Нефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця!




НазваНефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця!
Дата канвертавання29.10.2012
Памер39.85 Kb.
ТыпДокументы



Нефармальная адукацыя - паляпшаючы якасць жыцця!

8 – 10 кастрычніка 2010 г. адбыўся

ІІІ Фестываль нефармальнай адукацыі.


Дэманстрацыя ўнёску арганізацый нефармальнай адукацыі ў павышэнне якасці жыцця людзей была галоўнай мэтай ІІІ Фестывалю нефармальнай адукацыі, які адбыўся 8-10 кастрычніка 2010 года ў Мінску.

У Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Я.Рау сабраліся каля 250 прадстаўнікоў са 120 грамадскіх, камерцыйных і дзяржаўных адукацыйных і асветніцкіх арганізацый і ўстановаў з Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Узбекістана, Малдовы, Германіі, Польшчы, Расіі, Таджыкістана і Украіны.

У першы дзень Фестывалю адбылася пленарная дыскусія “Унёсак нефармальнай адукацыі ў павышэнне якасці жыцця”, у якой узялі удзел эксперты з Беларусі, Германіі і Арменіі.

Актуальныя пытанні развіцця нефармальнай адукацыі былі абмеркаваныя ў тэматычных секцыях:

1.Запыт і замова ад грамадства і дзяржавы на нефармальную адукацыю

2.Адукацыя на працягу жыцця: прававое забеспячэнне і фінансаванне

3.Міжнароднае супрацоўніцтва: выклікі і перспектывы

4.Інавацыі і тэхналогіі ў нефармальнай адукацыі

5.Змяненне клімату: новыя выклікі для адукацыі

Адной з важных тэмаў дыскусій стала абмеркаванне заканадаўчых умоў і магчымасцей рэалізацыі розных адукацыйных праграм для дарослых і моладзі па-за межамі устаноў адукацыі. Восенню 2009 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь быў прыняты ў першым чытанні Кодэкс аб адукацыі. Хутка ён можа быць прыняты і ўступіць у сілу. “Вельмі добра, што ў Кодэксе адзначаецца дадатковая адукацыя моладзі і дарослых, пад якой разумееца ўвесь спектр праграм навучання, як для развіцця прафесійных ведаў і уменняў, так і для асабістаснага развіцця і пашырэння сацыяльных кампетэнцый, – адзначае старшыня аргкамітэту Дзмітрый Карпіевіч. – Але спіс суб’ектаў, якія могуць гэтым займацца, у рэдакцыі Кодэкса закрыты: фактычна, усе тыя, хто ўдзельнічаюць у Фестывалі, атрымліваюцца па-за межамі агульнай адукацыйнай прасторы краіны. А гэта вялікі спектр грамадскіх, камерцыйных і нават дзяржаўных арганізацый, якія не з’яўляюцца ўстановамі адукацыі, але дзейнічаюць у сацыяльнай і культурнай сферы”.

Намеснік старшыні Пастаянай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Аляксандр Шацько ў звароце да ўдзельнікаў Фестывалю адзначыў, што прапановы беларускіх і замежных адмыслоўцаў могуць увайсці ў Кодэкс аб адукацыі.

Традыцыйным на Фестывалі стаў Дзень адчыненых дзвярэй, цягам якога адбылося больш за восемдзесят бясплатных майстар-класаў, трэнінгаў і прэзентацый. Лепшым наведвальнікі прызналі майстар-клас Рамёствы і адукацыя ў прызме “Школы народнага майстра” Навучальнага цэнтра “Всеобуч” (Кобрын). На майстар-класы па тайскім масажы Асацыяцыі цялесна-арыентаванай тэрапіі ці акторскаму майстэрству інтэрактыўнага театру “ЗИПоПо” і тэатра-школы “ОБРАЗ” было складана патрапіць праз вялікую колькасць зацікаўленых. Адным з самых эмацыйнах момантаў праграмы сталіся ролевыя гульні, арганізаваныя ГА “Адукацыйны цэнтар “ПОСТ”.

Таксама можна было азнаёміцца са шматлікімі стэндамі прадстаўленых на Фестывалі арганізацый, наведаць выставу літаратуры з фондаў Навукова-педагагічнай бібліятэкі.

Фестываль нефармальнай адукацыі адбываўся ў межах Тыдню Германіі ў Беларусі. Значнай падзеяй стаў выступ намесніка старшыні Асацыяцыі народных універсітэтаў зямлі Саксонія сп. Маціаса Вебера “Адукацыя дарослых ва Усходняй Германіі на прыкладзе зямлі Саксонія: 20 год пасля ўз'яднання Германіі”. У Фестывалі ў якасці эксперта таксама узяў удзел Уве Гартэншлегер, намеснік дырэктара Інстытута Міжнароднага супрацоўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў (dvv international).

Абмеркаванне ідэй для сумесных дзеянняў і праектаў у фармаце Оpen space адбылося ў трэці дзень Фестывалю. Сярод прынятых прапаноў – стварэнне блогу, на якім адукатары маглі б падтрымліваць сувязі, абменьвацца досведам і тэарэтычнымі ведамі па-за межамі Фестывалю.

Удзельнікі таксама падкрэслілі неабходнасць стварэння асацыяцыі нефармальнай (дадатковай) адукацыі. Гэта пашырыць магчымасці адукатараў і арганізацый сферы нефармальнай адукацыі як унутры Беларусі, так і на міжнароднай арэне. Гэтую прапанову падтрымалі і замежныя ўдзельнікі. У прыватнасці, Арэвік Саргсян, прэзідэнт Асацыяцыі адукацыі дарослых і неперарыўнай адукацыі Арменіі, адзначае: “Я бы пажадала беларускім нефармальным адукатарам аб’яднацца, мець сваю асацыяцыю адукацыі дарослых. Гэта пашырае магчымасці. Напрыклад, наша асацыяцыя вельмі актыўна супрацоўнічае з Міністэрствам адукацыі і навукі Арменіі па пытаннях стварэння заканадаўчай базы для адукацыі дарослых”.

Закрыла праграму Фестывалю падвядзенне вынікаў конкурсаў сайтаў, фатаздымкаў і выданняў сферы нефармальнай адукацыі (якія праводзіліся напярэдадні форуму), а таксама лепшага стэнду і майстар-класу Фестывалю. З вынікамі конкурсаў, а таксама з іншымі матэрыяламі і фотаздымкамі можна азнаёміцца на сайце www.adukatar.net і ў Дзённіку Фестывалю fiestyval_nfa.livejournal.com.

Арганізатарамі Фестыфалю нефармальнай адукацыі выступіў шэраг беларускіх некамерцыйных арганізацый, якія займаюцца грамадзянскай і нефармальнай адукацыяй і асветай, а таксама Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Я.Рау і Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.“ (ФРГ) у РБ.

Кантакты для сувязі: +375 17 269-90-34

+375 33 619-60-68 – Аліна Радачынская

parapedt@gmail.com

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Нефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця! iconПрэс – анонс Нефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця!
Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Малдовы, Германіі, Польшчы, Расіі, Таджыкістана І украіны, якія падзеляцца досведам працы І абмяркуюць...

Нефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця! iconЯкасць жыцця беларусаў можна павысіць намаганнямі нефармальнай адукацыі
Круглы стол “Нефармальная адукацыя ў паляпшэнні якасці жыцця: праблемы І перспектывы” адбудзецца ў Мінску 22 верасня 2009 г у рамках...

Нефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця! iconНефармальная адукацыя ў Беларусі да паляпшэння якасці жыцця
Беларусі традыцыйна адбудзецца “Тыдзень нефармальнай адукацыі-2009”, ініцыятарамі якога сталі грамадскія аб’яднанні, што працуюць...

Нефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця! iconАб некаторых асаблівасцях геаграфічнага вывучэння якасці жыцця насельніцтва рэспублікі беларусь
Тэрмін “якасць жыцця” з’явіўся ў звароце ў сярэдзіне ХХ ст., калі стала відавочным, што катэгорыя “узровень жыцця” не адлюстроўвае...

Нефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця! iconMake hurtok. Make youself" Як нефармальная адукацыя звязаная з модным прынцыпам "live long styding" адказ на семінары "Грамадзянскага форума"
Як нефармальная адукацыя звязаная з модным прынцыпам “live long styding” адказ на семінары “Грамадзянскага форума”

Нефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця! iconНефармальная адукацыя І рэгіянальнае развіццё Аоганізатары Тыдня
Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання «Deutscher Volkshochschul-Verband e. V.» (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы...

Нефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця! iconНефармальная адукацыя аб Беларусі І для Беларусі

Нефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця! icon10 кастрычніка Тэма дня: нефармальная адукацыя: беларускі І еўрапейскі досвед
Урачыстае адкрыццё Фестываля. Пленарнае паседжанне. Прывітальнае слова ўдзельнікам Фестываля

Нефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця! iconНефармальная адукацыя – гэта ваш фармат!
З 10 па 12 кастрычніка 2008 г. ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханэса Рау адбыўся ІІ фестываль нефармальнай адукацыі,...

Нефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця! iconТэма: «Будучыня чалавецтва»
Паняццi: цывiлiзацыi (лакальная, сусветная), футуралогiя, навуковае прадбачанне, якасць жыцця, глабальныя праблемы, прагноз, экатэхналагiчны...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка