Ягор Маёрчык, Курапаты /Ваўкавыскі раён, Гарадзеншчыны




НазваЯгор Маёрчык, Курапаты /Ваўкавыскі раён, Гарадзеншчыны
Дата канвертавання21.11.2012
Памер91.66 Kb.
ТыпДокументы
Majo0701(GeaKurapaty)

палітычная геаграфія

курапаты


Эфір 1 ліпеня


Ягор Маёрчык, Курапаты /Ваўкавыскі раён, Гарадзеншчыны/


Я знаходжуся ў памяшканьні паштовага адьдзяленьня. Сюды з Італііі час ад часу прыходзяць лісты. На капэрце пазначаны адрасат: “У Курапаты для Ядвігі Барташук”. Спадарыня Барташук жыве ў вёсцы Курапаты. Гэта ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенчыны.


(Барташук: ) “Дачка паезхала ў Італію: і хату пакінула, і дзяцей пакінула. Паехала на заробкі, даглядаць”.


(Карэспандэнт: ) “Так добра ведае італьянскую мову?”


(Барташук: ) “Зусім ня ведала, але там навучылася. Дзеці там старых не даглядаюць, дзеці там наймаюць людзей. А тыя старыя не так як мы жывём ды ў зямлі капаемся. Там людзі старыя ў зямлі не капаюцца. Бабульцы 85 год, а яшчэ трэба штосыботу накруціць валасы ня бягудзі, пазногці намаляваць. Можа гэта й добра. Яна сама сябе хоць акуратна да сьмерці да жыве”.


(Карэспандэнт: ) “А вы калі апошні раз валасы не бігудзі накручвалі?”


(Барташук: ) “О-о-ой! Супанойцеся, вы!”


(Карэспандэнт: ) “А зывіўку, калі апошні раз рабілі?”


(Барташук: ) “Гэта было 2 гады таму. О-о-о! Далёка нам яшчэ да той Італіі”.


(Карэспандэнт: ) “А вы б у Італію хацелі б зьедзьдзіць”.


(Барташук: ) “Я нікуды не хачу. Я была на цаліне й ведаю, што гэта такое. Я вунь сёньнья да ФАПу зайшла, дык ледзь дахаты прывалаклася – ціск і сэрца. Да й хто мяне ў тую Італію завязе? Трэба шмат даляраў! А там яшчэ гэтыя… які іх?.. Эўры”.


Курапаты – гэта тры дзесяткі хатаў. Жывуць ў іх па аднаму, радзей – па два чалавекі.


Штопершы трымае прысядзібную гаспадарку. Сьвіньні, куры, качкі – гэта мінімальны набор. Хто здужае, мае карову. Пры хаце – агарод, а ў поле – загоны.


Жыхарка Курапатаў Ганна Хітрая скардзіцца: апрацоўваючы зямлю, тутэйшая калектыўная гаспадарка зарабляе на старых немалыя грошы.


(Ганна Хітрая: ) “Надта нашыя начальнікі многа бяруць за соткі з пэнсіянэраў. Па 7 тысячаў за сотку плаціць трэба! А 30 сотак – гэта 210 тысячаў. Катастрофа! Гэта ўжо ,дзіця, надта дорага! Трэба аддаць чатыры пэнсіі. А з чаго? А што рабіць, калі бульба ня ў родзіць? І той дырэктар з пэнсіянэраў па-просту зьдзекваецца. Гэта куды ж такое гадзіцца? Ты там, дзіця, паклапаціся й скажы, што надта ўжо крыўдзяць пэнсіянэраў”.


У бабы Ганны я распытваю пра мясцовую кухню. Што бывае ў людзей на сталах?


(Ганна Хітрая: ) “Ну, штодня прысмакаў не ядзім. Ёсьць яшчэ ў слоіках тушонка закатаная”.


(Карэспандэнт: ) “А як вы тушонку робіце?”


(Ганна Хітрая: ) “Мяса мелкімі кавалкамі нарэжу. Тады перасыплю перцам-гарошкам. Тры гадзіны патушыцца, а тады ў банкі яе. І пасьля вельмі добра да макаронаў восеньню ці да агурка якога”.


Самаробная тушонка прыйшлася б да спадобы суседцы спадарыні Ганны, бабе Веры. Яна, паводле прозьвішча, таксама Хітрая.


(Вера Хітрая: ) “Зубы ўставіла. Сталі есьці, а яны выпалі. Я іх і выкінула да чортавай бубушкі”.


(Карэспандэнт: ) “Колькі зубоў засталося?”


(Вера Хітрая: ) “Шэсьць зубоў. Хапае”.


(Карэспандэнт: ) “А што гэтымі зубамі можна есьці?”


(Вера Хітрая: ) “Хлеб, бульбу, суп – усё. І мяса ўкушу”.


(Карэспандэнт: ) “А яблык?”


(Вера Хітрая: ) “А яблык на цёрку натры, а агурок таксама”.


(Карэспандэнт: ) “Як ў вас мэдычнае забяспячэньне?”


(Вера Хітрая: ) “Шпрыцы свае й лекі свае – усё сваё трэба”.


(Карэспандэнт: ) “Дорага гэта каштуе?”


(Вера Хітрая: ) “5 капельніцаў – 44 тасячы”.


Пэнсіянэрка Вера Хітрая эканоміць. Яна вырашыла не плаціць за тое, каб ёй трактарам узаралі загон.


(Вера Хітрая: ) “Саджу бульбу. А чакаць той капалкі, пальу яна прыйдзе… Пасадзім яе ўручную.”


(Карэспандэнт: ) “А чаму ніхто не дапамагае?”


(Вера Хітрая: ) “Мужык прыйдзе з працы й будзе дапамагаць. Ён на пэнсіі, але яшчэ трохі падзарабляе. У школе заўгасам: то плот падрамантуе, то ўзімку тапіў”.


(Карэспандэнт: ) “Нібыта пэнсія. Трэба ўжо адпачываць”.


(Вера Хітрая: ) “А што рабіць? Мы тут сварыцца ўдвох будзем. Хай ідзе працуе!”


(Карэспандэнт: ) “Чаго гэта вы сварыцца будзеце?”


(Вера Хітрая: ) “А з-за рагэлкі”.


(Карэспандэнт: ) “Пад Менскам ёсьць такое ўрочышча Курапаты. Можа чулі?”


(Вера Хітрая: ) “Чула. Я чытала, што там немцы людзей растралялі”.


(Карэспандэнт: ) “Там ня вёску растралялі й не немцы. Калі рэпрэсіі былі ў 37-39 гадам. Там НКВДзісты растрэльвалі”.


(Вера Хітрая: ) “Ну, во я нешта такое чула”.


Сярод сваіх аднавяскоцаў Іван Хітры вылучаецца вопраткай. Ён носіць зашмальцаваную форму міліцыянта, але бяз пагонаў і знакаў адрозьненьня. Цьвердзіць, што гэтую вопратку набыў выпадкова.


Дзед Іван, як і ўсе, пакутвае ад высокага кошту на апрацоўку адной соткі. Ён усё часьцей і часьцей узгадвае мінулае, калі аралі на конях.


(Іван Хітры: ) “Жыцьцё можна сказаць, што някепскае. Толькі трэба сказаць, што коней усіх пазводзілі. Забаранаваў бы лапінку гароду, а так хадзі шукай. А дзе знойдзеш?”


(Карэспандэнт: ) “А што перашкаджае ўзяць ды набыць каня?”


(Іван Хітры: ) “А за што? Сёньня кіляграм каўбасы каштуе 5-7 тысячаў. А дочкам трэба яшчэ рубля даць. А я на пэнсіі і жонка на пэнсіі?”


(Карэспандэнт: ) “А вялікая?”


(Іван Хітры: ) “На віно хопіць”.


Іван Хітры ня ведае, адкуль пайшоў назоў вёскі Курапаты.


Я загаварыў пра аднайменнае ўрочышча пад Менскам. Стары сказаў, што чуў пра такое й дадаў, што хваля рэспрэсіяў некалі кранула й іхнае паселішча.


(Іван Хітры: ) “Гэта за пры Сталіне было. У 50-х гадах калгас рабілі. Якія ачухаліся, дазналіся, ў Польшчу павыязджалі. А як больш зямлі меў, кулаком лічылі. І за жопу схопяць, прыедуць, забяруць і ў турму пасадзяць”.


(Карэспандэнт: ) “Куды іх вывозілі?”


(Іван Хітры: ) “На поўнач”.


(Карэспандэнт: ) “Яны вярталіся?”


(Іван Хітры: ) “Аміністыя была: які вырнуўся, а які не”.


Невядома адкуль на вуліцы паказалася жонка Івана Хітрага. Кабеціна абурылася, што муж размаўляе зь нейкім без ейнага на то дазволу.


(Жонка: ) “Пайшлі!”


(Іван Хітры: ) “Іду!”


(Жонка: ) “Падымайся!”


(Іван Хітры: ) “Ідзі сама”.


(Карэспандэнт: ) “Чаго вы свайго мужа да хаты гоніце?”


(Жонка: ) “Напіўся ўжо й бармоча тут нешта”.


(Карэспандэнт: ) “Не-не-не. Ён ня піў”.


(Жонка: ) “А ты ўжо бачыў. Што ён ня піў?! Хай ідзе да хаты, бо мне трэба”.


(Карэспандэнт: ) “Праца нейкая?”


(Жонка: ) “Так. Вядома што! Сумна мне адной. Няма з кім сварыцца, а як прыйдзе, хоць пасваруся”.


(Карэспандэнт: ) “Але ён вельмі цікава распавядае”.


(Жонка: ) “О! Усе хочуць распавядаць як за вочы”.


(Карэспандэнт: ) “А вы раскажыце. А чаго вы баіцёся?”


(Жонка: ) “А я не баюсь. Ніхто на нас увагі не зьвяртае. Для гэтах пэнсіянэраў. Толькі, каб вырылі яму, паставілі іх там і бульдодзерам!”


Іван Хітры некуды зьнік, а мы зь ягонай жонкай пакрочылі ў бок ішнай хаты. Прыйші на зчычайны вясковы падворак. Са спадарыняй мы ўладкаваліся на ганку.


(Карэспандэнт: ) “Гляджу, што сабакі ў вас вялікія ды злыя...”


(Жонка: ) “Гэта трэба. Цяпер тут усялякі народ ходзіць. Прыйдуць ашукаюць, ды пойдуць. А цяпер наш саўгас Краснагрудзкі раскідалі й далучылі да “Зары”. І мы тут ужо засталіся нікчэмныя. Быў сельсавет у Вярэйках за 6 кілямэтраў. А цяпер у Субачы. І як нам старым дабрацца да тых Субач? Аўтобус ідзе позна, у 10 гадзінаў раніцы. А назад варочаецца 7 5 гадзінаў вечара. Ужо гэтак нам зраілі, што аніяк”.


(Карэспандэнт: ) “Той жа старшыня сельсавету й дэпутаты мусяць рабіць нейкі аб’езд вёсак”.


(Жонка: ) “Ой! Каму мы ўжо старыя патрэбныя”.


(Карэспандэнт: ) “А людзі, якія пры ўладзе, кажуць, што пэнсіянэры – самы галоўны клопат”.


(Жонка: ) “А-га! Самы галоўны клопат. Ну дзе тыт тут чаго даб’есься?!”


Праз нейкіх паўгадзіны ўжо ў іншым канцы Курапатаў я зной сяджу на лаўцы. Гэтым разам – з Ганнай Ярмак. За нашымі сьпінамі – ейная хата. Я б вам апісаў, як выглядае ваколіца, але лепей за мяне гэта зробіць гаспадыня.


(Ярмак: ) “Жыву ў саўгаснай хаце. Плота няма. І пралетарыі ўсіх краінаў на панадворку. Куры, гусі, сьвіньні – усё, што на двары ўсё ідзе да мяне, бо няма чым загарадзіць. Усё сварыцца міжсобку, крычыць і мацярыцца”.


(Карэспандэнт: ) “А вы пасткі стаўце?”


(Ярмак: ) “На карову?!”


(Карэспандэнт: ) “…на гусі да на куры”.


(Ярмак: ) “Пасадзяць за гэта”.


(Карэспандэнт: ) “А што сельсавет сказаў наконт плота?”


(Ярмак: ) “Сказаў, што няма ў іх штыхеціны”.


(Карэспандэнт: ) “Летась быў год добраўпарадкаваньня. Ужо б навялі вам парадак, паставілі полт”.


(Ярмак: ) “Хай дадуцб штыхеціну, я і сама загараджу! А так купіць не куплю – 60 тысячаў за кубамэтар”.


(Карэспандэнт: ) “Аднаго ж кубамэтру будзе мала?”


(Ярмак: ) “Можа й замала, што тыя 130 тысячаў пэнсіі. Ну, што тая пэнсія?”


Да нас на лаўку падсваджваецца Марыя Ванцэвіч. Пэнсіянэрка толькі што спавілася па гаспадарцы й цяпер займела вольную хвілінку.


(Ванцэвіч: ) “О! Я вам зараз як нагавару!”


(Карэспандэнт: ) “А вы не хвалюйцеся. Як людзі да мясцовых уладаў ставяцца: да сельсавету ды да райвыканкаму?”


(Ванцэвіч: ) “У выканкам я не хаджу й у сельсавет ня езджу. Мне ад іх нічога ня трэба. Брыкет той даюць, але ён таксама дарагі. Транспарт дарагі. Трэба заплаціць 80-90 тысячаў за 2 тоны. А сам брыкет, можа, толькі 10 тысячаў каштуе. Вось так і жывем. Ну, усё, болей не пытайцеся! Больш я вам нічога не скажу!”


(Карэспандэнт: ) “А чаго гэта? Так добра распавядаеце!”


(Ванцэвіч: ) “Я бацюшку на сповядзі гэтак не распавядаю, як вам сёньня!”


(Карэспандэнт: ) “А што, у вас бацюшка на сповядзі патаецца пра стаўленьне да мясцовых уладаў і да Лукашэнкі?”


(Ванцэвіч: ) “Пытае! Пытае, якія грахі, чым на грашыла, ці на каго дрэннага не сказала”.


(Карэспандэнт: ) “Але тое, што вы мне сёньня распавядаеце, гэта не грахі”.


(Ванцэвіч: ) “Ага! Не грахі! Можа й грахі... Мо, я што неправільна гавару. Гэта будзе ўжо грэх. Бог за гэта й наказвае”.


У жыцьці Курапатаў няма вялікіх асаблівасьцяў. Як і ва ўсіх непэрспэктыўных вёсках, тут засталіся адныя пэнсіянэры. Шмат хто зь іх памятае паваенныя рэпрэсіі ў Заходняй Беларусі. Праўда, на гэтую тэму яны лічаць за лепшае не размаўляць. Ну, а пра ўрочышча пад Менскам насельнікі Курапатаў чулі. Але старыя не злучаюць у адно масавыя растрэлы людзей ў 37-39 гадах і пазьнейшыя раскулачваньні ў сваёй роднай вёсцы. Яны ня могуць, ня хочуць, льбо па-просту баяцца гэта рабіць.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ягор Маёрчык, Курапаты /Ваўкавыскі раён, Гарадзеншчыны iconЯгор Маёрчык, Баяры, Сьвіслацкі раён Гарадзеншчыны
Жыхарка вёскі Баяры баба Юзэфа першы раз атрымала падвышаную пасьля жніўня пэнсію, дадала колькі дзесяткаў тысячаў з загашніку І...

Ягор Маёрчык, Курапаты /Ваўкавыскі раён, Гарадзеншчыны iconЯгор Маёрчык, Баяры, Сьвіслацкі раён Гарадзеншчыны
Жыхарка вёскі Баяры баба Юзэфа першы раз атрымала падвышаную пасьля жніўня пэнсію, дадала колькі дзесяткаў тысячаў з загашніку І...

Ягор Маёрчык, Курапаты /Ваўкавыскі раён, Гарадзеншчыны iconЯгор Маёрчык, Мадзейкі, Зэльвенскі раён Гарадзеншчыны
На пытаньне, дзе можна знайсьці Івана Цімафейчыка, спадарыня падазрона пацікавілася зь якой я арганізацыі ці камісіі. “Зь ніякай...

Ягор Маёрчык, Курапаты /Ваўкавыскі раён, Гарадзеншчыны iconЯгор Маёрчык, Юзафова, Шаркоўскі раён Віцебшчыны
Два колы інваліднай каляскі –– ёсьць адзіным сродкам перасоўваньня пенсіянэркі Ванды Лагун

Ягор Маёрчык, Курапаты /Ваўкавыскі раён, Гарадзеншчыны iconЯгор Маёрчык, Харава, Пружанскі раён Берасьцейшчыны
...

Ягор Маёрчык, Курапаты /Ваўкавыскі раён, Гарадзеншчыны iconЯгор Маёрчык, Харава, Пружанскі раён Берасьцейшчыны
...

Ягор Маёрчык, Курапаты /Ваўкавыскі раён, Гарадзеншчыны iconЯгор Маёрчык, Застаўе (Драгічынскі раён, Берасьцейскай вобласьці)
А ў Застаўі травінкі лішняй на вуліцы ня знойдзеш – усё акуратна пажатае серпамі. Зялёнае тут у вялікім дэфітыце

Ягор Маёрчык, Курапаты /Ваўкавыскі раён, Гарадзеншчыны iconЯгор Маёрчык, Стаўбун, Веткаўскі раён Гомельшчыны
Дажынак у Стаўбуне сёлета не было. Упершыню за 300 гадоў існаваньня вёскі. Распытваю жыхарку паселішча Ніну Марозаву

Ягор Маёрчык, Курапаты /Ваўкавыскі раён, Гарадзеншчыны iconЯгор Маёрчык, Лявонавічы, Ганцавіцкі раён
Я на малой радізме беларускага пісьменьніка Сяргея Новік-Пяюна, у вёсцы Лявонавічы, Нясвіскага раёну Меншчыны

Ягор Маёрчык, Курапаты /Ваўкавыскі раён, Гарадзеншчыны iconЯгор Маёрчык, Лявонавічы, Ганцавіцкі раён, Берасьцейшчына
Я на малой радізме беларускага пісьменьніка Сяргея Новіка-пяюна, у вёсцы Лявонавічы, Нясвіскага раёну Меншчыны

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка