Меркаванне настаўнікаў у першых выпусках дадатку




НазваМеркаванне настаўнікаў у першых выпусках дадатку
Дата канвертавання21.11.2012
Памер41.95 Kb.
ТыпДокументы
Тэсты становяцца

ўсё больш вытанчанымі

Меркаванне настаўнікаў


У першых выпусках дадатку

Абітурыент” мы друкавалі

матэрыялы, якія так ці інакш

закраналі праблему якасці

тэстаў.

Напрыклад, ліст настаўніцы

з адказамі РІКВ “Беларуская

і руская мовы: хоць блізкія,

ды ўсё ж розныя” (22 снежня

2009 года) уздымаў праблему

раўнацэннасці тэстаў па

беларускай і рускай мовах.

Аўтар выказала сумненне

ў тым, што тэсты па гэтых

прадметах аднолькавыя

па змесце, аб’ёме і ўзроўні

складанасці.

А ў дадатку за 21 студзеня

выйшаў матэрыял “…пра

вынікі рэпетыцыйнага

тэсціравання, імунітэт

і методыку падліку тэставых

балаў”. У ім настаўнік указваў

на выпадак неадпаведнасці

падручніку тэставага

задання па грамадазнаўстве.

Праўда, спецыялісты РІКВ

абгрунтавана даказалі, што

супярэчнасць адсутнічае.

Сёння мы друкуем яшчэ

адзін ліст, у якім таксама

ўздымаецца пытанне

якасці тэстаў, толькі

са знакам “плюс”. Вашай

увазе — меркаванне мінскіх

настаўнікаў вышэйшай

катэгорыі: Н.С.Дубойскай

(CШ № 215), Н.К.Калыхан

(гімназія № 146)

і В.У.Саханьковай

(гімназія № 61).

“Ужо некалькі гадоў уступныя экзамены праводзяцца ў

форме тэсціравання, і нам, настаўнікам, якія рыхтуюць вуч-

няў да экзаменаў, сёння хочацца адзначыць высакаякасную

падрыхтоўку тэставых заданняў.

Першае, што трэба адзначыць, — гэта адпаведнасць

зместу тэстаў школьным праграмам, падручнікам і тое, што

іх складанасць не перавышае базавага ўзроўню выкладання

прадметаў у школе.

Другое — гэта навучальны, развіццёвы і выхаваўчы харак-

тар тэставых заданняў. Так, настаўнікі беларускай мовы ма юць справу з тэстамі, у матэрыялах якіх падаюцца звесткі пра гісторыю Беларусі, народныя звычаі, традыцыі, літаратуру, прыроду нашага краю, звесткі пра слаўных асоб Беларусі.

Пра падбор сказаў хочацца сказаць асобна. Так, няма

двухсэнсоўных сказаў, сказаў з варыятыўнымі знакамі пры-

пынку, усе прыклады падабраны ў адпаведнасці з правіла-

мі — мы да гэтага ўжо прывыклі. У той жа час разнастайнасць прыкладаў, іх навізна, тое, што сказы не паўтараюцца з году ў год (а мы ведаем, як цяжка знаходзіць матэрыял на тое ці іншае правіла), — усё гэта не перастае прыемна нас здзіў ляць:

Якія б цуды ні здзіўлялі на свеце, самым незвычайным заста-

ецца родны кут. Я з беларускай ціхай вёскі, дзе бор люляе

адгалоскі і, як нідзе, пахне чабор. Той славы, якую носяць на

штыках, нам не трэба. Без песень свайго народа нямее на-

ват прырода. Ефрасіння Полацкая нарадзілася ў сям’і князя

Святаслава-Георгія — малодшага сына Усяслава Чарадзея.

Тэставыя заданні адметныя кожны год па сваёй будове і

арыгінальнасці. Раней у заданні А2 вучні вызначалі месца на-

ціску ў слове, а цяпер ім трэба для выканання задання ве-

даць пра лексічнае значэнне слова і яго граматычныя фор-

мы. Такія заданні, як А7, А8, В1 і іншыя, патрабуюць ведання

асаблівасцей беларускай мовы ў суаднясенні з рускай.

Вельмі важна, што ў тэставых матэрыялах знаходзяць

сваё адлюстраванне ўсе раздзелы мовы, ахоплены ўвесь

курс прадмета, пачынаючы з пятага класа. Пры гэтым няма

ў тэстах ніводнага задання на правіла, якога б не вывучалі ў

школе. Хоць, безумоўна, распрацоўшчыкі тэставых задан-

няў улічваюць удасканальванне падрыхтоўкі выпускнікоў да

цэнтралізаванага тэсціравання, і таму з кожным годам тэс-

ты становяцца ўсё больш вытанчанымі. Часта, каб выканаць

адно заданне, трэба прымяніць веды не па адной, а па дзвюх

і больш тэмах. І гэта правільна, бо веды вучняў павінны насіць сістэмны характар. Вось, напрыклад, заданне В3 — новае ў параўнанні з мінулымі гадамі.

Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх сі-

нонімамі. Адказ запішыце:


Аднаго поля ягады

Ва ўсякім выпадку

Адным махам

На манер

Па крайняй меры

Абое рабое

Набірацца духу

За адзін прысест




Збірацца з сіламі


Выкананне гэтага задання патрабуе наступнага: ведаць,

што такое фразеалагізм, мець фразеалагізмы ў сваім актыў-

ным слоўнікавым запасе і разумець іх значэнне, ведаць, што

такое сінанімія.

Асабліва хочацца падкрэсліць раўнацэннасць тэстаў, дзя-

куючы чаму абітурыенты знаходзяцца ў роўных умовах. Нель

га сказаць, што дзясяты варыянт складанейшы за першы.

Мы прааналізавалі з гэтага пункта гледжання ўсе заданні і

адзначылі, што ва ўсіх дзесяці варыянтах у заданнях на пэў-

ную тэму падаюцца пяць аднолькавых пазіцый.

Часам можна пачуць меркаванне, што тэсты па беларус-

кай мове прасцейшыя, чым тэсты па рускай мове. Дазвольце

з гэтым не пагадзіцца. Нашы выпускнікі ніколі не адзначалі,

што іх выбар уступнага іспыту залежыць ад ступені склада-

насці тэстаў па беларускай і рускай мовах. Выпускнікі выбі-

раюць тую мову, якая ім бліжэйшая, якую яны лепш засвоілі.

Штогод РІКВ выдаюцца зборнікі з тэставымі заданнямі.

Гэта каштоўны матэрыял для настаўнікаў і вучняў, які дае магчымасць якасна арганізаваць працэс падрыхтоўкі да тэсціравання. Гэта карысны матэрыял для таго, хто любіць і цікавіцца роднай мовай — нашай самай каштоўнай спадчынай. Мы карыстаемся матэрыялам зборнікаў падчас паўтарэння тэорыі, пры адпрацоўцы ўменняў прымяняць вывучаныя правілы на практыцы, працаваць з тэстамі, нават запаўняць бланк адказаў, выкарыстоўваем матэрыялы зборнікаў як фрагменты ўрокаў. Таму хочацца шчыра падзякаваць тым, хто складае тэсты”.

Падрыхтаваў Аляксандр АНДРЫЯНАЎ.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Меркаванне настаўнікаў у першых выпусках дадатку iconПлан работы прадметнага метадычнага аб'яднання настаўнікаў пачатковых класаў, настаўнікаў-дэфектолагаў Кіраўнік ма— Маркевіч М. С. Дуа"ВаверскаяСШ" 2011 год Спіс настаўнікаў, якія ўваходзяць у ма настаўнікаў пачатковых класаў
Баглай Данута Феліксаўна, настаўнік пач класаў, выш адук., выш катэгорыя, стаж 35 гадоў

Меркаванне настаўнікаў у першых выпусках дадатку iconАналіз работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў філалагічнага профілю за 2009/10 навучальны год
У рабоце ма настаўнікаў філалагічнага профілю прымала ўдзел 11 настаўнікаў. Хочацца адзначыць, што гэта творчы, працаздольны калектыў,...

Меркаванне настаўнікаў у першых выпусках дадатку iconПалажэнне аб метадычным аб’яднанні настаўнікаў пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі "Рымдзюнская сярэдняя школа з беларускай мовай навучання"
Метадычнае аб’яднанне настаўнікаў пачатковых класаў з’яўляецца структурным падраздзяленнем метадычнай службы ўстановы адукацыі, якое...

Меркаванне настаўнікаў у першых выпусках дадатку iconПлан работы аб’яднання настаўнікаў гуманітарнага цыкла Кіраўнік ма т. А. Кудраўская Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Ваверская сярэдняя школа"
Метадычнае аб'яднанне настаўнікаў гуманітарнага цыклу з'яўляецца структурным падраздзяленнем метадычнай службы Ваверскай сш

Меркаванне настаўнікаў у першых выпусках дадатку iconАналіз работы ма настаўнікаў беларускай мовы І літаратуры за 2010/2011 навучальны год
Метадычная мэта: укараненне ў практыку работы настаўнікаў-філолагаў сучасных адукацыйных тэхналогій: тэхналогія крытычнага мыслення,...

Меркаванне настаўнікаў у першых выпусках дадатку iconАктыўная ацэнка на ўроках замежнай мовы
За гэты час мы правялі 173 трэнінгі для педагогаў, а ў нашых інтэрнэт курсах прынялі ўдзел 267 настаўнікаў. У 2006 годзе разам з...

Меркаванне настаўнікаў у першых выпусках дадатку iconЗапрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў!
Запрашаем настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх, хто працуе на ніве адукацыі І жадае паглыбіць свае веды І падзяліцца ўласным...

Меркаванне настаўнікаў у першых выпусках дадатку iconПлан работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычнага цыкла на 2012/2013 навучальны год Кіраўнік метадычнага аб’яднання
Стварэнне цэласнай сістэмы педагагічнай дзейнасці, накіраванай на самаактуалізацыю вучня І прафесійны рост настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычнага...

Меркаванне настаўнікаў у першых выпусках дадатку iconСпіс паводле паступлення (ад першых да апошніх)

Меркаванне настаўнікаў у першых выпусках дадатку iconГаспадарка Беларусі ў гады першых пяцігодак І ўсталявання таталітарнага рэжыму (1928-1941 гг.)
Гаспадарка Беларусі ў гады першых пяцігодак І ўсталявання таталітарнага рэжыму (1928–1941 гг.)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка