11 клас Канспект урока па тэме "Аб’ёмы мнагаграннікаў" Мэты урока




Назва11 клас Канспект урока па тэме "Аб’ёмы мнагаграннікаў" Мэты урока
Дата канвертавання29.10.2012
Памер45.42 Kb.
ТыпУрок
11 клас

Канспект урока па тэме “Аб’ёмы мнагаграннікаў”


Мэты урока:

навучальная: сістэматызаваць і абагульніць звесткі па названай тэме, выявіць узровень ведаў.

развіваючая: развіваць канструктыўныя навыкі, свядомае ўспрыняцце матэрыялу, зрокавую памяць, прасторавае ўяўленне.

выхаваўчая: выхоўваць пазнавальную актыўнасць, інтарэс да прадмета


Тып урока:
урок абагульнення і сістэматызацыі ведаў.


Метады:
інфарматыўна-ілюстратыўны; праблемны дыялог, метад “незакончаных рашэнняў”, самастойная работа, элементы інфармацыйных тэхналогій.


Абсталяванне:
камп’ютэр, праектар, мадэлі фігур.


План урока

І. Арганізацыйны момант.

ІІ. Пастаноўка мэты.

ІІІ. Актуалізацыя ведаў.

ІV. Рашэнне задач.

V. Тэставая самастойная работа.

VІ. Падвядзенне вынікаў, ацэньванне.

VІІ. Дамашняе заданне.

VІІІ. Заключны этап.


Ход урока


І. Арганізацыйны момант. (слайд №1)



- Добры дзень, дзеці, добры дзень! Усім жадаю плённай працы, каб гэтыя 45 мінут прайшлі з карысцю для ўсіх, каб кожны з нас атрымаў задавальненне ад урока.

(слайд №2)(Эпіград да ўрока)





ІІ. Пастаноўка мэты. (слайд №3)

  • Мэты: Сістэматызаваць і абагульніць звесткі па названай тэме. Выявіць узровень ведаў

  • Развіваць канструктыўныя навыкі, свядомае ўспрыняцце матэрыялу, прасторавае ўяўленне

  • Выхоўваць пазнавальную актыўнасць, інтарэс да прадмета




ІІІ. Актуалізацыя ведаў. (слайд №4)

  • З аб’ёмамі якіх мнагаграннікаў вы пазнаёміліся?



  • Запаўненне табліцы. (Дадатак №1)


ІV. Рашэнне задач.

  • Слабейшым прапаноўваюцца заданні са зборніка экзаменацыйных матэрыялаў (Дадатак №2)

  • Мацнейшыя рашаюць задачы ЦТ прошлых гадоў з разборам у дошкі.

  • Мацнейшыя правяраюць у слабейшых вучняў рашэнні іх задач.



  1. ЦТ (2004 г) А9 (слайд №5)
    Асновай прамой прызмы з’яўляецца ромб са стараной
    а і вуглом у 60 . Калі дыяганаль бакавой грані прызмы нахілена да плоскасці асновы пад вуглом у 30 , то аб’ём прызмы роўны:

1) ; 2) ; 3) ; 4) ; 5) .


  1. ЦТ (2003 г) В10 (слайд №6)
    Дзве ўзаемна-перпендыкулярныя грані трохвугольнай піраміды – роўнастароннія трохвугольнікі са стараной 4. Знайдзіце аб’ём піраміды.


  2. Задача з кубікам. Колькі разоў трэба разрэзаць куб, каб атрымаць 27 роўных кубікаў? (6 разоў) (Дэманструецца на мадэлі кубіка Рубіка)



  3. ЦТ (2005 г) В6 (слайд №7)(Задача рашаецца з выкарыстаннем мадэлі піраміды)
    Бакавыя канты трохвугольнай піраміды папарна перпендыкулярныя і роўныя 6, 8, 7. Знайдзіце аб’ём піраміды.



V. Тэставая самастойная работа.

(Выконваецца на камп’ютэры з дапамогай праграмы “Тест-Мастер”)

1. Калі перыметр адной грані куба роўны 4, то аб'ём куба роўны?(1)

1) 1;

2) 6;

3) 8;

4) 24;

2. Цела ў форме куба з кантам 1 м мае масу 150 кг. Якой будзе маса куба з кантам 2 м, зробленага з такога ж матэрыялу?(4)

1) 300 кг;

2) 450 кг;

3) 600 кг;

4) 1200 кг;

3. Драўляны куб аб'ёмам 8 распілавалі на 8 роўных кубікаў. Чаму роўна плошча паверхні аднаго малога кубіка?(3)

1) 1;

2) 2;

3) 6;

4) 8;

4. Дыяганальнае сячэнне правільнай чатырохвугольнай піраміды з'яўляецца прамавугольным трохвугольнікам, плошча якога роўна 24. Знайдзіце аб'ём піраміды?(2)

1) ;

2) ;

3) ;

4) 54;

5. Дыяганаль бакавой грані правільнай трохвугольнай прызмы ўтварае з асновай вугал, роўны 30о . Знайдзіце аб'ём прызмы, калі плошча бакавой паверхні прызмы роўна ?(3)

1) ;

2) ;

3) ;

4) ;

6. Бакавыя канты трохвугольнай піраміды папарна перпендыкулярныя і роўныя 12, 8, 7. Знайдзіце аб'ём піраміды?(3)

1) 56;

2) 54;

3) 112;

4) 28;


VІ. Падвядзенне вынікаў, ацэньванне.

- Якія пытанні выклікалі складанасць?

- Адзнакі за ўрок.

- Ці былі на ўроку задачы, якія асабліва спадабаліся?


VІІ. Дамашняе заданне. (слайд №8)
№ 15, № 18, стар.85


або

35, № 41, стар. 87 – 88




VІІІ. Заключны этап. (слайд №9, 10, 11)






Дадатак 1

Формула для знаходжання аб’ёма прамавугольнага паралелепіпеда з вымярэннямі а, в, с




а=5, b=8, с=3

Формула для знаходжання аб’ёма прамавугольнага паралелепіпеда, калі вядома плошча асновы S і вышыня h




S=25, h=4

Аб’ём нахіленага паралелепіпеда, калі вядома плошча асновы S і вышыня h




S=24, h=5

Аб’ём прызмы з плошчай асновы S і вышынёй h





S=15, h=6

Аб’ём прызмы з вышынёй h, ў аснове якой паралелаграм са старанамі а, в і вуглом паміж імі




a=4, b=7, h=2, =30o

Аб’ём піраміды, калі вядома плошча асновы S і вышыня h




S=36, h=4



Дадатак 2


  1. Знайдзіце значэнне выразу а+b+с, дзе а – лік вяршынь, bлік граняў, с – лік кантаў паралелепіпеда.



  2. У правільнай трохвугольнай прызме АВСА1В1С1 праведзена сячэнне, якое праходзіць праз пункт А1 і кант ВС. Як называюцца мнагаграннікі, на якія пры гэтым разбіваецца прызма?



  3. Аснова чатырохвугольнай піраміды супадае з ніжняй асновай куба, а яе вяршыня з адной з вяршынь верхняй асновы куба. Колькі агульных кантаў у гэтай піраміды і куба?



  4. Аб’ём кубічнай каробкі роўны 27 см3. Ці змесціцца ў гэту каробку драўляны шарык радыусам 2 см?



  5. Аб’ём правільнай чатырохвугольнай прызмы – 720 см3. Перыметр асновы роўны 24 см. Чаму роўны бакавы кант прызмы?



  6. Вядома, што 1 дм3 = 1 л. Колькі літраў вады змяшчае сасуд кубічнай формы вышынёй 20 см?




Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

11 клас Канспект урока па тэме \"Аб’ёмы мнагаграннікаў\" Мэты урока iconПлан–канспект урока беларускай мовы ỹ 9 класе. Тэма
Тэма: Паỹтарэнне, абагульненне I сiстэмацiзацыявывучанага па тэме Бяззлучнiкавы складаны сказ

11 клас Канспект урока па тэме \"Аб’ёмы мнагаграннікаў\" Мэты урока iconТэма: Горад у ІХ – сярэдзіне ХІІІ стст. Мэты ўрока
Мэты ўрока: 1 сфарміраваць агульнае ўяўленне аб сярэдневяковым горадзе, пазнаёміць са знешнім выглядам гарадоў, шляхамі ўзнікнення,...

11 клас Канспект урока па тэме \"Аб’ёмы мнагаграннікаў\" Мэты урока iconУрок: беларуская літаратура
План-канспект урока беларускай літаратуры ў 9 класе па тэме: “Янка Купала. “Раскіданае гняздо”. Пошукі маладым пакаленнем шляхоў...

11 клас Канспект урока па тэме \"Аб’ёмы мнагаграннікаў\" Мэты урока iconПлан-канспект урока Тэма: "Добрыя пачуцці – добрыя адносіны"
Мэта: актывізаваць веды, уменні, навыкі па тэме; садзейнічаць развіццю іншамоўнага маўлення вучняў; выхоўваць інтарэс да вывучэння...

11 клас Канспект урока па тэме \"Аб’ёмы мнагаграннікаў\" Мэты урока iconІнфарматыка, 6 клас № № па тэме Тэма ўрока
Правілы работы І бяспечных паводзін у камп’ютарным класе. Паняцце аб інфармацыі І яе ролі ў грамадстве

11 клас Канспект урока па тэме \"Аб’ёмы мнагаграннікаў\" Мэты урока icon7 клас Настаўнік беларускай мовы І літаратуры Зотава Н. В. Беларуская мова 7 клас Тэма: Падарожжа па краіне Лічэбнік Форма урока: урок абагульнення Мэты
За акном сонечнае надвор’е, І гэта дае магчымасць спадзявацца, што дзень будзе па сапраўднаму добрым, а наша праца –захапляючай І...

11 клас Канспект урока па тэме \"Аб’ёмы мнагаграннікаў\" Мэты урока iconУрок па тэме: " прыметнік як часціна мовы"
Зачытваецца эпіграф. Вучні самі называюць тэму ўрока. Уступнае слова настаўніка, які знаёміць вучняў з задачамі ўрока

11 клас Канспект урока па тэме \"Аб’ёмы мнагаграннікаў\" Мэты урока icon8 клас Тэма: Беларуская вёска ў др п. 17 – п п. 18 ст. Мэты І задачы ўрока: вызначыць асноўныя прычыны заняпаду на беларускіх вёсках; ахарактарызаваць асноўныя І дадатковыя павіннасці сялян
Мэты І задачы ўрока: вызначыць асноўныя прычыны заняпаду на беларускіх вёсках; ахарактарызаваць асноўныя І дадатковыя павіннасці...

11 клас Канспект урока па тэме \"Аб’ёмы мнагаграннікаў\" Мэты урока iconТэма ўрока: "Стварэнне экслібрыса – знака". Мэты ўрока
Вучыць выконваць эскіз экслібрыса ў графіке з захаваннем асаблівасцей кампазіцыі (выкарыстоўваючы выразныя сродкі графікі)

11 клас Канспект урока па тэме \"Аб’ёмы мнагаграннікаў\" Мэты урока iconТэхналагічная карта ўрока па тэме
Навучальная мэта урока: засваенне вучнямі умоў І вынікаў абвяшчэння ссрб І падпісання Рыжскага мірнага дагавору, садзейнічаць фарміраванню...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка