Юрыдычны факультэт




НазваЮрыдычны факультэт
Дата канвертавання29.10.2012
Памер70.42 Kb.
ТыпДокументы
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

«ПРЫВАТНЫ IНСТЫТУТ КIРАВАННЯ І ПРАДПРЫМАЛЬНІЦТВА»

ЮРЫДЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ

камандны залік

Каманда “Per aspera ad astra”


ГРАМАДЗЯНСКАЕ ПРАВА І ПРАЦЭСС

ГАСПАДАРЧАЕ ПРАВА І ПРАЦЭСС

ХАЗЯНІН АЛЯКСАНДР МІКАЛАЕВІЧ, 3 курс дзённае аддзяленне, капітан

8 029 779 74 59

ЗЕЛЯНКЕВІЧ ДАР’Я ЮР’ЕЎНА, 4 курс дзённае аддзяленне

8 029 620 90 83

ЖУКОЎСКАЯ ВОЛЬГА ВАЛЕР’ЕЎНА, 4 курс дзённае аддзяленне

8 029 361 28 34

ЛЯШКЕВІЧ ГАННА ПЯТРОЎНА, 5 курс дзённае аддзяленне

8 029 346 37 74

ШЧЭРБА ВОЛЬГА СЯРГЕЕЎНА, 5 курс дзённае аддзяленне

8 029 878 33 09

ЗАПАСНЫЯ

КАЖАРОНАК ВОЛЬГА СТАНІСЛАВАЎНА, 5 курс дзённае аддзяленне

8-029-562-31-69

УЛІЦКІ АЛЯКСАНДР ПЯТРОВІЧ, 5 курс дзённае аддзяленне

8-029-377-40-58

МІНСК, 2008

ГРАМАДЗЯНСКАЕ ПРАВА, ГАСПАДАРЧАЕ ПРАВА І ПРАЦЭС

Аналізіруючы дадзены казус, у адпаведнасці з умовамі задачы, трэба падкрэсліць, што згодна артыкулу 776 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей ГК) заключаны дагавор захавання паміж дзвюма бакамі, адным з якіх выступае ТАА “Рось” – паклажадавец і ААТ “Нафтаперапрацоўчы завод” – захавальнік (далей НПЗ). Паміж названымі бакамі тэрмін дагавора захавання вызначаўся момантам запатрабавання. Прадметам дагавора захавання з’яўляўся бензін. Апошняя выдача часткі бензіна была зроблена 19.06.2006 г. Паводле умоў задачы, Агульны ўстаноўчы сход ТАА “Рось” прыняў рашэнне аб яго ліквідацыі. У адпаведнасці з п. 52 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб упарадкаванні дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненне дзейнасці) суб’ектаў гаспадарання» ад 16.03.1999 г. №11 ліквідатар павінен скласьці ліквідацыйны баланс, у якім патрэбна было адлюстраваць застаўшыйся бензін і вырашыць яго далейшы лёс. Запіс аб сканчэнні ліквідацыі быў ўнесены ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікау 10.07.2007 г.

У працэсе ліквідацыі рэшта не была запатрабавана (бензін у колькасці 1,670 тоны), што, на наш погляд, дае магчымасць меркаваць, што ТАА “Рось” здзейсніла дзеянні, якія сведчаць аб адмове ад права ўласнасці на бензін. У такім разе НПЗ з’яўляецца законнным уладальнікам гэтай рэчы (бензіну), што падцвярджаецца дагаворам захавання, і ў яго ўзнікае права на прызнанне гэтай рэчы безгаспадарчай. У адпаведнасці з п. 1 артыкула 267 ГК “Безгаспадарчай з’яўляецца рэч, якая не мае ўладальніка ці ўладальнік які не вядомы, ці рэч, ад права валодання якой уладальнік адмовіўся”. “Рухомыя рэчы, пакінутыя ўладальнікам ці другім чынам адчужаныя ім (пакінутыя рэчы) з мэтай адмовы ад права ўладання на іх (артыкул 237), могуць быць звернутыя іншымі асобамі ў свае валоданне ў парадку, прынятым п. 2 дзеячага артыкула” (п. 1 артыкула 227 ГК).

Такім чынам, незапатрабаваныя рэшткі бензіна паклажадаўцам ТАА “Рось” у захавальніка НПЗ можна разглядаць, як пакіданне дадзенай рэчы і адмову ад права ўласнасці на яе. Зыходзячы з вышэй названага НПЗ мае права звярнуцца ў агульны суд з заявай аб прызнанні 1,670 тон бензіна безгаспадарчай маемасцю, таму што ліквідаванае ТАА “Рось” здзейсніла дзеянні (у данным выпадку бяздзеянне), якія дакладна сведчаць аб яго адхіленні ад валодання, карыстання і распараджэння маемасцю без намеру захаваць якія-небудзь правы на гэту маемасць. У сувязі з гэтым 14.01.2008 г. НПЗ правамерна звярнуўся ў агульны суд з заявай, так як фактычна ўступіў у валоданне бензінам.

Такім чынам, у разглядаемых праваадносінах, НПЗ звярнуўся ў агульны суд, кіруючыся нормамі ГПК. П.4, ч. 1 артыкула 37 ГПК прадугледжвае агульныя правілы падведамнасці, у рамках якой судам падведамасны справы асаблівага выканання, пералічаныя ў артыкуле 361 ГПК. Артыкул 361 ГПК (П. 5, ч. 1) разглядае справы аб прызнанні рухомай рэчы безгаспадарчай і прызнанні права камунальнай уласнасці на нерухомую рэч.

З умовы задачы выходзіць, што 29.07.2008 г. інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах (далей інспекцыя МПЗ) арыштавала бензін, які захоўвался ў НПЗ. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб дадатковых мерах па рэгуляванню падатковых адносін» ад 30.06.2006г. № 419 арыштаваць маемасць дазваляецца ў наступных выпадках:

- невыкананне плацельшчыкам (ці другой абавязанай асобай) у вызначыныя тэрміны падаткавага абавязацельства, нявыплата пені;

- неабходнасці забеспячэння выканання рашэнняў падаткавых і мытных устаноў аб накладанні адміністрацыйных спагнанняў.

Кіруючыся нормамі артыкула 54 Падаткавага кодэксу Рэспублікі Беларусь (Агульная частка) (далей ПК) ад 19.12.2002 г., № 166-З (у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 26.12.2007 г. № 302-З): “Арыштам маемасці прызнаюцца дзеянні падаткавай ці мытнай установы па абмежаванню маемасных праў плацельшчыка (ці іншай абавязанай асобы) у адносінах маемасці, якая належыць яму на праве ўласнасці, гаспадарчага загадвання ці аператыўнага кіравання. Арышт маемасці плацельшчыка (ці іншай абавязанай асобы) зводзіцца да правядзення пераліку маемасці і аб’яўленні аб забароне распараджацца ім, пры неабходнасці – у адабранні пералічанай маемасці і перадачы яе на захаванне плацельшчыку (яго прадстаўніку) ці другой асобе з іх папярэджаннем аб адказнасці за захаванне пералічанай маемасці”.

Аналіз гэтай нормы дае магчымасць зрабіць наступныя высновы:

1) Маемасць павінна належаць асобе на праве ўласнасці, праве гаспадарчага ведання ці аператыўнага кіравання. Трэба падкрэсліць, што зыходзячы з умоваў задачы, уладальнік маемасці ліквідаваны, а аб правапераемніках нічога не вядома, а захавальнік з’яўляецца законным уладальнікам, што падцвярджае дагавор захаванння. Такім чынам, арышт не можа быць накладзены на маемасць, якая знаходзіцца ў НПЗ (захавальніка), таму што НПЗ не з’яўляецца яго ўладальнікам, яна не належыць яму на праве гаспадарчага ведання ці аператыўнага кіравання.

2) Арышт маемасці, не пазбаўляе права ўласнасці на гэту маемасць, а толькі забараняе распараджацца ёю, адабранне маемасці таксама не з’яўляецца падставай для пазбаўлення права ўласнасці, а толькі абмяжоўвае правамоцтвы па валоданню і карыстанню гэтай маёмасцю.

Такім чынам, у адпаведнасці з ПК і Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб дадатковых мерах па рэгуляванню падатковых адносін» ад 30.06.2006г. № 419 падаткавыя органы маюць права накладваць арышт на маемасць толькі ў выпадку невыканання плацельшчыкам падаткавага абавязацельства, няўплаты пяні альбо пры неабходнасці забеспячэння выканання рашэнняў падаткавых і мытных органаў аб накладанні адміністрацыйных спагнанняў. Значыць, рашэнне інспекцыі МПЗ аб накладанні арышту на бензін з’яўляецца незаконным, і рашэнне гаспадарчага суда ад 29.02.2008 г. з’яўляецца правамерным.

Трэба падкрэсліць, што раней артыкул 11 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай падатковай інспекцыі Рэспублікі Беларусь» прадстауляў права падаткавым інспекцыям накіроўваць у судовыя ўстановы іскі аб прызнанні маемасці безгаспадарчай. Аднак, гэты закон страціў сілу ў сувязі з прыняццем Падаткавага кодэкса, які такіх паўнамоцтваў інспекцыям МПЗ больш не прадстаўляе.

У адпаведнасці з паданай 17.03.2008 г. інспекцыяй МПЗ заявы ў агульны суд аб прызнанні бензіна безгаспадарчым, агульны суд павінен адмовіць у задавальненні заявы, таму што патрабаванні інспекцыі МПЗ з’яўляюцца неправамернымі. У заяве інспекцыі МПЗ указана, што пасля адабрання ў НПЗ бензіну, апошні перастаў з’яўляцца законным уладальнікам маемасці, а такім законным уладальнікам стала дзяржава і патрабавала на падставе артыкула 227 ГК прызнаць бензін безгаспадарчым і перадаць яго дзяржаве. Названае рашэнне інспекцыі МПЗ аб арышту бензіну і яго адабранні было прызнана несапраўдным гаспадарчым судом яшчэ 29.02.2008 г. (да звяртання інспекцыі з заявай у агульны суд 17.03.2008 г.).

Зыходзячы з п. 4 артыкула 54 ПК рашэнне аб накладанні арышту на маемасць дзейнічае з моманту накладання арышту да адмены агульным ці гаспадарчым судом. Такім чынам, заяўнік – інспекцыя МПЗ абгрунтоўвая патрабаванне аб прызнанні ўласнікам бензіна дзяржавы на падставе раней скасаванага рашэння аб накладанні на яго арышту і адабрання, адпаведна дзяржава не стала законным уладальнікам бензіну.

На падставе раней сказанага, узбуджаная агульным судом 17.03.2008 г. справа па заяве інспекцыі МПЗ аб прызнанні бензіну безгаспадарчым і перадачы яго ў маемасць дзяржавы павінна быць скончана вынясеннем рашэння аб адмове ў здавальненні заявы. Агульны суд, разгледзіўшы справу аб прызнанні 1,670 тон бензіну безгаспадарчай маемасцю і перадачы яго ва ўласнасць НПЗ на падставе артыкула 227 і артыкула 237 ГК павінен задаволіць заяву НПЗ і прызнаць яго ўласнікам бензіну.

Кароткія высновы па разгледжанню казусу:

1) Быў заключаны дагавор захавання паміж ТАА “Рось” – паклажадавец і ААТ “Нафтаперапрацоўчы завод” – захавальнік. Тэрмін дагавора захавання вызначаўся момантам запатрабавання. Апошняя выдача часткі бензіна была зроблена 19.06.2006 г.

2) Агульны ўстаноўчы сход ТАА “Рось” прыняў рашэнне аб яго ліквідацыі.

3) У працэсе ліквідацыі рэшта не была запатрабавана (бензін у колькасці 1,670 тоны), што, на наш погляд, дае падставы вясці гаворку, што ТАА “Рось” здзейсніла дзеянні, якія ўказваюць на адмову ад права ўласнасці на бензін. У такім разе НПЗ з’яўляецца законнным уласнікам гэтай рэчы (бензіну), што падцвярджаецца дагаворам захавання, і ў яго ўзнікае права на прызнанне гэтай рэчы безгаспадарчай. Такім чынам, незапатрабаваныя рэшткі бензіну паклажадаўцам ТАА “Рось” у захавальніка НПЗ, можна разглядаць, як пакіданне дадзенай рэчы і адмова ад права ўласнасці на яе.

4) 29.01.2008 г. інспекцыя МПЗ наклала арышт на бензін, які захоўваўся ў НПЗ. Дзеянні інспекцыі МПЗ былі неправамерныя і неабгрунтаваныя, аб чым сведчаць нормы заканадаўства, на якія даваліся спасылкі раней.

СПИСОК ИСПОЛЬЗОВАННЫХ ИСТОЧНИКОВ:

1. Гражданский кодекс Республики Беларусь (с изм. и доп., вступившими в силу с 20.06.2008 г.): Гражданский кодекс Республики Беларусь от 07.12.1998 г. № 218-3; в редакции Закона Республики Беларусь от 20.06.2008 г. № 347-3 // Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь (далее НРПА Республики Беларусь). – 2001. - № 2/744.

2. Гражданский процессуальный кодекс Республики Беларусь (с изм. и доп., вступившими в силу с 21.07.2008 г.): Гражданский процессуальный кодекс Республики Беларусь от 11.01.1999 г. № 238-З; в редакции Закона Республики Беларусь от 21.07.2008 г. № 417–З // НРПА Республики Беларусь. – 1999. - № 2/13.

3. Налоговый кодекс Республики Беларусь Общая часть (с изм. и доп., вступившими в силу с 26.12.2007 г.): Налоговый кодекс Республики Беларусь от 19.12.2002 г. № 166–З; в редакции Закона Республики Беларусь от 26.12.2007 г. № 302 – З // НРПА Республики Беларусь. – 02.01.2003 г. - № 2/920.

4. Об упорядочении государственной регистрации и ликвидации (прекращения деятельности) субъектов хозяйствования: Декрет Президента Республики Беларусь от 16.03.1999 г. № 11; в редакции Декрета Президента Республики Беларусь от 26.08.2008 г. № 19 // НРПА Республики Беларусь. – 18.03.1999 г. - № 1/191.

5. О дополнительных мерах по урегулированию налоговых отношений: Указ Президента Республики Беларусь от 30.06.2006 г. № 419; в редакции Указа Президента Республики Беларусь от 01.03.2007 г. № 116 // НРПА Республики Беларусь. – 2006. - № 1/7707.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Юрыдычны факультэт iconЮрыдычны факультэт юрыдычны каледж
Балашэнка Сяргей Аляксандравіч – дэкан юрыдычнага факультэта, доктар юрыдычных навук, прафесар (старшыня)

Юрыдычны факультэт iconПолацкі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт

Юрыдычны факультэт iconЮрыдычны факультэт
Зямля, фарміраванне І развіццё грамадства І дзяржавы звязаны з інфармацыяй І абумоўлены ёю

Юрыдычны факультэт iconЮрыдычны факультэт
Трэба зазначыць, што існуе некалькі пунктаў погляду на гэтае пытанне, цесна звязаных паміж сабой

Юрыдычны факультэт iconЮрыдычны факультэт
...

Юрыдычны факультэт iconЮрыдычны факультэт
Таму Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь І савет Міністраў надаюць асаблівую ўвагу развіццю інфармацыйных тэхналогій у вобласці права

Юрыдычны факультэт iconЮрыдычны факультэт
Гэтыя працэсы непасрэдна ўплываюць на нарматворчую дзейнасць: з'яўляюцца новыя нарматыўныя прававыя акты, адбываюцца істотныя змены...

Юрыдычны факультэт iconБеларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт
У сучасных умовах адзінае інфармацыйна-прававая прастора абсалютна неабходна для забеспячэння ўзгодненасці, несупярэчнасці прававых...

Юрыдычны факультэт iconБеларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт
...

Юрыдычны факультэт iconБеларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт
Менавiта з гэтай прычыны разам з наступным развiццём грамадскай вытворчасцi I з’яўленнем усё новых форм прадпрынiмальнiцкай дейнасцi...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка