1 21 80 15 «Усеагульная гісторыя» тлумачальная запіска




Назва1 21 80 15 «Усеагульная гісторыя» тлумачальная запіска
Дата канвертавання29.10.2012
Памер179.6 Kb.
ТыпДокументы
ВУЧЭБНАЯ ПРАГРАМА

ДЛЯ ПАСТУПАЮЧЫХ У МАГІСТРАТУРУ

па спецыяльнасці


1 - 21 80 15 «Усеагульная гісторыя»


ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


Праграма курса “Усеагульная гісторыя” прадназначана для паступаючых у магістратуру на дзённую і завочную формы навучання па спецыяльнасці “Усеагульная гісторыя” факультэта гісторыі і сацыялогіі.

Праграма падрыхтавана на аснове зместа выкладаемых курсаў па кафедры ўсеагульнай гісторыі. Акрамя таго, ў якасці крыніц выкарыстоўваліся тыпавыя праграмы, адобраныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Мэтай праграмы з’ўляецца пошук заканамернасцяў і асаблівасцяў развіцця розных цывілізацый. Праграма арыентавана на комплекснае вывучэнне сацыяльна-эканамічных, палітычных і духоўных працэсаў чалавечага грамадства.

Структура праграмы ўключае ў сябе спіс літаратуры, разлічаны на выпускнікоў факультэта гісторыі і сацыялогіі, які складзены з улікам навінак вучэбнай і навуковай літаратуры. Змест праграмы акцэнтуе увагу на выяўленне сутнасных элементаў генезіса станаўлення і развіцця сусветных цывілізацый, характарыстыцы іх важнейшых рыс.


ЗМЕСТ КУРСА


Будызм і індуізм. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення і асноўныя палажэнні вучэння.

Геаграфічнае становішча і прыродныя ўмовы рэгіёна. Арыі і праблема іх паходжання. “Веды”. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя прадумовы ўзнікнення будызма. Асноўныя палажэнні будызма. Адносіны будызма да варна-каставай сістэмы. Будызм у дзяржаве Маур’еў. Будызм і яго эвалюцыя. Прычыны выцяснення будызма індуізмам. Індуізм як спалучэнне традыцыйных прадстаўленняў эпохі Вед і новай рэлігійнай сістэмы. Асноўныя палажэнні індуізма.

Канфуцыянства і даасізм. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення і асноўныя палажэнні вучэння.

Ідэалагічная барацьба ў Кітаі ў VI – III ст. да н.э. Узнікненне філасофскіх вучэнняў і школ. Канфуцыянства як адлюстраванне ідэйна-філасофскіх пошукаў кітайскага грамадства. Канфуцый. Асноўныя палажэнні канфуцыянства. Канфуцыянская літаратура. Асноўныя палажэнні даасізма. Паняцце аб Дао. Лао-Цзы. Тэорыя ўпраўлення грамадствам даасістаў (тэорыя бездзеяння).

Узнікненне і сутнасць антычнага поліса. Афінская дэмакратыя і спартанская алігархія як палітычныя сістэмы ў V ст. да н.э.

Паняцце поліса ў антычнай і сучаснай гістарыягафіі. Асаблівасці складання класавага грамадства і дзяржаўнасці ў форме полісаў у архаічны перыяд. Роля раннегрэчаскай тыраніі і “вялікай грэчаскай каланізацыі” у фарміраванні поліснага ладу, развіцці рабаўладальніцкіх адносін. Характарыстыка эканамічнай асновы поліса – антычнай формы ўласнасці.

Асноўныя этапы станаўлення і развіцця Афінскай рабаўладальніцкай дэмакратыі. Рэформы Эфіальта і Перыкла. Афінская архэ і Афінская дэмакратыя. Узаемаадносіны цэнтра і саюзнікаў, супярэчнасці ўнутры саюза. Дзяржаўнае ўладкаванне Афінскай дэмакратыі: народны сход, савет пяцісот, геліэя, арэапаг, магістратуры. Ахова канстытуцыі-трафэпаранамон. Гістарычная прагрэсіўнасць і абмежаванасць Афінскай дэмакратыі.

Асаблівасці палітычнай арганізацыі Спарты: апэла, герусія, эфарат. Панаванне алігархіі. Царская ўлада. Архаічны дэмакратызм. «Спартанскі міраж» у антычнай і сучаснай гістарыяграфіі.

Элінізм як этап сусветнай цывілізацыі. Сутнасць элінізма, яго грэчаскія і ўсходнія карані. Асноўныя асаблівасці эліністычнай сацыяльна-эканамічнай і палітычнай сістэмы. Перыядызацыя элінізма. Сістэма эліністычных дзяржаў. Галоўныя цэнтры эліністычнай культуры. Культурны сінкрэтызм. Асноўныя дасягненні эліністычнай эпохі.

Гістарычныя абставіны і ідэйныя прадумовы ўзнікнення хрысціянства. Рэлігійнае жыццё ў Рымскай імперыі ў I ст. да н.э. Афіцыйная рэлігія. Пранікненне ўсходніх культаў. Умовы ўзнікнення і распаўсюджвання хрысціянства, яго ідэйныя вытокі. Сутнасць хрысціянскага веравызнання. Палітыка рымскіх імператараў у адносінах да хрысціянскіх абшчын. Арганізацыйнае афармленне хрысціянскай царквы. Абвяшчэнне хрысціянства афіцыйнай дзяржаўнай рэлігіяй. Значэнне прыняцця і распаўсюджання хрысціянства.

Іслам. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення іслама і асноўныя палажэнні вучэння. Жыццё і дзейнасць Мухамада. Халіфы і Халіфат. Крыніцы і асновы веравучэння іслама. Каран – «кніга кніг» мусульман. Асноўныя напрамкі іслама: сунізм і шыізм, іх асаблівасці.

Арабскія заваяванні і складванне араба-мусульманскай цывілізацыі.

Праблема паходжання і сутнасці феадалізма ў гістарыяграфіі ХVIII – ХХ ст. Разуменне феадалізма ў гістарыяграфіі ХVIII ст. Германская і раманская канцэпцыі паходжання і сутнасці феадалізма. Трактоўка еўрапейскага сярэднявечча дзеячамі эпохі Асветніцтва.

Разуменне феадалізма ў гістарыяграфіі першай паловы XIX ст. Фармуліроўка феадалізма Ф.Гізо. “Маркавая тэорыя” паходжання і сутнасці феадалізма.

Разуменне феадалізма ў сярэдзіне і другой палове XIX ст.

Пазітывістскія тэорыі паходжання і сутнасці феадалізма. “Класічная вотчынная тэорыя” Н.-Д.Фюстэль де Куланжа. Тэорыя “двух феадалізмаў” Д.М.Петрушэўскага, А.М.Савіна, Дж.Б.Адамса.

Феадалізм у трактоўцы К.Маркса і Ф.Энгельса.

Разуменне феадалізма як сістэмы асабістых сувязей Ж.Флаксам.

Г.Ф. Белов, А.Допш і крытыка пазіцівісцкіх поглядаў на феадалізм.


Паходжанне і тыпы гарадоў, іх роля ў гісторыі феадальнага грамадства.

Прадпасылкі ўзнікнення гарадоў. Канкрэтна-гістарычныя шляхі іх станаўлення і развіцця.

Насельніцтва і знешні выгляд сярэдневяковых гарадоў. Барацьба гарадоў з феадальнымі сеньёрамі і складванне гарадскога самакіравання. Тыпы гарадоў.

Складванне і рост гарадскога саслоўя. Рамяство, цэхі.

Гарады як цэнтр гандлю. Купецкія аб’яднанні.


Крыжовыя паходы і іх значэнне ў гісторыі Заходняй Еўропы.

Эканамічныя і палітычныя прадумовы крыжовых паходаў, іх характар. Сітуацыя на Усходзе перад пачаткам крыжовых паходаў. Каталіцкая царква і крыжовыя паходы. Пачатак руху крыжаносцаў. Паход беднаты. Першы крыжовы паход. Дзяржава крыжаносцаў на Усходзе, яе палітычны лад. Духоўна-рыцарскія ордэны. Другі крыжовы паход. Дзяржава Саладзіна і трэці крыжовы паход. Чацвёрты крыжовы паход і роля Венецыі ў ім. Разгром Канстанцінопаля. Заснаванне Лацінскай імперыі. Пяты-восьмы крыжовыя паходы. “Паўночныя” крыжовыя паходы XII – XIII ст. Познія крыжовыя паходы XIV – XV ст. Вынікі крыжовых паходаў і іх наступствы для краін Заходняй Еўропы.

Культура Заходняй Еўропы ў пачатку новага часу. Эпоха Адраджэння. Змены ў духоўным жыцці заходнееўрапейскіх краін у перыяд пераходу ад сярэднявечча да новага часу. Сутнасць і асноўныя рысы Адраджэння. Яго сацыяльныя і ідэйныя карані. Гуманізм – ідэйная аснова Адраджэння. Асаблівасці рэгіянальных накірункаў культуры Адраджэння – Адраджэнне ў Італіі, Германіі, Англіі, Францыі, Галандыі, Іспаніі.

Навуковыя дасягненні пачатку новага часу. Вялікія геаграфічныя адкрыцці. Кнігадрукаванне. Развіццё тэхнікі. Новая астраномія і яе уплыў на светапогляд чалавека эпохі Адраджэння.


Рэфармацыя ў Германіі і Швейцарыі (ХVI ст.): лютэранства і кальвінізм. Перадумовы Рэфармацыі ў Германіі. Каталіцкая царква ў Германіі перад Рэфармацыяй. Крытыка гуманістамі ўсіх бакоў жыцця Германіі.

Пачатак Рэфармацыі. Дзейнасць Марціна Лютэра. Асноўныя палажэнні вучэння. Марцін Лютэр і Томас Мюнцэр.

Распаўсюджванне лютэранства. Ф.Меланхтон і “Аўгусбургскі сімвал веры”.

Рэлігійныя войны ў Германіі. Аўгусбургскі рэлігійны мір 1555 г.

Прадпасылкі Рэфармацыі ў Швейцарыі. Цвінглі і яго вучэнне. Цвінгліанская рэфармацыя ў Цюрыху і яе вынікі.

Жэнева перад кальвінскай рэфармацыяй. Дзейнасць Ж.Кальвіна ў Жэневе і стварэнне ім тэакрытычнай дзяржавы.

Асновы кальвінісцкага веравучэння. Арганізацыя кальвінісцкай царквы.

Гістарычнае значэнне і лёс швейцарскай рэфармацыі.


Праблема генэзіса капіталізма ў Заходняй Еўропе.

Праблема станаўлення капіталістычных адносін у Заходняй Еўропе ў гістарыяграфіі. Эвалюцыя простай таварнай вытворчасці. Капіталістычная мануфактура і яе асноўныя формы. Развіццё капіталізма ў сельскай гаспадарцы. Фарміраванне буржуазіі і пралетарыята. Буржуазная ідэалогія і яе прадстаўнікі.


Англійская рэвалюцыя ХVII ст. і яе асноўныя праблемы. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя прадумовы англійскай буржуазнай рэвалюцыі. Пурытанізм і яго роля ў ідэалагічнай падрыхтоўцы рэвалюцыі. Начальны этап рэвалюцыі. Першая грамадзянская вайна і заканадаўства Доўгага парламента. Барацьба за паглыбленне рэвалюцыі. Пазіцыя прэсвітарыян і праграма індэпэндантаў. Левелерскі рух. Другая грамадзянская вайна і абвяшчэнне рэспублікі. Унутраная палітыка індэпэнданцкай рэспублікі. “Сапраўдныя левелеры”, іх ідэалогія. Прыгнёт Ірландыі, заваяванне Шатландыі і асноўнае накіраванне знешней палітыкі індэпэнданцкай рэспублікі. Крызіс індэпэнданцкай рэспублікі, прычыны перахода да пратэктарату і яго сутнасць. Унутраная і знешняя палітыка пратэктарата, яго крызіс і прычыны рэстаўрацыі манархіі Сцюартаў.


Асноўныя этапы Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі і іх характэрныя рысы. Нідэрланды пад уладай Іспаніі. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё. Філіп II і ўзмацненне націску Іспаніі на Нідэрланды.

Наспяванне рэвалюцыйнай сітуацыі. Дзейнасць кальвіністаў. Фарміраванне дваранскай апазіцыі.

Іканаборскае паўстанне 1566 года і пачатак рэвалюцыі.

Тэрарыстычны рэжым герцага Альбы ў Нідэрландах. Партызанская барацьба супраць іспанскага абсалютызма. Гёзы. Палітыка прынца Аранскага і дваранскай эміграцыі.

Паўстанне 1572 г. і пачатак фарміравання буржуазнай рэспублікі на паўночы Нідэрландаў.

Паўстанне 4 верасня 1576 г. “Гентскае замірэнне“ і яго сутнасць.

Араская і Утрэхтская уніі 1579 года. Нізлажэнне Філіпа II. Абвяшчэнне рэспублікі ў паўночных Нідэрландах.

Паражэнне рэвалюцыі на поўдні краіны і яго прычыны.

Барацьба Рэспублікі Злучаных правінцый супраць Іспаніі ў канцы XVI ст. Перамога рэвалюцыі і вызваленчай вайны ў паўночных Нідэрландах. Перамір’е 1609 г. Зацвярджэнне Рэспублікі Злучаных правінцый.


Еўрапейскае асветніцтва ХVIII ст., яго змест і сацыяльна-палітычная накіраванасць. Характэрныя рысы французскага Асветніцтва. Сацыяльна-палітычныя ідэі Ш.Мантэскье, Ф.М.Вальтэра, фізіякратаў. Дэмакратычнае крыло французскага Асветніцтва (Ж.-Ж.Руссо). Камуністычныя утопіі Ж.Мелье, Марэллі, Г.Маблі. Асаблівасці Асветніцтва ў Англіі, Германіі, Італіі, ЗША.


Першая паўночнаамерыканская рэвалюцыя і стварэнне ЗША (17751787 г.). Сацыяльна-эканамічнае развіццё і палітычны лад паўночнаамерыканскіх калоній Англіі ў ХVIII – першай палове ХVIII ст. Прадумовы і прычыны вайны за незалежнасць. “Дэкларацыя незалежнасці” і ваенныя дзеянні ў 1775 – 1781 г. Версальскі мір. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічных супярэчнасцяў пасля вайны. Паўстанне Д.Шэйса. Станаўленне дзяржаўнага лада ЗША. Канстытуцыя 1787 г. Характар, асаблівасці, вынікі першай буржуазнай рэвалюцыі ў Паўночнай Амерыцы.


Францыя ў перыяд Вялікай Французскай рэвалюцыі (1789 – 1799 г.). Крызіс французкага абсалютызма ў апошняй трэці XVIII ст. Складванне рэвалюцыйнай сітуацыі. Пачатак рэвалюцыі. Канстытуцыя 1791 г. Пачатак рэвалюцыйных войнаў Францыі. Звяржэнне манархіі. Прыход жырандыстаў да ўлады. Рэвалюцыйная Камуна Парыжа, яе склад і значэнне. Скліканне Нацыянальнага Канвенту і абвяшчэнне рэспублікі. Барацьба Гары і Жыронды. Сацыяльна-ураўняльны рух. Харчовае пытанне і санкюлотскі рух. Пашырэнне антыфранцузкай кааліцыі. Якабінская дыктатура, яе сацыяльна-эканамічная палітыка і ўрадавая сістэма. Характар якабінскай дыктатуры, яе крызіс і падзенне. Характар тэрмідарыянскага рэжыму. Канстытуцыя 1795 г. Сацыяльная сутнасць рэжыму Дырэкторыі, яе ўнутраная і знешняя палітыка. Крызіс Дырэкторыі. Пераварот 18 брумера 1779 г. Характар Французкай рэвалюцыі і яе гістарычныя вынікі.


Вялікая Французская рэвалюцыя ў асвятленні айчыннай і замежнай гістарыяграфіі. Французская гістарыяграфія рэвалюцыі ад канца ХVIII ст. да 50-х г. ХХ ст. Вялікая Французская рэвалюцыя ў ацэнцы К.Маркса, Ф.Энгельса, В.І.Леніна. Марксісцкая гістарыяграфія. Ідэалагічная барацьба вакол праблем французскай рэвалюцыі ў 50-х – першай палове 80-х г. ХХ ст. Сучасная гістарыяграфія Вялікай французскай буржуазнай рэвалюцыі.


Прамысловыя рэвалюцыі ў краінах Заходняй Еўропы і ЗША (другая палова ХVIII – сяр. ХIХ ст.). Перадумовы і пачатак прамысловай рэвалюцыі ў Англіі. Тэхнічная і сацыяльная сутнасць прамысловай рэвалюцыі. Увядзенне машыннай тэхнікі і ўзнікненне капіталістычнай фабрыкі. Фарміраванне прамысловай буржуазіі і пралетарыята. Першапачатковыя формы барацьбы англійскага пралетарыята. Асаблівасці пачатковага этапа прамысловай рэвалюцыі ў Францыі. Стварэнне Мытнёвага саюза і пачатак прамысловага пераварота ў Прусіі і паўночнагерманскіх дзяржавах. Пачатак прамысловага пераварота ў Аўстрыйскай імперыі і яго першыя крокі ў італьянскіх дзяржавах. Яго асаблівасці ў ЗША.


Венскі кангрэс 1814 –1815 г. Стварэнне і дзейнасць Свяшчэннага саюза. Скліканне Венскага кангрэса. Пазіцыі вядучых еўрапейскіх дзяржаў адносна Францыі. Супярэчнасці паміж асноўнымі ўдзельнікамі кангрэса. Саюз Англіі, Аўстрыі і Францыі супраць Расіі. Заключны акт Венскага кангрэса. Тэрытарыяльныя пераўладкаванні ў Еўропе. Стварэнне “Свяшчэннага Саюза” і яго роля ў падтрымцы “венскай сістэмы”. Палітыка легітымізма і ўзмацнення рэакцыі ў Еўропе. Першы кангрэс “Свяшчэннага Саюза”. Характар “венскай сістэмы” і “Свяшчэннага саюза”.

Зараджэнне рабочага руху ў краінах Заходняй Еўропы і ЗША: ад чартызма да I Інтэрнацыянала. Перадумовы і пачатак чарціскага руху ў Англіі. Народная хартыя. Барацьба плыняў у чартызме. Асноўныя этапы чарціскага руху, іх змест. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей і Ліонскія паўстанні ў Францыі. Асаблівасці фарміравання пралетарыята і формы рабочага руху ў ЗША. Саюз камуністаў і “Маніфест Камуністычнай партыі”. Перадумовы стварэння I Інтэрнацыянала і яго праграмныя дакументы.


Рэвалюцыі 18481849 г. у Заходняй і Цэнтральнай Еўропе. Прадумовы буржуазных рэвалюцый 1848 – 1849 г. у Еўропе, іх адметныя рысы. Лютаўская рэвалюцыя ў Францыі, яе задачы, характар, рухаючыя сілы. Зыходная лінія развіцця рэвалюцыі. Устанаўленне Другой імперыі ў Францыі. Гістарычныя задачы рэвалюцыі 1848 – 1849 г. у Германіі. Рэвалюцыйныя падзеі ў Прусіі. Франфуркцкі парламент і імперская канстытуцыя. Тактыка Саюза камуністаў у германскай канстытуцыі. Вынікі рэвалюцыі ў Германіі. Асаблівасці рэвалюцыйных падзей у Аўстрыйскай імперыі. Нацыянальныя пытанні. Рэвалюцыя ў Венгрыі. Характар і рухаючыя сілы рэвалюцыі ў Італіі. Этапы італьянскай рэвалюцыі, іх асноўны змест, вынікі рэвалюцыі.


Узнікненне Італьянскага каралеўства і Германскай імперыі. Барацьба двух накірункаў у італьянскім нацыянальна-вызваленчым руху пасля рэвалюцыі 1848 – 1849 г. Стварэнне Італьянскага каралеўства. Барацьба за завяршэнне аб’яднання краіны. Гістарычныя асаблівасці працэса аб’яднання Італіі, яго вынікі і значэнне. Прычыны хуткага эканамічнага ўздыму Германіі ў 50-60-х гг. XIX ст. Барацьба Аўстрыі і Прусіі за гегемонію ў Германіі. Пачатак аб’яднання Германіі пад эгідай Прусіі. Стварэнне Паўночнагерманскага Саюза. Франка-пруская вайна і заканчэнне аб’яднання Германіі “зверху”.


Грамадзянская вайна ў ЗША ў 1861 – 1865 г. Перадумовы і прычыны Грамадзянскай вайны ў ЗША. Складванне рэвалюцыйнай сітуацыі. “Канстытуцыйная вайна “ (1861 – 1862 г.). Акт аб гомстэдах. Пракламацыя аб вызваленні рабоў. Рэвалюцыйная грамадзянская вайна (1863 – 1865 г.). Перамога Поўначы. Гістарычнае значэнне другой буржуазнай рэвалюцыі ў ЗША.


Прычыны, характар і асноўныя этапы Першай сусветнай вайны.

Аб’ектыўныя фактары ўзнікнення першай сусветнай вайны. Ліпеньскі крызіс 1914 г. і пачатак Першай сусветнай вайны. Ваенна-эканамічны патэнцыял асноўных удзельнікаў вайны. Планы ваюючых бакоў. Ваенныя дзеянні на заходнім і ўсходнім франтах у 1914 – 1915 г. Барацьба за новых саюзнікаў – ўступленне у вайну Японіі, Турцыі, Італіі, Балгарыі, Румыніі, Грэцыі, Кітая. ЗША і вайна ў Еўропе. Уступленне ЗША ў сусветную вайну. Мірныя прапановы Германіі і Антанты. Рэвалюцыйныя падзеі ў Рассіі і іх уплыў на ход і вынікі сусветнай вайны. Брэст-Літоўскі мір. Паражэнне Германіі і яе саюзнікаў, Камп’енскае перамір’е і асноўныя вынікі вайны.


Версальска-Вашынгтонская сістэма пасляваеннага мірнага ўрэгулявання. Новая растаноўка сіл на міжнароднай арэне ў выніку Першай сусветнай вайны. Супярэчнасці паміж краінамі-пераможцамі на Парыжскай мірнай канферэнцыі. “Рускае пытанне” на Парыжскай мірнай канферэнцыі. Стварэнне Лігі Нацый. Мірныя дагаворы з Германіяй і яе саюзнікамі. Вашынгтонская канферэнцыя. Версальска-Вашынгтонская сістэма, яе супярэчнасці.


Сусветны эканамічны крызіс 19291933 г. і яго наступствы. “Новы курс” Ф.Д.Рузвельта і праблемы развіцця ЗША ў 30-я г.

Глабальны характар крызісу і яго асаблівасці ў розных краінах. Узмацненне ролі дзяржавы ў сацыяльна-эканамічным жыцці. Абвастрэнне палітычнай барацьбы ў заходніх краінах.

Асаблівасці сусветнага эканамічнага крызісу ў ЗША. Прэзідэнцкія выбары ў 1932 г. Выпрацоўка “новага курса”, яго мэты і асноўныя этапы. Рэфармаванне прамысловасці і аграрная палітыка “новага курса”. Рэфармаванне ў галіне сацыяльнай палітыкі. Закон Вагнера. Умацаванне эканомікі ЗША.

Гандзізм і нацыянальна-вызваленчы рух у Індыі ў першай палове ХХ ст. Сутнасць і духоўныя крыніцы гандзізму. Своеасаблівасць ідэалогіі. Дзейнасць Гандзі ў 20-30-я гады ХХ ст. Змены ў ІНК і развіццё нацыянальна-вызваленчага руху ў 1918-1922 г. Растаноўка сіл у ІНК падчас стабілізацыі. Уздым нацыянальна-вызваленчага руху ў гады сусветнага эканамічнага крызісу і пазыцыі яго удзельнікаў па асноўных праблемах грамадзянскага жыцця. Канстытуцыя 1935 г. і адносіны да яе палітычных партый Індыі. Абвастрэнне нацыянальнага пытання ў другой палове 30-х гадоў. Мусульманская Ліга і ІНК.


Фашызм: агульныя рысы і асаблівасці развіцця ў міжваенны перыяд (Германія, Італія, Іспанія).

Перадумовы ўзнікнення фашызму, яго сацыяльная база і характэрныя рысы. Германскі фашызм: прыход фашыстаў да ўлады, унутраная і знешняя палітыка гітлераўскага ўрада. Фашызм у Італіі: “чорная двадцацігоддзе”. Асаблівасці фашызму ў Іспаніі. Фашысцкі мяцеж і грамадзянская вайна ў Іспаніі.


Прычыны, характар, асноўныя этапы і вынікі Другой сусветнай вайны. Напад фашысцкай Германіі на Польшу. “Дзіўная вайна” у Заходняй Еўропе. Ваенна-палітычныя падзеі ў 1941 – 1942 г. Карэнны пералом у ходзе Вялікай Айчыннай і другой сусветнай вайны. Рух Супраціўлення. Праблема другога фронту. Ваенныя дзеянні ў Афрыцы, Азіі, на Ціхім акіяне. Ваенна-стратэгічныя аперацыі савецкіх войск і саюзнікаў у 1944 – 1945 г. Капітуляцыя Германіі. Разгром мілітарысцкай Японіі. Заканчэнне Другой сусветнай вайны. Вынікі і ўрокі Вялікай Айчыннай вайны. Рашаючая роля СССР у разгроме фашысцкіх агрэсараў. Узмацненне сусветнага камуністычнага і сацыялістычнага рухаў. Пачатак распаду каланіяльнай сістэмы. Змены ў адносінах сіл у капіталістычным свеце. Пачатак стварэння сусветнай сістэмы сацыялізма.


Кітайская мадэль сацыялізма і яе рэалізацыя ў другой палове ХХ – пачатку ХХI ст.

Асаблівасці кітайскай мадэлі сацыялізма ў 50-70-я г. ХХ ст. Мааізм: яго рэалізацыя ва унутранай і знешняй палітыцы КНР, становішча краіны і грамадства ў сярэдзіне 70-х г. Барацьба плыняў у КПК па пытанню ажыццяўлення рэформ у ходзе сацыялістычнага будаўніцтва. Новыя моманты ў кітайскай канцэпцыі сацыялізма 70-90-х г. Палітычная барацьба ў партыі і дзяржаве ў ходзе ажыццяўлення рэформ 80-90-х г. Вынікі мадэрнізацыі Кітая з улікам сваёй спецыфікі ў канцы ХХ – пачатку ХХI ст. Фактары, якія абумовілі праблемы і поспехі ажыццяўлення сацыялістычнай канцэпцыі на кітайскай глебе.

Японская мадэль развіцця (50 – 90-я г. ХХ ст.). Эканамічнае развіццё Японіі ў 50-60-я г. ХХ ст.: асноўныя рысы, прыярытэты, структура, асаблівасці. Прычыны і крыніцы паскоранага развіцця. НТР і яе ўплыў на эканоміку. Роля дзяржавы і знешняга фактару ў эканамічных працэсах. Суадносіны традыцыі і запазычвання ў рэалізацыі мадэлі сінтэзу. Класава-сацыяльныя перамены ў грамадстве. Стварэнне ЛДП. КОМЭЙТО як спроба ўсталявання “трэцяга шляху” развіцця. Прычыны эканамічнага крызісу 1970-х г. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Японіі ў 80-90-я г. ХХ ст.


Асноўныя тэндэнцыі развіцця еўрапейскай інтэграцыі. Ваенна-палітычная інтэграцыя. Пачатак блокавай палітыкі. Узнікненне НАТА і АВД. Роспуск АВД. Пераарыентацыя краін Усходняй Еўропы на НАТА. Партнёрства ў імя міру. Пашырэнне НАТА на Усход. Новая стратэгічная канцэпцыя НАТА.

Эканамічная інтэграцыя. Асноўныя накірункі эканамічнай інтэграцыі Заходняй Еўропы: ЕС і ЕАСТ. Развіццё інтэграцыі ў краінах Усходняй Еўропы (СЭУ). Роспуск СЭУ. Далейшае пашырэнне ЕС.

Інтэграцыйныя працэсы ў канцы ХХ – пачатку ХХІ ст.

Развіццё міжнародных адносін на сучасным этапе (другая палова 80-х г. ХХ ст.2007 г.). Новая стадыя ядзернага дыялога СССР-ЗША. АСУ-2. Дагавор па РСМД.

Аб’яднанне Германіі і міжнародныя адносіны. Распад СССР і “сацыялістычнай садружнасці”. Роспуск СЭУ і АВД.

Заканчэнне “халоднай вайны”. Новая геапалітычная сітуацыя.

Роля ААН у міжнародных адносінах. Балканскі крызіс. Падзеі 11 верасня 2001 г. у ЗША. Складванне антытэрарыстычнай кааліцыі.

ААН і ўрэгуляванне бліжнеусходняга крызісу.

Глабальныя праблемы сучаснасці. Барацьба супраць міжнароднага тэрарызму.

Міжнародныя грамадскія арганізацыі і рухі ў канцы ХХ – пачатку XXI ст.

Крызіс левай ідэйна-палітычнай традыцыі і яго прычыны. Знікненне міжнароднага камуністычнага руху. Перагляд тэарэтычных асноў сацыялістычнага руху. Сацыялістычны інтэрнацыянал. XXI кангрэс Соцінтэрна і яго вынікі. Міжнародны прафсаюзны рух у 90-я г. ХХ ст. Асноўныя прафсаюзныя арганізацыі і аб’яднанні ў краінах Захаду.

Экалагічны рух. Арганізацыя “Грынпіс” і асноўныя прынцыпы яе дзейнасці.

Феміністскі рух. Асноўныя накірункі дзейнасці феміністскіх арганізацый у ЗША і краінах Заходняй Еўропы.

Рух антыглабалістаў (альтерглабалістаў). Адносіны да сучасных працэсаў глабалізацыі. Асноўныя акцыі антыглабалістаў.

літаратурА


  1. Адо А.В., Залышкин М. Новая история. 1640 – 1870. – М.: МГУ, 1980. – 48 с.

  2. Андерссон И. История Швеции.– М.: Издинлит, 1951. – 408 с.

  3. Барг М.А. Кромвель и его время. – М.: Учпедгиз, 1950. – 271 с.

  4. Бешанов В.В. Шестьдесят сражений Наполеона. – Мн.: Харвест, 2000, - 510 с.

  5. Бисмарк О. Воспоминания, мемуары. В 2 т. Мн.: Харвест, 2002. – 591, 559 с.

  6. Борисов Ю.В. Шарль Морис Талейран. – М.: М/о, 1989. – 327 с.

  7. Васюк Г. В., Кручковский Т.Т., Древнейшие цивилизации Латинской Америки: Учебное пособие. – Гродно: ГрГУ, 1998. – 112с.

  8. Виппер Р.Ю. История нового времени. – М.: Черо, 1999. – 624 с.

  9. Воронцов Г.Ф. Военные коалиции и коалиционные войны. – М.: Воениздат, 1976. – 334 с.

  10. Всемирная история. В 10 т. / Под ред. Е.М. Жукова. – М.: Соцэкгиз, 1960.

  11. Всемирная история. В 24 т. / А.Н. Бадак, И.Е. Войнич, Н.М. Волчек. – Мн.: Харвест, 2000 – 2002.

  12. Галкин А.С. Создание Германской империи. – М.: Высшая школа, 1986. – 173 с.

  13. Дебидур А. Дипломатическая история Европы: Священный союз от Венского до Берлинского конгресса. – Ростов-на-Дону: Феникс, 1995. В 2 т. – 507, 604 с.

  14. Ерофеев Н.А. Промышленная революция в Англии. – М.: Учпедгиз, 1963. – 184 с.

  15. Ефимов А.В. Очерки истории США. – М.: Учпедгиз, 1958. – 438 с.

  16. Заичкин И.А., Почкаев И.Н. Русская история: популярный очерк. IX – середина XVIII в. – М.: Мысль, 1992. – 797 с.

  17. Зверева П.И. История Шотландии. – М.: Высшая школа, 1987. – 207 с.

  18. Зубок Л.И. Очерки истории США. – М.: Госполитиздат, 1956. – 590 с.

  19. Исламов Т.М. Империя Габсбургов. Становление и развитие. ХVІ – ХІХ в. // Новая и новейшая история. – 2001. – № 2. – С. 11 – 40 .

  20. Историография истории нового времени стран Европы и Америки. – М.: Высшая школа. – 1990. – 511 с.

  21. История Византии. В 3 т. – М., 1967.

  22. История крестьянства в Европе. – В 3 т. М., 1985.

  23. История ХІХ в. В 8 т./ Под ред. Лависса и Рамбо. – М.: Соцэкгиз, 1938.

  24. История дипломатии. В 5 т. Т. 1 – 2. / Ред. А.А. Громыко. – М.: Политиздат, 1959, 1963. – 896, 864 с.

  25. История Европы / Ж. Альдебер, И. Бендер, И. Груша. – Мн.: Высшая школа, 1996. – 380 с.

  26. История Европы. В 8 т. – М.: Наука, 2000.

  27. История Италии. В 3 т. / Под ред. К.Ф. Мизиано. Т. 2. – М.: Наука, 1970. – 607 с.

  28. История США. В 4 т. / Под ред. Г.Н. Севастьянова. – М.: Наука, 1983.

  29. История Парижской Коммуны 1871 г. / Ред. Э.А. Желубовская. – М.: Наука, 1971. – 803 с.

  30. История России. XIX век. Учеб. для студ. высш. учеб. заведений: В 2 ч./ под ред. В.Г. Тюкавкина. – М.: Гуманитарный издательский центр ВЛАДОС, 2001. – Ч. 1. – 256 с.

  31. История России. XIX век. Учеб. для студ. высш. учеб. заведений: В 2 ч./ под ред. В.Г. Тюкавкина. – М.: Гуманитарный издательский центр ВЛАДОС, 2001. – Ч. 2. – 352 с.

  32. История Франции. В 3 т. / Под ред. А.З. Манфреда. Т. 2. – М.: Наука, 1973. – 664 с.

  33. Кертман Л.Е. География, история, культура Англии. – М.: Высшая школа, 1979. – 384 с.

  34. Кунина В.Э. Чартистское движение в Англии. – М.: Учпедгиз, 1959. – 94 с.

  35. Майский И.М. Испания. 1808 – 1917 г. – М.: АН СССР, 1957. – 454 с.

  36. Манфред А.З. Великая французская буржуазная революция XVIII века. – М.: Политическая литература, 1956. – 285 с.

  37. Манфред А.З. Наполеон Бонапарт. – М.: Мысль, 1986. – 733 с.

  38. Мортон А.Л. История Англии. – М.: Издинлит, 1950. – 464 с.

  39. Новая история. Второй период / Под ред. Н.Е. Овчаренко. – М.: Высшая школа, 1972. – 776 с.

  40. Новая история. Второй период. / Под ред. Е.Е.Юровской. – М.: Высшая школа, 1976. – 542 с.

  41. Новая история. Первый период / Под ред. Е.Е. Юровской. – М.: Высшая школа, 1972. – 776 с.

  42. Новая история стран Европы и Америки. Второй период / Под ред. И.М. Кривогуза и Е.Е. Юровской. – М.: Высшая школа, 1998. – 316 с.

  43. Очерки истории Германии с древнейших времён до 1918 г. – М.: Учпедгиз, 1959. – 358 с.

  44. Очерки истории Италии. 476 – 1918 г. / Под ред. М.А. Гуковского. – М.: Учпедгиз, 1959. – 388 с.

  45. Очерки истории Франции с древнейших времён до окончания І Мировой войны / А.Д. Люблинская и др. – Л.: ЛГУ, 1957. – 368 с.

  46. Потёмкин Ф.В. Промышленная революция во Франции. В 2 т. – М.: Наука, 1971. – 454, 322 с.

  47. Пристер Е. Краткая история Австрии. – М.: Госиздат, 1952. – 508 с.

  48. Революции 1848 – 1849 г. Т. 1 – 2. – М., 1952.

  49. Ревуненков В.Г. Очерки по истории Великой Французской революции. Падение монархии 1789 – 1792. – Л., 1982. – 236 с.

  50. Рутенбург В.И. Истоки Рисорджименто. – Л.: Наука, 1980. – 303 с.

  51. Субботин В.А. Колониальные войны ХІХ – ХХ в. // Вопросы истории. – 2002. – № 8. – С. 21 – 38.

  52. Тихомиров М.Н. Древняя Русь. – М.: Издательство «Наука», 1975. – 429 с.

  53. Урланис Б.Ц. История военных потерь. – СПб.: Полигон, 1998. – 558 с.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

1 21 80 15 «Усеагульная гісторыя» тлумачальная запіска icon1-21 80 16 "Айчынная гісторыя" тлумачальная запіска
Дысцыпліна “Гісторыя Беларусі» з'яўляецца нарматыўнай І адной з вядучых у навучальным плане спецыяльнасці «Гісторыя» вну рэспублікі...

1 21 80 15 «Усеагульная гісторыя» тлумачальная запіска iconВучэбны план дзяржаўнай установы адукацыі " Мінойтаўская сярэдняя школа" на 2012/2013 навучальны год тлумачальная запіска па арганізацыі
Тлумачальная запіска па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў дзяржаўнай установе адукацыі” Мінойтаўская сярэдняя школа” вызначае парадак...

1 21 80 15 «Усеагульная гісторыя» тлумачальная запіска icon"Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны"
Гісторыя Беларусі” складзена на аснове Тыпавой вучэбнай праграмы для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях: 1-21 03 01 “Гісторыя...

1 21 80 15 «Усеагульная гісторыя» тлумачальная запіска iconСпецыяльнасці, па якіх вядзецца падрыхтоўка на факультэце Гісторыя (айчынная І ўсеагульная) Уступныя экзамены
Уступныя экзамены: Гісторыя Беларусі; Сусветная гісторыя навейшага часу; Беларуская (руская) мова

1 21 80 15 «Усеагульная гісторыя» тлумачальная запіска iconТлумачальная запіска
Праграма спецкурса складзена на аснове вучэбнай праграмы “Э. Т. А. Гофман І ян Баршчэўскі: тыпалогія рамантычнай вобразнасці”

1 21 80 15 «Усеагульная гісторыя» тлумачальная запіска iconТлумачальная запіска
Беларусі са стара­жытных часоў да сучаснасці, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэс­публікі Беларусь

1 21 80 15 «Усеагульная гісторыя» тлумачальная запіска iconУзгоднена зацвярджаю
Тлумачальная запіска да вучэбных планаў дзяржаўнай установы адукацыі “Шайцераўская сярэдняя школа Верхнядзвінскага раёна”

1 21 80 15 «Усеагульная гісторыя» тлумачальная запіска iconМінск 2007 тлумачальная запіска
Праграма курса на выбар для вучняў 9 класа агульнаадукацыйных устаноў з 12-гадовым тэрмінам навучання

1 21 80 15 «Усеагульная гісторыя» тлумачальная запіска iconТлумачальная запіска
Дылеўская В. Ю., дацэнт кафедры рыторыкі І методыкі выкладання мовы І літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат педагагічных...

1 21 80 15 «Усеагульная гісторыя» тлумачальная запіска iconТлумачальная запіска
В. І. Іўчанкаў, загадчык кафедры стылістыкі І літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта;...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка