Чаму ў Беларусі прадаецца забаронены ў Расеі тусал?




НазваЧаму ў Беларусі прадаецца забаронены ў Расеі тусал?
Дата канвертавання21.11.2012
Памер37.78 Kb.
ТыпВопрос
Stud0913web


Чаму ў Беларусі прадаецца забаронены ў Расеі тусал?


У Маскве сёлета былі асуджаныя на 14 гадоў зьняволеньня грамадзяне Беларусі Сяргей Лагун і Аляксей Чачурын за кантрабанду тысячы таблетак ад кашлю “Тусал”. На адным з інтэрнэт-форумаў супрацоўнікі расейскага наркакантролю прадставіліся аптэкарамі, папрасілі прывезьці буйную партыю "Тусалу", які ў Расеі не прадаецца. У выніку беларусаў затрымалі ў Маскве. Сяргей Лагун і Аляксей Чачурын прызнаныя вінаватымі па артыкулах “кантрабанда псыхатропных рэчываў” і “незаконны збыт псыхатропных рэчываў” Крымінальнага кодэксу Расейскай Фэдэрацыі. Таблеткі ад кашлю “Тусал” вырабляюцца ў Польшчы і свабодна прадаюцца ў Беларусі. Аднак рэчыва “дэкстрамэтарфана гідрабрамід”, якое ўваходзіць у склад таблетак, у Расеі прызнанае псыхатропным. У Начных досьледах мы шукаем адказу на пытаньні: Якія мэдычныя прэпараты, дазволеныя ў Беларусі, забароненыя ў Расеі і наадварот? Расказвае Іна Студзінская.

У Расеі ўзровень фармакалягічнага кантролю вышэй, чым у Эўропе



Заканадаўства ў галіне фармакалёгіі ў Расеі больш жорсткае, чым у некаторых эўрапейскіх краінах. Пра гэта сьведчаць артыкулы вядомых мэдыкаў, навукоўцаў у спэцыялізаваных выданьнях. Да прыкладу, у бюлетэні “Фармацевтический вестник” №8 (сакавік 2006 года) апублікаваны артыкул “У Расеі ўзровень кантролю вышэй, чым у Эўропе”. Але гэта не супярэчыць міжнародным правілам.У артыкуле 39 Адзінай канвэнцыі аб наркатычных сродках ёсьць агаворка, што “ўрады краінаў могуць ужываць больш строгія і суровыя захады кантролю за легальным абаротам наркотыкаў. Так, Міжнародная канвэнцыя аб псыхатропных рэчывах дапускае выкарыстаньне шэрагу амфэтамінаў, аднак паводле расейскага заканадаўства дазвол на выкарыстаньне ў лекавых мэтах мае толькі палова, астатнія забароненыя.

Беларусь міжнародныя канвэнцыі не парушае



Начальнік Упраўленьня фармацэўтычнай інспэкцыі і арганізацыі лекавага забесьпячэньня Міністэрства аховы здароўя Беларусі Людміла Рэўцкая запэўніла, што сьпіс лекавых прэпаратаў, якія прадаюцца ў беларускіх аптэках, цалкам узгоднены з трыма міжнароднымі канвэнцыямі, да якіх далучылася Беларусь – Адзінай канвэнцыяй аб наркатычных сродках, Канвэнцыяй аб псыхатропных рэчывах і Фармакапеяй Рады Эўропы:


“Наш сьпіс утрымлівае абсалютна ўсё, што ёсьць у гэтых канвэнцыях. Да таго ж, у нашым сьпісе ёсьць дадатковыя рэчывы, якія мы ўключаем туды па прадстаўленьні сілавых структур. Туды ўключаныя рэчывы, якімі сур’ёзна злоўжывалі, напрыклад кляфэлін, які не зьяўляецца псыхаактыўным рэчывам, аднак які знаходзіцца пад асобым кантролем менавіта з-за таго, што значныя злоўжываньні. І шэраг іншых”.


Да прыкладу, нядаўна ў гэты дадатковы пералік уключылі яшчэ і семя маку, макавую саломку – з-за злоўжываньняў, выкарыстаньня ў наркатычных мэтах.

Тусал у Беларусі не забаронены, ён строга рэцэптурны



Што да польскага прэпарату “Тусал”, то ён і сёньня прадаваўся ў аптэках Менску. Каштуе нядорага – 3 610 рублёў. Ён не забаронены, але павінен прадавацца строга па рэцэпту, кажа начальнік упраўленьня Міністэрства аховы здароўя Людміла Рэўцкая:


“Прэпарат рэцэптурны, ён уваходзіць у сьпіс “па рэцэпце”. Як і антыбіётыкі. Але, на жаль, і я вымушаная гэта сказаць -- нашы лекары выпісваюць назвы лекаў на паперцы. У нас культура выпісваньня рэцэптаў страчаная цалкам. Мы маем сур’ёзны намер з гэтым змагацца, і змагацца жорстка. І цяпер па гэтым прэпараце пайшло асобнае патрабаваньне ў сувязі з выпадкам ў Расейскай Фэдэрацыі забясьпечыць яго рэалізацыю строга па рэцэпту”.


Сёньня міністар аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко накіраваў тэлеграмы ва ўсе аптэкі з патрабаваньнем адпускаць тусал толькі строга па рэцэпце.


Пабочныя эфэкты бываюць амаль ад ўсіх лекаў


У інструкцыі па выкарыстаньні тусалу напісана і пра пабочныя дзеяньні, якія ўплываюць на псыхафізычныя здольнасьці (нават псыхоз), і наступствы перадазіроўкі – у тым ліку зрокавыя і слыхавыя галюцынацыі. Пэдыятар Ганна Асмалоўская выказала такое меркаваньне:


«Чым больш цэніць сябе вытворца, тым больш ён указвае пабочных эфэктаў. Нават калі імавернасьць адзін выпадак на мільён, вытворца яго ўкажа, калі сябе паважае. Гэта не азначае, што эфэкт абавязкова ўзьнікне. Гэта сьведчыць пра тое, што прэпарат дасьледаваны».


Пэдыятар Ганна Асмалоўская кажа, што і таблеткі тусал, і мікстура тусін даволі папулярныя ў Беларусі, іх прапісваюць нават маленькім дзецям:


“Калі гэта робіцца па паказаньнях, калі гэта п'ецца ў адпаведнай дозе, адпаведна масе, дыягназу, узросту, верагоднасьць нэгатыўных наступстваў мінімальная”.


Па просьбе Міністэрства аховы здароўя МУС дадаткова вывучае пытаньне наконт злоўжываньняў лекавым прэпаратам тусал, паведаміла Людміла Рэўцкая:


“Калі ўзьнікнуць наймалейшыя падазрэньні ў злоўжываньні, мы таксама ўнясем яго ў сьпіс, возьмем пад асобы кантроль. Хаця Міжнародны камітэт па фармакапеі вывучаў гэта пытаньне, і дагэтуль у сьпіс яго не ўключылі. Там, у Канвэнцыі стаіць такая адмысловая зорачка і напісана “дэкстрамэтарфан -- ізамэр, адмыслова выключаны з гэтага сьпісу”. Нават зноска ёсьць такая”.


Што да выпадку зь беларусамі, асуджанымі ў Расеі, Людміла Рэўцкая выказала меркаваньне, што тут вялікую ролю мог адыграць менавіта эканамічны складнік – не адну ж ўпакоўку тусалу прадавалі хлопцы, а больш за тысячу таблетак...

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Чаму ў Беларусі прадаецца забаронены ў Расеі тусал? iconУ маскве сёлета былі асуджаныя на 14 гадоў зьняволеньня грамадзяне Беларусі Сяргей Лагун І Аляксей Чачурын за кантрабанду тысячы таблетак ад кашлю "Тусал". На
Беларусі. Аднак рэчыва “дэкстрамэтарфана гідрабрамід”, якое ўваходзіць у склад таблетак, у Расеі прызнанае псыхатропным. У начных...

Чаму ў Беларусі прадаецца забаронены ў Расеі тусал? iconУ маскве асуджаныя на 14 гадоў зьняволеньня грамадзяне Беларусі Сяргей Лагун І Аляксей Чачурын за кантрабанду тысячы таблетак ад кашлю "Тусал". Беларусы
У беларусі таксама. Аднак рэчыва “дэкстрамэтарфана гідрабрамід”, якое ўваходзіць у склад таблетак, у Расеі прызнанае псыхатропным....

Чаму ў Беларусі прадаецца забаронены ў Расеі тусал? iconХто І ад каго хаваецца ў пэнзенскім падзем’і?
Пензенскай вобласьці Расеі, ёсьць каля дзясятка жыхароў Беларусі. Што ІХ магло прывесьці сюды? Чаму менавіта беларусы апынуліся ў...

Чаму ў Беларусі прадаецца забаронены ў Расеі тусал? iconУвесну арганізацыя "Союзроссахар" накіравала адкрыты ліст у Міністэрства эканамічнага разьвіцьця Расеі з патрабаваньнем абмежаваць пастаўкі зь Беларусі
Расеі з патрабаваньнем абмежаваць пастаўкі зь Беларусі. Розьніца ў коштах беларускага І расейскага цукру складае 45 даляраў з тоны...

Чаму ў Беларусі прадаецца забаронены ў Расеі тусал? iconАбмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што палітыкі Валеры Фралоў І Сяргей Скрабец плянуюць 2 красавіка зладзіць шэсьце з нагоды Дня яднаньня народаў Беларусі І
Камэнтары: “Чаму б ім не стварыць Обшчества дружбы с Расіей? Шмат бы хто далучыўся "з вэтэранаў, моладзі І людзей, якія працуюць...

Чаму ў Беларусі прадаецца забаронены ў Расеі тусал? iconУ маскве асуджаныя на 14 гадоў зьняволеньня грамадзяне Беларусі Сяргей Лагун І Аляксей Чачурын за кантрабанду тысячы таблетак ад кашлю "Тусал"
У маскве асуджаныя на 14 гадоў зьняволеньня грамадзяне Беларусі Сяргей Лагун І аляксей Чачурын за кантрабанду тысячы таблетак ад...

Чаму ў Беларусі прадаецца забаронены ў Расеі тусал? iconБеларусі. Чаму вядомыя людзі ідуць выкладаць у недзяржаўныя альтэрнатыўныя навучальныя ўстановы?
Беларусі. Чаму вядомыя людзі ідуць выкладаць у недзяржаўныя альтэрнатыўныя навучальныя ўстановы? Якая пэрспэктыва дзяржаўных? Гутарка...

Чаму ў Беларусі прадаецца забаронены ў Расеі тусал? iconАпытаньне Свабоды: "Шпіёнаў якіх краінаў можа зацікавіць Беларусь?"
У беларусі разгарэўся чарговы “шпіёнскі скандал”. Выкрытыя грамадзяне Расеі І беларусі, якія нібыта займаліся шпіянажам на карысьць...

Чаму ў Беларусі прадаецца забаронены ў Расеі тусал? iconГалоўны санітарны ўрач Расеі Генадзь Анішчанка прапануе забараніць імпарт у Расею Беларускіх він. Установа "Расейскі спажывецкі нагляд" бліжэйшым часам
Расею нядаўна быў забаронены. Генадзь Анішчанка заявіў, што найбольшую ўвагу выклікае беларуская прадукцыя, што на 80% складаецца...

Чаму ў Беларусі прадаецца забаронены ў Расеі тусал? iconПрэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Фрадкоў падпісаў пастанову, згодна з якой ад 1 студзеня 2007 году працадаўцам забараняецца наймаць замежнікаў у тым ліку з
Аднак найбольшыя абмежаваньні чакаюцца ў будаўнічай галіне, дзе гастарбайтэры займаюць ледзьве не палову ад агульнай колькасьці працоўных....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка