Урок- казка Тэма ўрока




НазваУрок- казка Тэма ўрока
Дата канвертавання21.11.2012
Памер68.95 Kb.
ТыпУрок
Беларуская мова( навучанне грамаце) 1 кл.

Настаўнік Шалкевіч Т.Г.


Урок- казка

Тэма ўрока: Гукі[ в,в’]. Літара в. Пісьмо малой літары в.

Навучальная мэта ўрока:

Прадугледжваецца, што ў канцы ўрока навучэнец

будзе знаць : новы гук і ўмець пісаць літару, якая яго абазначае.

будзе умець : на слых адрозніваць цвёрдыя і мяккія зычныя[ в,в’];

вызначаць колькасць складоў і месца націску ў слове;

чытаць словы з літарай в.

Задачы асобаснага развіцця:

  • садзейнічаць развіццю камунікатыўных навыкаў праз арганізацыю работы ў парах;

  • стварыць умовы для выхавання ў навучэнцаў спагадлівых адносін да жывёл, пачуццё ўзаемадапамогі і міласэрнасці;

  • стварыць умовы для самарэалізацыі асобы навучэнцаў у вучэбнай дзейнасці;

Тып урока: урок засваення новых ведаў.

Тэхналогія: гульнявая

Віды дзейнасці настаўніка і вучняў: франтальная, парная, групавая, індывідуальная.

Абсталяванне: буквар, пропісь № 1, схемы сказаў, карткі на абазначэнне цвёрдых і мяккіх зычных, табліца са словамі , папяровыя манеты і лічба 7, наборнае палатно і малюнкі


Ход урока.


1 этап.Арганізацыйны. ( 2 мін.)

Мэта этапа (плануемы вынік): псіхалагічная падрыхтаванасць класа да ўрока, арганізацыя ўвагі ўсіх навучэнцаў.

Педагагічная задача: арганізаваць і падрыхтаваць навучэнцаў да работы.

Дзеці расказваюць верш:

Празвінеў званок вясёлы

Над заснежаным дваром.

Зноў зіма нас кліча ў школу

На сустрэчу з букваром.

Гульня “ Устаньце тыя, хто…”:

  • хто зрабіў раніцай зарадку;

  • хто не забыўся пачысціць зубы;

  • хто ўжывае ў ежу садавіну і агародніну;

  • хто любіць вучыцца;

  • хто ўмее адгадваць загадкі

2 Этап. Арыентыровачна – матывацыйны.( 3-5 мін.)

Мэта этапа ( плануемы вынік): Пазнавальная гатоўнасць навучэнцаў да атрымання новых ведаў, наяўнасць матывацыі, самавызначэння навучэнцаў на дзейнасць і яе вынікі.


Педагагічная задача: актуалізаваць апорныя веды, сфарміраваць пазнавальныя матывы, стварыць умовы і сітуацыі для самавызначэння вучняў на дзейнасць і яе вынікі.

- Тады адгадайце загадку:


Белым пухам замяло

І палеткі і сяло.

Мост праз рэчку хутка ляжа…

А што гэта, хто адкажа? ( Зіма)





( Настаўнік паказвае малюнак “ Зіма”).

- Скажыце, калі ласка,а якой вы сабе ўяўляеце зіму?( Дзеці падбіраюць словы, якія апісваюць зіму).

- А каму найцяжэй даводзіцца зімой? ( Звярам і птушкам).

- А як жывёлы рыхтуюцца да зімы? ( Адказы дзяцей ).

- А ці можам мы ім дапамагчы? ( Расказваюць як…)

- Мы сёння будзем складаць казку і дапамагаць тым жывёлам, хто яшчэ не паспеў схавацца ад холаду.

Настаўнік пачынае расказваць… Стаяў у чыстым полі … ( дзеці пазнаюць і прадаўжаюць расказваць казку “ Церамок”).

( Выстаўляем каля дошкі церамок).



Бяжыць мышка. (Ставім малюнак мышкі).

  • Церамок, церамок, хто ў церамочку жыве?

Ніхто не адказвае. А церамок той чароўны і прапануе нам пагуляць з мышкай.



Мышка хоча загадаць вам загадкі.

1. Мышак ловіць, ды не кіска ён.

Лісты носіць, ды не паштальён.

Каб лісе не трапіць на зубок,

У калючы скруціцца клубок. ( Вожык).

2. Рук, ног не мае, а вароты адчыняе.( Вецер).

- Якія гукі вы пачулі ў словах вожык і вецер? [ в,в’].

( Настаўнік выстаўляе на дошцы табліцу з літарай в і малюнкамі на гэтую літару).

Тэма і задача ўрока.

- Дык як вы думаеце, пра што мы сёння даведаемся на ўроку? ( Мы сёння пазнаёмімся з новымі гукамі[ в,в’] і даведаемся, якой літарай яны абазначаюцца на пісьме).

Настаўнік удакладняе задачу ўрока: - Будзем вучыцца вызначаць цвёрды гук ці мяккі, звонкі ці глухі, чытаць склады і словы з літарай в. А яшчэ павучымся пісаць малую літару в.

-А як вы думаеце, для чаго нам патрэбна новая літара?

- Новая літара нам патрэбна, каб умець чытаць і пісаць словы з літарай в.

3 этап. Аператыўна- пазнавальны. ( 25-27 мін.)

Мэта этапа ( плануемы вынік):Свядомае і правільнае разуменне вучэбнага матэрыялу.

Педагагічная задача: Арганізаваць мэтанакіраваную пазнавальную дзейнасць навучэнцаў па засваенні новых ведаў, стварыць сітуацыю ўзаемадзеяння. Давайце паспрабуем вызначыць, звонкі гук ці глухі. ( Для гэтага прыкрыем вушы і вымавім гук некалькі разоў. Робім вывад, што гук звонкі. Знойдзем і пакажам адпаведную літару ў касе літар. ( Вучань выходзіць да касы літар і паказвае літару в).

Мышка прапануе пагуляць у гульню “ Кінь слова”.( Работа ў парах).

Работа з падручнікам. (Дзеці адкрываюць буквар на старонцы 34, называюць словы , у якіх:

ёсць гукі[ в, в’] з апорай на старонку падручніка, малюнкі на дошцы з літарай в, пры гэтым бяруць у рукі і паказваюць схемы цвёрдых або мяккіх гукаў).

Мы выканалі ўсе заданні, якія прапанавала мышка, таму церамок пусціў яе пагрэцца, а мышка нам дзякуе.

А мы з вамі прадаўжаем казку. ( Дзеці расказваюць).

Скача жабка. (Выстаўляем каля церамка жабку). Убачыла церамок і пытае.

  • Церамок, церамок! Хто ў церамочку жыве?

А церамок наш чароўны . Пакуль ты, жабка, не пагуляеш з дзецьмі, не адчыняецца.Згадзілася жабка. (Прапануе заданне рознага ўзроўню цяжкасці). Заданне ў групах.



Скласці сказы па схеме са словамі з літарай в.

(Дзеці выбіраюць схемы сказаў, якія складаюцца з 2,3,4 слоў , сядаюць групамі , складаюць адпаведныя сказы і называюць іх па чарзе).

А яшчэ жабка прапануе завучыць скарагаворку:

Вожык з-пад верасу выгнаў вужаку.

( Завучванне скарагаворкі , адпрацоўка дыкцыі, вымаўленне на скорасць).

Церамок пусціў і жабку. А пакуль жабка грэецца, мы з вамі адпачнём.

Фізмінутка

Скачуць жабкі- паскакушкі,

Дзве зялёных весялушкі.

Скок- паскок, скок - паскок

Скачуць з пяткі на насок.

( Дзеці выконваюць адпаведныя рухі).

Прадоўжым нашу казку. (Дзеці прадаўжаюць расказваць).

- Бяжыць зайчык. ( Настаўнік ставіць каля церамка малюнак зайчыка).Убачыў церамок і пытаецца…

- А церамок адразу здагадаўся, што зайчык прапануе нам пагуляць у гульню “ Рэха”, бо ён неаднойчы блукаў па лесе і гукаў сваю маму.




Настаўнік называе словы, а навучэнцы вымаўляюць толькі націскны склад. Словы: віш-ня, ва-да, во-жык, ве-ра-сень, ве-цер, воль-ха, вяр-ба, вя-сёл-ка, вяд-ро…

А яшчэ зайчык нас хоча запрасіць у “Лясны магазін” купіць і паспрабаваць лясныя прысмакі.

На наборным палатне пастаўлены малюнкі. Дазваляецца купіць малюнак толькі тады, калі правільна вызначыш колькасць складоў у слове. Выстаўляецца цана- 7 рублёў.( На ўроку матэматыкі вывучаем склад ліку 7). Дзеці на парце выкладаюць папяровымі капейкамі, як можна атрымаць лік 7.Называюць колькі складоў у слове і забіраюць малюнак. Перамагае той, хто “купіў” найбольш прысмакаў.

- Малайцы, дзеці. Вы справіліся з усімі заданнямі і зайчык дзякуе вам за тое, што ў церамку яму зараз ні страшны ніякі мароз.

А мы прадаўжаем казку.

Бяжыць ваўчок. І яму таксама хочацца пасябраваць з намі і павучыцца чытаць склады з літарай в. А дапамагаць нам будзе альбомчык для чытання складоў.




Дзеці чытаюць адкрытыя склады з літарай в.( ва, во, ві,ве, вя…)

А зараз тых, хто смелы, не баіцца ваўка, ён запрашае пагуляць у гульню “ Так ці не”.

На дошцы напісаны словы. Настаўнік прапануе дзецям іх спачатку прачытаць моўчкі, а затым сам чытае словы папарадку і пытае ў дзяцей. Напрыклад ,-” Гэта вада?” Калі там сапраўды напісана слова вада, то дзеці адказваюць: “Так, гэта вада”, а калі там напісана нейкае іншае слова , то дзеці кажуць :“ Не” і правільна чытаюць слова, якое напісана. Такім чынам дачытваюць усе словы.( Калектыўна).

А зараз нам неабходна адпачыць і набрацца сіл, таму што да нашага церамка падкрадаецца самы хітры звер - ліса.

Фізмінутка

Практыкаванні для вачэй ( выкарыстоўваем трэнажор).

Пальчыкавая гімнастыка ( падрыхтоўка рукі да пісьма).





Лісічка прапануе гульню “ Павітай літару”. Настаўнік паказвае ўсе літары ў пісьмовым алфавіце, які размешчаны над дошкай, дзеці называюць усе літары, а пляскаюць у далоні толькі тады, калі гэтую літару ўжо вывучылі.

Адшукваем літару в у пісьмовым алфавіце яшчэ раз, а потым настаўнік выстаўляе на наборнае палатно табліцу з пісьмовай літарай В в.


Настаўнік паказвае узор напісання літары на дошцы, разам з дзецьмі вызначае, з якіх элементаў яна складаецца. Называем злучэнне ( сярэдняе). Прапісваем некалькі разоў літару ў паветры.

Прадаўжаем казку… Хоча пагрэцца ў церамку і мядзведзь. Ён прапануе

напісаць літару ў сшытку.




Пісьмо літары ў сшытку. Індывідуальная дапамога настаўніка. (Настаўнік сочыць за пасадкай вучняў і нахілам сшытка).

Чытаем калектыўна і пішам словы, пры тым называем усе злучэнні літар. Дзеці перадаюць па ланцужку цацку( мядзведзіка )і “вядуць” словы.

Узаемаправерка. ( Мяняемся ў парах сшыткамі).

Самаацэнка.(Па чароўнай лінеечцы).

4этап. Рэфлексія. ( 1 мін.)

Мэта этапа ( плануемы вынік): Асведамленне важнасці вучэбнай дзейнасці і стварэнне сітуацыі поспеху.

Педагагічная задача: Стварыць умовы для самаацэнкі дзейнасці вучняў і асведамлення імі значымасці вывучаемай тэмы.

-Хто помніць, як скончылася казка? ( Мядзведзь разваліў церамок) .

-А як скончылася наша казка? ( Дабром)

- А як вы думаеце, чаму?

- Таму што мы дапамаглі ўсім тым жывёлам, хто яшчэ не паспеў схавацца на зіму, знайсці сабе цёплае жыллё , пагулялі з імі і выканалі ўсе іх заданні, а самае галоўнае - пазнаёміліся з новымі гукамі і літарай , якой яны абазначаюцца на пісьме.

- Усе жывёлы кажуць вам: “Вялікі дзякуй”.

  • Я таксама хачу вам падзякаваць за працу на ўроку, а яшчэ за вашу дабрыню і міласэрнасць.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок- казка Тэма ўрока iconКонкурс Тэма
Тэма: Урок смутку па кнізе Святланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва” (Урок пазакласнага чытання ў 11 (9) класе, 4 чвэрць, красавік...

Урок- казка Тэма ўрока iconУрок-даследаванне з выкарыстаннем элементаў тэхналогіі развіцця
Якуба Коласа І пазнаёміцца з урыўкам з яго славутай паэмы “Новая зямля”. Тэма ўрока – “Самабытнасць характару дзядзькі Антося”. Эпіграфам...

Урок- казка Тэма ўрока iconУрок беларускай літаратуры ў 8 класе Тэма ўрока
Услаўленне гераізму І асуджэнне маладушнасці ў аповесці Васіля Быкава “Жураўліны крык”

Урок- казка Тэма ўрока iconУрока у 9´класе Тэма урока
Мэта урока: забяспечыць асэнсаванае засваенне паняцця “сілы пругкасці”, відау дэфармацыі, закона Гука

Урок- казка Тэма ўрока iconУрок фізічнай культуры І здароўЯ
Тэма ўрока: Падцягванні на руках у вісе на перакладзіне,у вісе стоячы,лажанне па гімнастычнай лаўцы

Урок- казка Тэма ўрока iconАбагульняльны урок па тэме: "Словаўтварэнне I арфаграфія"
...

Урок- казка Тэма ўрока iconТэма ўрока: кветка, якая лётае. Мэта ўрока
Мэта ўрока: навучыць перадаваць ў малюнку форму матылька па зададзенаму алгарытму з прымяненнем дапаможных ліній

Урок- казка Тэма ўрока iconТэма: "Зямля бацькоў-зямля святая" тып урока:інтэграваны ўрок геаграфіі І беларускай мовы І літаратуры
Мэта: рэалізацыя “халістычнага” прынцыпу адукацыі ў ліцэйскай педагагічнай прасторы

Урок- казка Тэма ўрока iconПлан–канспект урока беларускай мовы ỹ 9 класе. Тэма
Тэма: Паỹтарэнне, абагульненне I сiстэмацiзацыявывучанага па тэме Бяззлучнiкавы складаны сказ

Урок- казка Тэма ўрока iconТэма сённяшняга ўрока: "Вытворная", згодна гадзін, адведзеных на гэту тэму, гэта 19 урок па дадзенай тэме. (слайд 3)
Выхаваўчыя: выхаванне дакладнасці, карэктнасці, лагічнасці ў мысленні; адказных адносін да вучэбнай працы

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка