Алесь гарун 1887-1920




НазваАлесь гарун 1887-1920
старонка3/3
Дата канвертавання28.10.2012
Памер244.07 Kb.
ТыпДокументы
1   2   3

А ці становяцца яны адразу святымі? Ні ў якім разе. Кожны з іх застаецца самім сабою. Адсюль чытач можа зрабіць вывад, што ў якія б умовы чалавек ні трапіў, у яго заўсёды захаваецца нешта сваё, атрыманае ў спадчыну ад стагоддзяў, выпрацаванае ўласным лёсам, побытам, асяроддзем.

У сувязі з гэтым напрошваецца пытанне: ці Панасава сяло на небе не ўяўляе сабою алегарычнай формы паказу будучага грамадства, у якім людзі атрымаюць зусім новыя магчымасці ўладкаваць свой лёс? Пісьменнік на прыкладзе нябеснага пасялення змадэліраваў некаторыя працэсы, якія адбываліся на зямлі, ахопленай рэвалюцыйньші катаклізмамі. У Панасавым сяле ўсталяваны лад жыцця пачаў нечакана разбурацца — прытым дашчэнту, да тла: «Не тыя пайшлі парадкі, не даўнейшыя. Хто ў пашане быў, той цяпер тамака ў запечку сядзіць, а той, чыйго духу там даўней не было, — найбольшую пашану мае».

Нават Панас, які заснаваў нябеснае сяло, аказаўся пазбаўле-ным усяго, што меў. Не так ужо цяжка здагадацца, які рай меў на ўвазе пісьменнік, абмалёўваючы змены ў жыцці нябеснага пасялення. Тым больш што моладзь, якая накіроўвалася ў Пана-сава сяло, наймацней абуралася тым, што ён «ода добрую гаспа-дарку ўзлез». За яе «дык глынуць, здаецца, гатовы». Усё гэта ўспрымаецца як алегарычная абмалёўка тых парадкаў, што ўсталёўваліся ў час рэвалюцыі.

Пра ўсе тыя змены чорт апавядае з добрым гумарком, сакавіта і каларытна: «Палешукі толькі вочы таропілі на тое, што дзеецца, але покуль раскусілі гарэх, дык час прабавілі — спозніліся. Цяпер, папраўдзе, дык не яны ўжо гаспадары, але гэныя, новыя. Панаса з хаты яны выгналі, той сабе ў варэннай (У варэннай — на кухні.) ціханька сядзіць, як мыш у мяшку, ды толькі вохкае, каб чаго горшага не дачакацца. (331-332) Рэшта палешукоў сядзяць і не рыпаюцца на што-небудзь». Пры вырашэнні ўсіх спраў на першым месцы аказвалася партыйная прыналежнасць («А за новымі парадкамі паляшуцтвам ужо мала цікавіліся: больш пыталіся, з якой партыі») ды яшчэ ўменне добра малоць языком.

Аўтар не ідэалізуе сялян, але ўсё ж такі чытач пазірае на іх з сімпатыяй. Паляшук заўсёды і ўсюды застаецца самім сабою — самастрйным у думках і ў паводзінах, незалежным, не надта падатлівым на чужыя ўплывы, на ўспрыняцце модных ідэй.

У канцы апавядання гаворка непрыкметна пераводзіцца на рэальныя беларускія справы:

«...Што ў вас тут, якія навіны?

— Ад ліха—ціха, дабра не чуваць...

— Ці хутчэй: «Папаўся ў нерат — ні ўзад, ні ўперад». А Рада што?

— Рада — як Рада...»

Вось гэты развітальны абмен думкамі, увасобленымі ў шырока-вядомыя прыказкі, уяўляецца зусім невыпадковым. Многія ў той час яшчэ верылі, што кіраўніцтва Беларускай Народнай Рэспублікі мела нейкую рэальную магчымасць вырашаць лёс Беларусі. «Дабра не чуваць» — гэта і сапраўды была самая адчувальная рэальнасць. Апавяданне апублікавана ў 1920 г., у перыяд чужаземнага панавання. Колішнія мары аб поўнай незалежнасці Беларусі аказаліся неажыццявімымі.

Празаічныя творы Алеся Гаруна маюць наватарскі характар. Пра гэта сведчыць і спалучэнне рознамаштабных падзей у рамках аднаго і таго ж твора, і нечаканае, зусім нетрадыцыйнае выкарыстанне фантастыкі ў чыста, здавалася б, рэалістычным, бытавым апавяданні, і смелае ўвядзенне ў мастацкую літаратуру народных гутарковых лексічных, сінтаксічных, стылявых форм.

Празаічныя творы Алеся Гаруна — жывое сведчанне няўхільнага пашырэння ідэйна-тэматычных абсягаў беларускай літаратуры, яе імклівага ўзбагачэння ўсё новымі жанравымі і мастацка-выяўленчымі сродкамі, бясспрэчнага росту пісьмен-ніцкага майстэрства саміх аўтараў.


* * *


Настойлівыя ідэйна-творчыя пошукі вызначыліся і ў драма-тургіі Алеся Гаруна. Яшчэ ў 1912 г. ён паведамляў з Сібіры Вацлаву Ластоўскаму, што піша п'есу ў вершах «Дэпутат». На вялікі жаль, яна не захавалася. А перад самай смерцю, у 1920 г., пісьменнік выдаў зборнік п'ес для дзіцячага тэатра «Жывыя казкі»: «Хлопчык у лесе», «Шчаслівы чырвонец» і «Дзіўны лапаць, або Не ўсё тое порах, што ў пораху ляжыць».

У іх вельмі арганічна спалучаецца народная казачная фанта-стыка і багацце фантазіі самога аўтара, раскрываецца свет дзіцячых уяўленняў. Усе канфлікты, увесь ход падзей падпарадка-ваны ў іх задачы ўслаўлення так патрэбных людзям маральных (332-333) прынцыпаў справядлівасці, непрымірымасці да падману, фальшу, а таксама выпрацоўкі пачуцця спагадлівасці людзям — тых якасцей, якія павінны выпрацоўвацца яшчэ ў дзіцячым узросце, каб назаўсёды стаць нормамі паводзін кожнага чалавека.

«Хлопчык у лесе» — паэтычная гісторыя прыгод малога вясковага Хлопчыка, які, заблудзіўшыся і заснуўшы ў цёмным, страшным лесе, трапіў у царства магутнага чараўніка і выратаваў запалоненых ім дзяўчат. Гаспадарамі самога лесу былі добрыя духі, увасобленыя ў вобразах кветак — Незапамінайкі, Званочкаў, Ружы. Гэта яны заапекаваліся Хлопчыкам. Дзякуючы ім, ён, заснуўшы, трапіў у казачную краіну. А там, не пабаяўшыся пакалечыць свае рукі, дабыў заклятую жалейку, якая дазволіла яму перамагчы і выгааць гаспадара зачараванага царства. I — што самае арыгінальнае — з таго сну Хлопчык вярнуўся ў рэальны свет з усім тым, што ён атрымаў там ад вызваленых палонніц. А гэта былі не абы-якія падарункі: боты-скараходы, шапка-цемязень, незвычайнае адзенне, залаты клубочак. А разам яшчэ і зачараваная жалейка.

У лесе існавалі — незалежна адзін ад аднаго — два зачараваныя светы: адзін — заселены добрымі духамі-кветкамі, і другі — той, што знаходзіўся пад уладаю чараўніка. У казцы атрымалася, што той свет, дзе панаваў чараўнік, перастаў існаваць: гаспадар яго ўцёк назусім, вызваленыя дзяўчаты вярталіся дамоў. Хлопчык прачнуўся і знайшоў сваю маці. А ў тым цёмным царстве не засталося нікога. Затое ж добрыя духі-кветкі на сваіх месцах, напэўна, і надалей будуць спагадаць усім тым, хто трапіць у бяду.

У казцы «Хлопчык у лесе», напісанай вершам, шмат песень з нотамі. Гэта — яшчэ адно сведчанне шматграннасці таленту аўтара.

Алесь Гарун у драматургіі ішоў таксама нетрадыцыйным шляхам. У казцы «Шчаслівы чырвонец» старая, хворая, зусім слабая Жабрачка ходзіць па свеце не для таго, каб прасіць хлеба, а каб памагаць людзям. Яна сама раскідае па дарозе чырвонцы, якія, аднак, прыносяць шчасце толькі сумленным людзям. I ў гэтай казцы перамагае дабро, справядлівасць, праслаўляецца спагадлівасць. Мы бачым, што праўда і крыўда, дабро і зло ўвесь час супрацьстаяць.

Малы вясковы пастушок — герой казкі «Дзіўны лапаць, або Не ўсё тое порах, што ў пораху ляжыць» — перажывае нечаканыя прыгоды, знаходзіць незвычайны лапаць-атопак, што ўмее гаварыць і дае магчымасць пастушку разумець чужыя думкі. Сама па сабе сцэнка з жыцця пастушка, яго канфлікт з местачковымі зладзеямі падаюцца на фоне рэвалюцыйных перамен у вёсцы, калі з суседняга маёнтка ўцёк пан, а рэальнымі гаспадарамі там сталі парабкі, якія ўтварылі свой камітэт.

Казка пісалася і друкавалася ў час іншаземнай акупацыі, пры якой памешчыцкае землеўладанне з'яўлялася непарушным, абаранялася ўсёй сілай законаў ваеннага часу. А гэта значыць, што (333-334)

Алесь Гарун — улічваючы зменлівасць абставін у перыяд грамадзянскай, а таксама савецка-польскай вайны — заглядваў наперад і прадбачыў такі паварот у лёсе працоўнага сялянства. Праўда, у сваёй казцы-жарце аўтар не канкрэтызаваў, якім чынам такое можа ажыццявіцца.

Казкі Алеся Гаруна ўсім сваім зместам выхоўваюць у малых чытачоў і гледачоў найлепшыя чалавечыя якасці. А яшчэ ў іх вельмі каларытна раскрываюцца дзіцячыя характары, паказваюцца іх гульні і ўяўленні.

Сваёй мастацкай творчасцю, паводзінамі, усім жыццём пісьменнік дае новым пакаленням урокі мужнасці і патрыятызму, паказвае, як трэба берагчы і славіць бацькоўскую зямлю і матчыну мову. Ён выносіць няшчадны прысуд здрадлівасці, няпраўдзе і фальшу. Сваім мастацкім словам ён заўсёды будзіў і будзіць чалавечае сумленне і праведны гнеў супраць любых форм прыгнёту, любых форм здзеку над чалавекам.


Казбярук У.М. Алесь Гарун // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 1. Мн., 1999. С. 319-334.
1   2   3

Падобныя:

Алесь гарун 1887-1920 iconГарун Тазиев Кратеры в огне Мысль, Москва; 1976
Гарун Тазиев, известный вулканолог, рассказывает о своих необычайных путешествиях, связанных с изучением деятельности вулканов. Очень...

Алесь гарун 1887-1920 iconСлуцкі збройны чын (27 лістапада 1920 31 сьнежня 1920)
Слуцкі збройны чын — спроба ўзброенай абароны незалежнасьці Беларусі ў раёне Слуцку ў лістападзе І сьнежні 1920 году. Прыкладна месяц...

Алесь гарун 1887-1920 icon1824-1887) немецкий физик, иностранный член-корреспондент Петербургской ан (1862), родился 12 марта 1824, Кенигсберг, ныне Калининград, скончался 17 октября
Густав Роберт Кирхгоф (1824-1887) — немецкий физик, иностранный член-корреспондент Петербургской ан (1862), родился 12 марта 1824,...

Алесь гарун 1887-1920 iconПтушатнік Алесь Марціновіч
Марціновіч Алесь. Птушкі з пакінутых гнёздаў. Гісторыя ў асобах. Мінск, 2007. – 318 с

Алесь гарун 1887-1920 iconПетрашкевіч Алесь
Петрашкевіч Алесь нарадзіўся 01. 05. 1930 г у вёсцы Пярэвалачня Талачынскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і

Алесь гарун 1887-1920 icon«Еврейский национальный очаг» в политике СССР (1920
Охватывают период существования «еврейского национального очага» со времени его возникновения в начале 1920-х гг и до образования...

Алесь гарун 1887-1920 iconРеферат на тему: " Местные денежные эмиссии в России (1917-1920 гг.)"
России в 1917-1920 гг. Денежное обращение представляет собой кровеносную систему экономики государства, которое в кризисный период...

Алесь гарун 1887-1920 iconОтчет о деятельности Совета военной промышленности за 1919 и 1920 гг. М.: Изд. Гувп, 1920. С. 51-53,56-58,60-82,84-104 (10711,211)
Таким органом стал Рабкрин (Рабоче-крестьянская Инспекция), уже имевший к тому времени опыт работы, помимо прочего, и с нарушениями...

Алесь гарун 1887-1920 iconОтчет о деятельности Совета военной промышленности за 1919 и 1920 гг. М.: Изд. Гувп, 1920. С. 51-53,56-58,60-82,84-104 (10711,211)
К январю 1919 славяно-британская эскадрилья в Архангельске была переукомплектована новыми Кемелами и Снайпами и на одном из них п...

Алесь гарун 1887-1920 iconОтчет о деятельности Совета военной промышленности за 1919 и 1920 гг. М.: Изд. Гувп, 1920. С. 51-53,56-58,60-82,84-104 (10711,211)
К январю 1919 славяно-британская эскадрилья в Архангельске была переукомплектована новыми Кемелами и Снайпами и на одном из них п...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка