Завершылася рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэставаньне, па выніках якога вось ужо трэці год запар вну набіраюць студэнтаў. У чым асаблівасьці




НазваЗавершылася рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэставаньне, па выніках якога вось ужо трэці год запар вну набіраюць студэнтаў. У чым асаблівасьці
Дата канвертавання21.11.2012
Памер31.98 Kb.
ТыпДокументы
Stud0606night


Завершылася рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэставаньне, па выніках якога вось ужо трэці год запар ВНУ набіраюць студэнтаў. У чым асаблівасьці сёлетняга тэставаньня, ці сапраўды гэта сыстэма выключае суб’ектыўнасьць і прадузятасьць, высьвятляла Іна Студзінская.

-----------------------

Сёлета тэставаньне пройдзе з 12 па 28 чэрвеня па 14 прадметах. Зарэгістравалася больш за 200 тысяч чалавек (летась – 170 тысяч). Павялічылася і колькасьць ВНУ, якія набіраюць студэнтаў толькі па выніках тэставаньня (цяпер іх 43 з 53-х, што працуюць у Беларусі). Выключэньне – некаторыя спэцыялізаваныя (вайсковыя, творчыя) ВНУ.


Абітурыенты маюць права прайсьці толькі тры тэсты: абавязкова па беларускай альбо расейскай мовам і па двух іншых прадметах па выбару.


Максымальная колькасьць балаў, якую можна набраць – 100. Нездавальняючай адзнакай для ўсіх прадметаў прызнаецца з 1 да 14 балаў уключна, з такім баламі дакумэнты ў ВНУ не прымуць..


Цэнтралізаванае тэставаньне, паводле задумак чыноўнікаў, мела дзьве асноўныя мэты: непрадузятасьць і аб’ектыўнасьць ацэнкі ведаў. Меркаваньне выкладчыцы матэматыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі Людмілы Майсені:


“Я толькі кажу пра матэматыку, і гэта ідэя мне імпануе. Таму што тое, як здаваліся экзамэны пры паступленьні ў ВНУ, мы з вамі праходзілі. Там многае залежала ад капрызаў, настрою выкладчыка. Але ідэя патрабуе, безумоўна, яшчэ шліфоўкі. Але ёсьць нюансы, якія не падабаюцца. Тыя, хто паступае на матэматычны факультэт, павінны ўмець аказваць тэарэмы. То бок сыстэма яшчэ не адладжаная. А сама ідэя нядрэнная”.


Настаўнік матэматыкі Івянецкай сярэдняй школы Іван Вальчэўскі прытрымліваецца іншага меркаваньня:


“Тэставаньне – гэта сыстэма ўгадваньня адказаў. Нават тыя, хто паступае на матэматычныя спэцыяльнасьці, угадаў некалькі адкаказаў – паступіў. А потым веды аказваюцца тупіковыя”.


Калі па матэматыцы, фізыкі, хіміі веды можна больш-менш аб’ектыўна ацаніць, калі абітурыент рашыў правільна задачы, то з гуманітарнымі прадметамі ня так проста. Летась я размаўляла адразу пасьля пісьмовага тэсту па гісторыі Беларусі з выпускнікамі ліцэю БДУ. Яны красамоўна назвалі тэст “халявай для троечніка і зубрылы”. Трэба было выбраць адзін правільны адказ з трох. Ацэньвалася не ўменьне мысьліць, разважаць, аналізаваць, а тое, як чалавек “вызубрыў” падручнік з датамі. Меркаваньне выкладчыка філязофіі Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова Аляксея Бацюкова:


“Тут вельмі складаная сацыяльная сытуацыя, калі вельмі шмат пагрозаў, і ад іх адным шчытом не абаронішся. Ёсьць, канешне, праблема хабарніцтва, залічэньня студэнтаў па сваяцкіх сувязях... А з другога боку, чалавек вельмі творчы, які мае свае, спэцыфічныя, але надта карысныя і для прафэсіі, і для сваёй спэцыялізацыі, і наагул, для грамадзтва веды, якасьці – такі чалавек ня пройдзе”.


Асабліва наракаюць на тэставаньне па гуманітарных дысцыплінах, дзе чалавек павінен ўмець разважаць, аналізаваць. Распавядае Людміла Майсеня:


“Учора давала інтэрв’ю загадчыца катэдры ангельскай мовы БДУ. Яна казала, што дзеці тэсты прайшлі, а яны “нямыя”! Размоўнай мовы няма, а іх вучыць на факультэце міжнародных адносінаў. Па факту мовы ў іх няма, таму што “натасківаньне” пастаўлена на тэсты, а не на размоўную мову, якая неабходна”.


А цяпер пра парадоксы ЦТ. Летась у мэдунівэрсытэт паступіў юнак, у якога ў школьным атэстаце па біялёгіі стаяла двойка. На тэставаньні ён атрымаў 84 балы. Па рускай мове ў атэстаце ў яго было 3 балы, а на тэставаньні -- 88. Адзін малады чалавек на ўсе пытаньні выбраў другі варыянт адказу з трох, і атрымаў па гісторыі Беларусі даволі высокі бал, зь якім яго прынялі ў ВНУ. Трэці хлопец з Воршы набраў фантастычныя балы і не прайшоў у Лінгвістычны ўнівэрсытэт, бо ўсё бюджэтныя месцы былі аддадзеныя сельскім абітурыентам ды льготнікам.


Праблема ў тым, кажуць чыноўнікі Міністэрства адукацыі, што на гуманітарныя факультэты БДУ, Эканамічнага, Лінгвістычнага ўнівэрсытэту было столкі жадаючых паступіць, што не ратавалі нават самыя высокія балы на тэставаньні. Сёлета сытуацыя зьмянілася, кажа супрацоўнік Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў Міністэрства адукацыі:


“Сёлета ёсьць станоўчыя зрухі. Калі раней абітурыенты аддавалі абсалютную перавагу юрыдычным спэцыяльнасьцям, эканамічным, то зараз пачынае павялічвацца колькасьць абітурыентаў, зацікаўленых у атрыманьні фізыка-матэматычнай адукацыі”.


На цэнтралізаванае тэставаньне па матэматыцы зарэгістравалася больш за 127 тысяч чалавек, па фізыцы – 52 тысячы (удвая больш, чым летась).


За правядзеньнем тэставаньня сёлета будзе пільна сачыць Камітэт дзяржкантролю.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Завершылася рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэставаньне, па выніках якога вось ужо трэці год запар вну набіраюць студэнтаў. У чым асаблівасьці iconУ чым асаблівасьці сёлетняга тэставаньня?
Цэнтралізаванае тэставаньне праводзіцца ў Беларусі вось ужо трэці год запар. Многія выкладчыкі скептычна ставяцца да такога. У чым...

Завершылася рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэставаньне, па выніках якога вось ужо трэці год запар вну набіраюць студэнтаў. У чым асаблівасьці iconЦэнтралізаванае тэсціраванне, акрамя асноўнай функцыі ранжыраванне абітурыентаў, выконвае не менш важную вызначае ўзровень падрыхтаванасці выпускнікоў: як
Гэтыя ж паказчыкі ў дынаміцы – ужо пэўная сістэма іерархічных адносін тэрыторый у адукацыі

Завершылася рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэставаньне, па выніках якога вось ужо трэці год запар вну набіраюць студэнтаў. У чым асаблівасьці iconЦі прынясе абавязковая рэгістрацыя палёгку ад прапіскі?
У беларусі скасоўваецца інстытут прапіскі. Яе заменіць рэгістрацыя. Чым яны адрозьніваюцца І як у сувязі з новай сыстэмай зьменіцца...

Завершылася рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэставаньне, па выніках якога вось ужо трэці год запар вну набіраюць студэнтаў. У чым асаблівасьці iconСапраўдная зіма ў Беларусі ўсё яшчэ не распачалася, аднак мэдыкі ўжо рыхтуюцца да новага сэзоннага выбуху вострых рэсьпіраторных захворваньняў, у тым ліку й да
Пакуль колькасьць хворых у краіне не перавышае 1,4 адсотка й да эпідэмічнага парогу яшчэ далёка. Калі варта чакаць эпідэмію грыпу...

Завершылася рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэставаньне, па выніках якога вось ужо трэці год запар вну набіраюць студэнтаў. У чым асаблівасьці iconСайт telegraf by
Як мяркуе Анатоль Рубінаў, "для аднаго чалавека цэнтралізаванае тэставаньне павінна каштаваць каля 15 даляраў, гэта ў суме вялікія...

Завершылася рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэставаньне, па выніках якога вось ужо трэці год запар вну набіраюць студэнтаў. У чым асаблівасьці iconЦі выгадны ягадны бізнэс, ці вядзецца радыяцыйны кантроль за дарамі лесу?
На крытым рынку няма ніводнага вытворцы. А вось дарамі лесу на адкрытым рынку гандлююць ў асноўным менавіта самі зборшчыкі грыбоў...

Завершылася рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэставаньне, па выніках якога вось ужо трэці год запар вну набіраюць студэнтаў. У чым асаблівасьці iconПатрабаванні да падрыхтоўкі абітурыентаў
Беларусі для абітурыентаў ссну І вну, якія завяршылі навучанне на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, складзена ў адпаведнасці са...

Завершылася рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэставаньне, па выніках якога вось ужо трэці год запар вну набіраюць студэнтаў. У чым асаблівасьці iconЦі запатрабаваная сыстэма адукацыі для дарослых у нашай краіне?
Ага – было прыцягнуць увагу да ролі нефармальнай адукацыі ў разьвіцьці чалавечага, грамадзкага, нацыянальнага І міжкультурнага патэнцыялу...

Завершылася рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэставаньне, па выніках якога вось ужо трэці год запар вну набіраюць студэнтаў. У чым асаблівасьці iconЦі прытуліць рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў Расея?
Вну студэнты змогуць працягнуць адукацыю ў Расеі. Некалькі сотняў рэпрэсаваных навучэнцаў па праграме імя Кастуся Каліноўскага ўжо...

Завершылася рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэставаньне, па выніках якога вось ужо трэці год запар вну набіраюць студэнтаў. У чым асаблівасьці iconБальшыню пасадаў займаюць людзі перадпэнсійнага ці нават пэнсійнага ўзросту. Чаму моладзь не ідзе на дзяржаўную службу?
Штогод вну беларусі выпускаюць 74 тысячы маладых спэцыялістаў. Гэта ўдвая болей, чым 10 год таму

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка