Конкурс фонду semper polonia




НазваКонкурс фонду semper polonia
Дата канвертавання29.10.2012
Памер38.83 Kb.
ТыпКонкурс
Нельга забыць – Ці складана быць палякам?"

Конкурс фонду SEMPER POLONIA

  1. Арганізатар


Фонд SEMPER POLONIA (00-029 г. Варшава, вул. Новы свет, 33) пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў у рамках конкурсу “Супрацоўніцтва з польскай дыяспарай і палякамі за мяжой”.


  1. Мэты конкурсу


Удзельнікі конкурсу ў сваіх працах павінны апісаць адносіны сваіх сваякоў і блізкіх з іншымі народамі і этнічнымі групамі, якія жывуць побач. Дзякуючы конкурсу мы хацелі б даведацца пра гісторыю гэтых адносін, якім чынам яны ўплываюць на польскую дыяспару, ці яны былі трывалыя і перараслі ў сяброўства, каханне, шлюб ці былі пераважна выпадковыя, нязначныя. Дзякуючы размовам і інтэрв’ю з членамі сям’і і суседзямі ўдзельнікі конкурсу пастараюцца адказаць на пытанне: “Ці складана быць палякам?” – і апісаць, што для іх блізкіх значыць польскасць, і наколькі складаным быў шлях захавання польскай мовы, традыцый і звычаяў на чужыне. Мы хацелі б, каб удзел у конкурсе ўзмацніў сувязі паміж палякамі, асобамі польскага паходжання і Польшчай. Да ўдзелу ў конкурсе будуць дапушчаны таксама працы, якія дакументальна прадстаўляюць жыццёвы шлях выдатных палякаў – дзеячоў з асяроддзя польскай дыяспары, артыстаў, спартсменаў і інш.


Арганізуючы конкурс, мы разлічваем, перш за ўсё, на:


  1. Зацікаўленасць моладзі польскага паходжання гісторыяй сваёй сем’і і паглыбленне ведаў па гэтай тэме;

  2. Дакументальнае прадстаўленне цікавага, часта складанага жыццёвага шляху польскіх сямей у эміграцыі, якія часам звязаны з пераломнымі гістарычнымі падзеямі;

  3. Распаўсюджанне ведаў пра спадчыну і ўклад палякаў у развіццё культурнай спадчыны іншых краін праз дакументальнае прадстаўленне лёсаў выдатных асоб польскага паходжання – грамадскіх дзеячоў, артыстаў, навукоўцаў, спартсменаў і інш.;

  4. Папулярызацыю літаратурных дасягненняў моладзі польскага паходжання і падтрымку маладых талентаў.




  1. Умовы ўдзелу




  1. Да ўдзелу ў конкурсе мы запрашаем моладзь польскага паходжання, якая жыве за межамі Польшчы і цікавіцца тэматыкай конкурсу, ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў уключна.

  2. Конкурсныя працы неабходна даслаць да 15 лістапада 2012 г. (лічыцца дата паступлення працы ў фонд) на адрас фонду (з паметкай “конкурс: Нельга забыць – Ці складана быць палякам? ”).

  3. Удзельнік конкурсу павінен даслаць:

  • раздрукаваны тэкст працы на польскай мове (аб’ём працы: ад 4 да 10 старонак камп’ютарнага альбо машынапіснага тэксту: 12 шрыфт, Time New Roman, адзінарны інтэрвал);

  • электронную версію працы (дыск CD)

  • фотаздымкі з апісаннем, якое павінна змяшчаць інфармацыю аб месцы, аб’екце альбо асобе, прадстаўленых на фотаздымку, дату і месца выканання фотаздымка і прозвішча аўтара;

  • падпісаную заяву аб аўтарскіх правах (узор можна знайсці на сайце);

  • кароткія звесткі аб удзельніку конкурсу – імя, прозвішча, дата нараджэння, дакладны адрас, нумар тэлефона з кодам, адрас электроннай пошты;

  • спіс выкарыстаных крыніц (толькі ў выпадку выкарыстання іх падчас напісання працы).


Абавязковай умовай з'яўляецца дасланне раздрукаванай працы і яе электроннай версіі (дыск CD).

  1. Літаратурная форма працы адвольная.

  2. Дасланыя працы, матэрыялы і фотаздымкі становяцца ўласнасцю фонду, які мае права на іх бясплатнае неабмежаванае выкарыстанне ў выбраных сферах дзейнасці.




  1. Ацэнка прац




  1. Да ўдзелу ў журы будуць запрошаны прадстаўнікі Сената РП, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны, тэлеканала “Палонія”, Польскага радыё для замежжа, Таварыства аховы помнікаў, Нацыянальнага інстытута спадчыны і фонду SEMPER POLONIA.

  2. Разглядаючы працы, журы будзе ацэньваць:

  • агульныя веды па культуры і гісторыі Польшчы, а таксама ўменне выкарыстаць іх у працы;

  • самастойнасць і ўменне прааналізаваць матэрыял;

  • літаратурную вартасць працы, мову і агульны стыль тэксту;

  • характар і аб’ём выкарыстаных крыніц.

  1. Журы размяркуе наступныя прызы:

  • I месца – ноўтбук;

  • II месца – лічбавы фотаапарат;

  • III месца – лічбавы фотаапарат;

  • IV – V – лічбавы фотаапарат;

  • VI – X – альбомы, кнігі.

  1. Дадатковыя прызы могуць прысудзіць арганізацыі, прадстаўнікі якіх з’яўляюцца членамі журы, а таксама іншыя агранізацыі і асобы, зацікаўленыя падтрымкай ідэі конкурсу.

  2. Вынікі конкурсу будуць да 10 снежня 2012 г. змешчаны на сайце фонду.



  1. Заключныя палажэнні



  1. У конкурсе могуць удзельнічаць асобы, якія былі ўдзельнікамі альбо пераможцамі папярэдніх конкурсаў.

  2. Удзел у конкурсе азначае згоду на апублікаванне персанальных дадзеных удзельніка – імя і прозвішча, адраса і назвы навучальнай установы для вучняў і студэнтаў.

  3. Удзел у конкурсе азначае згоду на выкананне ўсіх палажэнняў гэтага рэгламенту.

  4. Фонд пакідае за сабой права выдаць самыя цікавыя працы ў зборніку “Шляхам нашай спадчыны”, па выніках конкурсу “Нельга забыць”, а таксама на партале Iuvenum Polonia.

5. Фонд пакідае за сабой права ўносіць змены ў рэгламент наступных конкурсаў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Конкурс фонду semper polonia iconЗакон україни
У преамбулі та тексті Закону слова "банк учасник (тимчасовий учасник) Фонду", "банки учасники (тимчасові учасники) Фонду" в усіх...

Конкурс фонду semper polonia iconРадзім Гаўрылавіч Гарэцкі
Фонду імя братоў Луцкевічаў (1993 — 1995), членам рэдкалегіі газеты "Наша слова" (1993 — 1997). Прэзідэнт Рэспубліканскага фонду...

Конкурс фонду semper polonia iconПроект про взаємодію органів виконавчої влади області та органів Пенсійного фонду з питань наповнення бюджету Фонду та підвищення платіжної дисципліни
Негативна тенденція зростання заборгованості до бюджету Пенсійного фонду України, загальна сума якої збільшилась на 18,1% І на 01....

Конкурс фонду semper polonia iconJan Paweł II, spotkanie z polonią w Wielkiej Brytanii 30 maja 1982 r

Конкурс фонду semper polonia iconПрограми "Соціальний капітал І Академічні публікації" (скап) Міжнародного фонду "Відродження" 16 січня 2008
Німецько-українські переклади 2007: програма підтримки перекладів з німецької на українську мову Міжнародного фонду “Відродження”...

Конкурс фонду semper polonia iconСтыпендыі фонду "Ротары" па магістарскіх праграмах
Фонду: ва Універсітэце Каліфорніі, Універсітэце Берклі, Універсітэце Дзюка, Універсітэце Паўночнай Караліны, Універсітэце Брадфорда,...

Конкурс фонду semper polonia iconThis morning your guide and private car will meet you at Polonia Airport or your hotel in Medan and transfer you to Bohorok 5 hours, 90 km)

Конкурс фонду semper polonia iconШлях Словаччини до нато демократичні ініціативи Київ 2007
Видання книжки за матеріалами інформаційної кампанії зі вступу Словаччини до нато стало можливим завдяки підтримці Національного...

Конкурс фонду semper polonia iconЗакон україни
Фонду гарантування вкладів фізичних осіб (далі Фонд), порядок виплати Фондом відшкодування за вкладами, а також регулюються відносини...

Конкурс фонду semper polonia iconДіяльності на території установ природно-заповідного фонду: екскурсії маркірованими маршрутами, екологічними стежками, на виставки, до музеїв, еколого-просвітницьких центрів, засновниками яких є зазначені установи; екскурсії до карстових печер
Про внесення змін до переліку платних послуг, які можуть надаватися бюджетними установами природно-заповідного фонду

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка