Прыняты Агульным Сходам юстыцыi гродзенскага аблвыканкама стваральнiкаў "04" лiстапада 1995 г. "18" кастрычнiка 1995 г




НазваПрыняты Агульным Сходам юстыцыi гродзенскага аблвыканкама стваральнiкаў "04" лiстапада 1995 г. "18" кастрычнiка 1995 г
Дата канвертавання29.10.2012
Памер151.34 Kb.
ТыпДокументы
Зарэгiстраваны Упраўленнем Прыняты Агульным Сходам

юстыцыi гродзенскага аблвыканкама стваральнiкаў

"04" лiстапада 1995 г. "18" кастрычнiка 1995 г.


Пасведчанне № 067


Змены i дапаўненнi зарэгiстраваны Змены i дапаўненнi зацверджаны

Упраўленнем юстыцыi гродзенскага Агульным Сходам Гродзенскай

аблвыканкама Асацыяцыi маладых навукоўцаў

«___» ____________1997 г. «Вiт»

«22» жнiўня 1997 г.


Статут


МЯсцовага грамадскага аб'ЯднаннЯ грамадзЯн

г р о д з е н с к а й а с а ц ы Я ц ы i м а л а д ы х

н а в у к о Ў ц а Ў


"ВIТ"


Гродна 1997

1. Агульныя палажэньнi


1.1. Гродзенская Асацыяцыя маладых навукоўцаў "Вiт", далей Асацыяцыя, з'яўляецца недзяржаўнай, некамерцыйнай, непалiтычнай, мясцовай грамадзкай арганiзацыяй, дабраахвотна ўтворанай грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь на аснове агульных iнтарэсаў для рэалiзацыi сваiх культурных, сацыяльных i грамадзянскiх правоў.

1.2. Асацыяцыя здзяйсняе сваю дзейнасць у адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, Законам "Аб грамадзкiх аб'яднаннях Рэспублiкi Беларусь", iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь і дадзеным Статутам.

1.3. Асацыяцыя дзейнiчае на тэрыторыi г. Гродна i Гродзенскай вобласцi.

1.4. Асацыяцыя з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае самастойны баланс, пячатку, штампы, бланкi са сваiмi найменнем, разлiковым рахункам у банку. Асацыяцыя ад свайго iмя ўступае ва ўзаемаадносiны з юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi, набывае маёмасныя i асабiстыя немаёмасныя правы, з'яўляецца iсцом i адказчыкам у судах.

1.5. Дзяржава (яе органы i арганiзацыi) не адказвае па абавязацельствах Асацыяцыi, таксама як i Асацыяцыя не нясе адказнасцi па абавязацельствах дзяржавы (яе органаў i арганiзацый). Асацыяцыя па сваiх абавязацельствах адказвае асабiстай маёмасцю. Асацыяцыя не адказвае па абавязацельствах сваiх асобных сяброў, а сябры не адказваюць па абавязацельствах Асацыяцыi.

1.6. Асацыяцыя мае сваю сiмволiку (эмблему, значак, сцяг, вымпел i iнш.), якiя зацвярджаюцца Праўленнем у адпаведнасцi з дадзеным статутам.

1.7. Асацыяцыя можа ўступаць у міжнародныя, рэспублiканскiя i мясцовыя грамадскiя аб’яднаннi, саюзы мiжнародных, рэспублiканскiх i мясцовых грамадскiх аб’яднанняў, падтрымлiваць прамыя мiжнародныя кантакты з грамадскiмi аб’яднаннямi, удзельнiчаць у мерапрыемствах, якiя не супярэчаць заканадаўству i яе статутным мэтам.

1.8. Юрыдычны адрас Асацыяцыi: 230023, г. Гродна, вул. Будзёнага 48-а, т. 33-12-74.


2.Мэты i задачы


2.1. Асноўнымi мэтамi Асацыяцыi з'яўляюцца:

  • спрыянне навукова-даследнiцкай працы маладых навукоўцаў гуманiтарнага накiрунку;

  • спрыянне ажыццяўленню канстытуцыйных прынцыпаў сацыяльнай, прававой дзяржавы;

  • павышэнне ролi моладзi ў працэсе фармавання грамадзкай супольнасцi;

  • спрыянне сацыяльна-эканамiчным iнiцыятывам;

  • садзейнiчанне пераўтварэнням i рэфармаванню сiстэмы адукацыi на мясцовым узроўнi;

  • удзел у транспамежным супрацоўнiцтве, кантакты з маладзёжнымi арганiзацыямi Усходняй i Цэнтральнай Еўропы.

  • распаўсюджванне незалжнай, поўнай i аб'ектыўнай iнфармацыi;

  • духоўнае i культурнае адраджэнне нашых грамадзян.

2.2. Задачы Асацыяцыi:

  • распаўсюджванне ведаў пра мiжнародна-прававыя акты, што тычацца правоў чалавека i дэмакратычных iнстытутаў;

  • аб'яднанне практычнага вопыту i магчымасцяў дэпутатаў усiх узроўняў, журналiстаў, спецыялiстаў-прафесiяналаў, прадстаўнiкоў дэмакратычных аб'яднанняў, iнiцыятыўных прадпрымальнiкаў i iнш. грамадзян у наладжваннi iх партнёрства для дасягнення мэтаў Асацыяцыi;

  • наладжванне адносiнаў сяброўства i ўзаемаразумення памiж мясцовай моладдзю i моладдзю iнш. краiнаў свету;

  • стварэнне i падтрымка незалежных выдавецкiх цэнтраў i сродкаў масавай iнфармацыi;

  • давядзенне грамадзкай думкi да органаў улады;

  • удзел сяброў Асацыяцыi ў падрыхтоўцы заканадаўчых i нарматыўных актаў вышэйшых i мясцовых органаў улады, звязаных з дзейнасцю маладзёжных аб'яднанняў i абаронай правоў чалавека;

  • распаўсюджванне прававых, эканамiчных i гiстарычных ведаў;

  • прадстаўленне i абарона правоў, законных iнтарэсаў сваiх сяброў у дзяржаўных, гаспадарчых i грамадзкiх аб'яднаннях;

  • садзейнiчанне сябрам Асацыяцыi ў падвышэннi iх прафесiйнай квалiфiкацыi;

  • стварэнне матэрыяльна-тэхнiчнай базы i неабходных умоваў для самастойнай гаспадарчай дзейнасцi, накiраванай на выкананне статутных мэтаў.

2.3. Метады дзейнасцi:

  • рэгулярны адбор i ўзаемны абмен iнфармацыяй пра праблемы г. Гродна з рознымi грамадзкiмi групоўкамi, арганiзацыя i правядзенне сустрэч, лекцый, семiнараў, канферэнцый, выставаў, круглых сталоў, дыскусiйных клубаў, стварэнне навучальных цэнтраў i iнш.;

  • уступленне ў мiжнародныя i iнш. грамадзкiя арганiзацыi, падтрымка непасрэдных (прамых) мiжнародных кантактаў з маладзёжнымi i iнш. арганiзацыямi, удзел у мерапрыемствах, што не парушаюць заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, супрацоўнiцтва з замежнымi арганiзацыямi аналагiчнага профiлю, заключэнне з iмi дамоваў i пагадненняў;

  • удзел у мерапрыемствах, якiя праводзяцца iншымi грамадзкiмi аб'яднаннямi ў адпаведнасці з заканадаўствам i статутнымi мэтамi Асацыяцыi, iнiцыянаванне стварэння лучнасцяў грамадзкiх аб'яднанняў;

  • падтрымка кантактаў з дэпутатамi ўсiх узроўняў, з рознымi звёнкамi мясцовай ўлады, з рэлiгiйнымi i iнш. грамадзкiмi, навуковымi i навучальнымi арганiзацыямi, уступленне ў дамоўныя адносiны і ўзаемадзеянне з iмi па дасягненню мэтаў i рашэнню задачаў Асацыяцыi;

  • пошук магчымасцяў для прыцягнення сродкаў i аказання фiнансавай, кансультатыўнай, iнфармацыйнай i iнш. неабходнай дапамогi арганiзацыям i прыватным асобам, дзейнасць якiх садзейнiчае дасягненню мэтаў i рашэнню задачаў Асацыяцыi;

  • арганiзацыя сацыялагiчных апытанняў, манiторынг грамадзкай думкi;

  • выданне i распаўсюджванне друкарскiх, перыядычных, рэкламна-iнфармацыйных матэрыялаў, узаемадзеянне са сродкамi масавай iнфармацыi.


3. Структура, кiруючыя i кантрольныя органы Асацыяцыi.


3.1. Асацыяцыя мае наступную структуру:

  • Агульны сход,

  • Праўленне,

  • Старшыня праўлення,

  • Рэвiзiйная камiсiя.

3.2. Агульны сход.

3.2.1. Вышэйшым органам Асацыяцыi з'яўляецца Агульны сход.. Агульны сход склiкаецца ў адпаведнасцi з распрацаванымi планамi работ альбо па неабходнасцi, але не радзей аднаго раза ў два гады.

3.2.2. Наступны Агульны сход склiкаецца па рашэнню Праўлення, яго Старшынi, Рэвiзiйнай камiсii цi па iнiцыятыве не менш 2/3 сяброў Асацыяцыi. Iнiцыятыва на правядзенне наступнага Агульнага сходу ў пiсьмовым выглядзе з указаннем прапануемай павесткі дня перадаецца Праўленню.

3.2.3. Склiканне Агульнага сходу праводзiцца Праўленнем не пазней як праз 10 дзён пасля атрымання iнiцыятывы на яго правядзенне.

3.2.4. Пра час правядзення i парадак, павестку дня, сябры Асацыяцыi павiнны быць iнфармаваны Праўленнем не пазней як за 3 днi да яго склiкання. Павестку дня рыхтуе Праўленне.

3.2.5. Агульны сход лiчыцца правамоцным, калi на iм прысутнiчае больш паловы сяброў Асацыяцыi. Рашэнне прымаецца большасцю галасоў прысутных. Форму галасавання вызначае Агульны сход. Па iнiцыятыве праўлення альбо Старшынi Праўлення, можа праводзiцца пайменнае галасаванне.

3.2.6. Да кампетэнцыi Агульнага сходу Асацыяцыi адносяцца:

  • вызначэнне агульных накiрункаў дзейнасцi Асацыяцыi;

  • зацверджанне Статуту, унясенне ў яго змяненняў i дапаўненняў;

  • выбранне i адклiканне Старшынi праўлення;

  • выбранне i адклiканне Праўлення, заслухоўванне i зацвярджэнне яе справаздачаў;

  • выбранне i адклiканне Рэвiзiйнай камiсii, заслухоўванне i зацвярджэнне яе справаздачаў;

  • зацвярджэнне рашэнняў Праўлення аб адчуджэннi маёмасцi, аб выключэннi сяброў Асацыяцыi за парушэнне патрабаванняў Статуту, за непрахаджэнне рэгiстрацыi i перарэгiстрацыi;

  • прыняцце рашэння аб лiквiдацыi альбо рэарганiзацыi Асацыяцыi.

3.2.7. Старшынствуе на Агульным сходзе Старшыня Праўлення, а пры яго адсутнасцi - адзiн з сяброў Праўлення. На Агульным сходзе вядзецца пратакол.

3.2.8. Пытаннi аб адклiканнi сяброў выбарных органаў могуць быць iнiцыяваны 1/3 сяброў Асацыяцыi. Галасаванне праводзiцца па кожнай кандыдатуры асобна. Прыняцце рашэння па гэтаму пытанню адбываецца без улiку галасоў тых, у адносiнах каго прымаееца рашэнне.

Выбранне сяброў кiруючых i кантрольных органаў замест выбылых праводзiцца ў месячны тэрмiн.

У выпадку адклiкання больш паловы склада Праўлення, яго Старшынi цi Рэвiзiйнай камiсii, праводзяцца новыя выбары гэтых органаў i Старшынi Праўлення.

3.2.9. Пытанне зацвярджэння рашэнняў Праўлення аб выключэннi сяброў Асацыяцыi за парушэнне патрабаванняў Статута, за адмову ад перарэгiстрацыi на Агульным сходзе разглядаецца першым. Вызначэнне кворума i прыняцце рашэння па гэтаму пытанню адбываецца без улiку галасоў тых, у адносiнах каго прыняты рашэннi Праўлення.

3.3. Праўленне Асацыяцыi:

3.3.1. Кiраўнiцтва дзейнасцю Асацыяцыi ў прамежках мiж Агульнымi сходамi здзяйсняе Праўленне. Праўленне падсправаздачна Агульнаму сходу.

3.3.2. Паседжаннi Праўлення праводзяцца ў адпаведнасцi з распрацаваным планам работы цi па меры неабходнасцi, але не радзей аднаго раза ў месяц.

3.3.3. Праўленне складаецца з 4-ох чалавек, якiя абiраюцца Агульным сходам тэрмiнам на два гады.

Пры роўным падзеле галасоў - голас Старшынi лiчыцца рашаючым.

Пры выбраннi сяброў Праўлення галасаванне праводзiцца асобна па кожнай кандыдатуры. Прыняцце рашэння адбываецца без улiку галасоў тых, у адносiнах да каго прымаецца рашэнне.

3.3.4. Да кампетэнцыi Праўлення адносiцца:

  • распрацоўка i зацвярджэнне планаў работы Асацыяцыii, планаў работы Праўлення, зыходзячы з асноўных накiрункаў дзейнасцi Асацыяцыi;

  • пошук i стварэнне перспектыўных праграмаў i праектаў, распрацоўка фiнансавых планаў i планаў дзейнасцi, iх зацвярджэнне;

  • прыняцце рашэнняў па фiнансаванню праектаў;

  • стварэнне , кантроль за дзейнасцю, лiквiдацыя прадстаўнiцтваў, прадпрыемстваў i арганiзацый Асацыяцыi;

  • зацвярджэнне штатнага раскладу структур Асацыяцыi;

  • прыняцце рашэнняў аб набыццi, распараджэннi i адчуджэннi маёмасцi Асацыяцыi (астатняе зацвярджаецца Агульным сходам), прадстаўленне паўнамоцтваў органам i адказным асобам Асацыяцыi на кiраванне яе маёмасцю i сродкамi;

  • прыняцце рашэнняў аб прыёме i спыненнi сяброўства ў Асацыяцыi;

  • вызначэнне памераў сяброўскiх складак i парадак уплаты;

  • зацвярджэнне сiмволiкi Асацыяцыi, парадку яе выкарыстання;

  • удзел ад iмя Асацыяцыi ў перамовах з дзяржаўнымi i грамадзкiмi iнстытутамi;

  • прыняцце рашэнняў аб правядзеннi перад наступным Агульным сходам перарэгiстрацыi;

  • рашэнне пытання аб месцазнаходжаннi Асасцыяцыi;

  • прыняцце заяваў ад iмя Асацыяцыi;

  • рашэнне iншых пытанняў, звязаных з дзейнасцю Асацыяцыi, якiя не ўваходзяць у кампетэнцыю iншых органаў.

3.3.5. Паседжанне Праўлення лiчыцца правамоцным, калi на iм прысутнiчае 3-ы яго сябры. Рашэннi прымаюцца простай большасцю галасоў прысутных на паседжаннi сяброў Праўлення. Форму галасавання Праўленне вызначае самастойна.

3.3.6. Пратакол кожнага паседжання Праўлення, якi вядзе па даручэннi Старшынi адзiн з сяброў Праўлення, падпiсваецца не менш, як двумя прысутнымi на паседжаннi сябрамi Праўлення непасрэдна пасля яго правядзення альбо на наступным паседжаннi Праўлення. Кожны сябар Праўлення мае права азначыць сваю персанальную думку.

3.4. Старшыня праўлення:

3.4.1. Арганiзацыя цякучай дзейнасцi Асацыяцыi ўскладаецца на Старшыню Праўлення i iнш. супрацоўнiкаў, згодна зацверджанаму Праўленнем штатнаму раскладу.

3.4.2. Агульны сход выбiрае Старшыню праўлення на тэрмiн паўнамоцтваў Праўлення.

3.4.3. Старшыня праўлення (у яго адсутнасцi цi згодна яго даручэння - адзiн з членаў праўлення) кiруе працай Праўлення, склiкае i праводзiць яго паседжаннi, падпiсвае ад iмя Праўлення ўсе дакументы, здзяйсняе кантроль за выкананнем рашэнняў Праўлення.

3.4.4. Старшыня праўлення Асацыяцыi:

  • пасля зацвярджэння Праўленнем штатнага раскладу заключае дамовы, прымае меры заахвочвання, накладае дысцыплiнарныя спагнаннi;

  • рашае пытаннi прыёма на працу i звальнення супрацоўнiкаў;

  • мае права першага подпiсу, без даверанасцi дзейнiчае ад iмя Асацыяцыi, прадстаўляе яе iнтарэсы ва ўзаемаадносiнах з грамадзянскiмi арганiзацыямi, установамi адказнымi асобамi, падпiсвае дамовы i iнш. дакументы, выдае даверанасцi, адчыняе ў банках разлiковыя i iншыя рахункi;

  • кiруе маёмасцю Асацыяцыi, распараджаецца сродкамi ў адпаведнасцi з патрабаваннямi заканадаўства, дадзенага Статуту, рашэннямi Праўлення;

  • забяспечвае выкананне рашэнняў Праўлення i Агульнага сходу;

  • прадстаўляе магчымасць сябрам Асацыяцыi атрымлiваць поўную iнфармацыю аб дзейнасцi Асацыяцыi, карыстацца яе паслугамi, матэрыяльна-тэхнiчнай, сацыяльна-культурнай базай;

  • забяспечвае распаўсюджанне iнфармацыi аб дзейнасцi Асацыяцыi;

  • паведамляе сяброў Праўлення аб месцы i часе правядзення наступнага сходу;

  • запрашае гасцей на паседжаннi Праўлення i Агульныя сходы;

  • здзяйсняе iншыя выканаўча-распарадчыя функцыi ў межах, вызначаных Праўленнем Асацыяцыi i вырашае ўсе пытаннi дзейнасцi Асацыяцыi, што не ўваходзяць у кампетэнцыю Агульнага сходу i выбарных органаў;

  • валодае ўсiмi правамi i паўнамоцтвамi кiраўнiка юрыдычнай асобы.

3.5. Рэвiзiйная камiсiя:

3.5.1. Кантроль за фiнансава-гаспадарчай дзейнасцю Асацыяцыi здзяйсняе Рэвiзiйная камiсiя.

3.5.2. Рэвiзiйная камiсiя складаецца з 3-ох чалавек i выбiраецца тэрмiнам на 2 гады. Галасаванне па кожнай з кандыдатур праводзiцца асобна. Прыняцце рашэння адбываецца без улiку галасоў тых, у адносiнах да каго прымаецца рашэнне.

3.5.3. Сябрамi Рэвiзiйнай камiсii не могуць з'яўляцца сябры Праўлення, кiраўнiкi прадпрыемстваў i арганiзацый, створаных пры Асацыяцыi.

3.5.4. Сябры Рэвiзiйнай камiсii, згодна сваiм уяўленням, непасрэдна на Агульным сходзе цi на працягу 5-цi дзён пасля Агульнага сходу са свайго складу абiраюць Ствршыню на срок паўнамоцтваў камiсii.

3.5.5. Рэвiзiйная камiсiя:

  • вызначае рэгламент i методыку сваёй працы;

  • мае права вывучаць любыя дакументы, што маюць непасрэдныя адносiны да фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi Асацыяцыi ў любы час у перыяд дзеяння сваiх паўнамоцтваў;

  • здзяйсняе канiроль за выкананнем Статуту Асацыяцыi, правоў i абавязкаў яе сяброў, дзейнасцю выбарных органаў кiравання, адказных асобаў Асацыяцыi.

3.5.6. Пры знойдзеных парушэннях Рэвiзiйная камiсiя ва ўсталяваным дадзеным Статутам парадку абавязана звярнуцца да Праўлення цi да Агульнага сходу.

3.5.7. Пры звяртаннi сябра Асацыяцыi з любой iнiцыятываю да Рэвiзiйнай камiсii, яе Старшыня на працягу 10-цi дзён мусiць даць звярнуўшымся вусны (а па жаданню звярнуўшагася i пiсьмовы) адказ аб разглядзе альбо парадку разгляду ягонага звароту. На наступных Агульных сходах Асацыяцыi Рэвiзiйная камiсiя дакладвае аб вынiках праведзенай працы. Рашэннi камiсii прымаюцца большасцю галасоў яе сяброў.

3.6. Адклiканне i перавыбары кiруючых i кантрольных органаў:

3.6.1. Пытанне аб адклiканнi сяброў выбарных органаў можа быць iнiцыянаваны менш як 1/3 сяброў Асацыяцыi. Галасаванне праводзiцца па кожнаму кандыдату асобна. Прыняцце рашэнняў па гэтым пытаннi адбываецца без улiку галасоў тых, у адносiнах да каго прымаецца рашэнне.

3.6.2. Выбранне сяброў кiруючых i кантрольных органаў замест выбылых праводзяцца ў месячны тэрмiн.

3.6.3. У выпадку адклiкання (спынення сяброўства) на працягу тэрмiна сваiх паўнамоцтваў паловы (2-х) i больш паловы складу Праўлення, яго Старшынi цi Рэвiзiйнай камiсii праводзяцца новыя выбары гэтых органаў i Старшынi Праўлення.

3.7. Асацыяцыя мае права ўтвараць фiлii.

3.7.1. Фiлii дзейнiчаюць на падставе Статуту i Палажэння аб фiлii, якое зацверджвае Праўленне.

3.8. Асацыяцыя мае права быць заснавальнiкам прадпрыемстваў розных формаў уласнасцi, адносiны з якiмi рэгулююцца на дамоўных падставах.


4. Сяброўства ў Асацыяцыi. Правы i абавязкi сяброў Асацыяцыi.


4.1. Сябрам Асацыяцыi можа стаць любы грамадзянiн Рэспублiкi Беалрусь, замежны грамадзянiн, асоба без грамадзянства, дасягнуўшы 18-гадовы ўзрост i не старэйшы за 32 гады, атрымаўшы вышэйшую адукацыю i якi займаецца навуковай цi адукацыйна-навучальнай дзейнасцю незалежна ад нацыянальнасцi, партыйнасцi, веравызнання i сацыяльнага становiшча, якi выконвае патрабаваннi дадзенага Статуту i дабраахвотна ўносiць свой уклад у рэалiзацыю Статутных мэтаў i задач.

Сябрамі і заснавальнікамі Асацыяцыі могуць быць сябры і заснавальнікі іншых грамадскіх аб’яднанняў, афіцыйна зарэгістраваных ў Міністэрстве Юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Сябрамі Асацыяцыі могуць быць юрыдычныя асобы, якія дзейнічаюць праз сваіх прадстаўнікоў. Прадстаўнік юрыдычнай асобы прымае ўдзел у рабоце Асацыяцыі на падставе службовых паўнамоцтваў або па даверанасці.

4.1.1. Праўленне мае права ў выключных выпадках прымаць у сябры Асацыяцыi асоб, якiя навучаюцца ў ВНУ, атрымалi вышэйшую адукацыю, але не займаюцца навуковай цi адукацыйнай дзейнасцю.

4.2. Сяброўства ў Асацыяцыi з'яўляецца фiксаваным.

4.3. Прыём у сябры Асацыяцыi здзяйсняецца Праўленнем Асацыяцыi на падставе пiсьмовай заявы ўступаючага i пры наяўнасцi 2-х рэкамендацый яе сяброў (з iх адна рэкамендацыя ад сябра Праўлення).

4.4. Сябар Асацыяцыi мае права:

  • абiраць i быць абраным у выбарныя органы Асацыяцыi;

  • прымаць удзел з правам дарадчага голасу ў працы органаў, сябрам якiх ён не з'яўляецца;

  • выступаць з iнiцыятывамi па любых пытаннях дзейнасцi Асацыяцыi;

  • мець доступ да iнфармацыi аб мерапрыемствах, што рыхтуюцца i праводзяцца Асацыяцыяй;

  • у адпаведнасцi са сваiсмi перакананнямi i магчымасцямi ўдзельнiчаць у рэалiзацыi праектаў i праграмаў Асацыяцыi;

  • карыстацца паслугамi Асацыяцыi, яе матэрыяльна-тэхнiчнай i культурнай базай;

  • наведваць Агульныя сходы Асацыяцыi;

  • па даручэнню кіруючых органаў быць прадстаўніком Асацыяцыі ў дзяржаўных, грамадскіх і гаспадарчых органах і арганізацыях;

  • засноўваць, уваходзіць і ўдзельнiчаць у працы iншых грамадскiх аб’яднанняў, прынцыпы i дзейнасць якiх не супярэчаць Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i статутным мэтам Асацыяцыі;

  • свабодна выйсцi са складу Асацыяцыi.

4.5. Сябар Асацыяцыi абавязаны:

  • выконваць патрабаваннi Статуту, рашэннi выбарных органаў i сваёю дзейнасцю спрыяць дасягнення Статутных мэтаў i задач;

  • выконваць даручэннi Агульнага сходу i Праўлення;

  • не замiнаць выкананню рашэнняў Асацыяцыi;

  • сваiмi дзеяннямi не наносiць Асацыяцыi маральныя i матэрыяльныя страты.

4.6. Ганаровыя сябры Асацыяцыi:

4.6.1. Праўленнем у Асацыяцыю могуць прымацца ганаровыя сябры.

4.6.2. Ганаровыя сябры Асацыяцыi маюць права, пры даручэннi Праўлення, прадстаўляць Асацыяцыю i выступаць ад яе iмя ў стасунках здзяржаўнымi органамi, грамадзкiмi аб'яднаннямi i прадстаўляць iнтарэсы Асацыяцыi ў iншых стасунках.

4.6.3. Ганаровыя сябры Асацыяцыi карыстаюцца ўсiмi правамi сяброў Асацыяцыi за выключэннем права выбiраць i быць абраным у выбарныя ограны Асацыяцыi.

4.6.4. Падчас прыняцця Ганаровых сяброў арт. 4.1. не дзейнiчае.

4.7. Спыненне сяброўства ў Асацыяцыi здзяйсняецца праўленнем Асацыяцыi на падставе:

  • пiсьмовай заявы сябра Асацыяцыi;

  • адмовы ад перарэгiстрацыi;

  • за парушэнне патрабаванняў Статуту;

4.8. Рашэнне Праўлення аб спыненнi сяброўства за адмову ў перарэгiстрацыi, за парушэнне патрабаванняў Статуту падлягае зацвярджэнню Агульным сходам.

4.9. Незацвярджэнне Агульным сходам рашэнняў Праўлення аб спыненнi сяброўства з'яўляецца аднаўленнем сябра Асацыяцыi ў ягоных правах.

4.10. Падчас спынення сяброўства фiнансавыя сродкi, перададзеныя i ўнесеныя ў Асацыяцыю, вяртанню не падлягаюць.

4.11. Перарэгiстрацыя заключаецца ў падцверджаннi у пiсьмовай форме сваёй згоды працягваць сяброўства ў Асацыяцыi. Перарэгiстрацыя праводзiцца Праўленнем перад наступным Агульным сходам. Перарэгiстрацыя перад наступным Агульным сходам мусiць пачынацца не раней, як за 30 дзён i сканчаееца за 3 днi да плануемай даты яго правядзення.

4.12. Улiк сяброў Асацыяцыi арганiзуе Праўленне. Парадак i форму ўлiку вызначае Праўленне Асацыяцыi.


5. Крынiцы i шляхі фармавання маёмасці Асацыяцыi.


5.1. Асацыяцыя можа мець ва ўласнасцi любую маёмасць, неабходную для матэрыяльнага запяспячэння дзейнасцi, прадугледжанай дадзеным Статутам, акрамя аб'ектаў, што згодна закону могуць знаходзiцца толькi ва ўласнасцi дзяржавы.

5.2. Крынiцамi фармавання маёмасцi Асацыяцыi з'яўляюцца:

  • дабраахвотныя складкi, ахвяраваннi фiзiчных ды юрыдычных асобаў Рэспублiкi Беларусь i iншых краiнаў;

  • мэтавае фiнансаванне арганiзацый i грамадзян, iншыя iнвестыцыі;

  • паступленнi ад правядзення разнастайных мерапрыемстваў;

  • даходы ад вытворча-гаспадарчай дзейнасцi, выдавецкай дзейнасцi;

  • крэдыты банкаў;

  • iншыя незабароненыя заканадаўствам паступленнi.

5.3. Бухгалтарскi ўлiк i справаздачнасць Асацыяцыi вядзецца ў адпаведнасцi з нормамi iснуючага заканадаўства.

5.4. Сродкi i маёмасць Асацыяцыi выкарыстоўваюцца для развiцця яе дзейнасцi, стварэння мэтавых фондаў i рэзерваў, накiраваных на рэалiзацыю статутных мэтаў i задач.


6. Лiквiдацыя Асацыяцыi.


6.1. Спыненне дзейнасцi Асацыяцыi можа адбыцца шляхам рэарганiзацыi альбо лiквiдацыi.

6.2. Дзейнасць Асацыяцыi спыняецца згодна з рашэннем Агульнага сходу Асацыяцыi, калi за гэта прагаласавала 2/3 сябраў Асацыяцыi, цi згодна з рашэннем суда ў выпадках, прадугледжаных дзеючым заканадаўствам.

6.3. Сродкi i маёмасць Асацыяцыi пасля задавальнення маёмасных прэтэнзiяў накiроўваюцца на мэты, прадугледжаныя дадзеным Статутам.

6.4. Справаводства па асабоваму складу злiквiдаванай Асацыяцыi здаецца ў архiўныя ўстановы па месцу знаходжання Асацыяцыi.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Прыняты Агульным Сходам юстыцыi гродзенскага аблвыканкама стваральнiкаў \"04\" лiстапада 1995 г. \"18\" кастрычнiка 1995 г iconНота Мiнiстэрства Замежных Спраў Рэспублiкi Беларусь аб унясеннi змянення ў Пагадненне памiж Урадам Рэcпублiкi Беларусь I Урадам Венгерскай Рэспублiкi аб мiжнародных аўтамабiльных перавозках пасажыраў I грузаў ад 1 лiстапада 1995 года
Урадам Венгерскай Рэспублiкi аб мiжнародных аўтамабiльных перавозках пасажыраў I грузаў ад 1 лiстапада 1995 года

Прыняты Агульным Сходам юстыцыi гродзенскага аблвыканкама стваральнiкаў \"04\" лiстапада 1995 г. \"18\" кастрычнiка 1995 г iconЗгода непаўналетняга на афармленне
Я, Мiцкевiч Канстанцiн Мiхайлавiч, 3 лiстапада 1995 года нараджэння, ураджэнец вёскi Акiнчыцы Стаўбцоўскага раёна Мiнскай вобласцi,...

Прыняты Агульным Сходам юстыцыi гродзенскага аблвыканкама стваральнiкаў \"04\" лiстапада 1995 г. \"18\" кастрычнiка 1995 г iconV samen aus Ernte vor 1996 (meist 1995) seed harvested prior to 1996 (mostly 1995) G

Прыняты Агульным Сходам юстыцыi гродзенскага аблвыканкама стваральнiкаў \"04\" лiстапада 1995 г. \"18\" кастрычнiка 1995 г iconПравительство москвы постановление от 11 апреля 1995 г. N 312 о коттеджном и малоэтажном строительстве в 1995 году
Программа малоэтажного и коттеджного строительства для жителей г. Москвы и Московской

Прыняты Агульным Сходам юстыцыi гродзенскага аблвыканкама стваральнiкаў \"04\" лiстапада 1995 г. \"18\" кастрычнiка 1995 г iconМікуцік Святлана Мікалаеўна з сакавіка 1974 г, да 1990 г., настаўніца біялогіі, з 1990 1995 гг, працавала сакратаром Каралінскага сельскага савета. З 1995
Каралінскага сельскага савета. З 1995 2000гг., старшыня Каралінскага сельскага савета. З 2000 2009 зноў працуе настаўніцай біялогіі...

Прыняты Агульным Сходам юстыцыi гродзенскага аблвыканкама стваральнiкаў \"04\" лiстапада 1995 г. \"18\" кастрычнiка 1995 г iconЗакон от 21 апреля 2011 г. N 69-фз
Внести в Федеральный закон от 10 декабря 1995 года n 196-фз "О безопасности дорожного движения" (Собрание законодательства Российской...

Прыняты Агульным Сходам юстыцыi гродзенскага аблвыканкама стваральнiкаў \"04\" лiстапада 1995 г. \"18\" кастрычнiка 1995 г iconГлавное управление охотничьего хозяйства и заповедников при совете министров рсфср
В настоящие Правила на основании приказов Департамента по охране и рациональному использованию охотничьих ресурсов от 10 июля 1995...

Прыняты Агульным Сходам юстыцыi гродзенскага аблвыканкама стваральнiкаў \"04\" лiстапада 1995 г. \"18\" кастрычнiка 1995 г iconМинистерство сельского хозяйства российской федерации
В соответствии с Федеральным законом от 24 апреля 1995 г. N 52-фз "О животном мире" (Собрание законодательства Российской Федерации,...

Прыняты Агульным Сходам юстыцыi гродзенскага аблвыканкама стваральнiкаў \"04\" лiстапада 1995 г. \"18\" кастрычнiка 1995 г iconПоложение о государственном комплексном заказнике краевого значения «Горбита»
ФЗ; Водного кодекса Российской Федерации от 03. 06. 2006 №74-фз; Градостроительного кодекса РФ от 29. 12. 2004 №190-фз, Федерального...

Прыняты Агульным Сходам юстыцыi гродзенскага аблвыканкама стваральнiкаў \"04\" лiстапада 1995 г. \"18\" кастрычнiка 1995 г iconГродзенскага аблвыканкама
На конкурс было представлено 105 работ из 75 учреждений образования Гродненской области (Приложение 1)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка