Камерцыйная прапанова па размяшчэнні рэкламы на друкаванай прадукцыі авіякампаніі




НазваКамерцыйная прапанова па размяшчэнні рэкламы на друкаванай прадукцыі авіякампаніі
Дата канвертавання29.10.2012
Памер23.83 Kb.
ТыпДокументы



КАМЕРЦЫЙНАЯ ПРАПАНОВА

ПА РАЗМЯШЧЭННІ РЭКЛАМЫ

НА ДРУКАВАНАЙ ПРАДУКЦЫІ АВІЯКАМПАНІІ


Нацыянальная авіякампанія «Белавія» запрашае да супрацоўніцтва кампаніі для размяшчэння сваёй рэкламы па наступных пазіцыях:


1. Рэклама на канвертах для авіябілетаў. Канверты выкарыстоўваюцца пры продажы авіябілетаў, распаўсюджваюцца праз офісы авіякампаніі на тэрыторыі Беларусі і за мяжой. Гэта значыць, пасажыр, які набыў білет, задоўга да вылету можа атрымаць рэкламнае паведамленне, якое надрукавана на канверце. Памер рэкламнага поля 210 х 115 мм.

Кошт размяшчэння рэкламы на канвертах 0,3 еўра з ПДВ за адзінку.

Мінімальны аб'ём - 10 000 шт. (Перыяд распаўсюджвання - ад 1-га да 2-х месяцаў).


2. Рэклама ў буклеце раскладу руху самалётаў. Буклет выдаецца на рускай і англійскай мовах, фармат 100х200 мм., аб'ём больш за 50 старонак. Распаўсюджваецца на бязвыплатнай аснове ў агенцтве продажу авіяперавозак «Белавія», турыстычных агенцтвах, прадстаўніцтвах авіякампаніі за мяжой. Тыраж - 10 000 шт.

Улічваючы шырокую сетку распаўсюджвання на бясплатнай аснове і неабходнасць у дадзеным даведачным выданні актыўнай частцы насельніцтва, рэклама ў дадзеным выданні дастаткова эфектыўна.

Кошт размяшчэння рэкламы ў буклеце раскладу - 700 еўра з ПДВ


3. Рэклама на пасадачных талонах. Аб'ём пасажыраў, якія абслугоўваюцца на стойках рэгістрацыі «Белавія» складае больш за 800 000 чалавек у год. Пасажыр пры вылеце з аэрапорту праходзіць рэгістрацыю, пасля чаго ён атрымлівае пасадачны талон, які ён павінен захоўваць на працягу ўсяго палёту. Пры праходжанні кантролю пасажыр кожны раз павінен прад'яўляць свой пасадачны талон, таму ён заўсёды знаходзіцца ў яго ў руках, што забяспечвае 100%-ы кантакт з нанесеным рэкламным модулем. У далейшым пасажыр можа пакінуць карэньчык пасадачнага талона сабе як візітную картку з інфармацыяй рэкламадаўца.

Кошт размяшчэння рэкламы на пасадачных талонах - 20 еўра за 1000 шт. з ПДВ.

Мінімальны аб'ём - 250 000 шт. (Перыяд распаўсюджвання ад 3-х да 5-ці месяцаў)


4. Рэклама на падгалоўніках для крэслаў самалётаў «Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія».

Рэкламу на падгалоўніку заўважае кожны кліент авіякампаніі. Надрукаваная на падоўжаным падгалоўніку рэклама добра прыкметная любому пасажыру. Дадзены спосаб рэкламы адрозніваецца сваёй ненадакучлівасцю і высокай эфектыўнасцю, бо 80-90% часу палёту пасажыр праводзіць у крэсле, і ўвага сканцэнтравана на навакольнай абстаноўцы.

Памер рэкламнага поля - максімум 180 х 100 мм.

Распаўсюджванне: 700 000 шт. у год

Аб'ём размяшчэння: ад 100 000 шт. (Прыкладна на 1 месяц)

Кошт - 100 еўра за 1000 шт. з ПДВ.


5. Рэклама на вiльготных сурвэтках:

тыраж ад 100 000 шт. (Прыкладна на 2 месяцы)

памер рэкламнага поля: 600 х 750 мм.

Кошт: ад 70 еўра за 1000 шт.


Спадзяемся на супрацоўніцтва!


Па пытаннях супрацоўніцтва і за дадатковай інфармацыяй

Вы можаце звярнуцца да спецыяліста службы маркетынгу і ЗЭД

Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» Святланы Сямёнавай

тэл.: +375 (17) 328-68-16; 375 (17) 328-64-31

e-mail: Svetlana.Semenova @ belavia.by

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Камерцыйная прапанова па размяшчэнні рэкламы на друкаванай прадукцыі авіякампаніі iconКамерцыйная прапанова па размяшчэнні рэкламы на бартавым посудзе на працягу 2011-2012 гг
Нацыянальная авіякампанія «Белавія» запрашае да супрацоўніцтва кампаніі для размяшчэння сваёй рэкламы па наступных пазіцыях

Камерцыйная прапанова па размяшчэнні рэкламы на друкаванай прадукцыі авіякампаніі iconБеларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі І навукі праспект Пераможцаў, 21, каб. 1307
Цэнтральны камітэт Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі І навукі паведамляе, што ў снежні 2012 года ажыццяўляецца выраб...

Камерцыйная прапанова па размяшчэнні рэкламы на друкаванай прадукцыі авіякампаніі iconМарына Капілава «запас на зіму»
Якасных І разнастайных запасаў мастацкай прадукцыі ў Марыны Капілавай хопіць не на адну зіму І не на адну экспазіцыю: у гэтым зможа...

Камерцыйная прапанова па размяшчэнні рэкламы на друкаванай прадукцыі авіякампаніі iconТэматыка курсавых работ
Фальклорныя вытокі рэкламы: структура, мастацкія прыёмы, прамое І сугестыўнае ўздзеянне

Камерцыйная прапанова па размяшчэнні рэкламы на друкаванай прадукцыі авіякампаніі iconАбмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што запасы гатовай прадукцыі на складах прамысловых прадпрыемстваў Беларусі ад пачатку году павялічыліся больш, чым на 30
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што запасы гатовай прадукцыі на складах прамысловых прадпрыемстваў Беларусі...

Камерцыйная прапанова па размяшчэнні рэкламы на друкаванай прадукцыі авіякампаніі iconЗагіблыя пілёты перавезеныя ў морг 10 клінічнага шпіталю
Нацыянальным аэрапорце “Менск-2” прызямліўся самалёт Ан-12 прадпрыемства “Гомельавія”. На борце знаходзіліся 10 тэхнікаў авіякампаніі...

Камерцыйная прапанова па размяшчэнні рэкламы на друкаванай прадукцыі авіякампаніі iconУзор заявы
Просім правесці дзяржаўную гігіенічную рэгламентацыю І рэгістрацыю ніжэйпералічанай прадукцыі (з указанiем кода тнзд тс)

Камерцыйная прапанова па размяшчэнні рэкламы на друкаванай прадукцыі авіякампаніі iconАсноўныя віды сугестыўнага ўздзеяння ў
Шэраговы спажывальнік "паглынае" рэкламу кожны дзень агромністымі порцыямі, не звяртаючы ўжо ўвагі на яе колькасць, якасць І патрэбнасць...

Камерцыйная прапанова па размяшчэнні рэкламы на друкаванай прадукцыі авіякампаніі iconСшытак на друкаванай аснове як састаўная частка вучэбна-метадычнага комплексу па беларускай мове (8 клас)
Адукацыйны патэнцыял рабочага сшытка ўяўляе сабой сукупнасць навуковай, дыдактычнай І псіхолага-педагагічнай састаўных частак, якія...

Камерцыйная прапанова па размяшчэнні рэкламы на друкаванай прадукцыі авіякампаніі iconГлеба Паўлавіча Лабадзенкі вул. ХХХХХХ дом ХХ кв. ХХ
Аднак мне не зразумела, чаму вашае прадпрыемства цалкам ігнаруе беларускую мову. Гэта – адна з дзяржаўных моваў, якую вы зневажаеце...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка