Хто валодае тэлевізійнымі лятарэямі, І хто на ІХ зарабляе?




НазваХто валодае тэлевізійнымі лятарэямі, І хто на ІХ зарабляе?
Дата канвертавання21.11.2012
Памер51.32 Kb.
ТыпВопрос
Хто валодае тэлевізійнымі лятарэямі, і хто на іх зарабляе?

Сёньня мы працягнем размову пра лятарэйны бізнэс у Беларусі, пачатую напярэдадні.

Пяць гадоў таму, калі на тэлеэкранах дэбютавала лятарэя “Ваша лято”, яна аб’яднала каля трох тысяч беларусаў. Цяпер яе аўдыторыя – паўмільёна чалавек. Прыхільнікаў у “Супэрлято” яшчэ болей: да нядаўняга часу аўдыторыя за месяц складала 1,5 мільёна чалавек. Паводле экспэртаў, лятарэйная ліхаманка ахоплівае кожнага трэцяга жыхара краіны. Хто валодае лятарэямі, якія прыбыткі мае ад іх і якія прызы дастаюцца звычайным людзям? Дасьледаваў Ігар Карней.

Як і за савецкімі часам, у сучаснай Беларусі арганізатары лятарэй дзеляцца прыбыткамі з дзяржавай 50х50: палова сумы ідзе ў прызавы фонд, другая палова – у дзяржаўны бюджэт.


Сёньня ў Дзяржаўным рэестры нацыянальных лятарэй, які вядзе Міністэрства фінансаў, зарэгістравана болей за 30 розных лятарэяй. Але асноўны гулец на рынку – заснаванае паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі прадпрыемства “Нацыянальныя спартовыя лятарэі”, арганізатар “Супэрлато”.

За некалькі гадоў кампанія дагнала і нават апярэдзіла свайго асноўнага канкурэнта – “Беларускія лятарэі”. Шмат хто сакрэт посьпеху бачыць у пэрсаналіях, далучаных да справы. “Нацыянальнымі спартовымі лятарэямі” кіруе Ўладзіслаў Пяткевіч, муж намесьніцы кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Натальлі Пяткевіч.

Зрэшты, і “Беларускія лятарэі” на загад Лукашэнкі таксама перададзеныя ў падпарадкаваньне Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта (раней былі на балянсе Камітэту ў справе каштоўных папераў пры Савеце міністраў).

Паводле фінансавых справаздачаў, летась прыбытак гэтых кантораў штомесяц складаў прыкладна 2 мільярды рублёў на кожную.

Нешчасьлівы гулец: «Хто яго ведае, як людзі выйграюць»


Жыхар Менску Дьмітрый больш за год рэгулярна набываў білеты “Ваша лято” і “Супэрлято”. Разам разьлічваем простую арытмэтыку. У годзе 52 тыдні, калі адбываюцца тэлерозыгрышы лятарэй. Кошт кожнага квітка – крыху больш за даляр (а ён набываў па некалькі квіткоў). Такім чынам, Дзьмітрый уклаў у справу найменей сотню даляраў. А ўрэшце не вярнуў і дзесятай часткі:


“Гэта ўвогуле заварожвае: сядаеш перад тэлевізарам у суботу, увесь напружаны – “грошы выйграеш”. Але што да мяне, то максымальны выйгрыш, калі не памыляюся, быў 8 тысяч. Не даляраў, а рублёў...”


Карэспандэнт: “Але ж расказваюць што іншыя выйграюць, і ня дрэнна...”


“А хто яго ведае, як людзі выйграюць. Напэўна, іншым больш фарціць. Да таго ж, на пачатку велічыня выйгрышнага квітка была адна, а потым, калі пайшла дынаміка, павялічылася колькасьць гульцоў, трэба было суму прызавога фонду "раскідваць". Яны за кошт нейкіх камбінацый зрабілі, што пачаў выйграваць квіток увогуле зь мінімальнай сумай – па-мойму, у 1,5 тысячы рублёў. Як і ў любой праграме, закладзены якісьці выйгрыш, альбо пройгрыш на пэўную колькасьць выйгрышных білетаў. А выцягнеш ты той білет ці не – як можна пралічыць, якая будзе камбінацыя лічбаў?”


Шчасьлівы гулец: “Чыстае шанцаваньне, чыстая ўдача”


А вось Іван Чыкун з Горадні некалькі гадоў таму ў “джэк-поце” выйграў больш за 200 мільёнаў рублёў, каля 100 тысяч даляраў. За ўсю гісторыю “Супэрлато” болей выйгравала толькі жыхарка Магілёву Натальля Рыпінская – выйграла 271 мільён рублёў і яшчэ трохпакаёвую кватэру ў Менску. Схема багацьця, паводле Чыкуна, такая:


“Ішоў, набыў квіткі (два штукі), выйграў. Але можна сказаць, што я па натуры сваёй азартны гулец. Ад таго часу, калі яшчэ “Спрынт” быў, і трэба было разрываць квіток, глядзець, што там...”


Карэспандэнт: “Дык ці існуе мэханізм шчасьлівага білету?”


“Як да каго лёс... Што тут можна параіць? Чыстае шанцаваньне, чыстая ўдача. Хтосьці будзе ўсё жыцьцё прайграваць, а хтосьці з такім жа посьпехам будзе выйграваць. Вось і я раней – і прайграваў, і выйграваў. Хто ж увогуле такія сумы выйграе пастаянна? Да таго ж, і правілы нібыта зьмяніліся, цяпер такіх буйных “джэк-потаў” ужо не бывае. На “джэк-поце” пачалі штосьці мяняць, бо надта ўжо вялікія грошы. Сто мільёнаў ад сілы, болей ужо і не бывае, апошнім часам не выйграюць”.


Спадар Чыкун гуляе дагэтуль. Але цяпер, паводле яго, стымул ужо ня той.


Экспэртыза лятарэі на сапраўднасьць – месяц


Ці трэба плаціць падаткі з лятарэйнага выйгрышу? На гэтае пытаньне канкрэтнага адказу я не атрымаў нават у офісе “Нацыянальных спартовых лятарэй”. Гаворыць юрысконсульт прадпрыемства Аляксандар Кожын:


“У нас яны атрымліваюць усё. Іншае пытаньне, ці падаюць дэклярацыю і ці плацяць з гэтых сум падаткі? Па-мойму, не. У падатковым заканадаўстве ёсьць вызваленьне, цяпер ня памятаю – ці на выйгрыш, ці на падарункі. Адно з двух падаткам не абкладаецца. У нас усё праходзіць як выйгрыш у лятарэю. Але мы не адсочваем, плацяць яны падаткі ці не. Гэта не наш абавязак”.


Карэспандэнт: “Колькі часу праходзіць ад розыгрышу да атрыманьня прызу ці грошай?”


“Па-першае, пакуль чалавек аб’явіцца. Хтосьці назаўтра прыходзіць, а іншы месяцы праз 3-4. Месяц даецца на правядзеньне экспэртызы лятарэйнага білета, што ён не падроблены. А пасьля экспэртызы – максымум два тыдні. Чалавек пад’яжджае і атрымлівае грошы. Усё гэта мы фіксуем на відэакамэру. Правілы заканадаўца акрэсьліў так, што буйныя прызы выплачвае арганізатар. То бок, у нас на месцы”.


Карэспандэнт: “Каб удакладніць: ваш кіраўнік – Пяткевіч Уладзіслаў Мечыслававіч?”


“Ну, так”.


Лепшы падарунак маладым – лятарэя


Паводле псыхоляга Міхаіла Дзернакоўскага, чым далей ад сталіцы Беларусі, тым большай папулярнасьцю карыстаюцца розныя лятарэі. У гэтым давялося пераканацца і мне, калі быў запрошаны на вясельле на Смаргоншчыне. Асаблівым шыкам лічыцца, калі маладым побач з падарункам госьць кладзе стос лятарэйных білетаў. У часе размоваў высьветліў: апошнім часам гэта абавязковая прыкмета юбілеяў, карпаратыўных сьвятаў. Якраз меней забясьпечаныя ў параўнаньні са сталіцай рэгіёны – асноўныя “донары” лятарэйных магнатаў:


“Гэта рознаўзроставая катэгорыя, натуральна. Але, як правіла, людзі ня вельмі старыя, часьцей сярэдняга ўзросту. І часьцей мужчыны, чым жанчыны. Людзі, у якіх няма базы, падмурка, якія насамрэч маюць патрэбу ў якіхсьці матэрыяльных стымулах. Якія псыхалягічныя адметнасьці? Чалавек мае ўнутранае жаданьне набыць, да прыкладу, кватэру ці машыну (бо мэта менавіта ў гэтым заключаецца). Зразумела, што ні машыну, ні кватэру не атрымліваюць, але падсьвядома яны гэтага хочуць, імкнуцца падняць свой статус. Лятарэйны білет каштуе ня так і шмат, здавалася б. Таму яны заўсёды гатовыя ўкладаць сродкі на набыцьцё яшчэ большай колькасьці квіткоў.


Справа ў тым, што людзі бачаць гэты выйгрыш як рэальнасьць, як дадзенасьць. Перадусім, сыходзячы з таго, што бачаць у рэкляме, сыходзячы з аналізаваньня ўнутранага досьведу. Лічаць, што калі купяць білет, то ўсё будзе як трэба. Тое, што верагоднасьць вельмі нізкая, гэта ў прынцыпе ня вельмі і ўсьведамляецца. Проста ёсьць унутранае адчуваньне: калі купіць, то гэта будзе зь імі прынамсі як маральны фактар. То бок, спадзяюцца на ўдачу вельмі моцна”.


Гл. таксама:


Псыхолягі: тэлевізійныя лятарэі правакуюць залежнасьць http://www.svaboda.org/articlesfeatures/society/2007/10/DDD08747-74DA-42B4-AD0A-CE2841CE4AB9.html


Менскія дэпутаты супраць “аднарукіх бандытаў” http://www.svaboda.org/xml/articles/2007/10/9AAA63EA-7490-431D-A9F8-C8097A2B4E32.html

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Хто валодае тэлевізійнымі лятарэямі, І хто на ІХ зарабляе? iconНiзiн, азераў наскiх, Край лясоў, Маўклiвых сосен-струн. Край паэм, Адвечных песень-казак, Дарагая сэрцу Беларусь… Хто ж гадаў, як наплывалi хмары, Хто ж гадаў, хто думаў, а цi снiў, Што краiна соннага надхмар`я Расцвiце ў чырванi зарнiц
Радзiма– бо тут мы нарадзiлiся, бо яна нам самая родная з усiх краiн на цэлым свеце

Хто валодае тэлевізійнымі лятарэямі, І хто на ІХ зарабляе? iconЛюбіць сваю родную мову, хто неабыякавы да яе лёсу, хто хоча граматна
У 2011/2012 навучальным годзе мы прапануем наступныя факультатывы па беларускай мове

Хто валодае тэлевізійнымі лятарэямі, І хто на ІХ зарабляе? iconНаказ
...

Хто валодае тэлевізійнымі лятарэямі, І хто на ІХ зарабляе? iconВызначэнне прынамсі двух аргументаў "за" І "супраць"
Давайце пачнем ад таго, хто такі сябар. Сябар – гэта чалавек, якому мы давяраем, хто нам найбольш сімпатычны

Хто валодае тэлевізійнымі лятарэямі, І хто на ІХ зарабляе? iconРогізненської сзш І-ІІІ ступенів
Вітаємо вас, дорогі друзі, шановні гості, усіх, хто завітав сьогодні до нас, всіх хто зібрався навколо родинного вогнища спогадів...

Хто валодае тэлевізійнымі лятарэямі, І хто на ІХ зарабляе? iconСацыяльны аспект рэлігійнай ідэнтычнасці
Такім чынам, рэлігійная ідэнтычнасць як адказ на пытанне “хто я ёсць?”, абавязкова супрацьстаіць аўтэнтычнасці як пошуку адказу на...

Хто валодае тэлевізійнымі лятарэямі, І хто на ІХ зарабляе? iconУмовы віктарыны: адказываеш на пытанні, І дасылаеш мне прыватным паведамленнем сюды
Хто першы адкажа, той І атрымае галоўны прыз. Калі не паспеш да 29 лістапада, то ўсёроўна дасылай. Бо тых, хто дашле ўсё роўна чакаюць...

Хто валодае тэлевізійнымі лятарэямі, І хто на ІХ зарабляе? iconДвадцять два роки Багато чи мало?
Ведуча. Доброго дня, шановні гості та присутні у цьому залі. Сьогодні ми зібралися, щоб вшанувати пам'ять тих, хто поліг у афганських...

Хто валодае тэлевізійнымі лятарэямі, І хто на ІХ зарабляе? iconRaZam us®. Конкурс малых праектаў заяўка на удзел у праграме raZam us ®
Хто будзе гэта рабіць, як будзе арганізавана І хто будзе ўдзельнічаць ў мерапрыемствах?

Хто валодае тэлевізійнымі лятарэямі, І хто на ІХ зарабляе? iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Не шмат хто можа дазволіць сабе пажыць там. Таму 25 лішніх даляраў за візу ня надта паўплываюць. Хто езьдзіў па справах, той будзе...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка