Урок па прадмету "Чалавек І свет "




НазваУрок па прадмету "Чалавек І свет "
Дата канвертавання21.11.2012
Памер37.14 Kb.
ТыпУрок
Міцкун Наталля Іосіфаўна, настаўнік пачатковых класаў


Урок па прадмету ”Чалавек і свет “ 2 клас па тэме “Жабы і рапухі”

Мэты урока: фарміраваць уяўленні пра жабу і рапуху як пра асаблівую групу жывел, асяроддзе іх пражывання ,асаблівую ролю ў прыродзе і для чалавека;

раскрыць паняцце “земнаводныя”;

развіваць лагічнае мысленне, назіральнасць, уменне працаваць з падручнікам,

выхоўваць добрае стаўленне да гэтых жывел на аснове знаемства з асаблівасцямі іх будовы, харчавання і размнажэння.


Абсталяванне: карціны і табліцы з выявамі жаб і рапух, карцінкі з выявамі капусты, вусеняў, рапухі і г д , для мадэлявання ланцугоў харчавання, картачкі з заданнямі


Тып урока: вывучэння новага матэрыялу


Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

Састаўленне формулы поспеху: “Поспех = веды + увага + супрацоўніцтва + цярпенне“. Пажаданне поспехаў на ўроку.

  1. Праверка дамашняга задання.

  2. Актуалізацыя ведаў.

Сення на ўроку мы будзем гаварыць пра жывел , якія таксама абуджаюцца ад зімовай спячкі пад прамянямі ласкавага веснавога сонейка. А пра каго пойдзе гаворка, вы даведаецеся, калі паслухаеце ўрывак казкі “ Зорачка “.

- Пра каго ішла гаворка ў казцы? Разам з рапухамі жывуць іх сястрыцы – жабы.

  1. Фармуляванне тэмы і мэтаў урока.

- Аб кім будзем размаўляць на ўроку?

- Для чаго вывучаем гэту тэму?

Жабы і рапухі адносяцца да класа земнаводныя.

-Адкуль пайшла назва гэтых жывел?

  • Якія два словы схаваліся ў гэтай назве? (Зямля і вада.)

  • Дзе могуць жыць жабы і рапухі?

Вывад: усіх жывел, якія частку свайго жыцця праводзяць у вадзе і на сушы, называюць земнаводнымі.

  • Ці жывуць у вадзе і на сушы іншыя жывелы?

  • Чым пакрыта іх цела?

Вывад: у адрозненне ад усіх астатніх жывел,цела жаб і рапухі пакрыта толькі голай скурай.

На дошцы вывешваецца схема:

Земнаводныя – вада + суша + голая вільготная скура.

Давайце пазнаемімся з імі бліжэй. Станем даследчыкамі.

  1. Этап засваення новых ведаў і спосабаў дзеянняў.

Парная работа. Работа з падручнікам (“Чалавек і свет. 2 клас” с. 87-89). Апісаць па плану. (1-ы вучань – жабу, 2-і вучань – рапуху.)

План

  1. Афарбоўка цела. (Шэрая, белая, зеленаватая )

  2. Паверхня скуры. (Гладкая,гузаватая, бугрыстая.)

  3. Форма галавы, велічыня вачэй. (Завостраная, больш акруглая, квадратная; вялікія, выпуклыя, маленькія.)

  4. Форма, велічыня ног.(Доўгія, кароткія, моцныя ,дробныя, тонкія, тоўстыя. )

  5. Як жывела перамяшчаецца? ( Скача, поўзае, плавае, лятае. )

У сувязі з тым , што у рапухі канечнасці значна карацейшыя і таўсцейшыя, чым у жабы, як яна можа перамяшчацца – хутчэй або павольней, чым жаба?

Самаацэнка. ( Характарыстыка адказа па плану.)Ацэнка настаўнікам.

План

  1. Расказаў па плану.

  2. Дапамога настаўніка.

  3. Адказ (поўны, няпоўны)

Вывад. Мы апісалі жабу і рапуху, пастараліся спрагназаваць, хто з іх больш рухомы і паваротлівы. Прадоўжым знаемства з гэтымі жывеламі далей.

  1. Фізхвілінка.

Дзеці пад музыку выконваюць танцавальныя рухі.

  1. Работа з падручнікам (“Чалавек і свет .2 клас”).

Чытанне тэксту “Азерная жаба” і “Рапуха”. Перад чытаннем тэксту выканаць заданне: памеціць тэкст умоўнымі знакамі: “-“ – гэта для мяне новае, “+” – гэта я ведаў, “?” – пра гэта я хачу ведаць больш.

  • Што вам было невядома?

  • Дзе можна сустрэць жабу?

  • Знайдзіце і зачытайце урывак, у якім палюе жаба.

  • Чым яна корміцца?

  • Чаму яе лічаць бездапаможнай?

Мы многа даведаліся пра жабу. Цяпер даведаемся пра рапуху.

  • Што для вас было невядомым?

  • Ці спраўдзіўся прагноз пра тое, што рапуха больш непаваротлівая?

  • Якія небыліцы вы чулі пра рапух?

  • Чаму добрыя садаводы прыносяць у свае агароды рапух?

  • Чаму чаротавую рапуху занеслі у Чырвоную кнігу?

Зараз прадоўжым даследаваць жыцце гэтых прадстаўнікоўземнаводных.

  1. Этап замацавання новых ведаў і спосабаў дзеянняў.

Работа ў групах. На лістах прагнастычная самаацэнка, ацэньванне настаўнікам.

Дыферэнцыраваная работа ў групах:

1-я група – скласці ланцуг харчавання, у якім удзельнічае жаба. Падумаць, на што могуць крыўдаваць жаба і рапуха.

2-я група – саставіць кластэр пра жаб .

3-я група - саставіць кластэр пра рапух.

4-я група - запоўніць табліцу “Падабенства і адрозненне жаб і рапух.

Праверка работы груп.

2-я і 3-я групы - параўнаць па кластарах месца пражывання жаб і рапух.

1-я група – што здарыцца, калі знікнуць жабы?

4-я група - расказаць пра падабенства і адрозненне рапух і жаб.

Разглядванне самаацэнкі і ацэнка настаўнікам па шкале.

З заданнем вы справіліся добра. Можна сказаць, што мы дабіліся поспеху на ўроку?

  1. Этап падвядзення вынікаў занятка. Рэфлексія.

Састаўленне сінквейна.

  1. Аб’ект вывучэння ( Земнаводныя.)

  2. Прыметы аб’екта (які? ) (Зяленыя, непаваротлівыя )

  3. Здзяйсняемае аб’ектам дзеянне (Скачуць, плаваюць, знішчаюць. )

  4. Асабістыя адносіны да вывучаемага аб’екта. ( Прыносяць карысць саду і агароду.)

  5. Сутнасць аб’екта. ( Карысць.)

  1. Дыферэнцыраванае дамашняе заданне.

  • Прачытаць артыкулы “ Азерная жаба “ і “ Рапухі “ і адказаць на пытанні да іх.

  • Саставіць ланцугі харчавання, у якія уваходзяць рапухі і жабы.

  • Напісаць па жаданню невялікае апявяданне з добрымі словамі, якіх заслужваюць рапухі і жабы.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок па прадмету \"Чалавек І свет \" iconУрок па прадмету "Чалавек І свет" у 1 класе
Мэта: 1 Абагульніць І пашырыць веды першакласнікаў пра змены ў жыцці птушак вясной; садзейнічаць усведамленню таго,што вясна – вельмі...

Урок па прадмету \"Чалавек І свет \" iconМэта навучальнага прадмета "Чалавек І свет" — фарміраванне першапачатковых ведаў аб прыродзе, грамадстве І чалавеку, асноў экалагічнай культуры І здаровага ладу жыцця, грамадзянскае выхаванне малодшых школьнікаў. Дасягненне ўказанай мэты прадугледжвае рашэнне наступных задач
Навучальны прадмет “Чалавек І свет” уяўляе сабой інтэграцыю трох адукацыйных кампанентаў: “Прырода І чалавек”, “Чалавек І яго здароўе”,...

Урок па прадмету \"Чалавек І свет \" iconУрок па прадмету «Чалавек I свет» дл
«пе-ралётныя» I «зімуючыя» птушкі; папаўняць слоўнікавы запас дзяцей (знаёмства з птушкай крыжадзюбам); развіваць вусную мову дзяцей,...

Урок па прадмету \"Чалавек І свет \" iconАлімпіяда па прадмету "Чалавек І свет" (4 клас)
Францыск Скарына нарадзіўся у горадзе Мінску, а сваю першую друкаваную кнігу выдаў у Вільні

Урок па прадмету \"Чалавек І свет \" iconАлімпіяда па прадмету "Чалавек І свет" (4 клас)
Францыск Скарына нарадзіўся у горадзе Мінску, а сваю першую друкаваную кнігу выдаў у Вільні

Урок па прадмету \"Чалавек І свет \" iconУрок "Чалавек І свет" 2 клас
Дзеці, я вітаю вас на ўроку “ Чалавек І свет” І жадаю вам добрага, прыемнага дня, каб вам сёння добра працавалася. Давайце зараз...

Урок па прадмету \"Чалавек І свет \" iconУрок па прадмеце "Чалавек І свет"
Мэта: фарміраваць уяўленне пра тое, з дапамогай якіх органаў пачуццяў чалавек пазнае навакольны свет; высветліць, для чаго трэба...

Урок па прадмету \"Чалавек І свет \" iconУрок па прадмеце "Чалавек І свет"
Мэта: фарміраваць уяўленне пра тое, з дапамогай якіх органаў пачуццяў чалавек пазнае навакольны свет; высветліць, для чаго трэба...

Урок па прадмету \"Чалавек І свет \" iconУрок па курсу "Чалавек І свет"
Дуа “Коранскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Лагойскага раёна”

Урок па прадмету \"Чалавек І свет \" iconУрок па курсу "Чалавек І свет"
Дзеткі! Сёння ў госці к нам завітаў Лесавічок. Ён прапануе нам адгадаць свае загадкі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка