"Дом Масквы гэта ўпрыгожаньне беларускай сталіцы"




Назва"Дом Масквы гэта ўпрыгожаньне беларускай сталіцы"
Дата канвертавання21.11.2012
Памер70.13 Kb.
ТыпДокументы
Пляцоўкі для маскоўскага будаўнічага бізнэсу ў Менску расчышчаныя

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўхваліў праект будаўніцтва культурніцка-дзелавога цэнтру “Дом Москвы”, а таксама праекты пабудовы жылога мікрараёну на праспэкце Дзяржынскага, мікрараёну Лябяжы і гэтак званага “молу” – вялізнага гандлёва-забаўляльнага цэнтру ў мікрараёне Уручча.

“Дом Масквы" мяркуецца ўзьвесьці ў сярэдзіне 2008 году непадалёк ад гатэлю Менск , на месцы невысотных пасьляваенных будынкаў. Прыканцы траўня з аднаго зь іх тэрмінова выселілі Цэнтар пазашкольнай працы пры Цэнтральным менскім РАНА.

Дом Масквы - гэта ўпрыгожаньне беларускай сталіцы”



Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцьця памятнага знаку на будаўнічай пляцоўцы “Дома Масквы” бралі ўдзел беларускі прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка і маскоўскі мэр Юры Лужкоў. Беларускі кіраўнік даў станоўчую ацэнку маскоўскім праектам. Гаворачы пра будучы “Дом Масквы”, ён выказаў надзею, што забудова стане сапраўдным “мастом дружбы паміж Беларусьсю і Расеяй”.


Лукашэнка: “Гэта вельмі важна для бізнэсу, гэта ўпрыгожаньне сталіцы. Словам, дзякуй вам за прапановы, якія вы ў кароткі тэрмін прапанавалі нам”


Менскія гарадзкія ўлады за кароткі тэрмін падрыхтавалі плошчы для маскоўскіх будаўнікоў. Пры канцы траўня Цэнтру пазашкольнай працы пры Цэнтральным РАНА (штосьці кшталту колішніх дамоў піянэраў) загадалі тэрмінова вызваліць будынак, дзе працавалі дзіцячыя харэаграфічныя і музычныя студыі, тэатральныя і музычныя калектывы, фальклорныя групы, тэатры моды.


Паводле супрацоўнікаў дзіцячай установы, яшчэ летась адрэмантавалі дах у гэтай сымпатычнай пасьляваеннай двухпавярховай забудове.


Расьпіхалі нас, супрацоўнікаў, па розных школах, ЖЭСах. Месьцімся ў невялікіх памяшканьнях. Спыніліся ўсе заняткі. Дырэктар нам прыгразіла –пачнеце куды пісаць, усіх пазвальняю”, кажуць пэдагогі дзіцячых студыяў.


Як высьветляецца з размовы, пакуль нікога пра пераезд у нейкі асобны будынак не інфармавалі. Папярэджаньне вызваліць памяшканьне, атрымалі таксама і супрацоўнікі суседняй зь дзіцячым цэнтрам установы.


“Гэта ДОСААФ. Аднак там сказалі, пакуль новага будынку ня будзе –нікуды ня зьедзем. З намі ж не цырымоняцца. Мы ўсяго толькі дзіцячы цэнтар”, распавядаюць супрацоўнікі пазашкольнай установы.


Тым часам, знаходзячыся гэтымі днямі ў Менску, маскоўскі мэр Юры Лужкоў падкрэсьліваў, што расейская сталіца гатовая ўкласьці сродкі ў будаўніцтва ў Менску.


Лужкоў: “Мы ў Маскве прынялі рашэньне аб разнастайным і вялікім будаўніцтве ў Беларусі

Беларускі будаўнічы бізнэс заменяць маскоўскім сямейным?



Некаторыя беларускія аглядальнікі мяркуюць, што будаўніцтва стане гэтак званым сямейным бізнэсам маскоўскага мэра. Голдынг «Интэко», які належыць жонцы Лужкова -- Алене Батурынай кантралюе пятую частку ўсяго будаўнічага рынку Масквы. У сакавіку часопіс Forbes паставіў Батурыну на 29 месца ў сьпісе найбагацейшых прадпрымальнікаў Расеі і ацаніў яе фінансавы стан у 2,4 мільярды даляраў.


Паводле старшыні беларускай Асацыяцыі садзейнічаньня эканамічнаму разьвіцьцю, эканаміста Васіля Шлындзікава прыход расейскага бізнэсу ў Беларусь цалкам зьменіць становішча на беларускім будаўнічым рынку.


Шлындзікаў: “Я думаю, што маскоўскі будаўнічы бізнэс, такі ж, як і іншы расейскі бізнэс. Бесцырымонны, нахабны, без правілаў і маралі. Праблема такая зьявілася. Цяпер могуць будаваць тыя, хто мае велізарныя даходы з тым, каб пабудаваць, а потым гэта прадаць. Беларусы, якія займаліся гэтым бізнэсам, ціха абураюцца”.

Як лічыць эканаміст, беларускія бізнэсоўцы паступова выцясьняюцца з рынку. Таксама ў Беларусі зьнікае долевае будаўніцтва. Выбух коштаў на жыльлё, на думку экспэрта, адбыўся не выпадкова. Цяпер, каб пабудаваць адзін квадратны мэтар кватэры (ён каштуе пад 2.000 даляраў) сярэднестатыстычнаму беларускаму працаўніку трэба адкладаць грошы 6-7 месяцаў.

Беларуска Ала ад пачатку 80-х жыве ў цэнтры Масквы, у элітным доме, пабудаваным для тагачаснай савецкай партыйнай намэклятуры. З год таму адна зь фірм Батурынай выйграла тэндэр на будаўніцтва “высоткі” ўпрытык да гэтага дому. Жыхары не пагадзіліся з такім рашэньнем. Яны зьвярнуліся па экспэртызу. Зь яе вынікала, што ўзьвядзеньне новага будынку парушыць інсталяцыю старога. Тым ня менш, кампанія жонкі мэра ўсё ж атрымала дазвол на будаўніцтва. Жыхарка маскоўскага дому ўзгадвае:

Калі яны пачалі рыць падземныя гаражы, у нашым доме на сьценках кватэр пайшлі шчыліны. Аднак гэта нікога не спыніла. Нам задзяўблі ў фундамэнт вялікія сваі, каб патрымліваць адну са сьцен нашага дому. Гэтая сьцяна як раз на маім баку. Кожны раз, раз, калі я клалася ў ложак, я думала, хай бы ён, гэты ложак, нікуды ня з’ехаў. На трэцім паверсе дзьверы выехалі цалкам зь іх каробкай. Вось тады выклікалі “аварыйку” і часова прыпынілі будоўлю”.

Алена Струвэ, Менск

фоткі http://images.google.ru/images?hl=ru&q=%D0%B5%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B0%20%D0%B1%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B8%D0%BD%D0%B0&btnG=%D0%9F%D0%BE%D0%B8%D1%81%D0%BA+%D0%B2+Google&lr=&ie=UTF-8&oe=UTF-8&um=1&sa=N&tab=wi


http://images.google.ru/images?hl=ru&q=%D1%8E%D1%80%D0%B8%D0%B9%20%D0%BB%D1%83%D0%B6%D0%BA%D0%BE%D0%B2&btnG=%D0%9F%D0%BE%D0%B8%D1%81%D0%BA&lr=&ie=UTF-8&oe=UTF-8&um=1&sa=N&tab=wi

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

\"Дом Масквы гэта ўпрыгожаньне беларускай сталіцы\" iconПрэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўхваліў інвэстыцыйныя будаўнічыя праекты Масквы ў беларускай сталіцы. Яны былі прадстаўленыя ў часе сустрэчы беларускага
Размова ідзе пра культурніцка-дзелавы цэнтар “Дом Москвы”, які будзе ўзведзены праз год ля гатэлю “Беларусь”, жылы мікрараён на праспэкце...

\"Дом Масквы гэта ўпрыгожаньне беларускай сталіцы\" iconРасейскія інтэлектуалы вырашылі нагадаць беларусам, што ў ІХ ёсьць свая мова. Так расцэньвае выдадзены толькі што ў Маскве "Расейска-Беларускі размоўнік"
Аляксей Каўка. Пра гэта ён сказаў сёньня на прэзэнтацыі свайго новага выданьня “Каб не забыцца”. Гэтая кніга – збор краязнаўчых нарысаў...

\"Дом Масквы гэта ўпрыгожаньне беларускай сталіцы\" iconДа 1150-годдзя Полацка
Аб Полацкім княстве ты ўжо прачытаў на старонках 16-17, а Полацк быў яго галоўным горадам. Пасля іншыя гарады станавіліся ў цэнтры...

\"Дом Масквы гэта ўпрыгожаньне беларускай сталіцы\" iconРасейскія інтэлектуалы вырашылі нагадаць беларусам, што ў ІХ ёсьць свая мова. Так расцэньвае выдадзены толькі што ў Маскве "Расейска-Беларускі размоўнік" вядомы
Аляксей Каўка. Пра гэта ён сказаў сёньня на прэзэнтацыі свайго новага выданьня “Каб не забыцца”. Гэтая кніга – збор краязнаўчых нарысаў...

\"Дом Масквы гэта ўпрыгожаньне беларускай сталіцы\" iconДом Москвы", які будзе ўзьведзены ля гатэлю "
Лябяжы І гэтак званы “мол” –вялізны гандлёва-забаўляльны цэнтар ў мікрараёне Уручча. " Дом Масквы" будзе пабудаваны на месцы, дзе...

\"Дом Масквы гэта ўпрыгожаньне беларускай сталіцы\" iconБеларускі Дом правоў чалавека ў Вільне
Дома Правоў Чалавека, І ў 2006 годзе Дом быў зарэгістраваны ў сталіцы Літоўскай Рэспубліцы – Вільнюсе. З моманту стварэння Дома ён...

\"Дом Масквы гэта ўпрыгожаньне беларускай сталіцы\" iconПа сцяжынках роднай Свіслаччыны
Як шмат значыць гэтае слова для нас — яе дзяцей. Гэта І родныя, знаёмыя з дзяцінства краявіды, І прыгожыя, працавітыя, сціплыя людзі....

\"Дом Масквы гэта ўпрыгожаньне беларускай сталіцы\" iconБеларуска-расейская вайна
Тысяча гадоў беларускай дзяржаўнасьці – гэта тысяча гадоў беларускай культуры І тысяча гадоў ваенных змаганьняў. Але сярод гэтых...

\"Дом Масквы гэта ўпрыгожаньне беларускай сталіцы\" iconЗварот Сакратарыята Грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" з нагоды перайменавання вуліц І праспектаў г. Мінска
Вялікай Перамогі без грамадскага абмеркавання кіраўніцтвам краіны прынятае беспрэцэдэнтнае рашэнне аб перайменаванні галоўных магістраляў...

\"Дом Масквы гэта ўпрыгожаньне беларускай сталіцы\" iconБеларускія сімвалы Вільні
Горад першай беларускай кнігі, першай беларускай школы, першай беларускай палітычнай партыі. Усё наша пайшло адсюль. Старая беларуская...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка