Алесь гарун 1887-1920




НазваАлесь гарун 1887-1920
старонка1/3
Дата канвертавання28.10.2012
Памер244.07 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3
АЛЕСЬ ГАРУН

1887-1920

Алесь Гарун — найбольш вядомы псеўданім пісьменніка, са-праўднае прозвішча якога — Прушынскі Аляксандр Уладзіміравіч. Нарадзіўся ён у Мінску ў беднай сям'і выхадцаў з вёскі Падстарынь Стваловіцкай воласці Навагрудскага павета (сёння гэта Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці). У метрычным выпісе мінскага Кальварыйскага касцёла для судовых органаў называецца дата 27 лютага 1887 г. Але не сказана, які гэта стыль — стары ці новы. Між тым каталіцкі касцёл ужо некалькі стагоддзяў карыстаецца новым стылем. У дарэвалюцыйнай Расіі быў узако-нены стары стыль. Можна дапусціць, што ў выпісцы, прызначанай для афіцыйнай дзяржаўнай установы, прадстаўнікі касцёла падалі свае звесткі па старым стылі. Гэта дае падставу лічыць, што Алесь Гарун нарадзіўся 11 сакавіка.

У якасці месца нараджэння называецца не вуліца Багадзельная ў Мінску (сённяшняя Камсамольская), як гэта ўсюды пісалася да апошняга часу, а Новы Двор Мінска-кальварыйскага прыходу. Гэта, мабыць, была невялікая вёска ці фальварак ля Ракаўскай шашы.

Малы Алесь на працягу трох гадоў вучыўся ў Мінску ў царкоўна-прыходскай Інколе, а потым — таксама тры гады — на дрэваапрацоўчым аддзяленні рамесніцкага вучылішча. Такой адукацыі было дастаткова, каб пачаць самастойнае працоўнае жыццё. Гарун стаў кваліфікаваным сталяром і пачынаючы з 1902 г. працаваў у розных майстэрнях і на мэблевай фабрыцы ў Мінску.

Юнацтва і сталасць Алеся Гаруна прыпалі на гады, якія пакінулі ў гісторыі небывала яркі след: рэвалюцыя 1905 г., першая сусветная вайна, нямецкая акупацыя, Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі, грамадзянская вайна, іншаземныя інтэрвенцыі. На фоне ўсяго гэтага набірала сілы беларускае нацыянальнае ад-раджэнне, змаганне за права народам звацца, разгортванне вызваленчага руху, настойлівыя спробы арганізаваных грамадскіх, палітычных сіл дамагчыся ўтварэння беларскае дзяржаўнасці.

Алесь Гарун з маладых гадоў ступіў на Ішіях рэвалюцыйнай барацьбы. Яшчэ ў 1904 г. ён стаў членам партыі эсэраў, разгортваў шырокую прапагандысцкую дзейнасць. Гэта мела для яго драматычныя вынікі. 4 сакавіка 1907 г. яго арыштавалі ў падполь-най друкарні ў Мінску. Судзілі Алеся Гаруна і ягонага кампаньёна (319-320) Абрама Левітаса двойчы. 10 ліпеня 1908 г. суд прыняў канчатковае рашэнне адправіць абодвух падсудных на пасяленне ў Сібір.

Максім Гарэцкі ў «Гісторыі беларускае літаратуры» паведам-ляў, што Алесь Гарун адбываў ссылку ў Кірэнскім павеце Іркуцкай губерні — спачатку ў сяле Макараўскім над Ленай, затым у вёсцы Крывая Лука. Займаўся там сталярскімі і цяслярскімі работамі. У 1914 г. пачаў працаваць на Лене вадалівам, а ў наступ-ным перабраўся на прыіскі ў Бадайбо. Тут ён сустрэў Лютаўскую рэвалюцыю.

У адным з лістоў на волю Алесь Гарун паведамляў: «У гэтым годзе ў Кірэнскі павет Іркуцкай губ. прыйшло 4 партыі, а ў іх многа «палітыкаў». Калі гэта перастануць пхаць сюды народ?! I так тутака людзі галадаюць, бо для ўсіх няма работы, дык і не ўсе ўмеюць што рабіць» (Гарун А. Сэрцам пачуга звон: Паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка. Мн., 1991. С. 344.). Самога Алеся Гаруна ратавала спецыяльнасць сталяра, патрэбная ўсюды. Ён меў надзейную магчымасць пракарміць сябе.

У Сібіры Алесь Гарун пазнаёміўся і пасябраваў з Язэпам Лёсікам, блізкім сваяком Якуба Коласа, будучым выдатным грамадскім і навуковым дзеячам. Іх абодвух вызваліла з няволі Лютаўская рэвалюцыя. У верасні 1917 г. Гарун вярнуўся ў Мінск, дзе адразу ж уключыўся ў ідэйна-палітычную барацьбу. Тут жа шырока разгарнулася яго літаратурная і публіцыстычная творчасць.

У кастрычніку 1917 г. на III з'ездзе Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ) — галоўнай палітычнай сілы беларускага народа — Алесь Гарун выбіраецца адным з дванаццаці членаў Цэнтральнага Камітэта партыі. Разам з ім былі выбраны такія дзеячы, як Змітро Жылуновіч (Цішка Гартны), Браніслаў Тарашкевіч, Язэп Дыла, Аркадзь Смоліч, Сымон Рак-Міхайлоўскі. У снежні таго ж года Алесь Гарун стаў адным з кіраўнікоў I Усебеларускага кангрэса, на які сабраліся прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Беларусі, розных беларускіх арганізацый, раскіданых па Расіі. Ён увайшоў у склад Выканаўчага камітэта, выбранага з'ездам, і адказваў там за справы працы. Пасля распаду БСГ Алесь Гарун стаў членам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі.

На заключным этапе грамадзянскай вайны найболыд выдат-ныя беларускія дзеячы, у тым ліку і Алесь Гарун, звязвалі свае надзеі з сацыялізмам, хоць па прынцыповых пытаннях іх праграма кардынальна адрознівалася ад праграмы балыыавікоў.

На свабодзе Алесь Гарун ніколі не спыняў актыўнай грамадска-палітычнай дзейнасці. У 1918 г., у час нямецкай акупа-цыі, ён рэдагаваў газету «Беларускі шлях». У жніўні 1919 г. узначаліў Часовы беларускі нацыянальны камітэт, які ўключаў радных Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, прадстаўнікоў Культурна-асветнага таварыства, Хрысціянска-дэмакратычнай злуч- (320-321) насці, Першага таварыства драмы і камедыі, Вучыцельскага бела-рускага хаўрусу і інш. Гэта была спроба згуртавання і кансаліда-цыі ўсіх патрыятычна настроеных нацыянальных сіл, каб дамагчы-ся іх эфектыўнай дзейнасці ва ўмовах акупацыйных рэжымаў.

Восенню 1919 г. Алесь Гарун стаў членам так званай Беларускай вайсковай камісіі, якая павінна была — пры дапамозе польскіх улад — арганізаваць беларускую нацыянальную армію. Аднак ніякае войска, нягледзячы на шматмесячную — знешне вельмі актыўную — дзейнасць і на шматлікія спрыяльныя абставіны, так і не было створана. Польскія ўлады маглі б дазволіць толькі стварыць узброеныя сілы для барацьбы з бальшавікамі, а не для абароны інтарэсаў беларускага народа. А ў беларускіх дзеячаў былі свае планы і намеры.

У перыяд грамадзянскай вайны Алесь Гарун часта друкуе мастацкія і публіцыстычныя творы ў розных перыядычных выданнях і калектыўных зборніках. Кіраўнікі Беларускай Народ-най Рэспублікі у найцяжэйшых умовах акупацыйных рэжымаў рабілі ўсё для абароны інтарэсаў беларускага народа, для развіцця нацыянальнай культуры. Якія б перашкоды ні даводзілася пераадольваць, беларуская літаратура жыла, змагалася за права беларускага люду народам звацца. I ў першых шэрагах барацьбітоў за лепшую долю ішоў Алесь Гарун з палымяным паэтычным радком і ўсхваляваным публіцыстычным словам.

3 Сібіры Алесь Гарун вярнуўся хворы на сухоты. Хвароба ўсё больш і больш абяссільвала паэта. У ліпені 1920 г. яго на насілках унеслі ў санітарны цягнік, які завёз яго ў Кракаў. У гэтым жа месяцы ён і памёр, пражыўшы ўсяго толькі 33 гады. Пахаваны на вайсковых Ракавіцкіх могілках у Кракаве. I толькі амаль праз 70 гадоў пасля смерці, 24 верасня 1988 г. на яго магіле быў адкрыты помнік стараннямі актывістаў Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы.

Пісаць вершы Алесь Гарун пачаў змалку, спачатку, як сведчыць Максім Гарэцкі, на рускай мове, затым — на беларускай. Раннія яго творы, аднак, да нас не дайшлі. 1905 годам датуецца яго паэма «Мае коляды», апублікаваная ў Вільні ў 1920 г. пад псеўданімам А. Сумны. Гэта — гісторыя нечаканага абуджэння нацыянальнай свядомасці ў беларускага вясковага хлопчыка, які прыехаў да свайго школьнага сябра і правёў свята ў асяроддзі паноў.

Першы друкаваны верш «Маці-Беларусі» пабачыў свет у 1907 г. у 28 нумары газеты «Наша Ніва». У 1908 г. з'явіліся два вершы: «Януку Купале» (паэтычны водгук на зборнік «Жалейка») і «Начныя думкі» — лірычны ўсхваляваны ўспамін аб родных мясцінах, ад якіх аўтар быў адарваны, знаходзячыся ў астрозе. Заслугоўвае ўвагі вобразная асаблівасць твора: тут ява ўвесь час пераплятаецца са сном, а рэальная рэчаіснасць — з казкай.

Гэтыя вершы сведчаць аб тым, што Алесь Гарун у астрозе не паў духам, не зламаўся маральна. Ён падтрымліваў цесную сувязь (321-322) са знешнім светам, жыў яго клопатамі, займаўся літаратурнай творчасцю і знаходзіў магчымасць перадаваць вершы на волю. Болын стала літаратурнай творчасцю паэт заняўся ў Сібіры, адкуль пасылаў на радзіму вершы, апавяданні і, вядома, лісты.

Паэтычная спадчына Алеся Гаруна ўключае ў сябе зборнік «Матчын дар», напісаны да пачатку першай сусветнай вайны, і вершы, апублікаваныя ў розных выданнях пад псеўданімамі А. Гарун, А. Сумны, а таксама Сальвэсь.

Алесь Гарун паказаў бесчалавечны, антыгуманны характар першай сусветнай вайны адразу ж пасля яе пачатку, калі яна яшчэ не паспела спустошыць беларускую зямлю агнём і мячом, заліць крывёю:

Сорам і ганьба для свету вайна,

Як ні мяркуй, ні круці.

3 боскіх законаў смяецца яна...

(«Праводзіны»)

Так было сказана ў жніўні 1914 г., а ў самім творы быццам прадугледжваецца магчымасць братання садцат варожых армій і бачыцца агульнасць іх чалавечага і салдацкага лёсу. У наказе навабранцу берагчы сумленне ў любых умовах, бачыць у асобе варожага садцата перш за ўсё чалавека, які таксама ідзе ваяваць не па сваёй волі, выяўляецца гуманістычнае светабачанне аўтара, яго непаўторная здольнасць увасобіць у мастацкім слове найболын каштоўныя прынцыпы народнай маралі — тыя прынцыпы, якія аказваюцца непадуладнымі афіцыйнай дзяржаўнай шавіністьічнай ідэалогіі. Разам з тым няма ў паэта апраўдання для баязлівасці: «Смелага сэрца не колюць штыкі, кулі яго не праб'юць».

Зборнік «Матчын дар» можна паставіць побач з такімі кнігамі, як «Шляхам жыцця» (вяршыняй усёй беларускай паэзіі) і «Вянок». Ён з'яўляецца адным з найвыдатнейшых паэтычных дасягненняў пачатку XX ст.

У апошнім варыянце некаторых вершаў адчуваецца рэдактарская рука аўтара. Вядома, некаторыя праўкі маглі быць унесены яшчэ ў 1914 г., але ёсць змены, зробленыя не раней, чым у 1917 г. Аднак як бы там ні было, «Матчын дар» — жывое звяно дакастрычніцкага літаратурнага працэсу. Усё ў зборніку ідэйна і тэматычна звязана з эпохаю пярэдадня першай сусветнай вайны. Праўда, у некаторых вершах адчуваецца і подых новага часу, пачатак якому паклала векапомная Лютаўская рэвалюцыя.

У беларускай паззіі той эпохі шмат праграмных вершаў, або «песень аб песнях». Аўтары ставяць у іх канкрэтныя задачы перад сабою, перад нацыянальнай літаратурай у цэлым, палемізуюць з ідэйнымі праціўнікамі, раскрываюць свой эстэтычны ідэал. Такія творы ёсць і ў Алеся Гаруна. У нейкім сэнсе блізкім да праграмных можна лічыць верш «Людзям», якім адкрываецца зборнік і ў якім аўтар непасрэдна звяртаецца да чытачоў. Гэта — свайго роду прадмова, ці можа нават споведзь з выяўленнем асабістых перажыванняў. (322-323)

Янка Купала ў першым вершы зборніка «Жалейка» «Я не паэта» спецыяльна падкрэсліваў, што да чытача звяртаецца не проста нейкі фіктыўны, неакрэслены лірычны герой, а іменна ён сам — Янка Купала, які не шукае ў сучаснікаў ці нашчадкаў ні славы, ні гонару, ні ўзнагарод і жьіве на свеце з адною мараю, з адным жаданнем — хоць некалі пабачыць долю «ў родным народзе». Пакуль што яшчэ ён сціпла абвяшчае: «Я не паэта, о крый мяне, Божа! Не рвуся я к славе гэткай німала». I толькі болын чым праз дзесяцігоддзе, маючы вялікія здзяйсненні ў паэзіі і драматургіі, ён будзе мець права з гонарам сказаць: «Цяпер беларускай я песні ўладар».

У вершы «Людзям» Алесь Гарун не менш сціпла, чым калісьці Янка Купала, гаворыць, што ён не паэт. Між тым ён ужо аддаваў на суд грамадскасці такі своеасаблівы і незвычайны зборнік — жывое сведчанне мужнасці, вытрымкі і патрыятычнага пачуцця, непадуладнага ніякаму гвалту, ніякім намаганням вытравіць яго з душы паэта. Аўтар не патрабуе падзякі ці прызнання і не надта разлічвае на іх. Ён піша таму, што не можа не пісаць. Песні самі нараджаюцца, жывуць і звіняць на працягу ўсяго дня, запоўненага катаржнаю працаю. Сам паэт знаходзіцца ў палоне дзвюх рэальнасцей: той працоўнай, калі «аж косць аб косць у плячу рыпіць», і ўнутранай, духоўнай, звязанай перш за ўсё з успамінамі пра бацькоўскі край і клопатамі пра яго. Гэтыя ўспаміны нараджаюць у душы мелодыю, якую нішто не можа заглушыць ці задушыць:

Пачуеш сэрцам звон...

Ухопіш зык, за ім другі,

За тымі болын ідуць,

Зліюцца ў шых даўгі-даўгі

I цэлы дзень гудуць.

«Па краю родным сум» як выяўленне непахісных патрыятычных пачуццяў — выток усіх вытокаў паэзіі Алеся Гаруна, тых твораў, што ўвайшлі ў зборнік «Матчын дар», усе вершы і паэмы якога пісаліся ў турме або ў выгаанні.

Пакутуючы ў Сібіры, паэт падтрымліваў няспынны кантакт з родным краем. Здавалася б, ніякай прасветліны ў жыцці. Да роднае зямлі — многія, незлічоныя тысячы вёрст. Кожны яго крок быў пад пільным наглядам і кантролем. Законы абмяжоўвалі яго правы і жаданні. Але ні суд, ні турэмныя ці адміністрацыйныя ўлады думку і годаасць чалавечую яго скаваць не маглі. I былі бяссільныя вытравіць з душы пісьменніка любоў да свабоды, да роднага краю, матчынай мовы, да веры ў свой народ, у яго лепшую будучыню.

Вершы паэта, напісаныя ў Сібіры, — гэта водгулле пакуты і сімвал веры, споведзь і скарга выгнанніка, а таксама сведчанне нязломнай, непахіснай вытрымкі. I разам з тьш шчымлівае, неадольнае пачуццё духоўнае сувязі з роднаю зямлёю, з усім тым, што на ёй адбываецца, а галоўнае — з тымі пераменамі, якія там (323-324) наспяваюць, набіраюць сілы, з'яўляюцца вестунамі адраджэння дарагой сэрцу Беларусі:

Што мне багацтва? Без грошы, без золата

Быў бы магнат я, кароль, багатыр

Там, дзе пад націскам роднага молата

Жыцце куецца углыб і ушыр.

Жыцце куецца, і сонца ўздымаецца,

Свету праменні льець з гарыні,

3 доўгага сну дзе народ прачыхаецца,

Побыту шчаснага свецяць агаі.

(«Думы ў чужыне»)

Багата ў Алеся Гаруна песняў жальбы, сумных настрояў, плачу. Але сум яго не так ідзе ад драмы ўласнага жыцця, колькі ад таго, што ён больш за ўсё баяўся страціць духоўную повязь з Баць-каўшчынай. Агнём у душы паэта гарыць пачуццё болю з тае нагоды, што ён не можа зрабіць для свае зямлі і свайго народа ўсяго, што хацеў бы, што трэба было б. Ён ні на хвіліну не дапускае думкі пра тое, што мог бы шукаць у жыцці лепшага, больш спакойнага лёсу. I ён меў поўнае права сказаць пра сябе:

Біўся з няпраўдай, з бядой і гаротаю,

Сэрца у попел няшчадна спаліў,

Сілы ўсе страціў у бойцы з цямнотаю,

Кроў, не рахуючы, кроў сваю ліў!

I адначасова паэт паказвае, што ахвяры лірычнага героя і пакуты, якія выпадаюць на яго долю, не могуць быць дарэмнымі. Гэтая аптымістычная выснова, падмацаваная заклікам да дзеяння, да самаахвяравання, зноў гучыць ва ўрачыста-патэтычным, іншасказальным вершы «Навука». Настаўнік, звяртаючыся да вучня (называючы яго сынам), усёй сілай пераканання заклікае ісці наперад, па абраным шляху, не зважаючы ні на перашкоды, ні на пакуты:

I вось калі табе трываць не хопіць змогі,

I цяжкім здасца крыж табе і доля вельмі злой,

Не трэба, сын, шукаць лягчэйшае дарогі, —

Ідзі старой.

Ідзі хутчэй, слуга! Спавіты свет маркотай,

У ім крыўды легіён забраў зямлі апошню чвэрць,

Нясі ж свой праўдзе меч. — Мой сын! Ідзі з ахвотай

На чэсць і смерць.

Ёсць у Алеся Гаруна алегарычныя творы з глыбокім філасофскім роздумам над кардынальнымі пытаннямі чалавечага быцця і грамадскіх працэсаў. Лірычнаму герою верша «Nokturno» (Nokturno (ад лац. nokturnus — начны) — невялікі музычны твор, пераважна лірычнага, сентыментальнага характару, звязаны з настроем ночы, змроку; быў модны ў XIX ст. (324-325) Нядоля адкрывае вочы на глабальныя заканамернасці нашай рэчаіснасці: на бессмяротнасць жыцця, на непазбежнасць абнаўлення яго форм, на вечны, нястрымны рух у прыродзе і грамадстве. Хоць лес восенню і замірае, але вясною ён заўсёды адраджаецца. Так пакуты людзей падрыхтоўваюць непазбежныя перамены і абнаўленне жыцця грамадства. Наогул жа мы неадна-разова пераконваемся, што паэзія Алеся Гаруна — вобразна-філасофскае асэнсаванне найважнейшых грамадска-палітычных і гістарычных працэсаў, а таксама змен у побыце і свядомасці людзей.

У хвіліны натхнення паэт душою вырываецца з няволі, «яснай зоркай» нясе на сваю радзіму кліч да змагання за волю і шчасце. Часам складваецца ўражанне, быццам аўтар нікуды ад роднае зямлі не аддаляўся і па гарачых слядах апісваў нейкія здарэнні — такія, напрыклад, як у вершы «Спрэчка». Гэта — сумна-гумарыстычнае апавяданне пра спрадвечную цемнату беларускага мужыка, пра бойку ў карчме, у час якое ўдзельнікі кулакамі даказвалі перавагі і вартасці свае веры. I пытанне: «Ці ж не сорам гэтак, братцы?» — з якім стары разумны селянін звярнуўся да ўдзельнікаў бойкі, адрасуецца ўсім тым, хто хацеў бы распальваць на беларускай зямлі рэлігійныя канфлікты.
  1   2   3

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Алесь гарун 1887-1920 iconГарун Тазиев Кратеры в огне Мысль, Москва; 1976
Гарун Тазиев, известный вулканолог, рассказывает о своих необычайных путешествиях, связанных с изучением деятельности вулканов. Очень...

Алесь гарун 1887-1920 iconСлуцкі збройны чын (27 лістапада 1920 31 сьнежня 1920)
Слуцкі збройны чын — спроба ўзброенай абароны незалежнасьці Беларусі ў раёне Слуцку ў лістападзе І сьнежні 1920 году. Прыкладна месяц...

Алесь гарун 1887-1920 icon1824-1887) немецкий физик, иностранный член-корреспондент Петербургской ан (1862), родился 12 марта 1824, Кенигсберг, ныне Калининград, скончался 17 октября
Густав Роберт Кирхгоф (1824-1887) — немецкий физик, иностранный член-корреспондент Петербургской ан (1862), родился 12 марта 1824,...

Алесь гарун 1887-1920 iconПтушатнік Алесь Марціновіч
Марціновіч Алесь. Птушкі з пакінутых гнёздаў. Гісторыя ў асобах. Мінск, 2007. – 318 с

Алесь гарун 1887-1920 iconПетрашкевіч Алесь
Петрашкевіч Алесь нарадзіўся 01. 05. 1930 г у вёсцы Пярэвалачня Талачынскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і

Алесь гарун 1887-1920 icon«Еврейский национальный очаг» в политике СССР (1920
Охватывают период существования «еврейского национального очага» со времени его возникновения в начале 1920-х гг и до образования...

Алесь гарун 1887-1920 iconРеферат на тему: " Местные денежные эмиссии в России (1917-1920 гг.)"
России в 1917-1920 гг. Денежное обращение представляет собой кровеносную систему экономики государства, которое в кризисный период...

Алесь гарун 1887-1920 iconОтчет о деятельности Совета военной промышленности за 1919 и 1920 гг. М.: Изд. Гувп, 1920. С. 51-53,56-58,60-82,84-104 (10711,211)
Таким органом стал Рабкрин (Рабоче-крестьянская Инспекция), уже имевший к тому времени опыт работы, помимо прочего, и с нарушениями...

Алесь гарун 1887-1920 iconОтчет о деятельности Совета военной промышленности за 1919 и 1920 гг. М.: Изд. Гувп, 1920. С. 51-53,56-58,60-82,84-104 (10711,211)
К январю 1919 славяно-британская эскадрилья в Архангельске была переукомплектована новыми Кемелами и Снайпами и на одном из них п...

Алесь гарун 1887-1920 iconОтчет о деятельности Совета военной промышленности за 1919 и 1920 гг. М.: Изд. Гувп, 1920. С. 51-53,56-58,60-82,84-104 (10711,211)
К январю 1919 славяно-британская эскадрилья в Архангельске была переукомплектована новыми Кемелами и Снайпами и на одном из них п...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка