Запрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў па тэме «Эфектыўныя метады матывацыі І ацэнкі. Актыўная ацэнка»




НазваЗапрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў па тэме «Эфектыўныя метады матывацыі І ацэнкі. Актыўная ацэнка»
Дата канвертавання21.11.2012
Памер43.29 Kb.
ТыпДокументы


Запрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў па тэме «Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі. Актыўная ацэнка».


Запрашаем настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх , хто працуе на ніве адукацыі і жадае паглыбіць свае веды ды падзяліцца ўласным досведам, да ўдзелу ў семінарах па тэме «Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі. Актыўная ацэнка».

Плануецца правесці:

- 2 семінары для азнаямлення з метадам актыўнай ацэнкі (для настаўнікаў усіх прадметаў усіх школьных узроўняў, метадыстаў)

- 1 трэнінг для трэнераў (для настаўнікаў і метадыстаў, якія плануюць дзяліцца з калегамі набытым досведам)


У кожным з трох семінараў прымуць удзел ад 16 да 18 слухачоў. Найбольш зацікаўленым і заангажаваным будзе прапанаваны ўдзел у азнаямленчай вандроўцы ў Варшаву напрыканцы праграмы.


Праграма семінара прадугледжвае:


Азнаямленне з метадам Актыўнай Ацэнкі, паводле якога ацэнка «дапамагае вучыцца». У шматлікіх краінах гэты метад лічыцца адным з найболей перспектыўных. Даклад Арганізацыі эканамічнага развіцця і супрацоўніцтва (OEDC) 2005 года сведчыць аб эфектыўнасці гэтага метаду для паляпшэння вынікаў навучання, матывавання агульнай цікаўнасці да жыцця і выраўноўвання адукацыйных магчымасцяў.


Мэтавая аўдыторыя: настаўнікі усіх прадметаў усіх школьных узроўняў, метадысты.


Працягласць курсаў: 2 дні х 6-7 гадзін


Тэрміны правядзення семінараў: 


Семінар I 18-19 ліпеня 2011 г.

Семінар II 20-21 ліпеня 2011 г.


Мэты семінара:

  • пазнаёміць настаўнікаў з канцэпцыяй актыўнай ацэнкі

  • выкласці элементы актыўнай ацэнкі

  • выканаць з удзельнікамі практыкаванні па выкарыстанні актыўнай ацэнкі

  • паспрыяць прыняццю рашэння аб выкарыстанні (ці не) актыўнай ацэнкі


Меркаваныя вынікі семінара:

Удзельнікі пазнаёмяцца з элементамі актыўнай ацэнкі; вызначацца, ці жадаюць яны выкарыстоўваць актыўную ацэнку ва ўласнай школьнай практыцы; заплануюць падвышэнне сваёй кваліфікацыі ў гэтым кірунку.


Метады, якія будуць выкарыстоўвацца ў працэсе навучання: праца ў групах, кароткія лекцыі, мадэляванне. Курсы праводзяцца ў форме семінараў і патрабуюць актыўнасці ад удзельнікаў.


Асноўныя пытанні:

  • Чаму неабходна вызначаць мэты урока?

  • Чаму вучань павінен ведаць мэты урока?

  • Ці трэба агучваць крытэрыі поспеху перад урокам і перад кантрольным заняткам?

  • Якую зваротную сувязь павінен атрымліваць вучань ад настаўніка?

  • У чым розніца паміж адзнакай і актыўнай ацэнкай?

  • Як задаваць вучням добрыя пытанні?

  • Як выкарыстоўваць калектыўную ацэнку і самаацэнку?

  • Якія перавагі і якія цяжкасці дае выкарыстанне актыўнай ацэнкі?



Вядоўцы: Трэнеры праграмы "Школа навучання" Цэнтра грамадзянскай адукацыі (Варшава), якія выкарыстоўваюць у сваёй працы актыўную ацэнку.


Праграма вандроўкі ў Варшаву прадугледжвае:


- Азнаямленне ўдзельнікаў з польскай сістэмай адукацыі.

- Наведванне адукацыйных установаў, сустрэчы з настаўнікамі польскіх школ.

- Сустрэчу з еўрапейскімі экспертамі па пытаннях рэформы сістэм адукацыі ў краінах Усходняй і

Цэнтральнай Еўропы.

- Азнаямленне з мэтамі і метадамі грамадзянскай адукацы, досведам ажыццяўлення навучальных праектаў.


Тэрмін вандроўкі:  кастрычнік 2011 года


Арганізатары забяспечваюць:


- Выкладанне ад дасведчаных інструктараў з найлепшых навучальных цэнтраў Польшчы.

- Магчымасць для абмену досведам і перадавой практыкай з іншымі удзельнікамі.

- Публікацыю матэрыялаў, падрыхтаваных удзельнікамі семінара.

- Сертыфікат аб заканчэнні курсу.

- Пакрыццё выдаткаў на праезд, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў.


Даты трэнінгу для трэнераў: 13-17 ліпеня


Для ўдзелу ў трэнінгу для трэнераў запрашаюцца ўдзельнікі семінараў 2009 году па тэме “Актыўная ацэнка”, слухачы аўтарскіх курсаў М.І. Запрудскага па тэме “Актыўная ацэнка”, а таксама новыя настаўнікі і матадысты, зацікаўленыя ў тэме.
(Праграма трэнінгу для трэнераў будзе размешчана пазней на сайце Nastaunik.info)


Падчас семінараў будзе прадугледжаны час на абмен досведам паміж беларускімі ўдзельнікамі. Калі Вы маеце чым падзяліцца, правесці майстар-клас ці распавесці пра свой педагагічны досвед - пазначце, калі ласка, у анкеце тэму, матэрыялы, якія Вам для гэтага спратрэбіцца. Арганізатары будуць спрыяць у памнажэнні Вашых адукацыйных набыткаў для ўсіх удзельнікаў.


Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету і даслаць яе да 30 чэрвеня ўключна на адрас metodyka2009@gmail.com .


Анкета



Прозвішча, Імя, Імя па бацьку _____________________________________________________


Вашая пасада, навучальная ўстанова ці арганізацыя ___________________________________


Адукацыйны стаж_________________________________________________________________

Дата семінара (ці трэнінга для трэнераў), у якім Вы плануеце прыняць удзел_______________

Метады, якімі Вы карыстаецеся падчас Вашай педагагічнай дзейнасці_____________________

________________________________________________________________________________

Ці маеце досвед самастойнага правядзення семінараў («Так» ці «Не»)____________________


Кароткі матывацыйны ліст (Чаму Вам цікава ўдзельнічаць у праграме, як вы збіраецеся выкарыстаць набыты досвед …) ____________________________________________________

________________________________________________________________________________

________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________


Тэма, час Вашага майстар-класа (калі жадаеце)________________________________________


Як з Вамі звязацца (адрас, тэлефон, электронная пошта, скайп)__________________________

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Запрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў па тэме «Эфектыўныя метады матывацыі І ацэнкі. Актыўная ацэнка» iconЗапрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў!
Запрашаем настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх, хто працуе на ніве адукацыі І жадае паглыбіць свае веды І падзяліцца ўласным...

Запрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў па тэме «Эфектыўныя метады матывацыі І ацэнкі. Актыўная ацэнка» iconАктыўная ацэнка на ўроках замежнай мовы
За гэты час мы правялі 173 трэнінгі для педагогаў, а ў нашых інтэрнэт курсах прынялі ўдзел 267 настаўнікаў. У 2006 годзе разам з...

Запрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў па тэме «Эфектыўныя метады матывацыі І ацэнкі. Актыўная ацэнка» iconАктыўная ацэнка І адзнака у чым розніца?
Функцыі актыўнай ацэнкі І адзнакі. Ці можна спалучаць ІХ абедзве? Як выпрацаваць уласную стратэгію ацэнкі?

Запрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў па тэме «Эфектыўныя метады матывацыі І ацэнкі. Актыўная ацэнка» iconЗапрашэнне да ўдзелу ў семінарах па web-журналістыцы
Смі І сацыяльных медыя, актывістаў І pr-каардынатараў некамерцыйных арганізацый І грамадзянскіх ініцыятываў, якія працуюць з вэб-рэсурсамі,...

Запрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў па тэме «Эфектыўныя метады матывацыі І ацэнкі. Актыўная ацэнка» iconБацькоўскі сход Актыўная І падсумоўваючая ацэнка Мэта
Мэта: стварэнне сітуацыі адкрытых зносін паміж педагогамі бацькамі, уключэнне бацькоў у актыўнае абмеркаванне пытанняў аб абмежаванні...

Запрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў па тэме «Эфектыўныя метады матывацыі І ацэнкі. Актыўная ацэнка» iconАктыўная ацэнка – у дапамогу навучанню
Правіла 1: Актыўная ацэнка павінна быць звязаная як з добрым планаваннем працэсу навучання іншых, так І з ўласным навучаннем

Запрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў па тэме «Эфектыўныя метады матывацыі І ацэнкі. Актыўная ацэнка» iconУсе мы адчуваем крызіс традыцыйнага спосабу навучання. Настаўнікі з розных краін шукаюць новыя метады выкладання, якія б дазвалялі глыбей уцягнуць вучняў у
Актыўная ацэнка дае надзею на добры кірунак зменаў. Асабліва добрыя вынікі яна дае ў працы з вучнямі, якія маюць цяжкасці ў навучанні....

Запрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў па тэме «Эфектыўныя метады матывацыі І ацэнкі. Актыўная ацэнка» iconПрайшла серыя семінараў, прысвечаных метаду актыўнай ацэнкі
Той першы семінар нашыя настаўнікі назвалі «метадычнай радасцю» І прыдумалі беларускі адпаведнік выразу «formative assessment»” –...

Запрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў па тэме «Эфектыўныя метады матывацыі І ацэнкі. Актыўная ацэнка» iconФункцыі актыўнай ацэнкі І адзнакі. Ці можна спалучаць ІХ абедзве?
Ацэнка ў школе атаясняецца з баламі. Пры гэтым можна казаць пра два віды ацэнкі

Запрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў па тэме «Эфектыўныя метады матывацыі І ацэнкі. Актыўная ацэнка» iconЗапрашэнне да ўдзелу ў візіце ў Брусель для беларускіх экспертаў у галіне вышэйшай адукацыі Шаноўныя калегі!
Запрашэнне да ўдзелу ў візіце ў Брусель для беларускіх экспертаў у галіне вышэйшай адукацыі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка