Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»




НазваВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
старонка1/6
Дата канвертавання29.10.2012
Памер326.51 Kb.
ТыпВыпускная работа
  1   2   3   4   5   6
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

На правах рукапісу

УДК 56.24.(01)

Колб

Кацярына Яўгенаўна

Прымяненне інфармацыйных тэхналогій у даследаванні палітычных працэсаў (на прыкладзе гісторыі Польшчы)

Выпускная работа па
«Асновах інфармацыйных тэхналогій»

Магістранткі кафедры гісторыі паўднёвых і заходніх славян

Спецыяльнасць 1-21 80-15 – сусветная гісторыя

Навуковыя кіраўнікі:
кандыдат гістарычных навук Козік Л. А., старэйшы выкладчык Кожыч П. П.

Мінск 2012

Змест


Змест 2

Спіс абазначэнняў 3

Уводзіны 4

Глава 1. Агляд крыніц і літаратуры 5

0.1 Рускамоўная літаратура 5

0.2 Англамоўная літаратура 7

Глава 2. Прымяненне інфармацыйных тэхналогій у даследаванні палітычных працэсаў 8

2.1. Выкарыстанне магчымасцей MS Excel і MS Access 8

Глава 3. Прымяненне інфармацыйных тэхналогій у прадстаўленні вынікаў паліталагічных даследаванняў 14

3.1. Выкарыстанне магчымасцей тэкставага працэсара MS Word 14

3.2. Выкарыстанне магчымасцей MapInfo 19

Заключэнне 20

Спіс літаратуры 22

Даследаванні на рускай мове 22

Даследаванні на англійскай мове 23

Дадатак А 24

Дадатак Б 25

Дадатак В 28

Дадатак Г 29

магістранткі Колб К. Я. гістарычнага факультэта
Спецыяльнасць “Сусветная гісторыя” 29

Дадатак Д 30

Дадатак Е 31



Спіс абазначэнняў


ГП — Грамадзянская Платформа

ІТ — інфармацыйныя тэхналогіі

КА — кантэнт-аналіз

КІ — каэфіцыент інтэркадавання

ПіС — Права і Справядлівасць

РП — Рэспубліка Польшча

CR — каэфіцыент аднаўляльнасці па Гутману

MS — Microsoft

Уводзіны


Другая палова ХХ ст. звязана з глабальным працэсам трансфармацыі сусветнай супольнасці ад індустрыяльнай да інфармацыйнай арганізацыі ўсёй сістэмы грамадскіх адносінаў. Гэтыя з’явы закранулі не толькі штодзённае жыццё, сферы эканомікі, палітыкі, але і фундаментальную навуку. Усё часцей у гісторыі і паліталогіі прымяняюцца інфармацыйныя тэхналогіі, бо гэтыя навукі непасрэдна знітаваныя з грамадствам, яго сацыяльнымі інтстытутамі, традыцыямі і нормамі. Варта адзначыць, што выкарыстанне новых тэхналогій тычыцца не толькі методыкі выкладання гісторыі, але і метадаў даследаванняў. Гэтым абумоўлена актуальнасць акрэсленай тэмы.

Мэтай дадзенага рэферата стала даследаванне магчымасцей і пераваг выкарыстання інфармацыйных тэхналогій пры даследаванні палітычнай гісторыі. Адпаведна, былі пастаўлены наступныя задачы:

  1. Выявіць вобласць прымянення тэкставага працэсара MS Word пры прадстаўленні вынікаў паліталагічных даследаванняў;

  2. Разгледзець магчымасці выкарыстання MS Excel і MS Access у матэматычным мадэляванні палітычных працэсаў, вылічэнні індэксаў развіцця, устойлівасці і іншых формул і метадаў, якія выкарыстоўваюцца ў палітычнай навуцы;

  3. Акрэсліць перавагі выкарыстання MapInfo для прадстаўлення вынікаў галасавання і састаўлення выбарчых карт.

Пастаўленыя задачы былі пераважна выкананы па падставе матэрыялу па сучаснай гісторыі правацэнтрызму ў Польшчы. А ўзоры, якія прыводзяцца ў тэксце рэферата былі выкарыстаны аўтарам у магістэрскай дысертацыі.

Глава 1. Агляд крыніц і літаратуры

0.1Рускамоўная літаратура


У святле апошняга захаплення расійскімі ды і беларускімі палітолагамі прыкладной паліталогіяй, яе метадамі і асабліва прымяненнем колькасных метадаў і камп’ютэрнай тэхнікі ў даследаванні палітычных працэсаў, значна пашырылася кола рускамоўнай літаратуры па дадзеных пытаннях. Нягледзячы на тое, што ў заходніх краінах гэтая мода прайшла яшчэ ў канцы 80-х гадоў, у рускамоўнай гістарыяграфіі толькі зараз з’яўляюцца грунтоўныя працы па прыкладной паліталогіі і дагэтуль захоўваюць сваю папулярнасць пераклады даследаванняў амерыканскіх палітолагаў канца 60-80-х гг.

      1. Працы абагульняльнага характару

Сярод прац абагульняльнага характару, якія ахопліваюць галоўныя пытанні палітычнай навукі, як тэарэтычнай, так і прыкладной, варта адзначыць працу рускага палітолага П. Гаджыева [3]. Аўтар выдатна тлумачыць галоўныя падыходы да вывучэння палітычных і грамадскіх працэсаў, а таксама звяртае ўвагу на ўмеранае выкарыстанне інавацыйных метадаў.

Адным з найбольш удалых выданняў, прысвечаных метадалогіі паліталогіі з’яўляецца пераклад працы амерыканскіх палітолагаў Дж. Мангейма і Р. Рыча [8]. Аўтары згрупавалі метады тэарэтычнай і прыкладной паліталогіі, дакладна апісалі кожны з іх і прывялі наглядныя прыклады па іх выкарыстанні ў даследаваннях на рэальных гістарычныя падзеях і працэсах. Асаблівая каштоўнасць гэтай кнігі ў парадах і заўвагах, якія даюць аўтары пачынаючым даследчыкам. Аднак відавочна, што гэтае даследаванне ўжо значна састарэла, у прыватнасці яно не асвятляе выкарыстання апошніх дасягненняў камп’ютэрных тэхналогій.

Даследаванне К. П. Барышпольца нечым нагадвае папярэднюю працу. Аднак у дадзенай кнізе фактычна апускаюцца метады тэарэтычнай паліталогіі і ў асноўным разглядаюцца пытанні прыкладнога вывучэння ўнутранай палітыкі і міжнародных адносінаў[1]. Аўтар імкнуўся паказаць якім чынам магчыма прагназаванне ў палітычнай сферы, дзякуючы аналітычным сродкам у арсенале даследчыка. Асаблівая ўвага звяртаецца на практыку правядзення кантэнт-аналізу, мадэлявання, прымянення экспертных ацэнак і матэматычных метадаў. Нягледзячы на тое, што аўтар імкнуўся пацвярджаць свае высновы на прыкладах, усё ж у параўнанні з працай Дж. Мангейма і Р. Рыча, гэтае даследаванне выглядае менш пераканальным.

      1. Працы па асобных праблемах

Сярод прац, прысвечаных асобным пытанням прыкладной паліталогіі, аднымі з найбольш распрацаваных з’яўляюцца працы па палітычнаму аналізу. К. В. Сіманаў сабраў у адной кнізе асноўныя накірункі гэтага метаду, паэтапна распісаў кожны з іх і прадэманстраваў выкарыстанне іх на практыцы [13]. Асаблівая каштоўнасць гэтай працы ў схемах, якія прыводзяцца для тлумачэння алгарытмаў даследавання. Адным з накірункаў палітычнага аналізу — палітычнаму мадэляванню прысвечаны працы П. Бурдзье, Э. Каракозавай і М. Хрусталёва, якія ў сукупнасці даюць цэласнае ўяўленне пра адзначаны метад [2, 7, 15]. Асобна пытанні выкарыстання ІТ у палітычным аналізе разглядаюцца ў даследаванні І. Я. Якаўлева [17].

Метадам колькаснага аналізу ў гісторыі і паліталогіі прысвечаны працы А. А. Іудзіна і У. Н. Сідарцова [6, 12]. Гэтыя працы асноўны націск робяць не на практычным прымяненні гэтых метадаў, а на тэарэтычным абгрунтаванні іх мэтазгоднасці.

Д. В. Альшанскі даследаваў праблемы палітычнага кансалтынгу [9]. У дадзенай працы значная ўвага надаецца выкарыстанню інфармацыйных тэхналогій пры даследаванні ўплыву сродкаў масавай інфармацыі на электарат, прыводзяцца макеты кадавальных бланкаў. Аднак недахоп гэтай кнігі ў досыць вузкім трактаванні паняцця палітычны кансалтынг.

Праца В. А. Ядава прысвечана даследаванням сацыяльнай рэальнасці і грамадскага жыцця [16]. Аўтар звяртае ўвагу як на тэарэтычныя, так і на прыкладныя метады, паэтапна апісвае методыку даследавання, прыводзіць і тлумачыць усе формулы і графікі. Па грунтоўнасці праца падобная да даследавання Дж. Мангейма і Р. Рыча, аднак, на жаль, аўтар вельмі вузка трактуе вынікі свайго даследавання і абмяжоўвае іх прымяненне толькі да сацыяльнай сферы, хоць яны, відавочна, могуць выкарыстоўвацца і ў галіне палітыкі.
  1   2   3   4   5   6

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Реферат “Эфектыўнасць выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у аналізе старабеларускіх тэкстаў” 3

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па " Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат па тэме: “Тэксталагічны І гістарыяграфічны аналіз ва ўмовах развіцця інфармацыйных тэхналогій” 4

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаваннях неалітычных культур Дзвінска-Нёманскага міжрэчча

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаваннях па гісторыі ўкраінскага казацтва ХVІ – ХVІІІ стст

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па "Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат на тэму “выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій пры даследаванні архетыпаў беларускай міфалогіі” 3

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па "Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій на этапе вывучэнны тэарэтычных асноў даследавання анамастычнай метафары 11

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па " Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат на тэму “выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у вывучэнні матыўнай прасторы сучаснай беларускай паэзіі” 5

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаванні гісторыі грамадскай думкі Вялікага Княства Літоўскага XVI стагоддзя

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па " Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат (артыкул) па тэме: “Прымяненне інфармацыйных тэхналогій ў лінгвістычных гендэрных даследаваннях беларуска-рускага І руска-беларускага...

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Магчымасці прымянення інфарамацыйных тэхналогій пры даследаванні безэквівалентнай лексікі 10

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка