Беларусь – мая другая радзiма




НазваБеларусь – мая другая радзiма
Дата канвертавання21.11.2012
Памер23.15 Kb.
ТыпДокументы
БЕЛАРУСЬ – МАЯ ДРУГАЯ РАДЗIМА

Мора хвалюецца ад моцнага ветру. Чалавек хвалюецца ад радасцi. Ён хвалюецца мацней за мора, гарачэй за агонь. Такое хваляванне i радасць я адчуваю кожны раз, калi бываю тут, у Беларусi. У перыяд работы нашага пiсьменнiцкага форуму я паспеў пабываць на Магiлёўшчыне, якая стала роднай мне ў цяжкiя гады вайны, калi мне давялося адстайваць нашу Радзiму, свой кавыльны стэп, Калмыкiю, знаходзячыся ў слаўных радах беларускiх партызан. Магiлёўшчына асаблiва мне блiзкая тым, што на яе зямлi Клiчаўскiм падпольным райкомам КПБ я быў прыняты ў ленiнскую партыю. Дзякуй табе, партыя, што ты зрабiла з мяне байца, якi змагаўся з аўтаматам у руках супраць каварнага ворага. Дзякуй Камунiстычнай партыi Беларусi.

Аб баявых справах партызан Беларусi ў гады Вялiкай Айчыннай вайны ведаюць усе людзi планеты i жадаюць ведаць яшчэ больш.

Сёлета, у канцы студзеня, я знаходзiўся ў творчай камандзiроўцы ў ДРВ. Каля гасцiнiцы ў Ханоi да мяне падышоў адзiн чалавек, журналiст з капiталiстычнага свету.

– Скажыце, калi ласка, пан пiсьменнiк, тут гавораць, што вы былi партызанам у Беларусi. Колькi вас было?

– Поўны лес. Паўмiльёна! – адказаў я i дадаў. – Без падпольшчыкаў.

– Колькi забiта фашыстаў партызанамi?

– Па два на кожнага. Сюды трэба дадаць звыш 11 тысяч варожых эшалонаў, пушчаных пад адхон, больш чым 20 тысяч аўтамашын i танкаў, а яшчэ чыгуначныя масты, гарнiзоны.

У многiх месцах, там, у камандзiроўцы, я расказваў аб ратных справах, аб працоўных перамогах беларускага народа ў дзевятай пяцiгодцы. В’етнамскiя сябры, пiсьменнiкi прасiлi мяне перадаць гарачае прывiтанне i добрыя пажаданнi ўсiм удзельнiкам творчай нарады i ўсяму беларускаму народу. Я выконваю гэту просьбу з велiкай радасцю праз газету «Звязда».

Савецкiя пiсьменнiкi ў Вялiкай Айчыннай вайне актыўна дзейнiчалi i пяром, i штыхом. Вось адзiн эпизод, якi адбыўся 1 лiпеня 1944 года на левым беразе Бярэзiны. Падпольны абласны камiтэт партыi даручыў нашай партызанскай роце асядлаць Магiлёўскую шашу i стварыць «корак» з падбiтых бранiраваных машын ворага, якiя адыходзiлi на Мiнск. Такi «корак» быў створаны ля вёскi Глухi Ток Бярэзiнскага раёна. А ў гэты час нашы рэгулярныя часцi перапраўлялiся цераз Бярэзiну. Партызанам было цяжка, ворагi кiдалi ў бой супраць нашай роты ўсё новыя i новыя сiлы. У гэты крытычны момант на дапамогу нам прыйшлi нашы авiятары, паветраныя штурмавiкi. Адзiн з удзельнiкаў той аперацыi Iван Арсенцьеў, лётчык, Герой Савецкага Саюза, пiсьменнiк – удзельнiк нашай творчай нарады. Мы з iм нагадалi зараз, якiмi сiламi далася нам наша Перамога.

Я шчаслiвы, што гэту Перамогу святкую ўжо 29 гадоў запар, а неўзабаве, 9 мая, будзе i трыццатае маё свята.

Глыбока ўшаноўваю слаўную памяць загiнуўшых партызан. А жывым пабрацiмам, якiе выдатна працуюць у народнай гаспадарцы, шлю гарачае прывiтанне i вiншаваннi ў сувязi з 30-годдзем Перамогi над фашысцкiмi захопнiкамi.


Мiхаiл Ханiнаў,

калмыцкi пiсьменнiк,

былы беларускi партызан Мiша Чорны.


Звязда. – 1975. – 4 сакавiка (№ 53). – С. 3.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Беларусь – мая другая радзiма iconРэспублiкi Беларусь ад 28 мая 2003 г. N 39
Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 8 декабря 2006 г. №122 "Аб унясеннi змяненняў I дапаўненняў у пастанову...

Беларусь – мая другая радзiма iconТематика семинарских занятий по дисциплине Мая Радзіма Беларусь
Занятие Методыка выкладання прадмета “Мая Радзіма – Беларусь” у пачатковай школе

Беларусь – мая другая радзiма iconПриказ министерства здравоохранения республики беларусь 25 мая 2006 г. N 430 об утверждении прейскуранта на оказание стоматологических услуг
В соответствии с Указом Президента Республики Беларусь от 19 мая 1999 г. N 285 "О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов) в...

Беларусь – мая другая радзiма iconАб культуры ў рэспубліцы беларусь
Закон Республики Беларусь от 18 мая 2004 г. №282-з (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., №87, 2/1031)...

Беларусь – мая другая радзiма iconО некоторых вопросах министерства лесного хозяйства республики беларусь
В целях реализации Указа Президента Республики Беларусь от 5 мая 2006 г. N 289 "О структуре Правительства Республики Беларусь" Совет...

Беларусь – мая другая радзiма iconПастанова Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь
Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь 3 мая 2012 года праект Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб афіцыйных геральдычных...

Беларусь – мая другая радзiма icon2 – 7 мая 2011 года
Форум праводзіцца Беларускім дзяржаўным ўніверсітэтам з 2 па 7 мая 2011 г у г. Мінск, Беларусь

Беларусь – мая другая радзiма icon28 мая 2012 г. N 29 аб зацвярджэннi iнструкцыi аб правядзеннi нацыянальнага форуму "музеi беларусi"
На падставе падпункта 10 пункта 5 Палажэння аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў...

Беларусь – мая другая радзiма iconНiзiн, азераў наскiх, Край лясоў, Маўклiвых сосен-струн. Край паэм, Адвечных песень-казак, Дарагая сэрцу Беларусь… Хто ж гадаў, як наплывалi хмары, Хто ж гадаў, хто думаў, а цi снiў, Што краiна соннага надхмар`я Расцвiце ў чырванi зарнiц
Радзiма– бо тут мы нарадзiлiся, бо яна нам самая родная з усiх краiн на цэлым свеце

Беларусь – мая другая радзiма iconЗакон рэспублікі беларусь аб унясенні змянення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь»
Русь ад 4 чэрвеня 1991 года «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года (Ведамасці...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка