Алесь гарун 1887-1920




НазваАлесь гарун 1887-1920
старонка2/3
Дата канвертавання28.10.2012
Памер244.07 Kb.
ТыпДокументы
1   2   3

Хоць Алесь Гарун нарадзіўся, вучыўся і працаваў у горадзе, але жыў справамі, клопатамі і ўсімі разнастайнымі праблемамі вясковага, засцянковага ці дробнаместачковага асяродцзя. Бо толькі там магла пашырацца і знаходзіць зацікаўленага чытача дыдактычная аповесць пра паненку, якая захацела паваражыць у пост, што ледзь не скончылася для яе трагічна («Варожба»). Толькі ў часе доўгіх зімовых вечароў на вёсцы магла перадавацца павучальная гісторыя такой заслужанай смерці бессардэчнага і сквапнага мужыка Паўлючонка, які наздзекаваўся з абяздоленых жабракоў ды яшчэ прадаў душу нячыстай сіле («Канец Паўлючонка»). Такое ж самае паходжанне казкі пра гультаяватага і беднага Мацея, які падмануў святога і пабачыў, што круцель-ства — найбольш надзейны спосаб забяспечыць сабе дабрабыт. Некалькі пазней гэтую ж народную казку апрацаваў і Якуб Колас («Як Янка забагацеў»).

Творы Алеся Гаруна — жывое сведчанне цеснай духоўнай сувязі з родным краем, які ажываў у яго ўспамінах і паэтычных вобразах. На такую далёкую, але незабыўную радзіму паэт уцякаў бы шэрым воўкам, поўз бы вужакаю ці ляцеў бы арлом, а то і вольным ветрам, які можа борзда трапіць усюды, куды яму толькі захочацца («Думы ў чужыне»).

Усё ж доля наканавала яму вярнуцца на родны парог. I тут, на радзіме, у бурлівым віры падзей, калі на беларускай зямлі то пракочвалася кайзераўская ваенная машына, то зноў пад аховаю легіёнаў Пілсудскага аднаўлялі такі вядомы ад стагоддзяў лад польскія памешчыыкі, у Алеся Гаруна ўзмацняецца пачуццё асабістай адказнасці за лёс роднага краю. Але якімі б трывожнымі (325-326) ні былі падзеі, ніколі яго не пакідала вера ў жыццёвую сілу і вытрымку народа, у тое, Іпто ніякія буры, ніякія пажары, як бы яны ні бушавалі, не здолеюць загубіць духоўнага і палітычнага жыцця роднае зямлі.

Для ўвасаблення сваіх ідэй Алесь Гарун неаднаразова выкары-стоўваў біблейскія матывы і вобразы («***Хрыстос нарадзіўся...», «Малітва», «Паэту»). Сваім зваротам да рэлігійнай вобразнасці або выкарыстаннем формы малітвы паэт падкрэсліваў непрымірымую супярэчнасць паміж абвешчанымі царквою маральнымі нормамі і той рэчаіснасцю, якая бязлітасна прыгаятала простага чалавека, узаконьвала сацыяльнае зло і бяспраўе:

«Хрыстос нарадзіўся!» Ці ж мала мы чулі

Такую з нябёс абяцанку?

А вочы свае ледзь ад сну разамкнулі, —

Няма і не бачна паранку!

«Хрыстос нарадзіўся!» А дзе ж яго знакі?

Цяпер я Тамаш і не веру.

Здаецца мне, свет, як і быў, адзінакі,

А ў ім лютаванне над меру.

(«***Хрыстос нарадзіўся...»)

Пераасэнсоўваюцца біблейскія матывы і ў вершы «Самсон», апублікаваным у газеце «Беларусь» 29 лютага 1920 г. з прысвячэн-нем «На соты нумар «Беларусі».

У залаты фонд сусветнай культуры ўвайшлі многія творы мастацтва, тэмай для якіх паслужылі паводзіны і подзвігі біблейскага асілка Самсона. Можна нагадаць гравюру ў скарынаўскім вьвданні «Кннгн Судей» «Самсонь преснлный расторгаль льва напутн», славуты фантан у Петрадварцы пад Санкт-Пецярбургам «Самсон, які раздзірае пашчу льва», карціны Рубенса «Самсон і леў», Ван Дэйка «Самсон і Даліла», Мантэньі — таксама «Самсон і Даліла».

Подзвігі Самсона, паводле біблейскіх паданняў, звязаны з эпохаю войнаў паміж ізраільцянамі і філісцімлянамі. Ен адзін мог знішчыць тысячу ворагаў і заставацца непераможным, але толькі да таго часу, пакуль на галаве ў яго зберагаліся валасы.

Аднойчы ён выдаў сакрэт свае сілы чарговай палюбоўніцы філісцямлянцы Даліле. У час сну яго астрыглі, звязалі ланцугамі, выдралі вочы і аддалі на здзек натоўпу, а затьш кінулі ў склеп.

Неяк падчас свята ў вялікім храме філісцімляне прымушалі Самсона забаўляць іх ігрою на арфе, каб гэтым яго больш зняважыць і зноў цешыцца сваёю перамогаю. Але ў Самсона ўжо адраслі валасы, Бог дараваў яму віну, а сам палоннік з малітааю і вераю магутнымі рукамі разбурыў слупы, на якіх трымаўся храм, пахаваўшы сябе і тры тысячы філісцімлянаў.

У трактоўцы Алеся Гаруна Самсон — гэта ўсяго толькі палоннік і ахвяра здзекаў. За што ён пакутаваў — аўтар не раскрывае. Для яго важна тое, што Самсон адрадзіўся духоўна, (326-327) паверыў у свае сілы і, напружыўшы іх, не пашкадаваў сябе дзеля знішчэння ворагаў, якія гэтак саманадзейна святкавалі перамогу.

Тут выразна бачыцца глыбінны сэнс твора. Народ, які паверыць у свае сілы і не пашкадуе ахвяраў, не будзе цярпець знявагі. А жыццё ў няволі не мае ніякага сэнсу. Пакорлівасці ж не можа быць апраўдання. Біблейскія матывы і вобразы садзейнічалі пашырэнню ідэйна-тэматычных рамак паэзіі Алеся Гаруна, увасабленню патрыятычных ідэалаў аўтара, звязвалі іх з агульна-чалавечымі каштоўнасцямі.

Пачуццё адказнасці перад часам і перад народам не слабела, не змяншалася ў Алеся Гаруна да канца яго дзён. Яшчэ ў зборніку «Матчын дар», у вершы «***Думкі-дыяменты, краскі жыцця...» паэт уявіў сябе ў апошнюю хвіліну жыцця, з якім ён хацеў бы развітацца толькі песняй аб шчасці людзей:

Хай заспяваю аб сне залатым

Веку людскога радства,

Роўнасці, вольнасці, брацтва — аб тым

Веку красы хараства.

Аб такой лебядзінай песні ён марыў для сябе. Такую песню ён і праспяваў. А называлася яна «Кліч». Сам паэт ужо, як той лебедзь, бачыў пад сабою бяздонне, але ў апошняй песні ўслаўляў «волі зычны звон», што будзіць народы «ўсіх старон» на штурм «крыўды трона».

Пры знаёмстве са зборнікам «Матчын дар» і вершамі, апублі-каванымі ў перыядычных выданнях, здзіўляе незвычайнае багацце і разнастайнасць інтанацый, мастацка-вобразных, лексічных, сінтаксічных форм і такой рытмікі, якая часта не ўкладваецца ва ўзаконеныя і апісаныя тэорыяй нормы і ўзоры.

У паэзіі Алеся Гаруна такая энергія і дынамічнасць радка, страснасць пачуццяў, багацце і разнастайнасць рытму, рыфмаў, форм мастацкай вобразнасці, нечаканых паваротаў думкі, што ён у гэтым дачыненні, як ніхто, бадай, мог спаборнічаць з Янкам Купалам. У кожным радку пульсуе жывая думка, кіпіць пачуццё. У яго творах набат і кліч («Гэй, народзе, трэба ўстаць, дух свой з рабства распрастаць!», «Вызваль дух свой, рабскі люд!») чаргуюц-ца то з заглыбленымі філасофскімі развагамі аб тайнах вечнага кругазвароту і заканамернасцях развіцця чалавечага грамадства, то з трывожным, часта такім пакутлівым роздумам над нягодамі людзей або іх пакорлівасцю («Жыві ж спакойна, вол, хадзі ў сваім ярме... Сляпому добра ў цьме... А ты — жывёлаў цар? Ці ж ты жывеш іначай?!»). То зноў інтанацыі жальбы і смутку змяняюцца іскрыстым гумарам, вясёлым настроем гучнай і скочнай мелодыі «Мяцеліцы» («Ой, спалеце, перуны, майго Янку, бо дурны! Назаляе толькі мне, а каб сватацца, дык не!»). Чыста асабістае чаргуецца з шырокімі абагульненнямі, адсвечваецца ў іх. А потым раптам, зусім нечакана, сустракаецца ў паэта тое, што адзін з даследчыкаў творчасці Аодма Міцкевіча назваў свядомым звужэннем разумовых гарызонтаў апавядальніка да ўзроўню пра- (327-328) вінцыяльных аматараў літаратуры, як гэта бачыцца, напрыклад, у «засцянковай аповесці» «Варожба».

Ніякае пералічэнне не ахопіць усяго ідэйнага і інтанацыйна-рытмічнага багацця паэзіі Алеся Гаруна. Вось пра каго можна сказаць, што ён «з сталі» каваў, гартаваў «гібкі верш». Паэтычныя творы яго заўсёды будзілі «святое сумленне» (пра што марыў Максім Багдановіч) і памагалі рваць «духа путы», чаго патрабаваў ад паэзіі сам аўтар «Матчынага дару». I таму яны жылі ў свя-домасці і пачуццях людзей нават і ў найбольш змрочную пару ганенняў і здзекаў з іх.


* * *


Алесь Гарун быў і выдатным празаікам. На працягу 1912— 1915 гг. у «Нашай Ніве» з'явіліся чатыры яго празаічныя творы: кароценькая алегарычная легенда «Першы снег» і апавяданні «Пан Шабуневіч», «Маладое», «Чалавек без крыві». Пасля вяртання з Сібіры ў «Вольнай Беларусі» пісьменнік апублікаваў яшчэ тры апавяданні: «Свята», «П'ера і Каламбіна», «У Панасавым сяле». Празаічныя творы, як правіла, падпісваў псеўданімам I. Жывіца (Жывіца — дзявочае прозвішча маці Гаруна).

Проза пісьменніка надзейна абапіралася на нацыянальныя традыцыі літаратурнага і бытавога апавядання. Разам з тым яна незвычайна ўзбагачала традыцыйныя формы вобразнасці, мастацкага стылю, кампазіцыі. Найбольш адметная асаблівасць прозы Апеся Гаруна — яе ідэйна-тэматычнае багацце, смелы выхад за рамкі традыцыйнай тэматыкі, звязанай у творчасці пераважнай большасці беларускіх пісьменнікаў з жыццём вёскі, яе паўсядзённым побытам, трывогамі, спадзяваннямі і з няўхільным ростам грамадскай свядомасці, выяўленнем лепшых маральных якасцей.

Трывожная праблема нацыянальнага бяспраўя беларусаў пры самадзяржаўным ладзе натхніла пісьменніка на стварэнне апавядання «Пан Шабуневіч». Герой яго, звычайны шавец, нястомна, штодзённа змагаецца за права карыстацца роднай мовай за межамі дома, за права звацца беларусам. Вывад з апавядання напрошваецца адзін: ідэі беларускага адраджэння дайшлі ўжо да простых людзей, да іх свядомасці і пачуццяў. Ад іх у канчатковым выніку і будзе залежаць лёс беларушчыны.

Блізкай Алесю Гаруну была астрожная тэматыка. Са зместу апавядання «Чалавек без крыві» відаць, як астрожнае жыццё калечыць лёс чалавека, разбуральна ўздзейнічае на яго псіхалогію. Не знайшоўшы сэнсу жыцця на волі, былы астрожнік канчае самагубствам.

Вельмі нетрадыцыйным з'яўляецца апавяданне «Маладое». Тут рэальнасць пераплятаецца з фантастыкай: група зняволеных, якая ўцякла з астрога, магла праходзіць незаўважанай, нават найбодьш блізка мінаючы людзей. Вырваўшыся на волю, людзі ішлі да нейкае мзты, якая давала сілы, вытрымку, хоць падарожнікі ад (328-329) перанапружання знемагаліся. Некаторыя нават не вытрьімлівалі і адсейваліся. Але асноўная частка ішла і іішіа туды, куды вёў адзін з іх асяродцзя.

Увесь твор успрымаецца як алегорыя. Героі аказаліся ў экстрэ-мальных умовах. Яны пераносяць пакуты і ахвяры дзеля той волі, да якое імкнуцца, мабілізуючы ўсе свае фізічныя і духоўныя сілы. I тут узнікае пытанне: дзе тая мэта? Ці не ілюзорная яна, ці рэальная? Ці апраўданы ўсе нечалавечыя намаганні і пакуты?

Тут напрошваецца паралель з драмаю польскага пісьменніка пачатку XX ст. Леапольда Стафа «Скарб», дзе на працягу ўсяго твора ідзе змаганне за скарб, якога ніхто ніколі не бачыў. Ды нават невядома, ці ён сапраўды існуе. I можа ўзнікнуць падазрэнне: а ці з'яўляецца апраўданым змаганне за нейкія ўмоўныя скарбы і каштоўнасці?

Вядома, у апавяданні Алеся Гаруна выяўляецца імкненне да рэальнае мэты — да волі. Яна, аднак, настолькі недасяжная, што ўсе намаганні ўцекачоў маюць такі ж самы вынік, як і намаганні герояў драмы «Скарб».

Жыццёва праўдзівым у кожнай драбніцы з'яўляецца апавя-данне «Свята», прысвечанае апісанню жыцця і побыту палітычнага пасяленца ў Сібіры — маладога Грыневіча родам з Беларусі. Начуючы ў незнаёмых людзей, ён выпадкова даведаўся, што цяжкая хворая старая жанчына ў той сям'і — сястра яго роднае бабулі. ЁН чуў пра яе дома, але ніхто там не ведаў пра яе лёс.

У апавяданні рэалістычна абмалёўваецца жыццё пасяленцаў — і тут, бясспрэчна, нямала аўтабіяграфічнага, — а таксама побыт сібіракоў, іх норавы і звычаі. А яшчэ ў творы — выпадкова ці невыпадкова — нейкім незвычайным матывам усплывае пера-клічка рэвалюцыйных падзей розных гістарычных эпох. Малады пасяленец Грыневіч трапіў у Сібір за палітычную дзейнасць — трэба меркаваць, што за ўдзел у рэвалюцыйных падзеях 1905— 1907 гг. А галоўным і па сугаасці адзіным арыенцірам у часе для старэнькае жанчыны служылі колішнія паўстанні, з якімі пера-пляліся лёсы блізкіх ёй людзей. Так храналагічная лінія падзей ідзе ў глыбіню мінулага стагоддзя — да 1863 і нават да 1830 г.

Шырокімі аказаліся і прасторавыя рамкі падзей у творы. Хоць яго героі — па сваёй ці не па сваёй волі — трывала заснаваліся ў Сібіры, але і паходжаннем, і думкамі яны звязаны з радзімаю, з далёкай Беларуссю. Так вызначылася духоўная сувязь розных пакаленняў, што на далёкім выгнанні прыходзяць на змену адны другім, захоўваючы ў сэрцы вернасць роднай зямлі.

У шэрагу апавяданняў пісьменніка асобна стаіць «П'ера і Ка-ламбіна». Гэта — своеасаблівы празаічны трыпціх, паасобныя часткі якога сюжэтна паміж сабою не звязаны. Яны аб'ядноў-ваюцца толькі агульнай тэмай кахання, мастацкім роздумам аб загадкавай сіле гэтага пачуцця і аб тых тайнах, якія то аб'ядноўваюць двух чужых людзей, то зноў утвараюць паміж імі непераадольную бездань. (329-330)

Калі іншыя апавяданні Алеся Гаруна так ці інакш звязаны з традыцыямі нацыянальнай прозы, а ў пэўнай ступені таксама з творчасцю пісьменнікаў найбольш блізкіх славянскіх народаў, то «П'ера і Каламбіна» сведчыць аб тым, што аўтар звярнуўся да здабыткаў еўрапейскай класікі мінулых стагодцзяў — прытым не так празаічнай, як драматургічнай. П'ера і Каламбіна (побач з іншымі вобразамі) — абавязковыя і вечна жывыя, але і вечна новыя вобразы славутае «камедыі дэль'артэ» — вандроўнага італьянскага (і французскага) тэатра XVI — пачатку XVIII ст.

Хоць сама камедыя дэль'артэ як такая даўно аджыла свой век, але яна пакінула свой след у літаратуры і культуры, і да яе звярталіся некаторыя пісьменнікі XX ст. У п'есе Аляксандра Блока «Балаганчык» (1906) ажываюць найбольш традыцыйныя вобразы колішняга вандроўнага тэатра — П'ера, Каламбіна, Арлекін. Але паміж творамі Алеся Гаруна і рускага пісьменніка нічога агульнага няма. Героі Блока пазбаўлены рэальных чалавечых рыс, у іх паводзінах і дыялогах мы не знойдзем псіхалагічных матывіровак, абумоўленых збегам акалічнасцей, развіццём драматургічнага канфлікту, падпарадкаваных законам рэалістычнай драматургіі. Тут як быццам выліваюцца пачуцці і думкі, не звязаныя ўнутранай паслядоўнасцю і не прадыктаваныя неабходнасцю.

У апавяданні Алеся Гаруна (у самой назве і ў трэцяй частцы трыпціха) запазычаны ад тае традыцыі толькі імёны. Што ж датычыць галоўнага яе прынцыпа — умоўнасці, — то яна набыла ў беларускага пісьменніка зусім новыя і нечаканыя формы. Алесь Гарун — неспадзявана для нацыянальнай прозы і тагачасных гістарычных абставін (ішла грамадзянская вайна, канца якой відаць не было) — звярнуўся да абмалёўкі на першы погляд ідылічнага, але тым не менш багатага канфліктамі, глыбока матываванымі псіхалагічна, жыцця прадстаўнікоў заможных слаёў нейкага ўмоўнага грамадства (у першай і трэцяй частках), у якім спецыфічна нацыянальнага, беларускага нельга заўважыць нічога. Тут пісьменнік у такі пакутлівы для народа час паказаў, што і багатыя таксама могуць плакаць — і дарослыя, і дзеці. Ці то быў не адзіны выпадак у гісторыі тагачаснай беларускай літаратуры.

Зваротам да гэтых традыцый, таксама, як, напрыклад, да біблейскай тэматыкі ў паэзіі («Малітва», «Самсон»), Алесь Гарун адкрываў перад беларускай літаратурай зусім новыя далягляды. Праўда, нашы пісьменнікі і ў мінулым неаднаразова выходзілі за рамкі нацыянальнай тэматыкі, вобразаў, сюжэтаў, праблем (успомнім «Васкрэсенне Хрыстова», «Энеіду навыварат», «Тараса на Парнасе», «Адвечную песню», «Сон на кургане», «Апокрыф»). Аднак выхады за межы нацыянальных форм вобразнасці або чыста бытавой тэматыкі былі не такімі ўжо частымі.

Алесь Гарун звярнуўся да агульначалавечай, спрадвечнай праблематыкі, не звязанай ні з канкрэтным часам, ні з месцам, ні з нейкімі нацыянальнымі рэаліямі. (330-331)

Апошнім празаічным творам пісьменніка з'яўляецца фанта-стычнае апавяданне «У Панасавым сяле». Паводле зместу — гэта своеасаблівы працяг апавядання Змітрака Бядулі «Панас на небе». У творы Гаруна супярэчлівыя і шматпланавыя падзеі падаюцца ў інтэрпрэтацыі незвычайнага назіральніка — чорта з «нялюдскім розумам». Яны разгортваюцца на беларускай зямлі, прытым нават Панасава сяло, што па волі абодвух аўтараў апынулася на небе, бачыцца нейкім закуткам Палесся, бо там пасяляюцца радавітыя палешукі са сваімі рэальнымі зямнымі норавамі, звычкамі, уяўленнямі, якія надзейна ўкараніліся ў іх псіхіку і побыт.

I ў той жа час палешукі — нездарма ж яны на небе — вызва-ляюцца ад найболып істотных і трывожных зямных праблем — ад думак і клопатаў пра свой хлеб надзённы, пра зямлю, працу, пра ўсё тое, што складае аснову існавання кожнага селяніна. Для герояў ствараюцца спецыяльныя ўмовы, над імі не вісіць кашмар паўсядзённага змагання за месца пад сонцам. Людзі трапляюць у рай, але з усімі зямнымі звычкамі, норавамі, традыцыямі.
1   2   3

Падобныя:

Алесь гарун 1887-1920 iconГарун Тазиев Кратеры в огне Мысль, Москва; 1976
Гарун Тазиев, известный вулканолог, рассказывает о своих необычайных путешествиях, связанных с изучением деятельности вулканов. Очень...

Алесь гарун 1887-1920 iconСлуцкі збройны чын (27 лістапада 1920 31 сьнежня 1920)
Слуцкі збройны чын — спроба ўзброенай абароны незалежнасьці Беларусі ў раёне Слуцку ў лістападзе І сьнежні 1920 году. Прыкладна месяц...

Алесь гарун 1887-1920 icon1824-1887) немецкий физик, иностранный член-корреспондент Петербургской ан (1862), родился 12 марта 1824, Кенигсберг, ныне Калининград, скончался 17 октября
Густав Роберт Кирхгоф (1824-1887) — немецкий физик, иностранный член-корреспондент Петербургской ан (1862), родился 12 марта 1824,...

Алесь гарун 1887-1920 iconПтушатнік Алесь Марціновіч
Марціновіч Алесь. Птушкі з пакінутых гнёздаў. Гісторыя ў асобах. Мінск, 2007. – 318 с

Алесь гарун 1887-1920 iconПетрашкевіч Алесь
Петрашкевіч Алесь нарадзіўся 01. 05. 1930 г у вёсцы Пярэвалачня Талачынскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і

Алесь гарун 1887-1920 icon«Еврейский национальный очаг» в политике СССР (1920
Охватывают период существования «еврейского национального очага» со времени его возникновения в начале 1920-х гг и до образования...

Алесь гарун 1887-1920 iconРеферат на тему: " Местные денежные эмиссии в России (1917-1920 гг.)"
России в 1917-1920 гг. Денежное обращение представляет собой кровеносную систему экономики государства, которое в кризисный период...

Алесь гарун 1887-1920 iconОтчет о деятельности Совета военной промышленности за 1919 и 1920 гг. М.: Изд. Гувп, 1920. С. 51-53,56-58,60-82,84-104 (10711,211)
Таким органом стал Рабкрин (Рабоче-крестьянская Инспекция), уже имевший к тому времени опыт работы, помимо прочего, и с нарушениями...

Алесь гарун 1887-1920 iconОтчет о деятельности Совета военной промышленности за 1919 и 1920 гг. М.: Изд. Гувп, 1920. С. 51-53,56-58,60-82,84-104 (10711,211)
К январю 1919 славяно-британская эскадрилья в Архангельске была переукомплектована новыми Кемелами и Снайпами и на одном из них п...

Алесь гарун 1887-1920 iconОтчет о деятельности Совета военной промышленности за 1919 и 1920 гг. М.: Изд. Гувп, 1920. С. 51-53,56-58,60-82,84-104 (10711,211)
К январю 1919 славяно-британская эскадрилья в Архангельске была переукомплектована новыми Кемелами и Снайпами и на одном из них п...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка