную сістэму аплаты працы...

...Прабачце, але на штатна-акладную сістэму аплаты працы педагогаў ужо перайшла Расійская Федэрацыя, і наколькі мне вядома, педагогі не выйгралі ад гэтага, а толькі прайгралі...

— Досвед нашых расійскіх калег і сапраўды даволі сумны. Але спачатку дазволю сабе невялічкі экскурс у гісторыю. Нармаваць працу настаўнікаў спрабавалі яшчэ ў дарэвалюцыйныя часы. Спрабавалі вызначыць, якая частка дня педагога будзе нармавацца і аплачвацца, а якая — не. У 20-я гады мінулага стагоддзя нагрузка на настаўнікаў складала 24 гадзіны, але ў сярэдзіне 30-х гадоў прынялі рашэнне аб зніжэнні нагрузкі на стаўку да 18 гадзін на тыдзень для ўсіх катэгорый настаўнікаў, за выключэннем настаўнікаў пачатковых класаў. Па пачатковай школе зніжэнне да 20 гадзін адбылося ў пачатку 80-х гадоў і, нарэшце, у 1997 годзе нагрузка на настаўнікаў пачатковых класаў была зніжана да 18 гадзін. Гэта рашэнне прымалася сінхронна ў Беларусі, Расіі, Украіне і Казахстане. Хачу заўважыць, што калі ў 30-я гады мінулага стагоддзя прымалася рашэнне аб зніжэнні нагрузкі на настаўнікаў, дзяржава зыходзіла з таго, што настаўнікаў краіне востра не хапае. Адной рукой педагогам зніжалі нагрузку, але адначасова з гэтым павышалася аплата іх працы на стаўку. Той жа пастановай настаўнікам афіцыйна дазвалялася працаваць больш чым на стаўку. Трэба дадаць, што нават падчас ваеннага ліхалецця, калі ў 1943 годзе ў Савецкім Саюзе пераглядаліся нормы працы, зноў прымаецца рашэнне захаваць нагрузку на настаўнікаў у аб'ёме 18 гадзін на стаўку.

Такую нагрузку маюць беларускія настаўнікі і сёння, але ўжо агучваліся прапановы павялічыць стаўку да 20 гадзін. Мы ўпэўнены, што такое рашэнне толькі пагоршыць сітуацыю. Зараз сярэдняя педагагічная нагрузка на настаўнікаў складае па краіне 1,25 стаўкі, або 22,5 гадзіны. Нашы спецыялісты падлічылі, што пры павелічэнні аб'ёму педагагічнай нагрузкі на стаўку да 20 гадзін адбудзецца скарачэнне па краіне прыкладна 13 393 ставак, гэта значыць, што іх колькасць скароціцца на 10%. Асабліва балюча скарачэнне можа ўдарыць па педагогах Віцебшчыны, паколькі ў гэтым рэгіёне самы нізкі па краіне ўзровень нагрузкі — ён блізкі да 18 гадзін. Але што дасць настаўніку павелічэнне заработнай платы на 10 працэнтаў пры прапарцыянальным павелічэнні аб'ёму педагагічнай нагрузкі? Такі "рост" заработнай платы будзе вельмі хутка з'едзены інфляцыяй. Да таго ж для тых, хто працаваў больш чым на стаўку, нічога не зменіцца. Заробкі павялічацца толькі ў тых, хто з 18 гадзін пяройдзе на 20 гадзін. Але пры гэтым скарачэнне закране іх калег... Усім зразумела, што гэты варыянт — непрымальны.

Цяпер што тычыцца штатна-акладнай сістэмы. Сёння працягласць працоўнага часу педагога складаецца з нармаванай і ненармаванай частак. У нармаваную ўключаецца пэўны аб'ём урочнай работы — 18 гадзін. Але вядома, што настаўнікі працуюць не 18 гадзін на тыдзень. Астатні іх працоўны час не ўлічваецца наўпрост для налічэння заработнай платы. Маецца на ўвазе час, прызначаны для выканання педагагічнымі работнікамі іх службовых абавязкаў: гэта можа быць удзел у дзейнасці метадычных аб'яднанняў, узаемадзейнічанне з бацькамі вучняў, забеспячэнне аховы жыцця і здароўя навучэнцаў і іншыя абавязкі, што вызначаюцца правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, калектыўным дагаворам або статутам навучальнай установы. Акрамя таго, у апошнія гады расце доля непедагагічных формаў работы настаўніка: педагогам даводзіцца займацца арганізацыяй харчавання дзяцей, зборам макулатуры і іншай другаснай сыравіны, усенавучам і гэтак далей. Пастаянна павялічваюцца і аб'ёмы дакументаабароту.

Пры пераходзе на штатна-акладную сістэму настаўнікам давядзецца на стаўку працаваць 36 гадзін на тыдзень, якія будуць нармавацца і аплачвацца. Зыходзячы з аналізу цяперашніх аб'ёмаў педагагічнай нагрузкі на настаўнікаў, якую галіновы прафсаюз правёў ва ўсіх рэгіёнах, быў здзейснены разлік "кошту" пераходу на штатна-акладную сістэму аплаты працы і высветлілася, што аб'ём гадзін, якія давядзецца аплачваць, павялічыцца ў 1,8 раза. Натуральна, што для захавання "кошту" аплаты гадзіны працы настаўніка трэба павялічваць і фінансаванне ў такой жа прапорцыі. Але ці павялічаць нам фінансаванне на 80 працэнтаў? Калі ж пераход на штатна-акладную сістэму адбудзецца без павелічэння аб'ёмаў фінансавання, то знізіцца і "кошт" гадзіны працы настаўніка або "кошт" урока. Менавіта таму пазіцыя прафсаюза на дадзеным этапе адназначная — пераходзіць на штатна-акладную сістэму аплаты працы магчыма толькі пры гатоўнасці мясцовых бюджэтаў прапарцыянальна павялічыць аб'ём адпаведных асігнаванняў.

Мне здаецца, што праца настаўніка — вельмі спецыфічная, і толькі частка яе, напрыклад, вядзенне ўрокаў і факультатываў, выконваецца ў строга адведзены час. Як можна нармаваць усе іншыя віды працы настаўніка, у прыватнасці, пазаўрочную частку працоўнага часу? І ці можа рэгламентавацца канкрэтнымі нормамі часу выхаваўчая работа?

— І сапраўды, сёння заканадаўствам аб працы ўвогуле не прадугледжаны час для падрыхтоўкі настаўніка да ўрокаў. Між іншым, каб прыйсці падрыхтаваным на ўрок (распрацаваць для вучняў дыферэнцаваныя рознаўзроўневыя заданні, наглядны матэрыял, прадумаць гульнявыя моманты), трэба выдаткаваць не адну гадзіну, і меркаванне, што настаўнікам са стажам патрабуецца менш часу на падрыхтоўку да ўроку, чым маладым спецыялістам, памылковае. Канспекты ўрокаў немагчыма выкарыстоўваць дзесяцігоддзямі... Такім чынам, на падрыхтоўку да заняткаў настаўнік вымушаны выдаткоўваць свой асабісты час, у тым ліку працаваць і ў выхадныя дні. Нельга забывацца і аб правядзенні культурна-масавых мерапрыемстваў, арганізацыю прадметных алімпіяд, афармленне ўсемагчымых справаздач, анкет і гэтак далей. Усе пералічаныя віды работ не падлягаюць уліку і, адпаведна, не аплачваюцца. Спецыялісты Луганскага педагагічнага інстытута яшчэ дваццаць гадоў назад спрабавалі з дапамогай розных метадаў даследаванняў падлічыць працягласць працоўнага часу настаўніку і высветлілі, штонастаўнік працуе ў сярэднім ад 40 да 83 гадзін у тыдзень.

А якім чынам праца настаўніка нармуецца ў іншых краінах, напрыклад, у той жа Расіі?

— Пры пераходзе на новую сістэму аплаты працы ў Расійскай Федэрацыі для вызначэння штатнага акладу была ўстаноўлена базавая велічыня. Яна вызначаецца на падставе структуры нагрузкі педагога. У аб'ём службовых абавязкаў і штатную заработную плату ўводзяцца ўсе віды педагагічнай дзейнасці настаўніка: урочная нагрузка, выхавальная, развіццёвая, пазашкольная, пазаўрочная, метадычная работа. У базавай частцы таксама ажыццяўляецца ўлік якасці — праз кваліфікацыйныя характарыстыкі, узровень адукацыі і стаж работніка. У Расіі памеры базавай велічыні і надбавак (стымульных выплат) аказаліся настолькі невялікімі, што ў многіх расійскіх рэгіёнах гэта прывяло да зніжэння аплаты працы педагогаў. Вызначаючы памер базавай велічыні, рэгіянальныя ўлады абапіраюцца ў першую чаргу на ступень напаўнення бюджэтаў і прыярытэты ў сацыяльнай палітыцы. Фактычна ўсё звялося да замены стаўкі першага разраду Адзінай тарыфнай сеткі на "базавы аклад" і "базавую велічыню".

У асобных рэгіёнах Расіі была ўведзена мадэль, пры якой фонд аплаты працы залежыць ад нарматыву і сярэдняй напаўняльнасці па школе. У рамках такой мадэлі эфектыўнасць прыраўноўваецца выключна да скарачэння выдаткаў, а якасць працы настаўніка падмяняецца інтэнсіўнасцю работы (колькасцю вучняў у класе). Але ў перапоўненым класе якасць працы настаўніка, зразумела, не паляпшаецца. Увогуле ўвядзенне новай сістэмы аплаты працы ў Расіі ішло пераважна за кошт скарачэння колькасці ўстаноў і аптымізацыі колькасці работнікаў.

На заходнееўрапейскія краіны, дзе дзейнічае штатна-акладная сістэма, нам і ўвогуле арыентавацца не даводзіцца. У Фінляндыі, напрыклад, прафесія настаўніка — паважаная мужчынская прафесія, нават у пачатковай школе настаўнікі-мужчыны складаюць больш як 50 працэнтаў ад агульнай колькасці педагогаў, а на больш высокіх ступенях навучання гэты паказчык яшчэ больш высокі. Сярэдні памер заработнай платы там — 2,5 тысячы еўра. Нельга не ўлічваць і розныя падыходы да выхавання ў нашых школах і заходніх школах, дзе выхаванне дзяцей — гэта праблема сям'і.

А якія захады па ўдасканаленні сістэмы аплаты працы беларускіх настаўнікаў прапануе галіновы прафсаюз?

— Адна з відавочных праблем — гэта нізкі ўзровень тарыфнай стаўкі першага разраду і невысокія тарыфныя каэфіцыенты Адзінай тарыфнай сеткі. Для таго, каб мінімізаваць уплыў інфляцыі, неабходна павялічыць тарыфныя стаўкі работнікаў адукацыі не менш чым на 50 працэнтаў.

Таксама мы прапануем перагледзець памеры павышэння тарыфных ставак (акладаў) у залежнасці ад стажу працы па спецыяльнасці. Сёння тарыфныя стаўкі (аклады) работнікаў са стажам да 5 гадоў павышаюцца на 10%, ад 5 да 10 гадоў — на 15%, ад 10 да 15 гадоў — на 20% і больш як 15 гадоў — на 30%. Такім чынам, пасля 15 гадоў работы па спецыяльнасці або ў галіне каэфіцыент ужо не павышаецца. Мы прапануем устанавіць наступныя памеры павышэння: ад 15 да 20 гадоў — на 30%, больш як 20 гадоў — на 40%.

Яшчэ адзін рэзерв — надбаўкі за наяўнасць кваліфікацыйных катэгорый. Цяпер за наяўнасць другой кваліфікацыйнай катэгорыі настаўнікі атрымліваюць надбаўку ў памеры 15% ад тарыфнай стаўкі, за першую — 20% і вышэйшую — 30%. У грашовым вымярэнні гэта складае адпаведна 74 тысячы, 101 тысячу і 158 тысяч рублёў. Мы лічым, што трэба павялічыць нарматывы надбавак за наяўнасць кваліфікацыйных катэгорый у 3-4 разы для стымулявання настаўнікаў да павышэння свайго прафесійнага ўзроўню.

Трэба павялічваць і колькасць гадзін арганізацыйна-выхаваўчай работы, якія аплачваюцца. Для гэтых мэтаў у навучальным годзе выдзяляецца ў сярэднім 5 гадзін на тыдзень на адзін клас у агульнаадукацыйных установах. Між іншым, арганізацыйна-выхаваўчая работа ўключае класнае кіраўніцтва, індывідуальную і групавую выхаваўчую работу з навучэнцамі, ідэалагічную і культурна-масавую работу, арганізацыю мерапрыемстваў выхаваўча-аздараўленчага напрамку, прапаганду і фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця, арганізацыю грамадска-карыснай дзейнасці, працоўнае навучанне і прафарыентацыю, прафілактыку супрацьпраўных паводзін навучэнцаў, сацыяльна-педагагічную работу з настаўнікамі. Цалкам відавочна, што колькасць гадзін, што выдзяляюцца для арганізацыйна-выхаваўчай працы, зусім не адпавядае фактычным выдаткам для выканання патрэбнага аб'ёму работы. Мы прапануем выдзяляць на вядзенне арганізацыйна-выхаваўчай працы і аплачваць не менш як 9 гадзін на тыдзень, а гадзіны, якія былі адпрацаваныя звыш устаноўленых, фіксаваць і аплачваць дадаткова.

Цяпер на ўсталяванне надбавак за высокія прафесійныя, творчыя і вытворчыя дасягненні, складанасць, напружанасць працы, а таксама выкананне асабліва важных (тэрміновых) работ накіроўваецца толькі 10 працэнтаў планавага фонду заработнай платы і 20 працэнтаў — на прэміяванне. Гэтага недастаткова для матэрыяльнага стымулявання работы. Нарматывы выплат стымулюючага характару трэба павялічыць. Патрабуе вырашэння і пытанне аб выдаткаванні з бюджэту грашовых сродкаў для ўсталявання дадатковых мер стымулявання работнікаў, якія знаходзяцца на кантрактнай форме найму.

Упэўнены, што прынцып аплаты працы настаўніка па яе колькасці і якасці забяспечыць магчымасць аператыўна вырашаць кадравыя пытанні і ў большай ступені выкарыстоўваць яго інтэлектуальны патэнцыял. Калі можаш выканаць большы аб'ём работы, прычым выканаць якасна — калі ласка, выконвай і атрымлівай за гэта ўзнагароджанне. Шчыра кажучы, нас хвалююць факты зыходу з навучальных устаноў высокакваліфікаваных работнікаў, якія пачасціліся апошнім часам. Прычым галіну пакідаюць, як правіла, асобы ў найбольш прадуктыўным ўзросце. Сярод прычын, якія прымусілі іх шукаць сабе іншы род заняткаў, педагогі называюць нестабільнасць занятасці ў сілу пастаяннага перагляду гадзін, што адводзяцца на вывучэнне тых ці іншых дысцыплін, нізкія заробкі, суб'ектывізм некаторых кіраўнікоў, іх непрафесіяналізм пры вырашэнні пытанняў арганізацыі і нармавання працы, неабходнасць выконваць неўласцівыя педагогам функцыі, незапатрабаванасць крэатыўных і ініцыятыўных граматных кадраў. Сёння мы збіраем інфармацыю і канкрэтныя прыклады па асобных рэгіёнах і гарадах.

Гутарку вяла Надзея НІКАЛАЕВА.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Колькі каштуе праца настаўніка? iconКолькі каштуе вышэйшая адукацыя?
Колькі каштуе вышэйшая адукацыя? Чаму колькасьць так званых “платнікаў” у дзяржаўных вну штогод значна павялічваецца за кошт скарачэньня...

Колькі каштуе праца настаўніка? iconКолькі каштуе вышэйшая адукацыя?
Колькі каштуе вышэйшая адукацыя? Чаму колькасьць так званых “платнікаў” у дзяржаўных вну штогод значна павялічваецца за кошт скарачэньня...

Колькі каштуе праца настаўніка? iconКолькі каштуе беражлівасьць па-беларуску?
...

Колькі каштуе праца настаўніка? iconВітаміны: неабходнасьць альбо рызыка?
Тэма сёньняшніх начных досьледаў: Якія сродкі падтрыманьня імунітэту, апроч антыбіётыкаў, прапануюць беларускія аптэкі. Колькі гэта...

Колькі каштуе праца настаўніка? iconСёньня нямала камэнтароў сабрала заява Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што Беларусь павінна стаць касьмічнай дзяржавай
Дарагі наш чалавек хоць уяўляе сабе, колькі каштуе будаўніцтва цэнтру кіраваньня палётамі? Дый дзеля чаго?

Колькі каштуе праца настаўніка? iconМенск у кампаніі дарагіх гарадоў сьвету?
Масква другі год запар аказалася лідэрам дасьледаваньня “Самы дарагі горад сьвету” у разьдзеле “Агляд кошту жыцьця”. Сьледам ідуць...

Колькі каштуе праца настаўніка? iconАд 1 студзеня наступнага году пачынае дзейнічаць прэзыдэнцкі ўказ №760, згодна зь якім права выкарыстоўваць наёмную працу застанецца толькі ў юрыдычных асобаў
Толькі ў Менску штомесяц рэгіструецца каля тысячы новых індывідуалаў. Чаму прадпрымальнікі так супраціўляюцца станавіцца юрыдычнымі...

Колькі каштуе праца настаўніка? iconАд 1 студзеня наступнага году пачынае дзейнічаць прэзыдэнцкі ўказ №760, згодна зь якім права выкарыстоўваць наёмную працу застанецца толькі ў юрыдычных асобаў
Толькі ў Менску штомесяц рэгіструецца каля тысячы новых індывідуалаў. Чаму прадпрымальнікі так супраціўляюцца станавіцца юрыдычнымі...

Колькі каштуе праца настаўніка? iconКомплекс Пігмаліона (Колькі словаў пра сучаснае беларускае мысленне)
Разам з тым, я бадай не шмат перабольшу, калі скажу, што пры ўсёй сваёй колькаснай перавазе, ІХ праца, з прычыны яе глыбокай нутраной...

Колькі каштуе праца настаўніка? iconЗвязда 02. 08. 2012 №147 Даражэй за ўсё ў вну беларусі каштуе падрыхтоўка стаматолагаў I правазнаўцаў
Даражэй за ўсё ў вядучых вну беларусi каштуе падрыхтоўка стаматолагаў I правазнаўцаў, паведамляе белта

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка