Анонс. Уладзімір Дзятко, аўтар 18 вынаходніцтваў, якія маюць міжнародную вядомасьць, "зьбег" з горада ў вёску ад тлуму ды "лукашызму". Стаў старастам, які




НазваАнонс. Уладзімір Дзятко, аўтар 18 вынаходніцтваў, якія маюць міжнародную вядомасьць, "зьбег" з горада ў вёску ад тлуму ды "лукашызму". Стаў старастам, які
Дата канвертавання21.11.2012
Памер24.45 Kb.
ТыпДокументы
SiamADZISON


АНОНС. Уладзімір Дзятко, аўтар 18 вынаходніцтваў, якія маюць міжнародную вядомасьць, “зьбег” з горада ў вёску ад тлуму ды “лукашызму”. Стаў старастам, які дапамагае выжыць вяскоўцам. У сябе зрабіў горад-сад. У часе сустрэчы да яго ўехаў мэрсэдэс кітайцаў...


“НАШ ЭДЫСОН” З ЛУКАШОЎ.


Віталь Сямашка, Менскі раён.


Былая настаўніца-аднавяскоўка называе яго “нашым Эдысонам”, мясцовым “геніям”. На ягонай візітоўцы надпіс – “вядучы патэнтаваладар у галіне цеплазьберажэньня”. Афіцыйна запатэнтаваў 18 вынаходніцтваў, якія памяншаюць страты цяпла на 40 адсоткаў. Але гэта далёка не ўсё, што ўваходзіць у кола інтарэсаў 54-гадовага Уладзіміра Дзятко, што жыве ў паміраючай вёсцы Лукашы Менскага раёна. У яго гасьцяваў Віталь Сямашка.


Калі зьвярнуць з аўтабану Менск-Горадня ў накірунку Малявак, патрапляеш на пыльны жвір, што праз кілямэтраў дзесяць прыводзіць да развалаў былога прыпынку – аўтобусы ўжо шмат гадоў не даходзяць да Лукашоў. На пад”езьдзе вас сустрэне чырвананогі ды чырванадзюбы бусел, які, як вядома, пазьбягае ўсякага шуму ды тлуму. І ў канцы зарослага травой шляху, што ператварыўся ў сьцяжыну, пасярод шэрых халупаў, раптам перад вамі ўзьнікне казачны Палац. І – гаспадар. У шортах, з барадой ды зялёнымі вачыма зь хітрынкай.


“Дзе што ўбачу – фантазія зьяўляецца. Такая мая маленькая плянэта…”


Ідзеш – і з усіх бакоў вакол цябе узьнікаюць ці то маляваныя джунглі з тыграмі ды райскімі птушкамі, ці то эгіпэцкія фараоны ды храмы з высокімі вежамі. Усё – з кварцавага пяску ды цаменту. Усё – рукамі гаспадара, інжынэра-радыётэхніка па спэцыяльнасьці. На двары чаго толькі няма – ад прыгатаваньня птушкі да шашлыкоў да гіганцкіх печаў для сушэньня эмаляванага посуду. Сажалка з чатырма відамі карпаў. Вульлі – ён робіць медавуху па ўласнае рэцэптуры.. Па-беларуску спадар Уладзімір не гаворыць, але ў інтэрв”ю “Свабодзе” імкнуўся.


“Чалавек павінен бачыць сябе ў розных ракурсах. Я чорныя ружы вырошчваў, што нікому не ўдавалася. Я ведаў, чым карміць трэба…”


“Кажуць, чорныя ружы – эмблема самоты…”


“Яна зачароўвае, таму што незвычайны калярыт яе, колер. Прыцягвае – таму што туман нейкі, глыбіня, бясконца глядзіш на яе”…


Асабліва ганарыцца Дзятко так званым “лекавым ложкам”, што за паўгадзіны “выпарвае” з чалавечага арганізму да 2 кг шлакаў. Трывалыя сувязі ў яго з 8 айчыннымі прадпрыемствамі, а таксама вядомасьць за мяжой. Зараз заказьнікі выходзяць на яго напрасткі. Між іншым, у часе нашай размовы сюды ўехалі мэрсэдэсы кітайцаў. Але лукашоўцы, зь якімі побач ён жыве ўжо 18 гадоў, удзячны свайму старэйшыне за іншае.


“У мяне кафэ-бар быў, дыскатэка – зарабляў добрыя грошы – і вырашыў правесьці тэлефон. На 4 км паклаў кабелю пад зямлёй, і яны цяпер ходзяць да мяне, звоняць. Грошай не бяру – сорамна! Хварэюць яны, дзетак няма. На сваёй машыне вазіў у шпіталь, у горад. Колькі пажараў было, сьмярцей – ніхто ім не хоча аказаць дапамогі – ніхто!”


Спадар Уладзімір старанна пазьбягаў размовы пра палітыку, але пры канцы раптам выйшаў на яе сам, сказаўшы, што хаваецца ў Лукашах ад існуючага ладу ды бюракратыі.


“І алкашы, і Лукашэнка – сапраўды нейкае сугучча ёсьць… Чамусьці ўсе кажуць, што не дае працаваць. Вось ты бачыш мае запачаткаваньні. Я магу на ўвесь сьвет крычаць, што зьберагу энэргаспажываньне на 50 адсоткаў. Але адчуваю небясьпеку ад людзей, якім гэта невыгодна, якія мяне “заваляць”. Я ненавіджу горад, бо там забіваюць людзей, дзяцей не могуць вырасьціць. Там не могуць зрабіць нармалёвае ацяпленьне – грэюць толькі галовы, не ногі. На вёсцы асаблівая прастора, сутыкненьне з прыродай. Свабода!”

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Анонс. Уладзімір Дзятко, аўтар 18 вынаходніцтваў, якія маюць міжнародную вядомасьць, \"зьбег\" з горада ў вёску ад тлуму ды \"лукашызму\". Стаў старастам, які iconУладзімір Дзятко, аўтар 18 вынаходніцтваў, якія маюць міжнародную вядомасьць, "зьбег" з горада ў вёску ад тлуму ды, як ён сам кажа, "лукашызму". Стаў старастам
Афіцыйна запатэнтаваў 18 вынаходніцтваў, якія памяншаюць страты цяпла на 40 адсоткаў. Але гэта далёка не ўсё, што ўваходзіць у кола...

Анонс. Уладзімір Дзятко, аўтар 18 вынаходніцтваў, якія маюць міжнародную вядомасьць, \"зьбег\" з горада ў вёску ад тлуму ды \"лукашызму\". Стаў старастам, які iconОнлайн-выданьне Spiked з дапамогай аўтарытэтных спэцыялістаў склала сьпіс найвялікшых вынаходніцтваў І наватарскіх ідэй чалавецтва. Больш за сотню удзельнікаў
Нобелеўскай прэміі назвалі самую важную ідэю ці адкрыцьцё ў той галіне, якой займаюцца самі. Сярод вынаходніцтваў, якія скаланулі...

Анонс. Уладзімір Дзятко, аўтар 18 вынаходніцтваў, якія маюць міжнародную вядомасьць, \"зьбег\" з горада ў вёску ад тлуму ды \"лукашызму\". Стаў старастам, які iconОнлайн-выданьне Spiked з дапамогай аўтарытэтных спэцыялістаў склала унікальны сьпіс найвялікшых вынаходніцтваў І наватарскіх ідэй чалавецтва. Больш за сотню
Нобелеўскай прэміі назвалі самую важную ідэю ці адкрыцьцё ў той галіне, якой займаюцца самі. Сярод вынаходніцтваў, якія скаланулі...

Анонс. Уладзімір Дзятко, аўтар 18 вынаходніцтваў, якія маюць міжнародную вядомасьць, \"зьбег\" з горада ў вёску ад тлуму ды \"лукашызму\". Стаў старастам, які iconГісторыя горадабудаўніцтва мазыра
Уся тэрыторыя горада падзелена некалькімі глыбокімі ярамі (да 40 м.). Далінны прыродны комплес Прыпяці стаў галоўным элементам фарміравання...

Анонс. Уладзімір Дзятко, аўтар 18 вынаходніцтваў, якія маюць міжнародную вядомасьць, \"зьбег\" з горада ў вёску ад тлуму ды \"лукашызму\". Стаў старастам, які iconЯна ж была слаўнага роду дзіця
Пелапанесе. Дачка Фаранея Ніоба — першая смяротная жанчына, з якой сышоўся Зеўс, нарадзіла Аргаса. Ён стаў эпанімам горада І краіны....

Анонс. Уладзімір Дзятко, аўтар 18 вынаходніцтваў, якія маюць міжнародную вядомасьць, \"зьбег\" з горада ў вёску ад тлуму ды \"лукашызму\". Стаў старастам, які iconБеларускую дэлегацыю ў Хэльсінкі ачольвае намесьнік старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі Юры Азаронак. Гэты чалавек стаў вядомы ў 1995 годзе як аўтар фільму
Фільм, у якім аўтар апаганьваў нацыянальны беларускі сьцяг І герб, а таксама абразьліва выказваўся ў бок тагачаснага лідэра бнф зянона...

Анонс. Уладзімір Дзятко, аўтар 18 вынаходніцтваў, якія маюць міжнародную вядомасьць, \"зьбег\" з горада ў вёску ад тлуму ды \"лукашызму\". Стаў старастам, які iconПамёр выбітны італійскі сьпявак, 71-гадовы тэнар Лючана Павароцьці
Дэбютаваў у 1961 годзе ў партыі Радольфа ў “Багеме” Пучыні. Партыя Тоніё ў “Дачцы палка” Даніцэці прынесла Павароцьці міжнародную...

Анонс. Уладзімір Дзятко, аўтар 18 вынаходніцтваў, якія маюць міжнародную вядомасьць, \"зьбег\" з горада ў вёску ад тлуму ды \"лукашызму\". Стаў старастам, які iconВул. Савецкая 11, Менск, 220010
Вас у вядомасьць, што я як назіральнік у Жодзінскай авк №66, а таксама як грамадзянін рб, жыхар горада Жодзіна, меў інцыдэнт пры...

Анонс. Уладзімір Дзятко, аўтар 18 вынаходніцтваў, якія маюць міжнародную вядомасьць, \"зьбег\" з горада ў вёску ад тлуму ды \"лукашызму\". Стаў старастам, які iconЯкія беларускія вынаходніцтвы самыя выбітныя?
Больш за сотню удзельнікаў апытаньня (сярод ІХ шэсьць ляўрэатаў Нобелеўскай прэміі) назвалі самую важную ідэю ці адкрыцьцё ў той...

Анонс. Уладзімір Дзятко, аўтар 18 вынаходніцтваў, якія маюць міжнародную вядомасьць, \"зьбег\" з горада ў вёску ад тлуму ды \"лукашызму\". Стаў старастам, які iconБЕларускі дзяржаўны ўніверсітэт На правах рукапісу
Т. Для навукі сродкі камп’ютэрнай апрацоўкі інфармацыі маюць яшчэ большае значэнне, бо даследчыкі маюць справу з агромністым аб’ёмам...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка