Дуа "Вучэбна – педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа" План-канспект інтэграванага ўрока




НазваДуа "Вучэбна – педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа" План-канспект інтэграванага ўрока
Дата канвертавання21.11.2012
Памер171.31 Kb.
ТыпДокументы


ДУА “Вучэбна – педагагічны комплекс

Грынкаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа”





План-канспект

інтэграванага ўрока

(матэматыка і АБЖ)

2 клас





Настаўнік пачатковых класаў,

вышэйшай катэгорыі:

Ала Осіпаўна Тарасевіч


2012 г.

Тэма: Перыметр


Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу


Мэта: з прапанаванага матэрыялу вывесці паняцце перыметр і вызначыць спосаб знаходжання перыметра многавугольніка


Задачы:

адукацыйныя: пазнаёміць з паняццем «перыметр» трохвугольніка і чатырохвугольніка; пазнаёміць з алгарытмам знаходжання перыметра трохвугольніка; адпрацоўваць вылічальныя навыкі;

развіваючыя: развіваць матэматычнае мысленне, кемлівасць; фарміраваць веды і ўяўленні аб бяспечным руху на веласіпедзе да 14 гадоў; успомніць некаторыя правілы дарожнага руху і дарожныя знакі;

выхаваўчыя: выхоўваць цікавасць да прадмета, акуратнасць пры выкананні геаметрычных пабудоў.


Абсталяванне: мультымедыйная прэзентацыя, простыя алоўкі, лінейкі, відэаролік з мультфільма "Прыгоды ката Леапольда", карткі з выявамі дарожных знакаў, карткі з заданнямі, камп’ютар

Ход урока


І. Арганізацыйны момант


1. Псіхалагічны настрой на ўрок

Я ўмею хутка думаць.

Я ўмею разважаць.

На ўроку вельмі добра

Буду ўсё запамінаць. (Вучні прагаворваюць верш)


2. Уступнае слова настаўніка

Кожны чалавек павінен ведаць не толькі матэматычныя правілы, але і жыццёвыя правілы, правілы дарожнага руху, так як праблема бяспекі руху складаная і шматгранная.

Вы кожны дзень ідзяце ў школу, г. зн. з’яўляецеся ўдзельнікамі дарожнага руху.

І зараз мы здзейснім завочнае падарожжа па вуліцах горада, але яно будзе не зусім звычайнае, а матэматычнае. Слайд 2

  • Які від транспарту нам неабходны для падарожжа, вы падкажаце самі.

(Вучні адгадваюць загадку)

У яго – два колы

І сядло на раме.

Дзве педалі ёсць унізе,

Круцяць іх нагамі. (Веласіпед)

  • У каго з вас ёсць веласіпед? Хутка прыйдзе вясна. Хто з вас будзе катацца на веласіпедзе? (Выказванні вучняў)

Веласіпед вынайшлі ў XIX стагоддзі, сама назва з'явілася разам з ім. Гэта слова складаецца з двух лацінскіх каранёў: «вела» (хуткі) і «пед» (нага) – і азначае «хутканог». Так назвалі машыну таму, што яна прызначалася для хуткай язды пры дапамозе сілы ног чалавека. Слайд 3

Статыстыка паказвае, што веласіпед у 10 разоў больш небяспечны за аўтамабіль. Веласіпедыст – адзін з самых актыўных удзельнікаў дарожнага руху, таму ён павінен цвёрда ведаць правілы дарожнага руху і абавязкова выконваць іх. Сёння мы іх з вамі ўспомнім.


Дзеці на працягу ўрока на палях адзначаюць вынікі выканання пісьмовых заданняў (+, -), а ў канцы ўрока ацэньваюць самі сваю работу.


ІІ. Праверка дамашняга задання


Перад выездам нам трэба праверыць тэхнічны стан веласіпеда. На што звярнуць асаблівую ўвагу? (На спраўнасць тармазоў, руля, сядла, на стан колаў і шын, праверыць гукавы сігнал, асвятляльныя прыборы)


Праверка дамашняга задання


ІІІ. Актуалізацыя ведаў. Вуснае лічэнне


  • А зараз – у дарогу!

Стварэнне праблемнай сітуацыі

- Ну а дзе мы зможам пакатацца?

(Па дарозе нельга, па тратуары – таксама. Можна катацца на закрытай пляцоўцы, у двары, парку, …)

  • Я прапаную вам адправіцца ў адно бяспечнае месца нашага горада. Заданне 1

- На дошцы выстаўлены рад лікаў: 70, 6, 84, 62, 93, 54, 19, 38, 26

- Пастаўце лікі ў парадку ўзрастання. (1 вучань выконвае заданне на дошцы. Перастаўляе карткі з лічбамі ў зададзеным парадку)

- Калі вы суаднясеце цотныя лікі з адпаведнымі ім літарамі з табліцы, то атрымаецца слова.


70

6

84

62

54

38

26

Ё

С

Н

Ы

Д

А

Т



(Вучні складаюць слова)



  • Малайцы! Месца для бяспечнага руху на веласіпедзе – стадыён.

  • А як дабрацца да стадыёна, калі нельга ехаць па дарозе і тратуары?

(Весці веласіпед, самім ісці побач па правым баку тратуара)

  • Які лік у радзе лікаў лішні? Чаму? (Лік 6 адназначны)



На дошцы карткі з лічбамі перагортваюцца, а там - дарожныя знакі. Вучні называюць, што абазначае кожны знак.






  • Дарожныя знакі - гэта знакі (умоўныя абазначэнні), якія ўстанаўліваюць на дарогах для арыентацыі ўдзельнікаў дарожнага руху. Дарожныя знакі завуць міжнароднай "мовай вуліц".


Заданне 2

Кругавыя прыклады

  • А вось мы бачым яшчэ адзін знак. Слайд 4

  • Хто скажа, як ён называецца?

  • Правільна, "Кругавы рух".

  • Дзе ставіцца такі знак? (Выказванні вучняў)

  • І вам трэба рашыць кругавыя прыклады. Для гэтага выканайце заданне “Разгані хмаркі”, каб у час нашага падарожжа было сонечнае надвор’е. Слайд 5


Заданне 3

Рашэнне задач “ Дарожная матэматыка”

1. Сем хлопчыкаў гулялі ў мяч на праезжай частцы дарогі. Два хлапчукі пайшлі дамоў. Астатнія засталіся гуляць на дарозе. Колькі хлопчыкаў паступіла правільна?

2. 4 хлопчыкі паехалі катацца на веласіпедах па вуліцах горада. Аднаму з іх было 13 гадоў, астатнім 15 гадоў. Колькі чалавек паступіла правільна?

3. Два хлопчыкі і 3 дзяўчынкі выйшлі са школы. Калі яны падышлі да пешаходнага пераходу, зялёны сігнал ужо пачаў міргаць. Хлопчыкі перабеглі дарогу, а дзяўчынкі засталіся чакаць наступнага зялёнага сігналу. Колькі дзяцей паступіла правільна?




Заданне 4

Геаметрычны матэрыял

1.Гульня «Чацвёрты лішні» Слайд 6

2. Гульня «Раздзялі фігуры на групы» Слайд 7


ІV. Пастаноўка і рашэнне праблемнай сітуацыі


1. Пастаноўка матэматычнай тэмы ўрока

- Як называюцца геаметрычныя фігуры, формы якіх маюць знакі? (Трохвугольнік, квадрат, круг, прамавугольнік.)

  • Чаму яны розныя?

(Знакі належаць да розных груп: папераджальныя, забараняльныя, прадпісальныя, знакі прыярытэту, сэрвісу і дадатковай інфармацыі) Слайд 8

- Назавіце дазваляльны знак, у якім ёсць літара?

- Што гэта за літара? (Р)

- Што абазначае гэты знак? (Месца стаянкі)

- А ў матэматыцы што абазначае гэта літара? (Перыметр)

- А вы жадаеце даведацца, што такое ПЕРЫМЕТР? (На дошцы запісваецца тэма ўрока)


2. Адкрыццё новых ведаў

- У вас на партах ляжаць фігуры (выраблены з дроту).

- Якую форму яны маюць. (Форму трохвугольніка)

- Уявіце, што вяршыні гэтага трохвугольніка абазначаюць месцы, куды вы жадаеце патрапіць. Складзем маршрут. Слайд 9

- Як па-іншаму можна назваць гэту фігуру? (Замкнёная ломаная.)

- З колькіх звёнаў складаецца ломаная? (З трох.)

- Як знайсці яе даўжыню? (Вымераць звёны і скласці ўсе даўжыні.)

- Выканайце вымярэнні. (6 см, 8 см, 4 см)

- Выканайце вылічэнні. ( 6 см + 8 см + 4 см = 18 см)

- Як па-іншаму назваць звёны ў гэтай фігуры? (Стораны)

- Што вымяралі і складалі? (Вымяралі і складалі даўжыні старон трохвугольніка.)

- Расправім стораны трохвугольніка ў адну лінію і вымераем пры дапамозе лінейкі. Якая даўжыня дроту? (18 см) Слайд 10

- Параўнаем вынік вылічэння і вымярэння.

- Што мы з вамі знайшлі гэтым выразам? (Даўжыню шляху ці суму даўжынь старон трохвугольніка.)


3. Фізхвілінка

- А кім з удзельнікаў дарожнага руху вы будзеце, ідучы з веласіпедам? (Пешаходам)

Вучні называюць знакі і тлумачаць, што яны абазначаюць. Слайд 12


Дарога не сцяжынка, Дзеці выконваюць адпаведныя рухі.

Дарога не канава…

Перш глядзі налева.

Потым глядзі направа.

Ты налева павярніся,

Сябру побач усміхніся,

Тупні праваю нагой:

Раз - два - тры,

Пакруці галавой.

Раз - два - тры,

Рукі ўгору падымі

І папляскай: раз - два - тры.


4. Знаёмства з паняццем "перыметр многавугольніка"

- Мы з вамі знайшлі перыметр трохвугольніка.

- Дык што ж такое перыметр трохвугольніка? (Сума даўжынь старон трохвугольніка)

- Не толькі трохвугольніка, але і чатырохвугольніка, пяцівугольніка і г.д.

- Адкрыйце падручнік на старонцы 26. Выканаем заданне № 2. (Вучні вымяраюць стораны чатырохвугольніка, знаходзяць яго перыметр)


V. Першаснае замацаванне


Заданне 1

Знайсці перыметр “дарожных знакаў” Слайд 13

Дзяжурны праносіць скрыначку з выявамі дарожных знакаў. Дзеці выбіраюць сабе любыя знакі і знаходзяць іх перыметр.


Фізхвілінка Слайд 14

  1. Святлафор прапануе нам трохі адпачыць.

Чырвоны - стаім на месцы.

Жоўты - пляскаем ў далоні.

Зялёны - крочым на месцы.


  1. Гімнастыка для вачэй.


Заданне 2


Дзеці выбіраюць картку пэўнага колеру і выконваюць рознаўзроўневыя заданні:


Чырвоная картка:

Перыметр – 15 см. Знайдзіце даўжыню чацвёртай стараны.

















4

с

м






































































?































3

с

м










































































































6

с

м























Жоўтая картка:

Не робячы вымярэнняў, вылічыце перыметр многавугольніка, калі даўжыня стараны кожнай клеткі 1см.























































































Зялёная картка:

Выканайце неабходныя вымярэнні і вылічыце перыметр многавугольніка.

















































































































































































































































































VІ. Самастойная работа

Адпрацоўка вылічальных навыкаў


1 вучань выконвае заданне электроннага трэнажора “Выдатнік”. Астатнія выконваюць заданні № 3, 9 падручніка. Пасля выканання вучнем задання на камп’ютары, яго замяняе другі і г. д.


VІI. Падвядзенне вынікаў


Многа ёсць правілаў руху ў свеце

Вывучыць усе іх патрэбна нам, дзеці…

Але галоўнае з правілаў дарожных -

Ведаць павінны як табліцу множання:

На дарозе не гуляць, не катацца,

Калі жадаеце здаровымі застацца!


Заданне 1 Слайд 15

  • А зараз перед вамі два знакі. Растлумачце, што ў іх агульнага, чым яны адрозніваюцца.

  • Як называюцца гэтыя знакі? (Веласіпедная дарожка, веласіпедны рух забаронены)

  • Выканайце тэст. (Вучні на картках запаўняюць табліцу)



Калі ты згодны, у клетках стаў “+”, калі не згодзен “-”.

1.

Многавугольнік – гэта замкнёная крывая лінія.




2.

Трэба дачакацца, калі аўтобус ад’едзе далей ад прыпынку. Толькі тады пераходзіць дарогу.




3.

Перыметр – гэта сума даўжынь старон многавугольніка.




4.

Калі спазняешся на ўрок, трэба хутка перабягаць дарогу.




5.

Прамавугольнік гэта чатырохвугольнік, у якога ўсе стораны роўныя.




6.

Рухайся па тратуары, прытрымваючыся правага боку.






Заданне 2

Дзеці глядзяць урывак з мультфільма "Прыгоды ката Леапольда". Пасля прагляду знаходзяць парушэнні катом Леапольдам правілаў дарожнага руху.

За правільнае выкананне заданняў кожны вучань атрымоўвае ад ката Леапольда Памятку юнага веласіпедыста. (Дадатак 1)


VІIІ. Дамашняе заданне Слайд 16

Старонка 26 – 27, правіла, №8.


ІХ. Рэфлексія

- Што даведаліся новага?

- Што мы з вамі ўспомнілі на ўроку?

- Чаму навучыліся? (Выказванні вучняў)


Скончаны ўрок, і выкананы план. Слайд 17

Вялікі дзякуй за работу, дзеці, вам.


  • Хто адчуў радасць поспеху, спазнанне новага - падніміце зялёную картку.

Хто адчуваў цяжкасці, падніміце чырвоную картку.


Дадатак 1


Памятка юнага веласіпедыста


Веласіпедыст павінен памятаць:

1. Па вуліцам гарадоў, вёсак і шашы на веласіпедзе дазваляецца ездзіць з 14 гадоў.

2. Веласіпедыст павінен добра ведаць дарожныя знакі і правілы дарожнага руху, падпарадкоўвацца ім.

3. Ён павінен утрымліваць свой веласіпед у добрым стане, асабліва руль, тармазы, шыны.

Катэгарычна забараняецца:

1. Ездзіць на веласіпедзе, трымаючыся за руль адной рукой або “без рук”.

2. Чапляцца за транспарт, які праязджае міма.

3. Катаць на аднамесным веласіпедзе дарослых або дзяцей.

4. Перавозіць прадметы, якія перашкаджаюць кіраванню або выступаюць больш за паўметра ў даўжыню або шырыню.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Дуа \"Вучэбна – педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа\" План-канспект інтэграванага ўрока iconДуа "Вучэбна-педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа" План-канспект урока беларускай літаратуры
Вусная характарыстыка галоўнага героя апавядання Міхася Лынькова,,Васількі”. Прыём,,Паказальны адказ”

Дуа \"Вучэбна – педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа\" План-канспект інтэграванага ўрока iconТэматыка інфармацыйных гадзін у дуа"Грынкаўскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа"на I чвэрць 2011-2012 н года
Дуа грынкаўскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа”на I чвэрць 2011-2012 н года

Дуа \"Вучэбна – педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа\" План-канспект інтэграванага ўрока iconСпіс працоўнага калектыва дуа грынкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя агульнаадукацыйная школа

Дуа \"Вучэбна – педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа\" План-канспект інтэграванага ўрока iconДзяржаўная ўстанова адукацыі " Вучэбна педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад сярэдняя школа Свіслацкага раёна"
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “ Вучэбна – педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа Свіслацкага раёна”

Дуа \"Вучэбна – педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа\" План-канспект інтэграванага ўрока iconПлан выхаваўчай работы з вучнямі дуа"Вучэбна – педагагічны комплекс Дабравольскі дзіцячы сад – сярэдняя школа " у шосты школьны дзень на І паўгоддзе 2012 – 2013 навучальны год
Дуа”Вучэбна – педагагічны комплекс Дабравольскі дзіцячы сад – сярэдняя школа ” у шосты школьны дзень на І паўгоддзе 2012 – 2013 навучальны...

Дуа \"Вучэбна – педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа\" План-канспект інтэграванага ўрока iconВучэбна -педаг агічны комплекс д зіцячы сад-с ярэдняя школа №24 г. Б арысава
Дуа «Вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа №24 г. Барысава», Рэспубліка Беларусь, e-mail: upk24@mail ru

Дуа \"Вучэбна – педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа\" План-канспект інтэграванага ўрока iconН. І. Парамонава Метадычная скарбонка
Дзяржаўная ўстанова адукацыі,,Грынкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад сярэдняя агульнаадукацыйная школа”

Дуа \"Вучэбна – педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа\" План-канспект інтэграванага ўрока iconВучэбна-педагагічны комлекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дабравольскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа” непасрэдна...

Дуа \"Вучэбна – педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа\" План-канспект інтэграванага ўрока iconКоранскі вучэбна педагагічны комплекс дзіцячы сад сярэдняя школа Лагойскага раёна
Дуа «Коранскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Лагойскага раёна»

Дуа \"Вучэбна – педагагічны комплекс Грынкаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа\" План-канспект інтэграванага ўрока iconДуа «Падсолтаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад сярэдняя школа», Мсціслаўскі раён Магілёўскай вобласці
Дуа «Падсолтаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа», Мсціслаўскі раён Магілёўскай вобласці

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка