Імя Івана Восіпавіча Ахрэмчыка непарыўна звязана з першымі крокамі прафесійнага жывапісу Савецай Беларусі І паспяховым яго росквітам




НазваІмя Івана Восіпавіча Ахрэмчыка непарыўна звязана з першымі крокамі прафесійнага жывапісу Савецай Беларусі І паспяховым яго росквітам
Дата канвертавання29.10.2012
Памер56.34 Kb.
ТыпДокументы






Імя Івана Восіпавіча Ахрэмчыка непарыўна звязана з першымі крокамі прафесійнага жывапісу Савецай Беларусі і паспяховым яго росквітам.

Адзін з заснавальнікаў нацыянальнай школы выяўленчага мастацтва рэспублікі, народны мастак БССР, вядомы педагог і грамадскі дзеяч, ён унёс вялікі ўклад у развіццё беларускай савецкай культуры.


Аўтапартрэт


І.В. Ахрэмчык нарадзіўся ў Мінску 3 снежня 1903 г. Дзесяці гадоў хлопчык скончыў прыхадское вучылішча, а праз два гады быў вымушаны зарабляць на хлеб, працуючы пасыльным ва Усерасійскім земскім саюзе.

Рэвалюцыйны Кастрычнік даў Ахрэмчыку магчымасць прадоўжыць вучобу. Ён паступае ў чыгуначнае вучылішча і тут упершвню спрабуе рысаваць і пісаць. Працуючы з 1920 годзе на Аляксандраўскай чыгунцы, Ахрэмчык, аднак, не перастае марыць аб жывапісу як аб сваёй будучай прафесіі.

Першыя работы юнака – аўтапартрэт і некалькі пейзажных эцюдаў – былі паказаны ў 1921 г. на першай мастацкай выстаўцы ў Мінску, арганізаванай пры садзейнічанні Палітупраўлення Заходнягя фронту. Работы былі заўважаны. Галоўпалітасвет накіраваў Ахрэмчыка ў Пензенскае мастацкае вучылішча. У 1921-1922 гг. ён вучыцца ў Маскве, у Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрнях у такіх мастакоў-рэалістаў, як А.Я. Архіпаў і К.М. Істомін. Скончыў ВХУТЭМАС І. Ахрэмчык у А.В. Шаўчэнкі. На трох выстаўках таварыства “Цэх жывапісцаў” (1926, 1928, 1929) малады мастак паказаў свае работы, якія прыцягнулі ўвагу гледачоў самастойнасцю трактоўкі партрэтнага вобраза, сціпласцю і гармоніяй каляровага вырашэння. Нягледзячы на тое, што па статусу “Цэха” задачай таварыства абвяшчаліся “жывапісныя шуканні”, яны не сталі для мастака самамэтай. Галоўным аб’ектам увагі Ахрэмчыка са студэнцкіх гадоў і да канца творчага шляху быў і пазаўжды застаўся чалавек з яго непаўторнай індывідуальнасцю, якую мастак увасобіў у сваіх шматлікіх партрэтах.

У 1929 г. на чарговай Усебеларускай выстаўцы І.В. Ахрэмчык экспанаваў партрэт кампазітара М.І. Аладава і свой першы сацыяльна значны твор “Падпісанне Маніфеста аб стварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі”, адзначаны Галоўмастацтвам БССР першай прэміяй.

Дыпломная работа І.В. Аэрэмчыка “Першы з’езд РСДРП” адкрыла ў творчасці мастака цэлы шэраг твораў героіка-патрыятычнага гучання: “Другі з’езд РСДРП” (1933), “Уступленне Чырвонай Арміі ў Мінск” (1934-1935), “Арганізацыя Савецкай улады ў Гомелі” (1939-1949), “Пасяджэнне ЦК КП (б) Беларусі ў г. Лёзна ў 1941 годзе” (1944), “Беларускія партызаны на прыёме ў Крамлі” (1946-1947) і інш.

У 1930 г., пасля сканчэння вучобы, Ахрэмчык вярнуўся ў Мінск, дзе працаваў галоўным мастаком Першай Усебеларускай выстаўкі сельскай гаспадаркі і прамысловасці. Вырашаючы праблему сінтэзу розных відаў мастацтва, Ахрэмчык выканаў два пано на тэму “Белапольскія акупанты”, якія экспанаваліся ў павільёне МОПРа. Арганізацыйны і творчы вопыт гэтых гадоў прынёс мастаку немалую карысць у яго далейшай працы.

Жываптсец прымаў актыўны ўдзел у выстаўках “Рэвалюцыйнага аб’яднання мастакоў Беларусі”. Ахрэмчык, як адзін з арганізатараў гэтага аб’яднання, много сіл аддаў увасабленню сучаснай тэматыкі ў станковым і манументальным мастацтве. Наведвальнікам выставак 30-х гадоў былі добра знаёмыя карціны мастака, як “Торф для Асінбуда”, “Скурзавод” (1931), “Гідраторф”, “БелДРЭС” і “Асінбуд” (1937). Для Дома ўрада ў Мінску Ахрэмчык выканаў кампазіцыю “Індустрыялізацыя”, а для Беларускага павільёна на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы – дэкаратыўны фрыз “Свята беларускага народа” (1939-1940). У 1954-1955 гг. у сааўтарстве з І.А. Давідовічам ім былі створаны плафон “Дружба народаў” у тэатры юнага гледача і дэкаратыўнае пано “Беларускія народныя майстры” для канферэнц-залы Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі. Апошні манументальны твор І.В. Ахрэмчыка – “Садко” (1956) – роспіс у фае тэатра оперы і балета ў Мінску. У гэтай адзінай рабоце мастака на казачную тэматыку ўвасобіліся яго даўняя любоў да музыкі і сцэнічнага мастацтва. У роспісу Ахрэмчыка, як і ў яго станковым і манументальным жывапісу, галоўным з’яўляецца не дэкор, а чалавек.

У 1931 г. І.В. Ахрэмчык быў запрошаны выкладчыкам у Віцебскі мастацкі тэхнікум, у той час вядучы мастацкі цэнтр Беларусі. Адстойваючы прынцыпы рэалістычнага мастацтва і змагаючыся з панаваўшым у той час калектыўным метадам работы, як выкладчык і дырэктар (1931-1941) Ахрэмчык зрабіў многа для перабудовы сістэмы выкладання і аздараўлення агульнай атмасферы ў тэхнікуме.

30-я гады – перыяд творчай сталасці мастака, стварыўшага апрача сакавітых, энергічна напісаных пейзажаў і нацюрмортаў, цудоўную серыю партрэтаў: дзеячаў мастацтва У. Галубка (1931) і А. Штэйна (1932), пісьменікаў П. Глебкі і К. Чорнага (1934-1935), Ю. Пэна (1938) і інш. Крытыка тых гадоў адзначала імкненне Ахрэмчыка не проста адлюстраваць вонкавыя асаблівасці мадэлі, а раскрыць унутраны змест чалавека.

У ваенныя гады Ахрэмчык працягваў працаваць многа і напружана. Сярод твораў, напісаных у гэты перыяд, - тыя, што сталі класікай беларускага савецкага жывапісу: партрэты балерыны З.А. Васільевай, майстра сцэны Г.П. Глебава, паэта П. Глебкі. Мастак славіць у іх годнасць чалавека, моц яго характару і духоўную прыгажосць.

Сумныя вочы і лёгкая засмучаная ўсмешка Васільевай на партрэце нібы далучаюць нас да невясёлых дум балерыны, якая знайшла ў сабе мужнасць творча і напружана працаваць нават у цяжкіх ваенных умовах. У позе артыста Глебава, стрымана-суровага і стомленага, нібы спехам прысеўшага, угадваюцца нецярплівасць занятога чалавека, яго воля і рашучасць. Лвканічны па кампазіцыі, стрыманы і аскетычны па колеру партрэт Глебкі. Ва ўсіх рох партрэтах І. Ахрэмчыку ўдалося стварыць вобразы людзей вялікай духоўнай культуры, якія пераадольваюць цяжкасці вялізным напружаннем сіл.

Пасля вайны галерэя вобразыў, створаных Ахрэмчыкам, папоўнілася партрэтамі майстроў сцэны: Л.П. Александроўская, У.В. Уладамірскага, М.І. Дзянісава (1950-1951), Е.А. Міровіча (1952), кампазітара М.І. Аладава (1961), заслужанай артысткі Мангольскай Народнай Рэспублікі Церын-Дулма. Мастак стварае таксама партрэты адважных беларускіх партызан і падпольшчыкаў: Героя Савецкага Саюза М.Б. Осіпавай (1959), былога партызана Мацік Сурэна, вязня турмаў панскай Польшчы П.С. Пестрака. Вабілі Ахрэмчыка і вобразы рабочых і калгасніц. Асаблівую старонку ў яго творчасці займаюць камерныя і лірычныя партрэты членаў яго сям’і.

Значнае месца займае ў творчасці І. Ахрэмчыка пейзаж. У карцінах і эцюдах, напісаных упэўненай рукою жывапісцп, адлюстраваны чароўныя беларускія лясы і паркі, сажалкі і рэкі, узгоркі, палі і пералескі. Чыстая выразнасць фарбаў, звычайнага, даўно знаёмага, нібы то цяністая алея, зімні вечар, лясная сонечная палянка, дарога, якая кліча ўдалячынь. Паездка ў МНР (1959) узбагаціла творчасць Івана Восіпавіча цыклам мангольскіх пейзажаў, нібы залітых промнямі спякотнага сонца і авеяных гарачымі сухімі вятрамі.

Схіляючыся перад памяццю герояў Вялікай Айчыннай, мастак стварыў адно з самых значных тэматычных палотнаў – “Абаронцы Брэста”. Палатно было завершана ў 1958 г. да 40-годдзя БССР, а ў 1961 г. экспанавалася ў Маскве на Усесаюзнай мастацкай выстаўцы. Моваю вобразаў І.В. Ахрэмчык расказаў аб жорсткай і працяглай асадзе Брэсцкай крэпасці, аб стойкасці яе абаронцаў, аб нянавісці і любві, аб мужнасці і самаадданасці людзей, подзвіг якіх стаў легендай.

Неўзабаве пасля вайны І.В. Ахрэмчык вяртаецца да выкладчыцкай працы. За гады выкладання ў Віцебскім і Мінскім мастацкім вучылішчах ён выхаваў рад жывапісцаў, якія пазнейзанялі значнае месца ў беларускім мастацтве. У 1953-1963 гг. мастак вёў кафедру рысунка ў Мінскім політэхнічным інстытуце, а з 1963 г. і да канца сваіх дзён загадваў кафедрай жывапісу і кампазіцыі Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута.

За ўклад у развіццё беларускай культуры Іван Восіпавіч Ахрэмчык быў узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, а таксама медалямі і граматамі. Яму было прысвоена ганаровае званне народнага мастака БССР.

Але ні слава, ні ўзрост не пазбавілі мастака імкнення набываць новыя веды. Скончыўшы універсітэт марксізма-ленінізма, ён па-ранейшаму актыўна ўдзельнічал у творчай і арганізацыйнай дзейнасці Саюза мастакоў БССР, у 1944-1948 гг. быў яго старшынёй. У 1952-1954 гг. узначальвае Мастацкі фонд БССР.

На працягу ўсяго свайго жыцця І.В. Ахрэмчык знаходзіўся ў віры падзей. Ён выбіраўся дэпутатам Віцебскага (1933) і Мінскага (1965) гарсаветаў і дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

Кожны, хто бачыў Івана Восіпавіча, адзначае яго эмацыянальнасць і дасціпнасць, даверлівасць і шчырасць, зацікаўленасць лёсам мастацтва і прынцыповасць перакананняў. “Мне здаецца справядлівым, - гаварыў ідэолаг Таварыства перасоўнікаў І.М. Крамской, - каб мастак быў адным з найбольш адукаваных і развітых людзей свайго часу. Яго абавязак не толькі ведаць, на якой вастрыні стаіць цяпер развіццё, але... мець устаноўленыя сімпатыі і антыпатыі да розных катэгорый жыццёвых з’яў”. Гэтаму патрабаванню ў роўнай меры адпавядаў жывапісец, чыё імя цяпер носіць Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія-каледж мастацтваў”.

І. Назімава

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Імя Івана Восіпавіча Ахрэмчыка непарыўна звязана з першымі крокамі прафесійнага жывапісу Савецай Беларусі І паспяховым яго росквітам iconПа паэме якуба коласа "сымон-музыка"
Сапраўднае мастацтва павінна быць непарыўна звязана з роднай зямлёй І народам, з усім багаццем гукаў І фарбаў навакольнага свету....

Імя Івана Восіпавіча Ахрэмчыка непарыўна звязана з першымі крокамі прафесійнага жывапісу Савецай Беларусі І паспяховым яго росквітам iconКультурная дыпламатыя Рэспублікі Беларусь: сучаснае становішча І праблемы
Культурная дыпламатыя непарыўна звязана са ставэннем пазітыўнага іміджу дзяржавы на міжнароднай арэне. Праблема стварэння пазітыўнага...

Імя Івана Восіпавіча Ахрэмчыка непарыўна звязана з першымі крокамі прафесійнага жывапісу Савецай Беларусі І паспяховым яго росквітам iconНацыянальная акадэмія навук беларусі
У заяве паведамляецца імя, імя па бацьку І прозвішча дакладчыка, яго навуковая ступень І званне, назва даклада, назва ўстановы, якую...

Імя Івана Восіпавіча Ахрэмчыка непарыўна звязана з першымі крокамі прафесійнага жывапісу Савецай Беларусі І паспяховым яго росквітам iconСмалявіцкі раённы метадычны цэнтр народнай творчасці
Культура беларусаў непарыўна звязана з жыццём народа, яна – жывы помнік народнай творчасці, плён натхнення многіх калектываў

Імя Івана Восіпавіча Ахрэмчыка непарыўна звязана з першымі крокамі прафесійнага жывапісу Савецай Беларусі І паспяховым яго росквітам iconГаліна Багданава Імя Ахрэмчыка…
Галубка, Васільевай, Г. Глебава, К. Чорнага, П. Глебкі, плафона «Дружба народаў» для Тэатра юнага гледача ў Мінску. Ён — народны...

Імя Івана Восіпавіча Ахрэмчыка непарыўна звязана з першымі крокамі прафесійнага жывапісу Савецай Беларусі І паспяховым яго росквітам iconТэма. Жыццё І творчасць Івана Шамякіна Мэты
Мэты: пазнаёміць з біяграфіяй Івана Шамякіна І яго творчым шляхам; вучыць самастойна рыхтаваць патрэбны матэрыял; развіваць тэхніку...

Імя Івана Восіпавіча Ахрэмчыка непарыўна звязана з першымі крокамі прафесійнага жывапісу Савецай Беларусі І паспяховым яго росквітам iconЗаняткі 10
Рэальныя тэндэнцыі выяўленчага мастацтва. Свецкія матывы жывапісу І скульптуры. Фарміраванне нацыянальных школ жывапісу

Імя Івана Восіпавіча Ахрэмчыка непарыўна звязана з першымі крокамі прафесійнага жывапісу Савецай Беларусі І паспяховым яго росквітам iconАкадэміі Навук "скрыжавалі"
Нан міхаіла Мясьніковіча паведамляецца: па ўзгадненьні зь Міністэрствам фінансаў, Міністэрствам эканомікі І дзяржаўным камітэтам...

Імя Івана Восіпавіча Ахрэмчыка непарыўна звязана з першымі крокамі прафесійнага жывапісу Савецай Беларусі І паспяховым яго росквітам iconКіруемая самастойная праца студэнтаў як від пазнавальна–практычнай дзейнасці
Вну непарыўна звязана з пытаннямі самастойнасці студэнтаў. Заснавальнік педагагічнай навукі Ян Амос Каменскі пісаў: «Кіруючай асновай...

Імя Івана Восіпавіча Ахрэмчыка непарыўна звязана з першымі крокамі прафесійнага жывапісу Савецай Беларусі І паспяховым яго росквітам iconТацяна Козік мастачка, габэленшчыца
З 11 гадоў вучылася ў Менскай школе-інтэрнаце імя Ахрэмчыка на аддзяленьні выяўленчага мастацтва. Разам з аднаклясьнікамі ўдзельнічала...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка