Кожны народ пакідае значны след у гісторыі І культуры чалавецтва. Наша зямля дала свету такія імёны, як Францыск Скарына І Тадэвуш Касцюшка, Максім Багдановіч І




НазваКожны народ пакідае значны след у гісторыі І культуры чалавецтва. Наша зямля дала свету такія імёны, як Францыск Скарына І Тадэвуш Касцюшка, Максім Багдановіч І
Дата канвертавання28.10.2012
Памер87.53 Kb.
ТыпДокументы
Кожны народ пакідае значны след у гісторыі і культуры чалавецтва. Наша зямля дала свету такія імёны, як Францыск Скарына і Тадэвуш Касцюшка, Максім Багдановіч і Янка Купала, Якуб Колас і Васіль Быкаў. Гэтыя людзі — гонар нацыі. Мы, суайчыннікі і нашчадкі, ушаноўваем іх творчую спадчыну, захоўваючы і перадаючы яе з пакалення ў пакаленне. Цяжка пераацаніць ролю настаўніка ў гэтым працэсе. Часцей за ўсё менавіта ён упершыню знаёміць дзяцей з шэдэўрамі нацыянальнай культуры і іх творцамі. Як зрабіць, каб гэтае знаёмства было цікавым і запамінальным і ў вучня з'явілася патрэбнасць яшчэ і яшчэ раз звярнуцца да пачутага? Для гэтага перш за ўсё неабходна, каб настаўнік сам паважаў культурныя традыцыі свайго народа, захапляўся творчасцю яго выдатнейшых прадстаўнікоў, меў грунтоўныя веды. Толькі тады ён зможа запаліць у сэрцы вучня любоў да роднай культуры, выхаваць павагу да яе. Каб дапамагчы настаўніку ў гэтай нялёгкай справе, наш часопіс адкрывае рубрыку "Літаратурныя партрэты". У ёй мы будзем расказваць аб жыцці і творчасці вядомых беларускіх пісьменнікаў, імёны якіх часта гучаць на уроках роднай літаратуры ўжо ў пачатковай школе. Рубрыка адкрываецца расказам аб Уладзіміру Сямёнавічу Караткевічу. Яго творы, адначасова інтэлектуальныя і займальныя, можна назваць самымі чытальнымі ў сучаснай беларускай літаратуры. Яны абуджаюць цікавасць да нашай гісторыі, расказваюць аб прыгажосці роднага краю, багацці нацыянальнай культуры. Але галоўнае — усе яны прасякнуты адданай любоўю да роднай зямлі. У лістападзе спаўняецца 70 год з дня нараджэння Уладзіміра Сямёнавіча — празаіка, паэта, драматурга гісторыка, незвычайнага чалавека, унікальнай асобы. "Роўнага яму няма і наўрад ці ўжо будзе, замяніць яго ў нашай літаратуры не зможа ніхто. Ён быў аднолькава таленавіты амаль ва ўсіх жанрах літаратуры" — так высока ацаніў творчасць пісьменніка В. Быкаў.

УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ ЯК НАСТАЎНІК

3 трыццаці гадоў працоўнага жыцця больш як чатыры Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч аддаў настаўніцкай справе. Безумоўна, час настаўніцтва нельга разглядаць у адрыве ад літаратурнай творчасці. Менавіта тады, калі Уладзімір Караткевіч працаваў настаўнікам, галоўны літаратурны часопіс рэспублікі "Полымя" упершыню змясціў верш пачынаючага паэта. Сам Уладзімір Сямёнавіч аб гэтай падзеі ўспамінаў так: "У канцы першага года маёй настаўніцкай работы адбылося, аднак, нечаканае. Мінскі сябра папрасіў мяне даслаць вершы пачытаць. Я даслаў, як бывала і раней. А ён і панёс іх у часопіс "Полымя".

Паколькі верш быў надрукаваны ў ліпені 1955 г., то, відавочна, часопіс з гэтым творам аўтар атрымаў яшчэ ў Оршы, дзе адпачываў пасля першага года настаўніцтва.

У Лесавічы Тарашчанскага раёна Кіеўскай вобласці, дзе пасля заканчэння Кіеўскага дзяржаўнага універсітэта Уладзімір Караткевіч выкладаў мову і літаратуру, ён вяртаўся поўны творчых планаў і цікавых задумак. Прыгажосць мясцін, дзе працаваў настаўнік, і людзі, з якімі ён сустракаўся, спрыялі развіццю маладога талента. У эсэ "І будуць людзі на зямлі" ён усклікае: "Сяла, прыгажэйшага за мае Лесавічы, па-мойму, няма на Украіне".

Больш таго, Тарашчаншчына межавалася са Звянігародскім раёнам Чаркаскай вобласці — радзімай Т. Р. Шаўчэнкі. Прыхільнік творчасці вялікага ўкраінскага паэта, Уладзімір Сямёнавіч разам са сваімі вучнямі збіраў і вывучаў легенды, паданні "шаўчэнкаўскай радзімы". Гэтыя мясціны вызначаліся не толькі дзівоснымі краявідамі, а і сваёй багатай гісторыяй. Ён, выкладчык мовы і літаратуры, а ў душы гісторык і паэт, імкнуўся ўнікнуць ва ўсе падрабязнасці мінуўшчыны краю, у які закінуў яго лес. Разам са сваімі выхаванцамі, а па сутнасці, аднадумцамі, хадзіў "у Лысянку над Гнілым Цікачам, сяло, сто разоў апісанае паэтам".

Блукаючы "шаўчэнкаўскімі шляхамі і сцежкамі", слухаючы песні землякоў Кабзара, ён яшчэ глыбей спазнаваў творчасць вялікага сына братняга народа, розумам і сэрцам адчуваў усю яе асалоду, прыгажосць і мудрасць.

Аднак цудоўныя краявіды, якія маглі зачараваць не толькі паэта, але і самага раўнадушнага чалавека, не маглі зацьміць прыгажосць таго кутка зямлі, які завецца малой радзімай. Таму па заканчэнні работы ў Лесавічах Уладзімір Сямёнавіч вярнуўся на мілую яго сэрцу Аршаншчыну. Маладога спецыяліста, вершы якога друкаваў вядучы літаратурны часопіс, палічыла б за вялікі гонар мець у штаце рэдакцыя любой беларускай газеты. Але Караткевіч пайшоў працаваць настаўнікам у сярэднюю школу № 8 Оршы.

Чаму ж ён вырашыў працягваць настаўніцкую дзейнасць?

Адказ трэба шукаць перш за ўсё ў тых прычынах, якія прымусілі выпускніка пятай аршанскай школы выбраць менавіта гэты шлях. У час вучобы ў школе юнак напісаў больш за 200 вершаў і прыгодніцкую аповесць "Загадкі Неферціці". 3 дзіцячых гадоў Валодзя спазнаў асалоду творчасці, адчуў у сабе літаратурныя здольнасці. Праўда, успамінаючы час вучобы ў Кіеўскім універсітэце, ён пісаў: "Як ні дзіўна, я не хацеў быць літаратарам. Вершы пісаў для сябе". Значыць, шлях настаўніка быў выбраны ім свядома.

Уплыў на выбар прафесіі аказала, магчыма, маці Надзея Васільеўна, якая скончыла Марыінскую гімназію ў Магілёве і сама пэўны час працавала настаўніцай на Рагачоўшчыне. Маглі паўплываць і настаўнікі тых школ горада, дзе вучыўся Валодзя. Невыпадкова шмат сваіх вершаў ён аддаў на суд настаўніцы К. I. Грыневіч, імя якой пранёс праз усё жыццё і заўжды памінаў дабром.

Пры ўсім тым давайце звернемся да яго публіцыстычнага твора "Родная мова", напісанага для "Настаўніцкай газеты". Становішча беларускай мовы год ад года пагаршалася. Уладзімір Караткевіч б'е трывогу, ставіць пытанне: "А калі ўбіць сабе ў галаву дурную думку, што ў нейкім далёкім будучым цябе не будзе, то нашто нам тады такая будучыня?". Мову трэба ратаваць! У гэтым, на думку Караткевіча, вялікае месца належыць настаўніку. Ён піша: Мы (я кажу "мы", бо я таксама былы настаўнік) ніколі не павінны забываць, наколькі годная наша праца і хто стаяў ля яе вытокаў. А стаялі ля гэтых вытокаў, самі настаўнічалі, самі складалі першыя буквары і чытанкі Цётка, Купала і Колас". Пасля такой высокай ацэнкі ролі настаўніка можна не сумнявацца, што Уладзімір Караткевіч свядома выбраў шлях, які падказалі яму вялікія папярэднікі.

Да педагагічнай работы Уладзімір Сямёнавіч ставіўся выключна адказна, добрасумленна і творча. Пра гэта сведчаць успаміны яго калег і вучняў.

Стаўленне да таварышаў па працы ў Караткевіча было роўнае, ветлівае. Найбольш блізка ён сышоўся з настаўнікам фізікі Уладзімірам Ліпінскім. Яны сябравалі ў час сумеснай работы і пасля таго, як Уладзімір Сямёнавіч пакінуў школу. Праз шмат гадоў Ліпінскі ўспамінаў: "Я так і не вызначыў для сябе, чым больш захапляўся Валодзя — літаратурай ці гісторыяй, але ў той і гэтай галіне веды ён меў энцыклапедычныя". А вось што пісала А. Давыдоўская: "Часцей за ўсё прыгадваецца ён на нашых педсаветах, яго выступленні былі прадуманыя, аргументаваныя, не пазбаўленыя іншы раз дасціпнага гумару. Мы заўсёды з нецярплівасцю чакалі, з чым прыйдзе на педсавет Уладзімір Сямёнавіч, што цікавага ад яго пачуем".

Калі Валодзя Караткевіч заканчваў пятую сярэднюю школу, яе дырэктарам быў Р. Я. Трутко. Амаль праз дзесяць год яны сустрэліся зноў. Шмат разоў былы дырэктар, а цяпер калега, бываў на уроках маладога настаўніка і заўсёды адзначаў "глыбокае веданне свайго прадмета, цікавасць да гістарычнага мінулага нашай бацькаўшчыны". Калегі таксама ўспамінаюць, што Караткевіч ніколі не абмяжоўваўся праграмным матэрыялам. Увогуле, да праграм кіруючых дакументаў ён ставіўся крыху іранічна. Лічыў, што атрабаванні аб іх безумоўным выкананні не садзейнічаюць творчаму падыходу настаўніка да прадмета.

Уладзімір Караткевіч уважліва прыслухоўваўся да парад старэйшых таварышаў, кіраўніцтва школы, але не ўспрымаў фармалізму, шаблоннасці, асабліва не пераносіў непатрэбную пісаніну і канцыляршчыну.

Сёння ў педагагічнай тэорыі і практыцы з'явілася шмат новых прыёмаў і метадаў, якія дазваляюць павысіць эфектыўнасць навучання і выхавання. Аналіз настаўніцкай дзейнасці Уладзіміра Сямёнавіча сведчыць, што малады спецыяліст самастойна, хутчэй за ўсё інтуітыўна падыходзіў да такіх прыёмаў і метадаў. Але ў той час іх практычнаму ўкараненню перашкаджаў жорсткі кантроль за кожным крокам настаўнікаў, асабліва маладых.

Вучаніца Л. Чычкова ў сваіх успамінах піша: "Тады мы, яго вучні, не зусім разумелі, чаму наш настаўнік бывае розны: калі ніхто з правяраючых не прысутнічаў на ўроку — адны ўрокі, калі прысутнічаў — іншыя. Цяпер, з пункту гледжання настаўніка, я зразумела, чаму ён так рабіў.

У сваіх поглядах на ўрок ён пайшоў намнога ўперад тых метадаў і прыёмаў у навучанні, якія былі ў той час".

Ва ўсіх успамінах вучняў Уладзіміра Сямёнавіча праходзіць думка, што яго ўрокі былі заўсёды цікавымі. Г. Ваднеўская расказвае: "Наш настаўнік патрабаваў, каб мы больш чыталі самастойна, пры гэтым патрабаваў чытаць тыя творы, якія не былі ўключаны ў праграму, a таму ix крытычнага агляду ў дапаможніках не было. Такі крытычны агляд мы павінны былі рабіць самастойна... Ён вучыў нас бачыць твор сваімі вачыма".

Адзначаюць былыя вучні і тое, што ўрокі Караткевіча былі зусім не падобныя на ўрокі іншых педагогаў. Эмацыянальнасць, вобразнасць, нават тэатральнасць настаўніка ўводзіла дзяцей "у іншы свет, далека ад класа, ад школы". Былі ўрокі паэзіі, урокі рыторыкі, урокі-падарожжы.

У настаўніцкай дзейнасці Караткевіча здзіўляе надзвычайная працаздольнасць. Драматычны гурток, якім ён кіраваў, паставіў шмат спектакляў, дзе, па ўспамінах яго ўдзельнікаў, Уладзімір Сямёнавіч быў і аўтарам п'ес, і рэжысёрам, і цырульнікам, і грымёрам, і мастаком. Дарэчы, яго мастацкія здольнасці праяўляліся не толькі ў дэкарацыях, якія ён ствараў сам. Будучы літаратар быў аўтарам шматлікіх рукапісных газет з сяброўскімі шаржамі, добразычлівымі карыкатурамі і гумарэскамі. Яго малюнкі доўгі час захоўваў той жа Ліпінскі. Памятаю, як ён, калі мы працавалі разам, неаднойчы разгортваў аб'ёмісты скрутак газет і паказваў шаржы Караткевіча на калег. У гэтых малюнках Уладзімір Сямёнавіч паўстае як тонкі псіхолаг, здольны выхапіць і перадаць самыя істотныя, самыя характэрныя рысы чалавека.

Рэдкі школьны вечар праходзіў без удзелу будучага пісьменніка. Звычайна ён чытаў шмат вершаў, часцей за ўсё ўласных, яшчэ адрукаваных. Любіў спяваць. Голас ён меў добры. У памяці шматлікіх вучняў застаўся чалавекам шчырым, вясёлым, добразычлівым, простым, жыццярадасным.

Уладзімір Сямёнавіч любіў вучняў, а таму імкнуўся аддаць ім усе свае веды. Што прымушала яго, філолага і літаратара, цёмнымі і халоднымі восеньскімі вечарамі ісці амаль праз увесь горад на геаграфічную пляцоўку 8-й школы? Там яго чакалі вучні, якім ён расказваў аб зорным небе, пераказваў паданні і легенды розных народаў аб далёкіх планетах. Толькі адданасць справе і любоў да выхаванцаў вымушалі яго не лічыцца з асабістым часам, цалкам аддаваць сябе дзецям.

Гады настаўніцтва былі для Уладзіміра Сямёнавіча плённымі і ў літаратурным плане. Каб упэўніцца ў гэтым, дастаткова адкрыць "Летапіс жыцця і творчасці пісьменніка". Год 1957. Амаль кожны месяц рэспубліканскія газеты і часопісы друкуюць вершы маладога паэта.

Але сярод усяго таго значнага, што адбылося ў 1957 г., адна падзея стаіць асобна. 26 красавіка У. Караткевіча прынялі ў Саюз пісьменнікаў БССР. Рэкамендацыі далі М. Лужанін, А. Вялюгін і А. Бялевіч. Шчырыя віншаванні і першыя веснавыя кветкі былі адказам вучняў на яго любоў да ix.

Не абышлося, аднак, і без "лыжкі дзёгцю". У ліпеньскім нумары часопіса "Полымя" за 1957 г. была надрукавана падборка вершаў паэта: "Вадарод", "Як размаўляюць зверы і птушкі", "Псторыя з першым каханнем", "Песня шафера", "Праменьчык", "Сырцовыя цагліны", "Лісце". Адразу ж, у нумары за 31 ліпеня, мясцовая аршанская газета змясціла артыкул "Не ў нагу з жыццём", дзе вершы паэта-земляка былі названы "нізкапробнымі практыкаваннямі". Газета абуралася, чаму "мясцовы аўтар, малады настаўнік мовы і літаратуры адной са школ", наведвае "гарадзішча старое на зліве рэк" і, "усхваляваны амаль што да слёз, трымае ў руцэ цагліну 900-гадовай даўнасці", не звяртаючы ўвагу на тое, як вырастаюць "вялікасныя і светлыя будынкі нашых дзён".

Газета назвала Караткевіча "мясцовым аўтарам", не жадаючы заўважыць, што ён прыняты ў Саюз пісьменнікаў, што яго прафесіяналізм прызнаны ўжо пісьменніцкай арганізацыяй рэспублікі. Праз кароткі час пад рубрыкай "Па слядах нашых выступленняў" газета надрукавала "водгукі" аршанцаў на змешчаны артыкул. Тое, што яны былі спецыяльна арганізаваны, ні ў кога не выклікала сумнення.

Як паставіўся паэт да гэтай "валтузні"? Знешне спакойна. Можна ўявіць, колькі ўнутраных сіл спатрэбілася яму, каб захаваць гэты спакой. Пазней яшчэ адзін наш знакаміты зямляк Я. Сіпакоў пісаў: "А настаўнік быў малады — мог зламацца. Не зламаўся. Выстаяў".

Выстаяў, каб у наступныя гады ўзбагаціць нашу беларускую культуру. I не толькі беларускую. Не паграшу супраць ісціны, калі скажу: сусветную культуру, якая ўвабрала ў сябе самыя цудоўныя і бліскучыя яго творы.

I. А. ЯРШОЎ,

выкладчык Аршанскага педагагічнага каледжа.

(Паводле артыкула са зборніка "Уладзімір Караткевіч і яго творчасць у еўрапейскім і культурным кантэксце", у які ўвайшлі матэрыялы Міжнароднай канферэнцыі, што адбылася на радзіме пісьменніка, у Оршы.)

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Кожны народ пакідае значны след у гісторыі І культуры чалавецтва. Наша зямля дала свету такія імёны, як Францыск Скарына І Тадэвуш Касцюшка, Максім Багдановіч І iconФранцыск Скарына
Творчасць Скарыны ў значнай ступені абумовіла спецыфіку беларускай культуры XVI xvii ст., спрыяла пашырэнню кнігадрукавання, Гуманізму...

Кожны народ пакідае значны след у гісторыі І культуры чалавецтва. Наша зямля дала свету такія імёны, як Францыск Скарына І Тадэвуш Касцюшка, Максім Багдановіч І iconЧалавек І свет. 4 клас. Тэма: "Ад батлейкі да тэатра" Лысікава Таццяна Пятроўна, настаўніца пачатковых класаў. Мэта
Мэта: даць уяўленне пра развіццё ў Беларусі тэатральнага мастацтва; пазнаёміць вучняў з дзеячамі 17 -20 стагоддзяў, якія пакінулі...

Кожны народ пакідае значны след у гісторыі І культуры чалавецтва. Наша зямля дала свету такія імёны, як Францыск Скарына І Тадэвуш Касцюшка, Максім Багдановіч І iconДадатак №1 Патрыёт І змагар за свабоду
Старога маёнтак Сяхнавічы. Адсюль прозвішча ягонае часта пісалася Касцюшка-Сяхнавіцкі. Аднак нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка 4 лютага...

Кожны народ пакідае значны след у гісторыі І культуры чалавецтва. Наша зямля дала свету такія імёны, як Францыск Скарына І Тадэвуш Касцюшка, Максім Багдановіч І iconУ міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Наш славуты горад Берасьце адзнача 1000 год сваей гісторыі ў 2019 годзе. Як значны ў еўрапейскай культуры І гісторыі горад ён заслугоўвае...

Кожны народ пакідае значны след у гісторыі І культуры чалавецтва. Наша зямля дала свету такія імёны, як Францыск Скарына І Тадэвуш Касцюшка, Максім Багдановіч І iconТадэвуш Бароўскі / Tadeusz Borowski
Яго сябра Тадэвуш Дрэўноўскі напісаў пра яго некалькі кніг, сярод якіх біяграфія “Уцёкі з каменнага свету” (Ucieczka z kamiennego...

Кожны народ пакідае значны след у гісторыі І культуры чалавецтва. Наша зямля дала свету такія імёны, як Францыск Скарына І Тадэвуш Касцюшка, Максім Багдановіч І icon1В. Лірычная спадчына Максіма Багдановіча – класічная, колькасць бясспрэчных шэдэўраў, асабліва паэтычных – унушальная. Яму было наканавана кароткае зямное жыццё І вечнасць у мастацкім слове. Сярод геніяў свету максім Багдановіч – самы малады, па сутнасці юны. 2В
Дуа “Коранскі вучэбна-педагагічны комлекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Лагойскага раёна”

Кожны народ пакідае значны след у гісторыі І культуры чалавецтва. Наша зямля дала свету такія імёны, як Францыск Скарына І Тадэвуш Касцюшка, Максім Багдановіч І iconЛатушка зрабіў тры памылкі ў двух слупках Багдановіча а потым прызнаўся, што чытаў гэты верш каханай пры расставанні. У мінску прыйшоў Дзень памяці Паэта
Менавіта 25 мая 1917 года, 94 гады таму Максім Багдановіч памёр у Ялце. Бадай, кожны школьнік прыгадае пошнія радкі Паэта

Кожны народ пакідае значны след у гісторыі І культуры чалавецтва. Наша зямля дала свету такія імёны, як Францыск Скарына І Тадэвуш Касцюшка, Максім Багдановіч І iconПлан урока настаўніка гісторыі Губанава А. А. Сусветная гісторыя 5 клас Тэма: "Прырода І насельніцтва Старажытнага Егіпта"
Забеспячэнне ўрока: падручнік для 5-га класа, карціны па гісторыі старажытнага свету, хрэстаматыя па гісторыі старажытнага свету,...

Кожны народ пакідае значны след у гісторыі І культуры чалавецтва. Наша зямля дала свету такія імёны, як Францыск Скарына І Тадэвуш Касцюшка, Максім Багдановіч І iconАлімпіяда па прадмету "Чалавек І свет" (4 клас)
Францыск Скарына нарадзіўся у горадзе Мінску, а сваю першую друкаваную кнігу выдаў у Вільні

Кожны народ пакідае значны след у гісторыі І культуры чалавецтва. Наша зямля дала свету такія імёны, як Францыск Скарына І Тадэвуш Касцюшка, Максім Багдановіч І iconАлімпіяда па прадмету "Чалавек І свет" (4 клас)
Францыск Скарына нарадзіўся у горадзе Мінску, а сваю першую друкаваную кнігу выдаў у Вільні

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка