Пратакол педагагічнага савета дзяржаўнай установы адукацыі "Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа"

НазваПратакол педагагічнага савета дзяржаўнай установы адукацыі "Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа"
Дата канвертавання21.11.2012
Памер40.73 Kb.
ТыпДокументы

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пратакол педагагічнага савета дзяржаўнай установы адукацыі “Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа”

______________ № ____

Палажэнне аб навуковым аб'яднанні вучняў дзяржаўнай установы адукацыі “Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа”

1. Агульныя палажэнні

1.1. Навуковае аб'яднанне вучняў (далей - НАВ) - добраахвотнае творчае аб'яднанне школьнікаў. У секцыях НАВ вучні ўдасканальваюць свае веды ў пэўнай вобласці навукі, мастацтва, тэхнікі, набываюць навыкі эксперыментальнай і даследчай работы пад кіраўніцтвам педагогаў і іншых спецыялістаў.

1.2. НАВ можа мець сваю назву, эмблему, дэвіз, члены НАВ, пасведчанне.

1.3. Членамі НАВ могуць быць вучні, якія выказалі жаданне працаваць у НАВ і якія маюць схільнасці да навуковай творчасці, рэкамендаваныя настаўнікамі. 1.4. Членамі НАВ з'яўляюцца школьнікі, якія пастаянна займаюцца пошукава-даследчай дзейнасцю, якія праводзяць самастойныя даследванні, актыўна ўдзельнічаюць у рэалізацыі калектыўных праектаў.

2. Мэты і задачы дзейнасці

2.1. Мэтай НАВ з'яўляецца выхаванне і развіццё вучняў, стварэнне ўмоў для іх самавызначэння, самарэалізацыі.

2.2. Задачы НАВ:

• выхоўваць інтарэс да пазнання свету, да паглыбленага вывучэння дысцыплін;

• рыхтаваць да выбару будучай прафесіі, развіваць інтарэс да выбранай
спецыяльнасці, дапамагчы набыць дадатковыя веды, уменні і навыкі ў цікавячай

вобласці;

  • развіваць навыкі навукова-даследчай работы, умення самастойна і творча мысліць, выкарыстоўваць атрыманыя веды на практыцы;

  • авалодваць правіламі абыходжання з неабходным для даследчай работы абсталяваннем і прыладамі;

  • развіваць навыкі самастойнай работы з навуковай літаратурай, навучаць методыцы апрацоўкі атрыманых дадзеных і аналізу вынікаў, складанню і афармленню справаздачы і даклада аб выніках навукова-даследчых работ;

• прапагандаваць дасягненні айчыннай і сусветнай навукі, тэхнікі, літаратуры, мастацтва;

  • фарміравать адзінае школьнае навуковае згуртаванне са сваімі традыцыямі;

  • ажыццяўляць матэрыяльна-тэхнічнае, навукова-інфармацыйнае забеспячэнне асобных даследчых работ членаў НАВ на аснове пагаднення з рознымі ўстановамі ВВК, ДАУ, ВНУ, бібліятэка) па выкарыстанні іх матэрыяльна-тэхнічнай базы.

3. Змест дзейнасці НАВ

  1. Арганізацыя членамі НАВ лекторыяў па тэмах праектаў, па пытаннях культуры разумовай працы, па асобных пытаннях навукі, тэхнікі, мастацтва.

  2. Правядзенне рэгулярных аглядаў навуковай і навукова-папулярнай літаратуры.

  3. Правядзенне навукова-практычных канферэнцый, дзе падводзяцца вынікі навукова-даследчай работы, выкананай вучнямі на працягу года; формамі справаздачнасці навукова-даследчых работ могуць быць рэфератыўныя паведамленні, даклады, камп'ютарныя праграмы і інш.

  4. Арганізацыя творчых сустрэч з даследчыкамі і вучонымі.

3.5. Арганізацыя і правядзенне адукацыйна-выхаваўчых мерапрыемстваў (экспедыцый, экскурсій і інш).

3.6. Выданне зборнікаў, летапісу НАВ, выпуск насценнай газеты і інш.

4. Арганізацыя работы НАВ

  1. Вышэйшым органам НАВ з'яўляецца агульны сход, які праводзіцца ў пачатку навучальнага года, на якім плануюцца прыярытэтныя накірункі работы, зацвярджаецца план работы НАВ на год, выбіраецца Савет, які ажыццяўляе кіраўніцтва работай НАВ.

  2. У савет могуць уваходзіць школьнікі, навуковыя кіраўнікі і кіраўнікі секцый.

  3. Савет НАВ каардынуе навукова-метадычную работу, стварае арганізацыйны камітэт будучай навукова-практычнай канферэнцыі, ажыццяўляе прыём новых членаў НАВ.

  4. Структура НАВ: НАВ можа быць адна ці шматпрофільным, якое складаецца з секцый на чале з кіраўнікамі, зацверджанымі метадычным саветам школы.

4.5. Тэматыка навукова-даследчай дзейнасці вучняў вызначасцца сумесна з навуковым
кіраўніком па ўзганенню з М/А настаўнікаў дадзенага накірунку.

4.6. Вынікі дзейнасці НАВ за год падводзяцца на выніковай навукова-прктычнай канферэнцыі.

5. Правы і абавязкі членаў НАВ

5.1. Члены аб'яднання павінны працаваць у адной з секцый; удзельнічаць у канферэнцыях; самастойна паглыбляць веды па выбранай галіне навук; удзельнічаць у прапагандзе іх сярод вучняў; уносіць прапановы па далейшаму ўдасканаленню работы аб'яднання; удзельнічаць у арганізацыі выстаў работ; здаваць справаздачу аб сваёй рабоце.

5.2. Члены НАВ маюць права:

  • працаваць у адной-дзвюх секцыях;

  • прымаць удзел у канферэнцыях рознага ўзроўню;

  • удзельнічаць у рабоце экспедыцый;

  • выкарыстоўваць матэрыяльную базу школы для самастойных даследванняў;

  • атрымоўваць кансультацыі і рэцэнзіі на свае работы ў сродках друку НАВ і інш.;

  • прымаць удзел у рабоце агульнага сходу НАВ;

  • выбіраць і быць абранымі ў кіруючыя органы НАВ;

  • добраахвотна выйсці з складу НАВ.

5.3. Па выніках навукова-практычнай канферэнцыі за актыўную работу ў навуовым аб'яднанні і дасягнутыя творчыя поспехі ў даследчай дзейнасці члены НАВ могуць быць узнагароджаны дыпломамі, каштоўнымі падарункамі; могуць быць рэкамендаваны для ўдзелу ў канферэнцыях рознага ўзроўню; могуць быць накіраваны для ўдзелу ў конкурсах, алімпіядах і т.д.

6. Матэрыяльная база НАВ

6.1. Матэрыяльная база НАВ фарміруецца з уласных сродкаў школы. Падбазай разумеюць лабараторыі, кабінеты, бібліятэку, асобныя прылады, абсталяванне. Матэрыялы і інш. Можа быць выкарыстана матэрыяльна-тэхнічная база іншых устаноў (ВВК, ДУА, ПТВ, ВНУ, бібліятэкі) на аснове ўзгаднення з імі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Пратакол педагагічнага савета дзяржаўнай установы адукацыі \"Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" iconПратакол педагагічнага савета дзяржаўнай установы адукацыі "Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа"

Пратакол педагагічнага савета дзяржаўнай установы адукацыі \"Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" iconПлан работы дзяржаўнай установы адукацыі "Крытышынская сярэдняя школа" іванаўскага раёна на 2011 2012 н г. І аналіз работы дзяржаўнай установы адукацыі "Крытышынская сярэдняя агульнаадукацыйная школа"
Пратакол пасяджэння педагагічнага савета дзяржаўнай установы адукацыі “Крытышынская сярэдняя школа”

Пратакол педагагічнага савета дзяржаўнай установы адукацыі \"Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" iconДырэктар дзяржаўнай установы адукацыі "Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа"
Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа”

Пратакол педагагічнага савета дзяржаўнай установы адукацыі \"Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" iconУпраўленне адукацыі Ваўкавыскага райвыканкама дуа "Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №1 г п. Рось" Сцэнарый выступлення каманды
Вядучы 1: Вас вітае каманда” Вандроўнікі” Дзяржаўнай установы адукацыя “Сярэдняя агульнаадукацыйная школа№1 г п. Рось”

Пратакол педагагічнага савета дзяржаўнай установы адукацыі \"Міхалішкаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" iconВ. К. Казак Сацыяльна педагагічная характарыстыка дзяржаўнай установы адукацыі "Міхалішкаўская сярэдняя школа" (2012-2013 нав год)
Сацыяльна – педагагічная характарыстыка дзяржаўнай установы адукацыі “Міхалішкаўская сярэдняя школа” (2012-2013 нав год)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org

База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка