Інтэлектуальна-пазнавальная гульня па творчасці




НазваІнтэлектуальна-пазнавальная гульня па творчасці
Дата канвертавання28.10.2012
Памер97.92 Kb.
ТыпДокументы
“Літаратурны эрудыт”

Інтэлектуальна-пазнавальная гульня па творчасці

Уладзіміра Караткевіча


Бібліятэкар: Сёння мы запрасілі вас на інтэлектуальна-пазнавальную гульню “Літаратурны эрудыт” прысвечаную творчасці Уладзіміра Караткевіча. Нам бібліятэкарам - прапагандыстам творчай спадчыны пісьменнікаў і паэтаў, - прыемна адзначыць, што вы - маладое пакаленне сумленна адносіцеся да вывучэння творчасці беларускіх пісьменнікаў. Сёння мы разам з вамі ўзгадаем выдатны твор “Каласы пад сярпом тваім” выдатнага беларускага пісьменніка і паэта Уладзіміра Караткевіча.

Наша гульня прадугледжвае вылучыць 5 удзельнікаў. Для гэтага будзе прапанавана невялікая віктарына За кожны правільны адказ вы атрымаеце жэтон. Хто больш набярэ іх - той будзе надалей удзельнічаць у гульні.

Пытанні:

  1. У якім годзе нарадзіўся пісьменнік?

  2. У якім горадзе нарадзіўся У. Караткевіч?

  3. Назавіце літаратурныя жанры, у якіх працаваў Караткевіч?

  4. Дзе вучыўся пісьменнік?

  5. У якім часопісе ўпершыню быў надрукаваны верш паэта і як ён называўся?

  6. Што з’яўляецца наватарствам у яго творчасці?

  7. У якім творы пісьменнік звярнуўся да ваеннай тэматыкі і, як ічаць крытыкі, да сваёй біяграфіі?

  8. Якія творы Караткевіча былі экранізаваны?

  9. У якім творы Караткевіч адлюстраваў выпадак з уласнага жыцця, калі ён заседзеўся ў бібліятэцы?

  10. У якім творы Караткевіч вельмі яскрава апісаў шматлікія звычаі і абрады?

  11. Прэм’ера якой п’есы Караткевіча была прымеркавана да 1000-годдзя горада Віцебска?

  12. Пра які паэтычны зборнік Караткевіча і чаму Адам Мальдзіс сказаў наступнае: “...ён нікога не пакідае раўнадушным. Таму што гэта - споведзь. Таму што гэта - завяшчанне...”?

  13. Якая другая назва рамана “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”?

  14. Як называўся першы зборнік вершаў паэта?

  15. Як называецца зборнік, куды ўвайшла аповесць “Дзікае паляванне караля Стаха”?

Адказы:

  1. У 1930.

  2. У горадзе Оршы.

  3. Проза, лірыка, драматургія, публіцыстыка, эсэ.

  4. Кіеўскі універсітэт імя Тараса Шаўчэнкі, Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве.

  5. Верш “Машэка”, часопіс “Полымя”.

  6. Гісторыка-прыгодніцка-рамантычны жанр, гістарычны дэтэктыў, прыгодніцкая фантастыка.

  7. Аповесць “Лісце каштанаў”.

  8. “Сівая легенда”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Чорны замак Альшанскі”, “Званы Віцебска”, “Маці ўрагану”, “Кастусь Каліноўскі”.

  9. “Чорны замак Альшанскі”.

  10. “Зямля пад белымі крыламі”.

  11. “Званы Віцебска”.

  12. Пасмяротны зборнік “Быў. Ёсць. Буду”.

  13. “Евангелле ад Іуды”.

  14. “Матчына душа”.

  15. “Вока тайфуна”.

(Пераможцам уручаюцца эмблемы “Літэрудыт” і іх запрашаюць заняць асобныя сталы.)

Бібліятэкар: У вялікага рускага вучонага В. Розанава ёсць выказванне: “Амаль у кожгана творцы ў сферы мастацтва мы знаходзім адзін цэнтр, зрэдку некалькі, але заўсёды няшмат, каля якіх групуюцца ўсе яго творы: гэтыя апошнія ўяўляюць сабой як бы спробы выказаць нейкую пакутлівую думку, і калі яна нарэшце выказваецца, з’яўляецца твор, сагрэты вышэйшай любоўю мастака, сэрца і думка якога імкнуцца да яго з нястрыманай сілай”. Такім творам для Караткевіча

стаў раман “Каласы пад сярпом тваім”.

Паважаныя ўдзельнікі, перад вамі табліца з сектарамі. Кожнае пытанне сектара ацэньваецца колькасцю балаў. Калі вы не адказваеце на пытанне, то здымаецца 10 балаў.

Пераможа той, хто набярэ найвялікшую колькасць балаў. У ходзе гульні пытанні, каб не паўтараліся - закрэсліваюцца.



Сектары



Кошт пытання




Гісторыя з’яўлення рамана

Каласы пад сярпом тваім”

10

балаў

20 балаў

30 балаў

40 балаў

50 балаў

Характарыстыка

рамана

10 балаў

20 балаў

30 балаў

40 балаў

50 балаў

Партрэтная характарыстыка

герояў

10 балаў

20 балаў

30 балаў

40 балаў

50 балаў

Чые гэта словы?

10 балаў

20 балаў

30 балаў

40 балаў

50 балаў

Сям’я Загорскіх

10 балаў

20 балаў

30 балаў

40 балаў

50 балаў

Сектар № 1 “Гісторыя з’яўлення рамана

“Каласы пад сярпом тваім”


10 балаў: Чым абумоўлена цікавасць Уладзіміра Караткевіча да падзей 1863 года?

Памяць сям’і Караткевічаў пра ўдзельніка паўстання 1863-1864 гг., прадзеда пісьменніка, жывіла яго цікавасць да адной з гераічных старонак нашай гісторыі.

20 балаў: Калі ў пісьменніка з’явілася задума напісаць раман “Каласы пад сярпом тваім”?

Задума з’явілася яшчэ тады, калі пісьменнік вучыўся у Кіеўскім універсітэце. Часта замест таго, каб хадзіць на лекцыі, - сядзеў у бібліятэцы над старымі кнігамі, якія сведчылі аб паўстанні 1863 года.


30 балаў: Які сэнс уклаў пісьменнік у назву рамана? Хто з герояў рамана

выказваецца наконт каласоў і серпа?

Каласы - людзі, якіх, нібы серп, зразае смерць з палеткаў жыцця.

Алесь Загорскі:”Бедныя, бедныя людзі! Як каласы, як травы пад сярпом тваім, грубая сіла. Яны стануць каласамі пад сярпом волі, радзімы, паўстання, бітвы, каласамі, якія памруць, магчыма, але памруць, каб вырасла новая рунь”.

40 балаў: У якім годзе і ў якім часопісе была надрукавана першая кніга трылогіі “Каласы пад сярпом тваім”?

У 1965 годзе ў часопісе “Полымя”.

50 балаў: Назавіце імя і прозвішча прадзеда, які камандаваў у 1863 годзе атрадам паўстанцаў і быў расстраляны па загадзе Мураўёва.

Тамаш Грыневіч.


Сектар № 2 “Характарыстыка рамана”


10 балаў: З якіх частак складаецца раман “Каласы пад сярпом тваім”?

“Выйсце крыніц”, “Сякера пры дрэве”.

20 балаў: Якія вядомыя гістарычныя асобы ўведзены пісьменнікам у раман?

Кастусь Каліноўскі, Віктар Каліноўскі,В. Дунін-Марцінкевіч, В. Каратынскі, У. Сыракомля, кампазітар С. Манюшка, А.Кіркор, Я. Тышкевіч, З. Серакоўскі.

30 балаў: Што напісана на першай старонцы кнігі “Каласы пад сярпом тваім”?

Стаіць кароткая пазнака: “Маці маёй прысвячаю”.

40 балаў: У чым жанравая адметнасць рамана У.Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”?

а) Твор належыць да гістарычнай прозы, бо ў ім адлюстроўваецца пярэдадзень адной з важнейшых падзей ў гісторыі Беларусі - паўстання 1863-1864 гг. У творы дзейнічаюць

такія гістарычныя асобы, як Кастусь Каліноўскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Тарас Шаўчэнка і інш.

б) у сваім творы пісьменнік уздымае важнейшыя праблемы быцця: чалавек і род, чалавек і народ, чалавек і народ, чалавек і чалавецтва. Таму ёсць усе падставы аднесці раман “Каласы пад сярпом тваім” да філасофскай прозы.

50 балаў: У чым наватарства пісьменніка ў выбары галоўнага героя рамана “Каласы пад сярпом тваім”?

а)Раман “Каласы пад сярпом тваім” ствараўся ў той час, калі афіцыйная ідэалогія пераконвала масы, што носьбітам духоўнасці і высокай маральнасці з’яўляюцца сацыяльныя нізы, што нават кухарка можа кіраваць дзяржавай. Насуперак гэтаму галоўным героем твора з’яўляецца арыстакрат, прадстаўнік старадаўняга княжацкага роду - Алесь Загорскі. Яму перадаў пісьменнік усё самае дарагое, што было для мастака слова ідэалам. Такога героя яшчэ не было ў беларускай савецкай літаратуры.


Сектар № 3 “Партрэтная характарыстыка герояў”


10 балаў: “Чацвёрты быў зусім непадобны на іх. Больш тонкі. Цёмны скурай. З простым носам, як астатнія тры, але з крутымі ноздрамі. Са спакойным, не па-дзіцячаму цвёрдым ротам. Ён сядзеў неяк больш вольна і лёгка. Каштанавыя, вельмі іскрыстыя пад сонцам валасы хлопца ляжаі буйнымі хвалямі. Цёмна-шэрыя вочы спакойна глядзелі на імклівую плынь Дняпра.” (Алесь)

20 балаў: “Загарэлы, амаль шакаладны твар; усмешка, што адкрывала роўныя белыя як снег зубы; белакурыя, хвалістыя вусы і грыва валасоў і, галоўнае, смяшлівыя васільковыя вочы з нейкім нетутэйшым, доўгім, мігдалевідным разрэзам тонкіх павек.” (Юры)

30 балаў: “Той самы, здаецца, твар, і ўсё ж не той. Вочы нават цямнейшага колеру, чым у Кандрата, пэўна таму, што веі заўсёды сціпла апушчаны. Рот нясмела ўсміхаецца. Галава схілена трошкі ўбок, як кветка ў весняга “сну”. (Андрэй Кагут)

40 балаў: “Алесь бадай што перапалохана глядзеў на яго. Больш страшнага твару яму яшчэ ніколі не даводзілася бачыць. Шырокі і загарэлы ледзь не гарчычнага адцення, ён увесь быў папаласаваны і зрэзаны страшнымі шнарамі, якія толькі нейкім дзівам не закранулі носа і вачэй. Тоўстага гарбатага носа і бязлітасных блакітных вачэй пад чорнымі брывамі. Вусы былі таксама чорныя і доўгія, але нават яны не маглі схаваць ганарыстых, напышліва падціснутых вуснаў. А вось чорныя кудлы на галаве нехта густа перавіў сівым павуціннем. Павуцінне ляжала цэлымі жмутамі, чаргуючыся з чорнымі пасмамі, і падала на плечы конніка, на каўнер карычневага паляўнічага адзення, калісьці багатага, а цяпер пацёртага і там-сям запэцканага” (Война)

50 балаў: “Вось што маладзіла чалавека: вочы! Залаціста-карыя і, дальбог, пякуча- сінія, як паўдзённае неба. У вачах нейкая пакутлівая вечная думка, якая катавала і нават у хвіліну весялосці не давала палёгкі. Цяжкі, знясілены нейкай неадчэпнай думай, змардаваны і грозны твар”.

(Т. Шаўчэнка)


Сектар № 4 “Чые гэта словы?”


10 балаў: “А зброю браць усё адно давядзецца. Да таго часу знойдзем людзей. Зразумей, трэба...У рабстве гіне дух” (Алесь Загорскі)


20 балаў: “А што ў іх за душою?..Расея ў іх за душою? Польшча ў іх за душою?! Свая зямля?! Польшчу яны прапілі. Расея для іх - чарналапатніца, свая зямля ім - мачаха. Сволач пан, кругом сволач...Ваські Вашчылы на іх мала, Ямелькі Пугачова, Ромкі Ракутовіча на іх паскудныя шыі”. (Даніла Вежа-Загорскі)


30 балаў: “За такую зямлю ўсё аддаць можна” (Кастусь Каліноўскі)


40 балаў: “У хлеб трэба было верыць. Ад хлеба жыццё і ад хлеба адужанне. Ад хлеба не можа не быць адужання. Ён нясе чалавека, і чалавек жыве дзеля яго, памагае яму стаць хлебам, а той за гэта чалавеку частку самога сябе. І ў гэтым хлеб вышэй за чалавека, бо чалавек аддае яму ўсяго сябе”. (Корчак)


50 балаў: “З гэтай хвіліны памятай, князь, душа твая належыць толькі Богу і гэтым палям, шабля - ваяводзе справядлівай вайны, жыццё - усім добрым людзям, сэрца - каханай. Але гонар і чэсць - яны належаць толькі табе і больш нікому”.

(Басак-Яроцкі)


Сектар № 5 “Сям’я Загорскіх”

10 балаў: Назавіце пакаленні роду Загорскіх.

Гэта: а) прадзед Алеся - Акім Загорскі;

б) сын Акіма - Даніла Загорскі-Вежа;

в) бацькі Алеся:: пан Юры і пані Антаніда;

г) маладая порасль гэтага роду: Алесь і Вацлаў Загорскія.

20 балаў: Што было характэрна для ўсіх прадстаўнікоў роду Загорскіх? Пералічыце рысы, якія адпавядаюць гэтым героям рамана.

а) знешняе хараство, фізічная сіла, прыродны розум;

б) патрыятызм, мужнасць, годнасць, гордасць, сумленнасць, справядлівасць, гуманізм;

в) непадкупнасць, незалежнасць, вернасць самому сабе, сваім прынцыпам і перакананням, працавітасць;

г) здольнасць шчыра кахаць, быць верным у каханні, клопат пра такое выхаванне дзяцей, каб тыя памяталі духоўныя набыткі роду;

д) адукаванасць, павага да ведаў, тонкі густ, чуйнасць да хараства ў мастаціве, у навакольным асяроддзі.

30 балаў: Якую ролю, на думку Караткевіча, у станаўленні асобы чалавека мае далучанасць кожнага да традыцый свайго роду?

а) Чалавеку неабходна адчуць сябе спалучальным звяном у родавым ланцугу, каб выразна ўсвядоміць сваю адказнасць за здзейсненае ці няздзейсненае табой перад тымі, каго няма на свеце ўжо, і тымі, хто прыйдзе табе на змену;

б) род агадвае чалавеку, хто ты, дзе твае карані, у якой меры ты - носьбіт таго, кім былі твае продкі.

в) продкі дапамагаюць знайсці сілы адужаць нягоды, удары лёсу, засцерагаюць ад памылак, прымушаюць задумацца над сваім наканаваннем, калі ты далучаны да свайго роду.

40 балаў: Хто і што ўплывала на станаўленне Алеся Загорскага?

а) Вызначальную ролю адыграла сістэматычная адукацыя ў гімназіі і універсітэце, кнігі, культурнае асяроддзе дзедавай і бацькавай сядзібаў, творы мастацтва, тэатр у дзедавым палацы, навакольныя краявіды;

б) дзве сям’і - Загорскіх і Кагутоў - заклалі духоўны падмурак асобы Алеся Загорскага. Яны акрэслілі вызначальнае ў ім;

в) Алесь Загорскі належыць да тых людзей, хто неабыякавы да сябе. Ён шмат думаў пра сваё прызначэнне і займаўся сваім духоўным удасканаленнем.

50 балаў: Чаму ніхто з роду Загорскіх у Расійскай імперыі не зрабіў палітычнай кар’еры?

Таму, што пачынаючы з Акіма і канчаючы Юрам, Загорскія не раз пераконваліся, што палітыка робіцца людзьмі амаральнымі, тыпу Мусатава, Мураўёва, Валуева і інш., учынкамі якіх кіруюць не дзяржаўныя інтарэсы, а асабістыя: імкненні разбагацець, зрабіць кар’еру, уладарыць над іншымі.


Складальнік: Заг. аддзела бібліятэчнага маркетынгу Пастаўскай ЦБС

Бандарэнка І.Р.





Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Інтэлектуальна-пазнавальная гульня па творчасці iconКонкурс знаўцаў пдр помни правила движенья как таблицу умноженья
Пазнавальная гульня “Аб карыснай І шкоднай ежы ( на Сусветнага дня здаровага харчавання)

Інтэлектуальна-пазнавальная гульня па творчасці iconПазнавальная гульня Загадкі прыроды
Мэта: стварыць умовы для пашырэння ведаў дзяцей аб жыцці раслін І жывёл, удасканаліць веды аб правілах паводзін у прыродзе

Інтэлектуальна-пазнавальная гульня па творчасці iconЖыву ў Беларусі І тым ганаруся інэлектуальна – пазнавальная гульня
Мэта: дапамагчы вучням у вывучэнні гісторыка-культурнай спадчыны роднай краіны І яе сучасных дасягненняў; фарміраваць паважлівыя...

Інтэлектуальна-пазнавальная гульня па творчасці iconЖыву ў Беларусі І тым ганаруся інэлектуальна – пазнавальная гульня. Юхневіч Вольга Яўгенаўна
Мэта: дапамагчы вучням у вывучэнні гісторыка-культурнай спадчыны роднай краіны І яе сучасных дасягненняў; фарміраваць паважлівыя...

Інтэлектуальна-пазнавальная гульня па творчасці iconКонкурсна-пазнавальная гульня "У птушынай сям’і" Клас: 1-4 Мэта
Алфавіт ( камандам неабходна запісаць назвы птушак на кожную літару алфавіта. Колькі птушак запісана, столькі балаў атрымлівае каманда.)...

Інтэлектуальна-пазнавальная гульня па творчасці iconЛітаратурная гульня па творчасці а. Куляшова
Мы працягваем наша мерапрыемства, прысвечанае юбілеям Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта І аркадзя Куляшова

Інтэлектуальна-пазнавальная гульня па творчасці iconПлан выхаваўчай работы на 2009/2010 навучальны год 1-7 класы
День рускай мовы І літаратуры. Гульня “Што? Дзе? Калі?”, прысвечаная творчасці А. С. Пушкіна

Інтэлектуальна-пазнавальная гульня па творчасці iconАрганізацыйны Гульня "Дэкларацыя самакаштоўнасці"
Пазнаёміцца бліжэй нам дазволіць наступная гульня. Калі вы згаджаецеся з прыведзенымі мною словамі, то, калі ласка, прыўстаньце з...

Інтэлектуальна-пазнавальная гульня па творчасці iconАнджэла картэр: агляд творчасці
У творчасці Анджэлы Картэр спалучаюцца магічны рэалізм, сюррэалізм, навуковая фантастыка, гатычныя элементы, фемінізм, аднак ні адзін...

Інтэлектуальна-пазнавальная гульня па творчасці iconТэма Гульня "Разумнікі І разумніцы"
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка