Свята да 50-годдзя часопіса




НазваСвята да 50-годдзя часопіса
Дата канвертавання28.10.2012
Памер102.46 Kb.
ТыпДокументы
НАША СЯБРОЎКА ВЯСЁЛКА!

(Свята да 50-годдзя часопіса)


Вядучы. Дзень добры ўсім дзецям і дарослым! Добры дзень ўсім, кто прыйшоў да нас на свята!

Вядучы.Ёсць адзін цуд свету. Ён знаёмы кожнаму з нас, але мы настолькі прывыклі да гэтага тварэння чалавецтва, што рэдка задумваемся над яго каштоўнасцю.

Вядучы. А цуд гэты заўсёды ляжыць пад рукой, і як сапраўдны сябра гатовы ў любы час навучыць, параіць, падбадзёрыць, расказаць што-небудзь. Гэта – кніга.

Вядучы. А ці ведаеце вы, дзеці, што ў нашей бібліятэцы ёсць вялікі горад Кніг і маленькая краіна Часопісаў?

А як вы думаеце, хто жыве ў вялікім горадзе Кніг?

А ў маленькай краіне Часопісаў?

Адказы дзяцей

Вядучы. Сёння да нас завітала свята, светлае, шматколернае свята любімага часопіса дзяцей Беларусі – “Вясёлкі”.

А чаму часопіс так назваецца вы ведаеце?

Чытальнік. Сёння раніцаю ліў

першы дожджык з громам,

праляцелі жураўлі

і над нашым домам.


Сёння з вулля першы раз

вылецела пчолка,

асвятліла наш калгас

першая вясёлка.

І прыгожаю дугой

стала над лясамі.

Колькі колераў у ёй?

Мы палічым самі.

  • Вось аранжавы!

  • Чырвоны!

  • І блакітны!

  • І зялёны!

  • Фіялетавы!

  • І жоўты!

  • Ну а болей не знайшоў ты?

Пашукай,

бо зараз згіне.

  • Вось яшчэ знайшоўся сіні.

  • Не страйся больш дарма –

Іншых колераў няма.

С.Грахоўскі

Вядучы. Вясёлка – гэта сонечная ўсмешка прыроды ў блакітным, чыстым пасля дажджу небе, сімвал прыгожосці на нашай зямлі. Яркія колеры гэтай вясёлкі ззяюць і на старонках часопіса. Адсюль і назва – “Вясёлка”.

Вядучы. А яшчэ, пэўна, і таму, што часопіс – цікавы па зместу, шчодры на вершы, казкі, песні.

Вядучы. Розныя дзеці наведваюць нашу бібліятэку: хлопчыкі і дзяўчынкі, вялікія і маленькія, дасціпныя і хітрыя, добрыя і злосныя, старанныя і лянівыя, верныя і падманлівыя.

Яны не толькі ўмеюць добра чытаць, але і маляваць, пісаць вершы.

Усе яны па-свайму таленавітыя.

Вядучы. У красавіку часопісу “Вясёлка” споўнілася пяцьдесят гадоў. Калі сабраць усе “Вясёлкі” за гэты час, то атрымаецца кніга на 9600 старонак.

Столькі часу яна нястомна прабіваецца да сэрцаў сваіх чытачоў.

Вядучы. “Вясёлка” – першая сцяжынка да пазнання Айчыны, да разумення прыгожасці роднай мовы, багацця гісторыі і культуры.

1-шы чытальнік. Вясёлку з неба

Зняць рукою –

Хто можа марыць пра такое

Хіба намаляваць?

2-гі чытальнік. Але…

Калі “Вясёлка” ў руках

Ці на стале,

Усе павіншаваць яе ўмеем:

Усе разам: “Вясёлка”, дарагая, з юілеем!

Р.Барадулін

3-ці чытальнік. Часопіс “Вясёлка” ў маіх руках,

У ім – перазвон капяжоў вясновых.

І сінявокіх пралесак пах,

І ззянне шматколерных неба вясёлак.

4-ты чытальнік. Пацвердзіць гэта кожны можа:

Апранаецца – прыгожа,

Змест – цікавы, адмысловы,

“Вясёлка” – цуда адным словам.

Н.Галіноўская

Вядучы. Сёння мы з вамі перагорнем некаторыя старонкі любімага часопіса, прыгадаем яшчэ раз яго гісторыю. Пазнаёмімся з яго аўтарамі, пісьменнікамі, мастакамі, кампазітарамі.

Вядучы. А ці праўда, што на свеце

Ёсць яшчэ такія дзеці,

Што лянуюцца спяваць,

У ладкі пляскаць, танцаваць?

Дзеці. Не, не! Гэта не мы!

Вядучы. Хораша пачалося наша свята, але якое свята без сюрпрыза? А ён ужо ў зале. Паглядзіце ўважліва, пашукайце.

Дзеці. Нема тут нікога.

Вядучы. Зараз я вас дапамогу. Гэта хлопчык. Ён смелы, вынаходлівы. Ён умее сябраваць. Яму пішуць дзеці з усей Беларусі. І не толькі з Беларусі.

Дзеці. Няма тут такога хлопчыка.

Вядучы. Ён герой многіх твораў беларускіх пісьменнікаў. Партрэт яго ёсць у кожным нумары “Вясёлка”. Яно вясёлае. Гэта…

Дзеці. Вясёлкін Вася.

Вядучы. Так, Вясёлкін Вася – незвычайны фантазёр, з ім не засумуеш. Засталося толькі знайсці ў гэтай зале Васю Васёлкіна.

Зноў звяртаецца да дзяцей у зале.

Давайце пашукаем яго!

Дзеці ўглядаюцца ў залу, потым кажуць вядучаму:

Няма тут, Вясёлкіна!

Не, нема!

Раптам на сцэну з залы выскоквае хлопчык у шапцы і чорнай накітцы.

Вясёлкін. Ды вось я, Вясёлкін Вася (смяецца).

Дзеці. Не! Гэта не Вася Вясёлкін! Не, не Вясёлкін! Вясёлкін не такі!

Вясёлкін. (смяецца). Ну, а які?

Дзеці. Ён зусім іншы. Яго партрэт мы бачылі не раз у часопісе.

Вядучы. Каб даведацца, Вася Вясёлкін гэта ці не, давайце ўсе-ўсе заплюшчым вочы і будзем разам лічыць да трох. Закрылі вочы? Добра. Пачынаем лічыць: адзін, два, тры!

У гэты час Вясёлкін скідае накідку, пад ёй быларуская вышываная кашуля, надзевае саламяны капялюш, які быў схаваны пад накідкай.

Вясёлкін. (усмехаецца). Ну, а цяпер хто я?

Дзеці. А ця ты – Вясёлкін (смеюцца). Самы сапраўдны Вясёлкін! Цяпер мы цябе ўсе пазналі!

Вясёлкін. Праўда, пазналі?

Дзеці. Пазналі.

Вясёлкін. Падарожнічаць хочаце? Добра! Будзе падарожжа, але спачатку –

Ад Вясёлкіна заданне –

Адкажыце на пытанне:

Хто быў першым рэдактарам часопіса “Вясёлка”?

Дзеці. Васіль Вітка.

Вядучы. Так! Васіль Вітка (Цімох Васільевіч Крысько). Быў нібы бацька часопісу “Вясёлка”. Гэта наш славуты паэт-казачнік. Сённяшняя “Вясёлка” працягвае традыцыі, заснаваныя В.Вітка. У гонар яго, як ушанаванне памяці Васіля Віткі, часопіс “Вясёлка” штогод адзначае прэміяй, дыпломам і медалём імя Васіля Віткі аўтараў самых цікавых твораў, што былі змешчаны ў часопісе.

Вясёлкін. Увага! Ад Вясёлкіна другое заданне. Адкажыце на другое пытанне. Хто зараз з’яўляецца галоўным рэдактарам часопіса “Вясёлка”?

Дзеці. Уладзімір Сцепанавіч Ліпскі!

Вядучы. Малайцы! Ужо больш як двадццаць пяць гадоў часопіс “Вясёлка” ўзначальвае Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі.

Вясёлкін. Ад Вясёлкіна заданне

Адкажыце яшчэ на адно заданне:

Якія кнігі для дзяцей пісьменніка Уладзіміра Ліпскага вы ведаеце?

Дзеці. (папераменна). “Рыгорканы прыгоды”, “Марынчына казка”, “Вясёлая азбука”, “Пра Андрэйку і чорціка Дуроніна”, “Каралева белых прынцэс”, “Загадкавы чалавек” і іншыя.

Вядучы. Малайцы! Ну што ж, на пытанні адказалі правільна, але час і пра абяцанае падарожжа ўспомніць.

Вядучы. А ў якую вы б хацелі адправіцца? Ёсць незвычайныя, фантастычныя краіны, прыдуманыя беларускімі пісьменнікамі. Выбірайце: Край шарад, краіна Лынды-Шынды, краіна Грыбонія, Смехатуння…

Дзеці. Выбіраем Смехатунню!

Вядучы. Добра, але ж трапіць у краіну Смехатунню могуць толькі тыя дзеці, якія ўмеюць весела смяяцца, любяць гумар і ведаюць гумарыстычныя вершы, забаўлянкі, песні, загадкі, лічылкі.

Вясёлкін. Тады давайце працягнем наша свята гумарастычнымі творамі, вершамі, смяшынкамі, забаўлянкамі, загадкамі, неверагодзіцамі.

Вядучы. Пачынаем адборачны конкурс для падарожжа! Хто першы?

Адзін за другім выходзяць чытальнікі.

1-шы чытальнік. Адгадайце. На вярбіне-

Тры галіны,

На кожнай галіне

Па тры апельсіны

Колькі нарвеш,

Усе і паеш.

Колькі?

В.Вітка

Адказ: на вярбіне апельсіны не растуць.

2-гі чытальнік. У мяне гусак вучоны,

Можа ён да трох лічыць,

На паркане тры вароны…

“Га-га-га” – гусак крычыць.

Змітрок Марозаў

3-ці чытальнік. Кракадзіл і Шапакляк

Танцавалі кракавяк.

Кракадзіл як пазяхнуў –

Шапаклячку праглынуў.

Ніна Галіноўская

4-ты чытальнік. Селі малпы на арэлі,

Вышай ліпак узляцелі,

А сябрам сваім сказалі:

- Сёння ў космас мы зляталі.

Ніна Галіноўская

5-ты чытальнік. Чаму мядзвядзік лапу смокча?

Напэўна, ён цукерку хоча.

Ну, пачакай: здыму паперку –

І дам табе, ласун, цукерку.

Ліля Багдановіч

6-ты чытальнік. Цягне Вовачка руку –

Ён такі цікаўны:

  • Разабрацца не магу

Я ў адным пытанні.

Нас, малых, буслы нясуць

Нашым мамам, татам

А дарослых дзе бяруць?

Для мяне – загадка!

Павел Саковіч

7-мы чытальнік. У верблюда

Дзень народзін.

Не прыйшоў з гасцей

Ніводзін.

Добра знаюць:

Як злуецца,

Ён тады на ўсіх –

Плюецца!

Мікола Чарняўскі

8-мы чытальнік. – Дзеткі,

Што такое шчасце? –

Запытала

Цётка Насця.

- Шчасце, -

Узмыхнуў Якуб, -

Калі

Не баліць

Мой зуб.

Уладзімір Мацівеенка

9-ты чытальнік. Вожык выехаў з варот,

Едзе па балоце,

Ды забыў пра паварот

Ён на павароце.

І згубіўшы біты след,

Ён у твань зваліўся –

Утапіў веласіпед,

Сам ледзь не ўтапіўся.

Кастусь Жук

10-ты чытальнік. У святочны дзень

Пінгвіну

Падарыў сусед карціну.

Разабраў пінгівіна смех,

Бо навокал толькі снег –

І няма куды

Пінгівіну

Вешаць гэтую карціну.

Уладзімір Марчук

11-ты чытальнік. Слон

Купіў

Магнітафон.

Ён бы рад паслухаць песні,

Ды няма разеткі ў лесе.

Анатоль Зэкаў

12-ты чытальнік. Шыя доўгая ў яе,

Хоць сама, як шафа

Недзе ў Афрыцы жыве,

А завуць…

Мікола Чарняўскі

13-ты чытальнік. Кругленькі, калючы

З галавы да ножак,

Бегае па лесе,

Ён руплівы…

Аляксандр Каравулаў

14-ты чытальнік. Дзеці, вам загадка:

Брэша хто?

Аляксандр Каравулаў

15-ты чытальнік. Скарагаворка

У Якава,

Цікава,

У кубку чай

Ці кава?

Уладзімір Мазго.

Вясёлкін. А зараз я лічылкай вызначу, хто будзе выступаць наступным.

Антон купіў батон,

раскрыў парасон,

паляцеў на балкон,

сеў на бітон,

рэзаў кардон,

еў лімон.

Вагон, талон, Сіфон – выйдзі вон.

Уладзімір Ліпскі

Чытальнік. Што за баба Нехачуха?

Рот ад вуха і да вуха,

Да того ж і заварот –

На патыліцы той рот.

Выгляд надта страшны, гадкі,

Глянеш – можна абамляць;

Ходзіць так: наперад пяткі,

Пальцы ж адтаптаў мядзведзь.

Ходзіць часта, ёсць прычына:

Ловіць хлопчыкаў, дзяўчынак,

Нехачухаў неслухмяных

Імі мех ужо напханы!

Забірае і капрызаў,

Запакоўвае ў валізы,

Праз камочкі і кусты

Цягне іх у лес густы.

З Нехачухай стануць жыць –

Без яды і без піцця,

Будуць ён яны служыць.

Да канца свайго жыцця.

Вось якая ў бабы мода!

Хай міне ўсіх вас нягода!

Лепей маму, тату слухаць.

Каб не знацца з Нехачухай.

Павел Місько

Вядучы.Конкурс на гума усе вытрымалі. А цяпер – у падарожжа! Куды?

Дзеці. У краіну Сме-ха-тун-ню!

Вядучы. Але ж, каб трапіць у тую краіну Смехатунню-Рагатунню, і транспарт патрэбны не абы які.

Вясёлкін. А ён пры кожным з нас.

Дзеці. Што ж гэта?

Вясёлкін. Не шукайце па кішэнях! Гэта смех!

Спецыяльна для дзяцей, каб мы вясёлымі, бадзёрымі, сканструяваў

паэт Авер’ян Дзеружынскі незвычайны рухавік – Смехавоз!

Вядучы. Не патрэбна яму ні рэек, ні бензіну ні іншага якога паручага. Бо запраўляецца смехавоз толькі дзіцячым смехам!

Чым дружней, вяселей будзеце смяяцца, тым хутчэй і больш надзейна дамчыць вас смехавоз у краіну Смехатунню, у краіну Рагатунню. Умееце смяяцца?

Дзеці смяюцца, як звычайна.

Вясёлкін. Не так трэба смяяцца, а ў такт рухам смехавоза! Вось так!

Вясёлкін паказвае як: хі-хі-хі-хі-хі, ха-ха-ха-ха-ха, хі-хі-хі-хі-хі і г.д.

Вядучы.(да дзяцей). Далучайцеся да нас усе.

Усе паўтараюць: хі-хі-хі, ха-ха-ха.

Вядучы. А зараз – на смехавоз! Смехавоз – паравоз чакае!

Уводзіць хлопчык. Да грудзей прымацаваны плакат”Смехавоз”.

Вядучы. Які прыгожы смехавоз!

Далучайцеся да нас, хто хоча трапіць у краіну Смехатунню-Рагатунню.

Вядучы. Не забудзьцеся замест звычайнага “чух-чух-чух”, прамаўляем весела “хі-хі-хі-хі, ха-ха-ха-ха” і г.д.

Смехавоз адпраўляецца! Шчаслівага падарожжа!

Селі мы

На смехавоз,

І ён хутка

Нас павёз

У краіну Смехатунню,

У краіну Рагатунню.

Смехавоз знікае за кулісамі.

Вядучы. Слаўна мы з вамі пркаціліся на Смехавозе. Пабывалі ў краіне Смехатунні.

Чытач. Вясёлку пабачыць –

Вялікае шчасце.

І як жа шчаслівы я тым –

Вясёлка – над полем,

Вясёлка- у хаце,

Вясёлка – у сэрцы маім.

Пятрусь Броўка

Чытач. Разгарну часопіс

Вершык прачытаю,

Размалюю птушку,

Рэбус разгадаю.

І скажу я Раі,

Свеце і Міколку:

- Вам усім я раю

Выпісаць “Вясёлку”.

Ліза Пількевіч

Чытач. Скажа кожны ў час размовы,

Што прыкметны ён здалёк,

Твой вясновы, каляровы,

Твой вясёлы каснічок.

Не пагаснеш, нібы знічка,

Хоць гарыш ужо даўно:

Роднай мовы ты крынічка,

У чароўны свет – акно.

Эльвіра Ярчак

Усе разам падымаюць рукі з часопісам:

Вясёлка – падкоўка-

Неба прыгажосць.

Часопіс “Вясёлка”

Дзякуй, што ты ёсць.

Ніна Галіноўская

Вядучы. Мы хочам бачыць нашу краіну Беларусь квітнеючай і багатай, а “Вясёлку” – заўжды святочнай.

Дарагія дзеці, настаўнікі і выхавальнікі, хай у вашым жыцці будзе больш святаў, якія ўпрыгожваюць яго, робяць жыццё натхнёным.

Вядучы. Шчасця, поспехаў вам, сябры, кожны дзень! Любіце, шануйце “Вясёлку”, чытайце яе малодшым братам і сёстрам. Часопіс дапаможа вам стаць сумленнымі, працавітымі, таленавітымі, адданымі сваёй Радзімы!

Д З Е Ю Ч Ы Я А С О Б Ы:


ВЯДУЧЫЯ: Петрасян Лілія, Каскевіч Анастасія


ЧЫТАЛЬНІКІ: Салавей Анастасія, Куцко Крысціна, Дзінгілеўская Кацярына,

Якімец Анжэліка, Талканіца Людміла, Седляр Таццяна,

Петрасян Лілія, Каскевіч Анастасія


ВЯСЁЛКІН: Машкала Андрэй


СМЕХАВОЗ: Шэлест Ілья



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Свята да 50-годдзя часопіса iconСловы вядучых: Свята толькі тады свята, калі на яго запрашаюць гасцей
А дакладней, калі запрошаныя госці на свята прыязджаюць. Значыць у нас сапраўднае свята. Да нас завіталі прадстаўнікі гаспадарак,...

Свята да 50-годдзя часопіса icon"франтавікі, надзеньце ордэны"
Вяд. 2: Паважаныя землякі! Мы рады вітаць вас сягоння ў нашай зале напярэдаднІ вялікага свята – 65-годдзя вызвалення нашай краіна...

Свята да 50-годдзя часопіса iconДа 130-годдзя з дня нараджэння класікаў І Году кнігі
Янка ж, яго сябра-рамантык, напрыклад, сваім дзіцячым вершам “Хлопчык І лётчык” здолеў сягнуць высока ў неба Бацькаўшчыны. Ды І псеўданім...

Свята да 50-годдзя часопіса iconАддзел бібліятэчнага маркетынгу сцэнарый свята кнігі да 65-годдзя Вялікай Перамогі
Вядучы 1: Назаўсёды ўвайшла ў гісторыю нашай Радзімы Вялікая Айчынная вайна. Ваеннае ліхалецце 1941-45-х гадоў застанецца навечна...

Свята да 50-годдзя часопіса iconДа 130-годдзя з дня нараджзння Янкі Купалы І Якуба Коласа
Сённяшняе свята мы прысвячаем 130-годдзю з дня нараджэння вялікіх майстроў паэтычнага слова — Янкі Купалы І якуба Коласа

Свята да 50-годдзя часопіса iconСцэнарый свята да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа для вучняў V—X класаў
Мэта: ушанаванне памяці івыхаванне павагі да вялікіх нацыянальных песняроў; развіццё мастацкай культуры вучняў, ІХ творчых здольнасцец;...

Свята да 50-годдзя часопіса iconРедакцыя часопіса «магілёўскі мерыдыян» Прымае матэрыялы ў нумары Тома 13 (2013 год) часопіса: выпускі 1-2 – у тэрмін да 15 красавіка (15 апреля), выпуск 3-4 – 15 верасня (сентября 2013). Разделы журнала
Ы журнала: Официальный раздел. Физическая география и геоэкология. Экономическая география. Культурная география. Краеведение и туризм....

Свята да 50-годдзя часопіса iconСпартыўнае свята
Настаўнік. Рабяты, сёння ў нас спартыўнае свята “Конікі”, мы правядзём яго пад дэвізам “У здаровым целе- здаровы дух”

Свята да 50-годдзя часопіса iconХод свята
Выхаваўчая мэта: прывіваць інтарэс да традыцый краіны вывучаемай замежнай мовы на прыкладзе святкавання Дня Удзячнасці (нацыянальнае...

Свята да 50-годдзя часопіса iconДадатак 8 Свята беражлівых
Пачнём мы свята з выканання задання, якое на першы погляд зусім не адносіцца да нашай тэмы. Трое жадаючых падыдзіце да мяне І з дапамогай...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка