Навучальна-педагагічны комплекс дзярэчынскі дзіцячы сад сярэдняя школа




НазваНавучальна-педагагічны комплекс дзярэчынскі дзіцячы сад сярэдняя школа
старонка1/3
Дата канвертавання20.11.2012
Памер344.07 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3





ЗАЦВЕРДЖАНА

Рашэнне

Зэльвенскага раённага

выканаўчага камітэта

№ _______ ад________2011г.


С Т А Т У Т

ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

НАВУЧАЛЬНА-ПЕДАГАГІЧНЫ КОМПЛЕКС

ДЗЯРЭЧЫНСКІ ДЗІЦЯЧЫ САД - СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА”


г.п. Зэльва 2011


ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Установа адукацыі “Навучальна-пендагагічны комплекс Дзярэчынскі дзіцячы сад-сярэдняя школа” (далей “установа”) з’яўляецца дзяржаўнай установай адукацыі, створана рашэннем Зэльвенскага райвыканкама ў 1947 г.

1.2. Установа знаходзіцца ў веданні аддзела адукацыі Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта.

1.3. Установа мае статус юрыдычнай асобы, мае круглую пячатку з выявай герба Рэспублікі Беларусь і сваёй назвай, адпаведна вуглавы штамп, мае права ад свайго імя ўступаць у любыя дагаварныя адносіны з юрыдычнымі асобамі і грамадзянамі, якія не супярэчаць сапраўднаму статуту і заканадаўству.

1.4. У сваёй дзейнасці ўстанова кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, палажэннем аб адпаведнасці тыпу і (або) віду ўстановы адукацыі, іншымі нарматыўнымі актамі Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, рашэннямі мясцовых органаў улады і кіравання, дадзеным статутам.

1.5. Назва Установы:

Поўная:

на рускай мове – Государственное учреждение образования «Учебно-педагогический комплекс Деречинский детский сад - средняя школа»;

на беларускай мове – Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Дзярэчынскі дзіцячы сад - сярэдняя школа”.

Скарочана:

на рускай мове – Деречинский детский сад - средняя школа;

на беларускай мове –Дзярэчынскі дзіцячы сад - сярэдняя школа.

1.6. Месца знаходжання установы: 231952, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, Зэльвенскі раён, в. Дзярэчын, вул. Булака, 7.

1.7. Дзяржаўны кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі ва ўстанове ажыццяўляецца ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

1.8. Адукацыйна – выхаваўчы працэс арганізуецца ў вочнай форме, самастойна (у сям`і) з атэстацыяй у парадку экстэрната. Дазваляецца спалучэнне гэтых формаў арганізацыі адукацыйна - выхаваўчага працэсу, а таксама навучанне па індывідуальных вучэбных планах.

1.9. Установа мае права на правядзенне эксперыментальнай і інавацыйнай работы па адпаведных напрамках яе дзейнасці ва ўстаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь парадку.

1.10. Праходжанне атэстацыі і дзяржаўнай акрэдытацыі ўстановы вызначаюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 2

ПРАДМЕТ, МЭТЫ І ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦІ УСТАНОВЫ

    1. Галоўнай мэтай дзейнасці ўстановы з’яўляецца:

- фарміраванне ведаў, уменняў, навыкаў і інтэлектуальнае, маральнае, творчае і фізічнае развіццё асобы дзіцяці.

    1. Асноўным відам дзейнасці ўстановы згодна агульнадзяржаўнага класіфікатара Рэспублікі Беларусь “Віды эканамічнай дзейнасці” АКРБ 005-2006, зацверджанага Пастановай Дзяржстандарта Рэспублікі Беларусь ад 28.12.2006 г. № 65 з’яўляецца

- 80210 – агульная сярэдняя адукацыя.

    1. Галоўнымі задачамі дзейнасці ўстановы з’яўляюцца:

- авалоданне вучнямі асновамі навук, дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь, навыкамі разумовай і фізічнай працы;

- фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;

- духоўнае і фізічнае развіццё асобы дзіцяці;

- падрыхтоўка дзяцей да самастойнага жыцця і працы;

- фарміраванне маральнай, эстэтычнай і экалагічнай культуры;

- авалодванне каштоўнасцямі і навыкамі здаровага ладу жыцця;

- фарміраванне культуры сямейных узаемаадносін;

- стварэнне ўмоў для сацыялізацыі і самаразвіцця асобы дзіцяці.

2.4. Вядучымі прынцыпамі яе дзейнасці з’яўляюцца

- даступнасць адукацыі, роўнасць правоў кожнага грамадзяніна на атрыманне адукацыі, незалежна ад нацыянальнай, рэлігійнай, сацыяльнай прыналежнасці, месца жыхарства і матэрыяльнага становішча;

- бесперапыннасць адукацыі і пераемнасць яе ступеняў;

- сумяшчэнне нацыянальна-культурнай і рэгіянальнай асновы адукацыі з арыентацыяй на засваенне вышэйшых дасягненняў нацыянальнай і сусветнай культуры;

- гуманізацыя, гуманітарызацыя і дэмакратызацыя адукацыі;

- адзінства адукацыйных і выхаваўчых задач;

- варыянтнасць шляхоў атрымання адукацыі;

- ахова здароўя маладога пакалення;

- фінансавая і юрыдычная самастойнасць.

2.5. Ва ўстанове забараняецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх арганізацый (аб`яднанняў), якія маюць палітычныя мэты, а таксама стварэнне і ананімная або іншая супярэчная заканадаўству дзейнасць рэлігійных арганізацый.

ГЛАВА 3

СТРУКТУРА, ТЫПЫ І ВІДЫ

РЭАЛІЗУЕМЫХ АДУКАЦЫЙНЫХ ПРАГРАМ

3.1. Структура ўстановы:

- дашкольная адукацыя (дзіцячы сад);

- агульная сярэдняя адукацыя, якая ўключае тры ступені:

І ступень- агульная пачатковая адукацыя (І-ІV класы);

ІІ ступень- агульная базавая адукацыя (V-IX класы);

ІІІ ступень – агульная сярэдняя адукацыя (Х - ХІ класы).

3.2. Установа адукацыі ажыццяўляе навучанне і выхаванне на ўзроўнях дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, рэалізуе праграму выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, рэалізуе адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі для дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.

3.3. На ўзроўні дашкольнай адукацыі адбываецца рознабаковае развіццё асобы дзіцяці ранняга і дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і запатрабаваннямі, фарміраванне ў яго маральных норм, набыццё ім сацыяльнага вопыту.

3.4. Узровень агульнай сярэдняй адукацыі накіраваны на духоўна-маральнае і фізічнае развіццё асобы вучня, падрыхтоўку яго да паўнацэннага жыцця ў грамадстве, авалодванне вучнямі асновамі навук, дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь, навыкамі разумовай і фізічнай працы, фарміраванне маральных перакананняў, культуры паводзін, эстэтычнага густу і здаровага ладу жыцця, гатоўнасці да самастойнага жыццёвага выбару, пачатку працоўнай дзейнасці і прадаўжэнню адукацыі.

3.5. На першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі забяспечваецца першапачатковае станаўленне і развіццё асобы вучня, выяўленне і цэласнае развіццё яго здольнасцей, фарміраванне яго першапачатковых поглядаў на прыроду, чалавека, грамадства ў асноўным на матэрыяле культурна-гістарычнай спадчыны роднага краю, адпрацоўку першасных уменняў і выхаванне жадання вучыцца. У пачатковай школе вучні набываюць неабходныя ўменні вучэбнай дзейнасці, вучацца чытанню, пісьму, лічэнню, авалодваць элементамі тэарэтычнага мыслення, мастацка-эстэтычнай практычнай дзейнасці, культуры, мовы і паводзін, асновамі асабістай гігіены, здароваму ладу жыцця.

3.6. На другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі закладваецца фундамент агульнаадукацыйнай падрыхтоўкі ў напрамку далейшага стаўлення асобы вучня, выяўляюцца і развіваюцца яго здольнасці і схільнасці, забаспечваюцца ўмовы для глыбокага засваення асноў навук і фарміравання навуковага светапогляду, авалодвання асноўнымі сацыяльнымі і маральнымі нормамі, падрыхтоўкі да ўключэння ў працоўную дзейнасць. На гэтай ступені працягваецца засваенне культурна-гістарычнай спадчыны свайго народа і ўсяго чалавецтва.

3.7. На трэцяй ступені агульнай сярэдняй адукацыі завяршаецца агульнаадукацыйная падрыхтоўка вучняў, ствараюцца ўмовы для забяспечэння іх гатоўнасці да авалодвання прафесіяй у сярэдніх спецыяльных або вышэйшых навучальных Установах, іншых формах прафесіянальнага навучання, або свядомага і актыўнага ўключэння ў працоуную дзейнасць.

3.8. Для вучняў, якія па медыцынскіх аглядах часова або пастаянна не могуць наведваць вучэбныя заняткі ва ўстанове, па заяве бацькоў на падставе медыцынскага заключэння камісіі ВКК і са згоды аддзела адукацыі арганізуецца навучанне на даму.

3.9. Установа мае наступныя структурныя падраздзяленні, якія забяспечваюць рэалізацыю задач, сфармуліраваных у п.2.1. Главы 2:

- дырэкцыя;

- педагагічны калектыў;

- дзіцячы сад;

- сталовая;

- гаспадарча-тэхнічнае падраздзяленне;

- школьная бібліятэка;

- групы падоўжанага дня;

- школьны музей.

3.10. Школьная бібліятэка зяўляецца абавязковым структурным падраздзяленнем установы, якая прызначана садзейнічаць працэсу навучання і выхавання вучняў, павышэнню кваліфікацыі работнікаў школы. Задачы, змест і арганізацыя работы бібліятэкі вызначаюцца Палажэннем аб школьнай бібліятэцы, якое зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

3.10. Для ажыццяўлення навучання і выхавання вучняў аднаго ўзросту па адпаведных вучэбных планах і вучэбных праграмах вучні аб`ядноўваюцца ў класы. Вывучэнне вучэбных прадметаў ажыццяўляецца на базавым узроўні.

3.11. Для забеспячэння адукацыі асобам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця могуць стварацца:

-спецыяльныя класы (групы) для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

-класы (групы) інтэграванага (сумеснага) навучання і выхавання для сумеснага навучання асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і асоб, якія не маюць фізічных або псіхічных парушэнняў;

-пункты карэкцыйна-педагагічнай дапамогі для аказання своечасовай кваліфікаванай карэкцыйна- педагагічнай дапамогі дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія маюць пастаянныя або часовыя цяжкасці ў засваенні вучэбных праграм.

3.12. Перавод (накіраванне вучняў) у спецыяльныя адукацыйныя школы, школы-інтэрнаты для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, а таксама спецыяльныя класы для такіх дзяцей і класы інтэграванага навучання ажыццяўляецца са згоды іх законных прадстаўнікоў на падставе заключэння цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі.

Пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі ў сваёй дзейнасці кіруецца дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Арганізацыя і функцыянаванне пунктаў карэкцыйна-педагагічнай дапамогі спецыяльных класаў для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і класаў інтэграванага навучання ва ўстанове ажыццяўляецца ў адпаведнасці з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

3.13. У мэтах індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі навучальнага працэсу па жаданні вучняў і іх законных прадстаўнікоў могуць уводзіцца факультатывы (І - ХІ класы), дапрафесіянальная падрыхтоўка вучняў (Х - ХІ) класы.

3.14. Адкрыццё класаў ва ўстанове ажыццяўляецца пры наяўнасці аднаго або больш вучняў.

3.15. Ва ўстанове па жаданні законных прадстаўнікоў вучняў можа адкрывацца группа падоўжанага дня для вучняў І - ІХ класаў.

3.16. Ва ўстанове могуць функцыяваць сезонная і гульнявая пляцоўкі з кароткачасовым знаходжаннем дзяцей.

3.17. Ва ўстанове з улікам пажаданняў бацькоў могуць стварацца групы кароткачасовага знаходжання дзяцей, якія не наведваюць ўстанову (у тым ліку і на платнай аснове):

- агульнага назначэння (вячэрнія, выхаднога дня, прагулачныя);

- фізкультурна - аздараўленчыя;

- эстэтычнага напрамку;

- па падрыхтоўцы да школы;

- адаптацыі і іншыя.

3.18. Харчаванне дзяцей:

- дашкольнага ўзросту арганізуецца ў адпаведнасці з нормамі харчавання дзяцей ва ўстанове, зацверджанымі Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь;

- 6 гадоў і больш позняга ўзросту арганізуецца ў адпаведнасці з нормамі для дзяцей дадзенай узроставай катэгорыі, устаноўленымі заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

3.19. Медыцынскае абслугоўванне дзяцей установы ўключае ў сябе правядзенне медыцынскіх аглядаў дзяцей і мерапрыемстваў па прафілактыцы захворванняў, аказанне ім неабходнай медыцынскай дапамогі, маніторынг стану здароўя дзяцей, кантроль за арганізацыяй харчавання дзяцей, захавання санітарных норм, правіл і гігіенічных нарматываў, рэжыму заняткаў ва ўстанове, аб`ём вучэбнай нагрузкі.

3.20. Абавязковае медыцынскае абслугоўванне вучняў ва ўстанове забяспечваецца дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя.


ГЛАВА 4

АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ,

МОВА НАВУЧАННЯ

4.1. Адукацыйны працэс на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на аснове прынцыпаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, педагагічна абгрунтаваным выбары форм, метадаў і сродкаў навучання і выхавання. Пачатак і заканчэнне навучальнага года, дзяленне на вучэбныя чвэрці і іх працягласць вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

4.2. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца ў адпаведнасці з вучэбнымі планамі і вучэбнымі праграмамі, якія распрацаваны на аснове адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з вучэбным планам на бягучы навучальны год установа распрацоўвае ўласны план, які зацвярджаецца дырэктарам па ўзгадненні з аддзелам адукацыі раённага выканаўчага камітэта. Тыпавы вучэбны план уключае вучэбныя прадметы і факультатыўныя заняткі.

4.3. Структура, змест вучэбных планаў і вучэбных праграм ствараюцца з улікам магчымасцей, запытаў і інтарэсаў вучняў, забяспечваюць пераемнасць зместу адукацыі на ўсіх ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

4.4. Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу з’яўляецца ўрок.

4.5. У адукацыйным працэсе могуць выкарыстоўвацца стымулюючыя, падтрымліваючыя і факультатыўныя заняткі.

4.6. Адукацыйны працэс пры навучанні на І, ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца ў рэжыме шасцідзеннага школьнага тыдня, які ўключае пяцідзённы вучэбны тыдзень і адзін дзень для правядзення з вучнямі спартыўна-аздараўленчых, іншых выхаваўчых мерапрыемстваў, арганізацыі працоўнага навучання, у тым ліку вучэбных заняткаў на вучэбна-вытворчых аб’ектах.

4.7. Штодзённая колькасць і працягласць вучэбных заняткаў вызначаецца раскладам урокаў, які зацвярджаецца дырэктарам установы. Працягласць перапынкаў паміж заняткамі вызначаецца зыходзячы з канкрэтных умоў працы, неабходнасці забеспячэння арганізацыі харчавання вучняў і іх адпачынку ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных правілаў і нормаў.

4.8. Дамашнія заданні даюцца дыферэнцыравана з улікам індывідуальных асаблівасцей вучняў. У І класе дамашнія заданні не задаюцца.

4.9. Працягласць урокаў у І класе ўстановы – 35 хвілін, у ІІ – ХІ класах – 45 хвілін.

4.10. Навучанне хворых дзяцей, дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і дзяцей-інвалідаў можа ажыццяўляцца ў інтэграваных класах установы, дома па індывідуальных вучэбных планах, ва ўмовах стацыянара арганізацыі аховы здароўя ў час знаходжання ў ім на лячэнні - па адпаведных вучэбных планах, індывідуальна або ў групах. Навучанне такіх дзяцей ажыццяўляецца ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь.

4.11. Установа можа прадастаўляць вучню па яго заяве, заяве яго законных прадстаўнікоў магчымасць атрымаць агульную пачатковую, агульную базавую, агульную сярэднюю адукацыю самастойна (у сям`і) пры наяўнасці адпаведных умоў, па ўзгадненні з аддзелам адукацыі раённага выканаўчага камітэта і пры захаванні магчымасці на любым этапе навучання прадоўжыць адукацыю ва ўстанове ў адпаведнасці з вынікамі атэстацыі.

4.12. Рашэнне аб навучанні вучняў самастойна (у сям`і) па адным, некалькіх або ўсіх прадметах адпаведнага класа і яго атэстацыі прымаецца педагагічным саветам установы і зацвярджаецца загадам дырэктара. У загадзе ўказваюцца прадметы (прадмет), тэрмін навучання, вучэбныя праграмы (праграма) для самастойнага засваення, формы правядзення атэстацыі за чвэрць (або паўгоддзе) ці за год.

4.13. Установа можа прадастаўляць вучню па яго заяве, заяве яго законных прадстаўнікоў магчымасць атрымаць агульную пачатковую, агульную базавую, агульную сярэднюю адукацыю па індывідуальным вучэбным плане без наведвання або з наведваннем вучням вучэбных заняткаў ва ўстанове паскорана (у скарочаны тэрмін навучання) з прычыны хваробы, пры выездзе яго за мяжу, на спартыўныя зборы, аздараўленне, лячэнне, пераезд на новае месца жыхарства і інш.

4.14. Мова навучання і выхавання ва ўстанове вызначаецца у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Асноўнай мовай навучання (беларуская або руская) вызначаецца заснавальнікам установы з улікам пажаданняў вучняў і іх законных прадстаўнікоў.

4.15. Абавязковая для вывучэння замежная мова вызначаецца заснавальнікам установы.


  1   2   3

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Навучальна-педагагічны комплекс дзярэчынскі дзіцячы сад сярэдняя школа iconУпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама
Навучальна – педагагічны комплекс Дзярэчынскі дзіцячы сад – сярэдняя агульнаадукацыйная школа”

Навучальна-педагагічны комплекс дзярэчынскі дзіцячы сад сярэдняя школа iconПедагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа п. Юбілейны" Д. В. Белавус План работы на асеннія канікулы Дзяржаўнай установы адукацыі "Навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа п. Юбілейны"
Дзяржаўнай установы адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа п. Юбілейны”

Навучальна-педагагічны комплекс дзярэчынскі дзіцячы сад сярэдняя школа iconКомплекс дзіцячы сад сярэдняя школа на 2012/2013 навучальны год № п/п
У дзяржаўнай установе адукацыі “Багданаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”

Навучальна-педагагічны комплекс дзярэчынскі дзіцячы сад сярэдняя школа iconАстроўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Нясвіжскага раёна
Дырэктар дуа «Астроўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Нясвіжскага раёна»

Навучальна-педагагічны комплекс дзярэчынскі дзіцячы сад сярэдняя школа iconНавучальна-педагагічны комплекс "Падольскі дзіцячы сад –сярэдняя школа"

Навучальна-педагагічны комплекс дзярэчынскі дзіцячы сад сярэдняя школа iconАддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Навучальна-педагагічны комплекс Таркачоўскі дзіцячы сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Таркачоўскі дзіцячы сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа”

Навучальна-педагагічны комплекс дзярэчынскі дзіцячы сад сярэдняя школа iconДуа "Бердаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа"

Навучальна-педагагічны комплекс дзярэчынскі дзіцячы сад сярэдняя школа iconГурнаўшчынскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна
Гурнаўшчынскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна”

Навучальна-педагагічны комплекс дзярэчынскі дзіцячы сад сярэдняя школа iconГурнаўшчынскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна
Гурнаўшчынскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна”

Навучальна-педагагічны комплекс дзярэчынскі дзіцячы сад сярэдняя школа iconНавучальна-педагагічны комплекс Падольскі дзіцячы сад сярэдняя школа на 2012/2013 н г. Верасень

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка