Палітычная геаграфія шэсьць праблемаў вёскі жанаўцы




НазваПалітычная геаграфія шэсьць праблемаў вёскі жанаўцы
Дата канвертавання21.11.2012
Памер77.17 Kb.
ТыпДокументы
Majo07015(GeaZhanaucy)


палітычная геаграфія

шэсьць праблемаў вёскі жанаўцы


Эфір 15 ліпеня


Ягор Маёрчык, Жанаўцы /Ваўкавыскі раён, Гарадзеншчына/


Калі цёмнай ноччу вы заблукаеце ў Ваўкавыскім раёне Гарадзеншчыны, і лясная дарога вяведзе вас да маленькага паселішча, на ўезьдзе ў якое нават няма шыльды з назовам, цалкам верагодна, што гэта будуць Жанаўцы. Калі вы пагрукаеце ў дзьверы хаты, што першай трапіць на вочы, ня выключана, што гэта будзе жытло самотнага пэнсіянэра Івана Трафімчыка.


Дык вось, калі ўсе гэтыя акалічнасьці зьбягуцца ў адно, раю вам апрануць на галаву жалезную каску, а на цела – бронекамізэльку.


(Трафімчык: ) “Завальваю дзьверы. Кладу сякеру ў сенцах. Калі будзе лезьці й ламаць дзьвер, жарну яму па галаве. Чалавек стары напакутваецца й ляжа спаць, тады яны й зьяўляюцца на раварах і шуруюць па дамах. Праедзьце пра вёску й паглядзіце. Адное сьмецьце валяецца. Усё паабдзіралі. У дамах вокны паздымалі, пабілі ўсё парвалі. Дык яны ўжо тут хадзілі ды павыбівалі ўсе вокны. Яны думацю, калі хто дзе памёр, можа грошы ці золата знайсьці. Адзе ён знойдзе?”


(Карэспандэнт: ) “А хто гэта зрабіў?”


(Трафімчык: ) “Моладзь. Гімназісты гэтыя.”


(Карэспандэнт: ) “А адкуль яны ў вас?”


(Трафімчык: ) “А д’ябла іх ведае! Яна з Чырвонага Груду, з Шулеяк /суседнія вёскі/. Там хапае такога паскудзтва!”


(Карэспандэнт: ) І ніхто іх ня можа спыніць?


(Трафімчык: ) А хто іх спыніць? Міліцыянты ня спыняць і не дадуць рады! Вызвалі міліцыю. А што тая міліцыя? Пасьмеялася ды паехала”.


У Жанаўцах жыве меней за 2 дзесяткі чалавек. Налёты моладзі з суседніх вёсак й рабаўніцтва імі склепаў ды закінутых хатаў – гэта праблема №1.


А праблема №2 – гэта п’янства.


Мая наступная суразмоўца – пэнсіянэрка са стажам ў некалькі год. Ніякай асаблівай гаспадаркі яна не трымае. А ўсё праз здароўе. Сілаў, кажа, зусім няма. А яшчэ й сын нэрвы псуе.


(Спадарыня: ) “Сын п’е. З сынам удвох жывём. І цяжкае нашае жыцьцё. А тут усе п’юць, нібы якая халера, як цамент ваду, п’юць”.


(Карэспандэнт: ) “А што людзі п’юць: сваё ці нейкі “Крыжачок” набываюць?”


(Спадарыня: ) “Сваё-та ня гоняць. Набываюць. Нейкі “Раяль” п’юць”.


(Карэспандэнт: ) “Што-што?”


(Спадарыня: ) “Раяль” нейкі”.


(Карэспандэнт: ) “А што гэта такое?”


(Спадарыня: ) “Ён у самалётах выкарастоўваецца”.


(Карэспандэнт: ) “А ў вас дзесьці тут самалёты ёсьць?”


(Спадарыня: ) “Няма самалётаў, ёсьць спекулянты. То адзін прадае, то другі. Я ўсё пытаю, дзе той участковы? Ці не мог бы ён праехацца па вёсцы? Зайсьці паглядзець што-дзе-як. Крымінал вялікі!”


(Карэспандэнт: ) “А вы можа сына спрабавалі лячыць?”


(Спадарыня: ) “Ня хоча, не даецца”.


(Карэспандэнт: ) “А вы яго гвалтам”.


(Спадарыня: ) “А куды яго завезьці, калі я сама не магу. Я прыехала з Горадні з апэрацыі. Я не магу! Я прашу, каб ён ня піў. Але ён біць мяне ня б’е. Ён у мяне працуе, нічога не скажу”.


Праблема №3 – гэта соткі на палях.


Калектыўная гаспадарка дае надзелы без асаблівага разбору. Можа адразу за агародамі адвесьці, а можа ў балоце за суседняй вёскай. Бабульцы з прыгожым імём Леанарда й з прозьвішчам Савашчан не шанцуе ўжо які год запар. У свае 75 яна выпраўляецца на поле з бульбаю, як у далёкае падарожжа – трэба пераадолець не адзін кілямэтар. А падвезьці да загону па вялікім рахунку няма каму, бо сваіх дзяцей спадарыя Леанарда не нажыла.


(Савашчан: ) “Соткі ў нас далёка ад хаты. Ужо два гады мы з мужыком выкапваем бульбу рукамі. Усе 30 сотак! І роварам возім”.


(Карэспандэнт: ) “А каня знайсьці?”


(Савашчан: ) “А дзе? Няма ў нас! І ў калгасе няма коней! Цягай роварам як хочаў. А калі не – не садзі!”


(Карэспандэнт: ) “А дэпутат у вас ёсьць?”


(Савашчан: ) “Сімакова ў Чырвоным Грудзе.”


(Карэспандэнт: ) “Часта яна ў вас бывае?”


(Савашчан: ) “Ніхто яе не бачыў. Як выбралі, так яе ніхто й не бачыў. І бачыць ня будзем. І што? Яна ня можа калі-небудзь да нас праехацца”.


(Карэспандэнт: ) “А вы самі патэлефануйце й скажыце: “Спадарыня Сімакова, прыедзьве й павырашайце нашыя праблемы!”


(Савашчан: ) “А-га! На старых тут ніхто ня хоча глядзець. Тады яны лезуць, калі за іх трэба прагаласаваць. А калі прагаласавалі – забывайце”.


(Карэспандэнт: ) “Неаднойчы чуў, што той жа Аляксандар Лукашэнка казаў, што ў Беларусі самы галоўны клопат…”


(Савашчан: ) “… каб гэтак усё было, як Лукашэнка гаворыць, мы жылі б і волас з галавы не ўпаў бы. Вось так!”


(Карэспандэнт: ) “Дык вось, ён казаў, што ў нас самы галоўны клопат – гэта пэнсіянэры”.


(Савашчан: ) “А хто на тых пэнсіянэраў зважае ўвагу?”


Прабмема №4 – гэта коні. А, дакладней будзе сказаць, іхная адсутнасьць.


Ад пачатку мне казалі, што коней у Жанаўцах няма. Калі ўбачыў такую жывёліну на падворку сядзібы Чэслава Адамовіча, я разгубіўся. Ня ведаў, каму верыць болей: выказваньням вяскоўцах альбо ўласным вачам.


(Карэспандэнт: ) “Колькі коней на вёску?”


(Чэслаў Адамовіч: ) “А няма ніводнага! І гэты – ня мой. Мне сын прывёў на пару дзён. Няма ніводнага каня. Летась бралі 7 тысячаў за сотку, каб пасадзіць. Пасадзіць – пасадзяць. А калі трэба выгараць, капай рыдлёўкаю, насі на плечах. А сёлета сказалі, што апрацоўка адной соткі будзе каштаваць 15 тысячаў, бо ўжо падаражэла салярка”.


(Карэспандэнт: ) “Адкуль возьмеце такія грошы?”


(Чэслаў Адамовіч: ) “За раз не плацяць. Людзі просяць, каб расьцягнулі на два, на тры разы. І тады трэба тры месяцы рабіць дарэмна: атрымаеш пэнсію – нясі яе аддавай”.


(Карэспандэнт: ) “Можа б паскардзіліся ці ў сельсавет ці ў райвыканкам?”


(Чэслаў Адамовіч: ) “Дырэктар саўгасу як скажа, так яно й будзе. Вось Лукашэнка езьдзіць у Магілёў усё вёску адраджае… А тут ніхто да нас не загляне. Бардак у нас тут, бо ніхто нічога не бачыць!”


Праблема №5 – сацыяльныя работнікі.


Большая палова жыхароў Жанаўцоў – самотныя пэнсіянэры. Засталіся яны адныя, бо дзеці разьехаліся, а сужанцы – на тым сьвеце. Такім людзям мясоцвыя ўлады прапануюць паслугі сацыяльных работнікаў. За пэўную плату тыя могуць глядзець чужую гаспадарку.


Станіслаў Адамовіч некалі напісаў заяву, каб да яго прыставілі такога памошніка. А далей адбылося вось што:


(Станіслаў Адамовіч: ) “Зіма. Студзень. Яны дзесьці ў палове былі. А пасьля да мяне два з паловаю месяцы ніхто не глянуў. І ўначы ў няме зрабіўся прыступ сэрца. Я ледзь не дагарэў. Ухапіўся за стул і тады толькі здолеў сербануць халоднай вады. А каб я упаў, і не падняўся? І там бы са мною штосьці здарылася? Трэба толькі ўявіць, што б магло зрабіцца з чалавекам за два з паловаю месяцы!? Толькі косьці засталося б павыкідваць ў цэляфанавы мех. Навошта мне такі дагляд? Я паглядзеў, што гэткі фокус. Я напісаў заяву, што дамаўляюся. І так мне гібель, і так. На пэнсіянэраў ніхто не зглядаецца. Я ніякай гаспадаркі не трымаю. Я атрымліваю недзе 100 тысячаў пэнсіі. Мне трэба купіць: малако, сала, мука, крупа, папяросы. Я не дацягваю да пэнсіі!”


(Карэспандэнт: ) “Калі грошы сканчваюцца што тады?”


(Станіслаў Адамовіч: ) “Звару бульбы ды якой цябулі з воцартам набоўтаю. Вось так і жыву”.


(Карэспандэнт: ) “Цыбуля, воцарт і вада – гэта атрымліваецца салата?”


(Станіслаў Адамовіч: ) “Па-просту квас”.


(Карэспандэнт: ) “І смачны?”


(Станіслаў Адамовіч: ) “Мусіш яго есьці. А куды падзенешся?”


Праблема №6 – страх.


Уласна кажучы, гэта на столькі праблема Жанаўцоў, колькі паўсядзённая цяжкасьць працы журналіста. Можна зразумець людзей з гарадоў і мястэчак. Часам яны баяцца кантактаваць без меркаваньняў бясьпекі. А раптам што пасьля здарыцца? У гэтым сэнсе зь вяскоўцамі значна прасьцей. Яны больш шчырыя й адкрытыя. Але ў Жанаўцах атрымалася неспадзяванка.


Яшчэ калі я гутарыў з Чэславам Адамовічам, дыялёг разбавіла ягоная жонка.


(Жонка: ) “Ён тут нагаворыць, вы перадасьцё. А тады прыйдуць нас ды задушаць”.


Пасьля гэтага пайшло-паехала. Калі падсумаваць, пры мікрафоне згадзілася размаўляць толькі палова вяскоўцаў. Ды й тыя выказваліся скептычна.


(Карэспандэнт: ) “А чаго вы баіцёся? Клаі гэта праўда, то што вам зробяць за праўду?”

(Спадарыня: ) “А нашто вам гэта? Мы тут, старыя бабы, нічога вам не скажам! Ці ўсё гэта, што вам тут старыя пераліваюць, людзі дзесьці будуць слухаць?”


(Карэспандэнт: ) “Будуць!”


(Спадарыня: ) “Усялякую гэтую ерунду?!”


(Карэспандэнт: ) “Ці гэта ерунда?”


(Спадарыня: ) “Мы як распавядзём пра праблему, нам зь ёй дапамогуць?”


(Карэспандэнт: ) “А можа хто з начальства пачуе й скажа: “О! Трэба прыехаць і разабрацца!”


(Спадарыня: ) “Ой! Хто й чым тут нам дапаможа? Мы тут старыя сядзімо як ваўкі ў лесе”.


На такім тле абураны паводзінамі сацыяльным работнікаў і дзеяньнямі мяцовых уладаў Чэслаў Адамовіч выглядае голасам праўды.


(Чэслаў Адамовіч: ) “Людзі ня хочуць гаварыць пра праблемы. Скажаш пра праблемы, а пасьля начальства будзе помсьціць. “Навошта ты так сказаў?” Я вам скажу, што праўды цяпер ня любяць. Ня любяць! Я не баюся. Я не махлюю, я кажу праўду. Але іншы можа паціснуць плячыма: “Ну, што я буду казаць?” І усё, на гэтым канец”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Палітычная геаграфія шэсьць праблемаў вёскі жанаўцы iconПалітычная геаграфіяшэсьць праблемаў вёскі жанаўЦЫ
Жанаўцы. Калі вы пагрукаеце ў дзьверы хаты, што першай трапіць на вочы, ня выключана, што гэта будзе жытло самотнага пэнсіянэра Івана...

Палітычная геаграфія шэсьць праблемаў вёскі жанаўцы iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфія шэсьць праблемаў вёскі жанаўцы iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфія шэсьць праблемаў вёскі жанаўцы iconПалітычная геаграфіякрэва
А ў непаўнагадовага жыхара вёскі Вайташы Андрэй Аляксандровіча яскравых эмоцыяў й перажываньняў столькі, што можа нават зь некім...

Палітычная геаграфія шэсьць праблемаў вёскі жанаўцы iconПалітычная геаграфія
Глядзіш часам праграмы Беларускага тэлебачаньня й міжволі рука цягнецца пераключыць на іншыя каналы. А вось жыхары вёскі Дрысьвяты,...

Палітычная геаграфія шэсьць праблемаў вёскі жанаўцы iconПалітычная геаграфія сны вёскі церазполе
Адразу не й ўцяміў, куды я трапіў. Ехаў цераз невядомае паселішча. Дарожнага ўказальніку не было зусім. Пасьля пачалося поле. Тут...

Палітычная геаграфія шэсьць праблемаў вёскі жанаўцы iconПалітычная геаграфія трунцы
Валянціна Пракаповіч крочыла адзінаю вуліцаю сваёй роднай вёскі Трунцы. Ды не крочыла, а ледзь перастаўляла ногі. У нейкі момант...

Палітычная геаграфія шэсьць праблемаў вёскі жанаўцы iconПалітычная геаграфія сны вёскі церазполе
Гэтую вёску ў Сьвіслацкім раёне Гарадзеншчыны можна вызначыць як сонную. Удзень пустыя вуліцы. Спаць кладуцца з надыходам сутоньня....

Палітычная геаграфія шэсьць праблемаў вёскі жанаўцы iconПалітычная геаграфія камаі
На цэнтральным пляцы вёскі Камаі стаіць сапраўдная легенда. Гэта укапаны ў зямлю каменны крыж. Як толькі ў Пастаўскім раёне зьявілася...

Палітычная геаграфія шэсьць праблемаў вёскі жанаўцы iconПалітычная геаграфія гародня
Ягор Маёрчык, Гародня, Шумілінскі раён ВіцебшыныСамы стары жыхар вёскі Гародня Парфён Дубінін, перамагаючы слабасьць І боль у нагах,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка