Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта




НазваАсіповіцкага раённага выканаўчага камітэта
Дата канвертавання29.10.2012
Памер193.61 Kb.
ТыпДокументы
ЗАЦВЕРДЖАНА

Рашэнне

Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта

7.12.2011г. № 25-18


Устав

Государственного учреждения образования

«Осовский учебно-педагогический комплекс

детский сад – базовая школа Осиповичского района»

(Осовский учебно-педагогический комплекс

детский сад – базовая школа Осиповичского района)


Статут

Дзяржаўнай установы адукацыі

“Осаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа Асіповіцкага раёна”

(Осаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа Асіповіцкага раёна)


г. Асіповічы, 2011 г


1. Агульныя палажэнні


1.1. Дадзеная рэдакцыя Статута дзяржаўнай установы адукацыі “Осаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа Асіповіцкага раёна” (далей – Комплекс) з’яўляецца новай рэдакцыяй Статута дадзенай установы адукацыі, зацверджанага рашэннем Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 4 снежня 2009 г. № 23-12, у сувязі з прывядзеннем яго ў адпаведнасць з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

1.2. Найменне Комплексу:

на рускай мове:

поўнае – государственное учреждение образования «Осовский учебно-педагогический комплекс детский сад – базовая школа Осиповичского района»;

скарочанае – Осовский учебно-педагогический комплекс детский сад – базовая школа Осиповичского района;

на беларускай мове:

поўнае – дзяржаўная ўстанова адукацыі “Осаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа Асіповіцкага раёна”;

скарочанае – Осаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа Асіповіцкага раёна.

1.3. Месца знаходжання Комплексу: 213739, Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобласць, Асіповіцкі раён, в. Осава, вул. Школьная, д.3.

1.4. Комплекс ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, Статутам Комплекса і іншымі нарматыўна-прававымі актамі.

1.5. Комплекс мае пячатку з адлюстраваннем Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, штампы, бланкі са сваёй назвай, іншыя неабходныя для ажыццяўлення сваёй дзейнасці рэквізіты, і можа мець самастойны разліковы рахунак у банку.


2. Тып, від, прадмет, мэты і задачы дзейнасці Комплексу


2.1. Комплекс з’яўляецца ўстановай агульнай сярэдняй адукацыі. Від установы – вучэбна-педагагічны комплекс.

2.2. Прадметам дзейнасці Комплексу з'яўляецца ажыццяўленне навучання і выхавання на ўзроўнях дашкольнай адукацыі, I і II ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, рэалізацыя праграм выхавання і абароны законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, рэалізацыя адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі, праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

2.3. Мэты дзейнасці Комплексу – стварэнне ўмоў для рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян на атрыманне адукацыі, фарміраванне ведаў, уменняў, навыкаў, інтэлектуальнае, маральнае, творчае і фізічнае развіццё выхаванцаў і навучэнцаў.

2.4. Для дасягнення дадзеных мэт Комплекс ставіць перад сабой задачы:

2.4.1. духоўнае і фізічнае развіццё выхаванцаў і навучэнцаў;

2.4.2. авалоданне выхаванцамі і навучэнцамі асновамі навук, дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь, навыкамі разумовай і фізічнай працы;

2.4.3. захаванне і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя выхаванцаў і навучэнцаў, выхаванне асцярожнага і адказнага стаўлення да ўласнага здароўя і здароўя іншых грамадзян, фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця;

2.4.4. падрыхтоўка маладога пакалення да паўнавартаснага жыцця ў грамадстве, у тым ліку да працягу адукацыі, працоўнай дзейнасці, сямейнага жыцця;

2.4.5. выхаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;

2.4.6. экалагічнае выхаванне, фарміраванне экалагічнай культуры выхаванцаў і навучэнцаў.

2.5. Медыцынская дапамога выхаванцам і навучэнцам Комплексу забяспечваецца дзяржаўнымі ўстановамі аховы здароўя па месцы знаходжання ўстановы адукацыі.

2.6. Комплекс забяспечвае гарантаванае збалансаванае харчаванне выхаванцаў і навучэнцаў у адпаведнасці з іх узростам і часам знаходжання ў Комплексе па санітарных нормах, правілах і гігіенічных нарматывах.

2.7. У Комплексе не дапускаецца стварэнне і ажыццяўленне дзейнасці арганізацыйных структур палітычных партый, грамадска- палітычных і рэлігійных рухаў і арганізацый (аб'яднанняў).


3. Звесткі аб заснавальніку


3.1. Заснавальнікам Комплексу з'яўляецца Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт (далей Заснавальнік).

3.2. Месца знаходжання заснавальніка: 213760, Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобласць, г.Асіповічы, вул.Сумчанкі, 30.

3.3. Органам, які ўпаўнаважаны кіраваць Комплексам і замацаванай за ім маёмасцю, з'яўляецца аддзел адукацыі Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта (далей – Упаўнаважаны орган).


4. Язык навучання і выхаванння, адукацыйныя праграмы,

формы атрымання адукацыі


4.1. Навучанне і выхаванне ў Комплексе ажыццяўляецца на беларускай мове.

Абавязковая для вывучэння замежная мова – нямецкая.

4.2. Комплекс забяспечвае атрыманне дашкольнай адукацыі, навучанне і выхаванне на I і II ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

На ўзроўні дашкольнай адукацыі забяспечваецца рэалізацыя адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі для выхаванцаў дашкольнага ўзросту.

На I ступені агульнай сярэдняй адукацыі (I–IV класы) рэалізуецца адукацыйная праграма пачатковай адукацыі.

На II ступені агульнай сярэдняй адукацыі (V–IX класы) рэалізуецца адукацыйная праграма базавай адукацыі. Засваенне зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыі з'яўляецца абавязковым.

4.3. У класах інтэграванага (сумеснага) навучання і выхаванння, якія ствараюцца на I, II ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, рэалізуюцца адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі.

4.4. У Комплексе на ўзроўні дашкольнай адукацыі, на I і II ступенях агульнай сярэдняй адукацыі можа рэалізоўвацца праграма дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

4.5. Навучанне ў Комплексе арганізавана ў вочнай форме атрымання адукацыі.


5. Крыніцы і парадак фарміравання маёмасці Комплексу


5.1. Комплекс з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае ў аператыўным кіраванні самастойную частку дзяржаўнай маёмасці, самастойны баланс, можа ад свайго імя набываць і ажыццяўляць маёмасныя і асабістыя правы, быць ісцом і адказнікам у судзе, ажыццяўляць фінансаванне праз цэнтралізаваную бухгалтэрыю аддзела адукацыі.

5.2. Маёмасць Комплексу знаходзіцца ў раённай камунальнай уласнасці і замацавана на праве аператыўнага кіравання. Паўнамоцтва ўласніка ў дачыненні да дзяржаўнай маёмасці Комплексу ажыццяўляе Заснавальнік. Органам, які ўпаўнаважаны кіраваць Комплексам і замацаванай за ім маёмасцю, з'яўляецца аддзел адукацыі Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта.

5.3. Ва ўласнасці Комплексу знаходзяцца будынкі, збудаванні, абсталяванне, інвентар і іншая маёмасць, якая знаходзіцца на яго балансе.

5.4.Комплекс не мае права без згоды Заснавальніка адчужаць ці іншым чынам распараджацца замацаванай за ім маёмасцю і маёмасцю, набытай за сродкі, якія былі яму выдзелены, калі іншае не вызначана заканадаўчымі актамі.

5.5. Матэрыяльна-тэхнічная база Комплексу фарміруецца згодна дзеючым нарматывам, з улікам забеспячэння атрымання дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі і форм навучання.

5.6. Комплекс з’яўляецца некамерцыйнай установай. Фінансаванне Комплексу ажыццяўляецца за лік бюджэтных асігнаванняў, выдзяляемых па ўстаноўленых нарматывах, дадатковых бюджэтных асігнаванняў па рашэнні мясцовых органаў кіравання, мэтавых фондаў і іншых прыцягнутых сродкаў.

Бюджэтныя асігнаванні, якія выдзяляюцца Комплексу, выкарыстоўваюцца для забеспячэння асноўнай дзейнасці ў адпаведнасці з каштарысам выдаткаў, які адпавядае бюджэтнай класіфікацыі Рэспублікі Беларусь.

5.7. Дадатковымі сродкамі фінансавання Комплексу з’яўляюцца:

5.7.1. бязвыплатная (спонсарская) дапамога юрыдычных і фізічных асоб;

5.7.2. дзейнасць, якая прыносіць прыбыткі, ажжыццяўляемая ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь

5.7.3. іншыя крыніцы, якія не забаронены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

5.8. Грашовыя сродкі, атрыманыя ад дзейнасці, якая прыносіць прыбыткі, выкарыстоўваюцца на ўтрыманне, стварэнне і паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам.

5.9. Комплекс можа ажыццяўляць наступныя віды эканамічнай дзейнасці ў адпаведнасці з агульнадзяржаўным класіфікатарам, зацверджаным Пастановай Дзяржаўнага камітэта стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 28.12.2006 г. №65:

-80101 – дашкольная адукацыя

-80102 – агульная пачатковая адукацыя (першая ступень агульнай сярэдняй адукацыі)

-80210 – агульная сярэдняя адукацыя;

-85140 – іншая дзейнасць па ахове здароўя чалавека;

-92311 – тэатральная дзейнасць;

-92312 – канцэртная дзейнасць;

-92313 – дзейнасць у вобласці мастацкай творчасці;

-92342 – дзейнасць танцавальных залаў, пляцовак, дыскатэк і школ танцаў;

-92521 – дзейнасць музеяў;

-92610 – дзейнасць спартыўных аб'ектаў;

-92620 – іншая дзейнасць у вобласці спорту;

-70200 – здача ўнаймы ўласнай нерухомай маёмасці;

-74600 – правядзенне расследаванняў і забеспячэнне бяспекі;

-74810 – дзейнасць у вобласці фатаграфіі;

-52110 – рознічны гандаль у наспецыялізаваных крамах пераважна харчовымі прадуктамі, выключаючы напоі і тытунёвыя вырабы;

-55510 – аказанне паслуг сталовымі пры прадпрыемствах і ўстановах;

-20511 – вытворчасць дэкаратыўных вырабаў з дрэва;

-20512 – вытворчасць іншых драўляных вырабаў;

-20520 – вытворчасць вырабаў з кары, саломкі, матэрыялаў для пляцення;

-01121 – вырошчаванне гародніны і расады;

-01122 – кветкаводства;

-91200 – дзейнасць прафсаюзаў;

-92512 – дзейнасць бібліятэк;

-63303 – экскурсійнае абслугоўванне.

Права на вядзенне дзейнасці, якая патрабуе атрымання ліцэнзіі, узнікае з моманту выдачы Комплексу ліцэнзіі (дазволу) і спыняецца па заканчэнні тэрміну яе дзеяння.

5.10. Бухгалтарскі ўлік фінансава-гаспадарчай дзейнасці ажыццяўляецца цэнтралізаванай бухгалтэрыяй аддзела адукацыі або Комплексам самастойна. Пры цэнтралізацыі бухгалтарскага ўліку за дырэктарам Комплексу захоўваецца права распарадчыка сродкаў.

5.11. Комплекс, незалежна ад таго вядзецца бухгалтарскі ўлік самастойна або цэнтралізаванай бухгалтэрыяй, складае індывідуальны каштарыс выдаткаў.

5.12. Права распараджэння бюджэтнымі сродкамі належыць распарадчыку сродкаў, спонсарскімі сродкамі і гуманітарнай дапамогай - дырэктару Комплексу па ўзгадненні з Упаўнаважаным органам.


6. Сістэма кіравання Комплексам


6.1. Кіраванне Комплексам ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, іншымі нарматыўна-прававымі актамі Рэспублікі Беларусь, дадзеным Статутам і здзяйсняецца на аснове прынцыпаў адзінаначалля і самакіравання.

6.2. Непасрэднае кіраванне Комплексам ажыццяўляе дырэктар, які назначаецца на пасаду і звальняецца з пасады начальнікам аддзела адукацыі Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта.

6.3. Дырэктар Комплексу вырашае самастойна ўсе пытанні дзейнасці Комплексу ў межах сваёй кампетэнцыі, у адпаведнасці са службовымі абавязкамі. Дырэктар Комплексу без даверанасці дзейнічае ад імя Комплексу, прадстаўляе яго інтарэсы ва ўсіх установах і арганізацыях, распараджаецца яго маёмасцю і сродкамі ў межах дазволенага, усталяванага заснавальнікам або ўпаўнаважаным ім органам, складае дамовы, у тым ліку працоўныя, выдае даверанасці, выдае загады і дае ўказанні, абавязковыя для ўсіх работнікаў Комплексу.

6.4. Дырэктар Комплексу ў дзейнасці па кіраўніцтву Комплексам узаемадзейнічае з органамі самакіравання: саветам Комплексу, апякунскім саветам, бацькоўскім камітэтам, дзейнасць якіх ажыццяўляецца ў адпаведнасці з палажэннямі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

6.5. Асноўным органам самакіравання Комплексу з’яўляецца савет, які абіраецца канферэнцыяй педагагічных работнікаў, навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў, і ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Палажэннем аб савеце ўстановы адукацыі.

6.6. З ліку законных прадстаўнікоў навучэнцаў у Комплексе можа стварацца бацькоўскі камітэт, які з'яўляецца органам самакіравання і ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Палажэннем аб бацькоўскім камітэце ўстановы адукацыі.

6.7. З мэтай садзеяння ўстанове адукацыі ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, забеспячэння якасці адукацыі ствараецца апякунскі савет Комплексу, які дзейнічае на падставе Палажэння аб апякунскім савеце ўстановы адукацыі.

6.8. Калегіяльным органам Комплексу з’яўляецца педагагічны савет, у склад якога ўваходзяць усе педагагічныя работнікі ўстановы адукацыі. Педагагічны савет дзейнічае на падставе Палажэння аб педагагічным савеце ўстановы адукацыі.

7. Сістэма кантролю за дзейнасцю Комплексу


7.1. Дзяржаўны кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі ў Комплексе ажыццяўляецца ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі ў адпаведнасці з нарматыўна-прававымі актамі Рэспублікі Беларусь.

7.2. Комплекс прадстаўляе ў дзяржаўныя органы кіравання адукацыяй справаздачнасць, прадугледжаную для устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ва ўсталяваным парадку.

7.3.Бухгалтарская справаздачнасць прадстаўляецца Комплексам дзяржаўным органам, якія ўпаўнаважаны кіраваць дзяржаўнай уласнасцю, на якія заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ускладзена права праводзіць праверкі дзейнасці Комплексу.

7.4. Рэвізіі (праверкі) фінансава-гаспадарчай дзейнасці Комплексу праводзяцца дзяржаўнымі органамі кантролю, упаўнаважанымі ў адпаведнасці з актамі заканадаўства ажыццяўляць рэвізіі (праверкі) фінансава- гаспадарчай дзейнасці юрыдычных асоб і ўстаноў адукацыі.

7.5. Комплекс можа ажыццяўляць самакантроль за забеспячэннем якасці адукацыі – усебаковы аналіз адукацыйнай дзейнасці, заснаваны на самаправерцы і самаацэнцы адукацыйнай дзейнасці. Парадак і тэрміны правядзення самакантролю вызначаюцца дырэктарам Комплексу.


8.Парадак фарміравання структуры і штатанага раскладу Комплексу


8.1. Структура Комплексу вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам і Статутам.

Комплекс мае ў сваёй структуры наступныя структурныя падраздзяленні: бібліятэка, сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба, сталовая.

8.2. Штатны расклад Комплексу зацвярджаецца дырэктарам па ўзгадненні з Заснавальнікам на аснове тыпавых штатных нарматываў, зацверджаных Міністэрствам адукацыі, у межах сродкаў, выдзеленых на аплату працы.

8.3. Працоўныя адносіны з работнікамі Комплексу рэгулююцца працоўнымі дагаворамі (кантрактамі), якія заключаюцца ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам, калектыўным дагаворам, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку.

8.4. Права прыёму на працу педагагічных і іншых работнікаў Комплексу належыць дырэктару.

8.5. Аплата працы работнікаў Комплексу ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, дзеючым у Комплексе Палажэннем аб матэрыяльным заахвочванні работнікаў.


9. Кампетэнцыя заснавальніка

9.1. Да кампетэнцыі Заснавальніка Комплексу адносіцца:

9.1.1. зацвярджэнне Статута Комплексу, унясенне змяненняў і дапаўненняў у Статут Комплексу;

9.1.2. прыняцце рашэння аб рэарганізацыі, ліквідацыі Комплексу;

9.1.3. вызначэнне прыярытэтных напрамкаў дзейнасці Комплексу, прынцыпаў фарміравання і выкарыстання яго маёмасці;

9.1.4. узгадненне назначэння на пасаду і звальненне з пасады дырэктара Комплексу;

9.1.5. кіраванне ў сферы агульнай сярэдняй адукацыі;

9.1.6. прагназіраванне патрэбнасці ў кадрах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі;

9.1.7. арганізацыя павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі педагагічных кадраў.


10. Арганізацыя адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў


10.1. Асноўныя патрабаванні да арганізацыі адукацыйнага працэсу:

10.1.1. забеспячэнне якасці адукацыі;

10.1.2. кампетэнтнастны падыход;

10.1.3. ахова здароўя выхаванцаў і навучэнцаў;

10.1.4. выкананне прадугледжаных тэрмінаў працягу навучальнага года і канікул, тэрмінаў і форм атэстацыі навучэнцаў;

10.1.5. выкананне санітарных норм, правілаў і гігіенічных нарматываў;

10.1.6. стварэнне бяспечных умоў для арганізацыі адукацыйнага працэсу;

10.1.7 стварэнне спрыяльных умоў для развіцця творчых здольнасцей выхаванцаў і навучэнцаў;

10.1.8. забеспячэнне сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай падтрымкі выхаванцаў і навучэнцаў;

10.1.9. педагагічная падтрымка дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў;

10.1.10. стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

10.2. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў Комплексе ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйнымі стандартамі агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама тыпавым вучэбным планам сярэдняй школы і вучэбнымі праграмамі, распрацаванымі і зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, індывідуальнымі планамі, і ўключае тэарэтычнае і практычнае навучанне, выхаваўчую дзейнасць, самастойную работу навучэнцаў, атэстацыю навучэнцаў.

10.3. Адукацыйны працэс пры навучанні і выхаванні на I, II ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў рэжыме шасцідзённага школьнага тыдня, які ўключае пяцідзённы вучэбны тыдзень і адзін дзень тыдня для арганізацыі спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, іншых выхаваўчых мерапрыемстваў і працоўнага навучання.

10.4. Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу з’яўляецца вучэбны занятак: урок, назіранне, экскурсія.

10.5. У Комплексе ўсталяваны адназменны рэжым заняткаў.

10.6. Комплекс забяспечвае вывучэнне ўсіх вучэбных прадметаў на базавым узроўні.

10.7. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў класах, у тым ліку ў класах інтэграванага (сумеснага) навучанння і выхавання, спецыялізаваных па спорце класах ці індывідуальна.

10.8. Колькасць вучняў у класе не павінна перавышаць:

у рознаўзроставай групе (на ўзроўні дашкольнай адукацыі) – 12 выхаванцаў;

у I–IV класах – 20 навучэнцаў;

у V–IX класах – 25 навучэнцаў;

у класах інтэграванага навучання – 20 навучэнцаў.

10.9. Дазваляецца дзяленне класаў на групы ў выпадках, якія вызначаны Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.

10.10. Комплекс для аказання дапамогі сям’і ў адукацыі і выханні навучэнцаў, стварэння ўмоў для развіцця творчых здольнасцей па жаданні і запытам законных прадстаўнікоў навучэнцаў могуць фарміравацца групы падоўжанага дня для навучэнцаў I–IX класаў, якія дзейнічаюць на падставе Палажэння, зацверджанага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

10.11. Адукацыйны працэс ажыццяўляецца індывідуальна на падставе рашэння дырэктара Комплексу, у адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам ці ў выпадках і парадку, якія вызначаюцца Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.

10.12. Для навучэнцаў, якія па медыцынскім паказанням часова ці пастаянна не могуць наведываць Комплекс, ствараюцца ўмовы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі на даму.

Пералік медыцынскіх паказанняў для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі на даму вызначаецца Міністэрствам аховы здароў’я Рэспублікі Беларусь.

Рашэнне аб атрыманні агульнай сярэдняй адукацыі на даму прымаецца аддзелам адукацыі Асіповіцкага райвыканкама на падставе заяў навучэнцаў ( законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў) і заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі.

Парадак атрымання агульнай сярэдняй адукацыі на даму вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

10.13. У Комплексе можа арганізоўвацца адукацыйны працэс па рэалізацыі адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Навучанне па праграмах дадатковай адукацыі ажжыццяўляецца на базавым ўзроўні.

10.14. Атрыманне агульнай пачатковай і базавай адукацыі суправаджаецца бягучай, прамежкавай і выніковай атэстацыяй па прадметах.

Атэстацыя навучэнцыў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці па кожнаму прадмету, якія зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Парадак правядзення бягучай і прамежкавай атэстацыі навучэнцаў вызначаецца Правіламі правядзення атэстацыі навучэнцаў пры засваенні адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.

10.15. Навучэнцам, якія засвоілі змест адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, выдаецца пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі (пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай).

Навучэнцам, якія не завяршылі засваенне зместу адукацыйных праграм, выдаецца даведка аб навучанні.

10.16. Асноўнымі складальнікамі выхаваўчага працэсу ў Школе з’яўляюцца:

10.16.1. грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў выхаванцаў і навучэнцаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму, прававой, палітычнай і інфармацыйнай культуры;

10.16.2. ідэалагічнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў выхаванцаў і навучэнцаў ведаў асноў дзяржаўнай ідэалогіі;

10.16.3. духоўнае выхаванне, накіраванае на засваенне выхаванцамі і навучэнцамі агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей;

10.16.4. эстэтычнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў выхаванцаў і навучэнцаў эстэтычнага густу;

10.16.5. выхаванне культуры самапазнання і самарэгуляцыі асобы, накіраванае на фарміраванне ў выхаванцаў і навучэнцаў патрэбнасці ў самаразвіцці і сацыяльным узаемадзеянні, псіхалагічнай культуры;

10.16.6. выхаванне культуры здаровага ладу жыцця, накіраванае на фарміраванне ў выхаванцаў і навучэнцаў навыкаў здаровага ладу жыцця, усведамленне значнасці здароўя, фізічнага ўдасканальвання;

10.16.7. гендэрнае выхаванне, якое накіравана на фарміраванне ў выхаванцаў і навучэнцаў уяўлення аб ролі і жыццёвым прызначэнні мужчын і жанчын у сучасным грамадстве;

10.16.8. сямейнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў выхаванцаў і навучэнцаў каштоўных адносін да сям’і і выхавання дзяцей;

10.16.9. працоўнае і прафесійнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў выхаванцаў і навучэнцаў адносін да працы як да асобаснай і сацыяльнай каштоўнасці, усведамленне значнасці прафесійнай дзейнасці;

10.16.10. экалагічнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў выхаванцаў і навучэнцаў каштоўных адносін да прыроды;

10.16.11. выхаванне культуры бяспечнай жыццядзейнасці, накіраванае на фарміраванне ў выхаванцаў і навучэнцаў бяспечных паводзін у сацыяльнай і прафесійнай дзейнасці, паўсядзённым жыцці;

10.16.12. выхаванне культуры быту і вольнага часу, накіраванае на фарміраванне ў выхаванцаў і навучэнцаў каштоўных адносін да матэрыяльнага асяроддзя, умення эфектыўна выкарыстоўваць вольны час.

10.17. Праграма выхавання Комплексу распрацоўваецца тэрмінам на пяць гадоў на падставе Канцэпцыі і Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і моладзі і вызначае мэты, задачы, асноўныя напрамкі, формы і метады выхавання выхаванцаў і навучэнцаў з улікам іх асаблівасцей, запытаў і схільнасцей і зацвярджаецца дырэктарам Школы.

10.18. План ідэалагічнай і выхаваўчай работы Комплексу распрацоўваецца на бягучы вучэбны год на падставе Праграмы выхавання ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, вызначае мерапрыемствы па рэалізацыі асноўных напрамкаў выхавання навучэнцаў, тэрміны і месца іх правядзення, удзельнікаў, асоб адказных за іх правядзенне, і зацвярджаецца дырэктарам Комплексу.


11.Звесткі аб стварэнні і рэарганізацыі ўстановы


11.1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Осаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа асіповіцкага раёна” была створана рашэннем Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 4 снежня 2009 г. № 23-12, на базе Осаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – базавая школа.

11.2. Комплекс лічыцца створаным як юрыдычная асоба з моманту яго дзяржаўнай рэгістрацыі (пасведчанне ад 13 студзеня 2010 года

№ 790671217).

12. Парадак рэарганізацыі і ліквідацыі Комплексу


12.1.Спыненне дзейнасці Комплексу (рэарганізацыя або ліквідацыя) ажыццяўляецца ў парадку, прадугледжаным дзеючым заканадаўствам.

12.2. Рашэнне аб ліквідацыі Комплексу прымаецца Заснавальнікам, на падставе ацэнкі наступстваў ліквідацыі з улікам колькасці асоб, якія падлягаюць навучанню на узроўні дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, і колькасці дзяржаўных устаноў, якія рэалізоўваюць праграмы дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі на дадзенай тэрыторыі.

12.3. Рэарганізацыя або ліквідацыя Комплексу ажыццяўляюцца, як правіла, па заканчэнні навучальнага года. Заснавальнік прымае меры па пераводзе навучэнцаў і выхаванцаў з іх згоды, згоды законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў і выхаванцаў у іншыя ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адпаведныя адукацыйныя праграмы, у парадку, вызначаным Уладам Рэспублікі Беларусь.

12.4. Від установы адукацыі можа быць зменены. Рашэнне аб змяненні віду Комплексу прымае Заснавальнік па ўласнай ініцыятыве ці па ініцыятыве Комплексу пры сукупнасці наступных умоў: абаснаваная неабходнасць змены віду Комплексу; адпаведнасць установы адукацыі заяўленаму віду; узгадненне з месным выканаўчым органам.


Заснавальнік: Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт.



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта iconАсіповіцкага раённага выканаўчага камітэта
Гімназія г. Асіповічы” (далей – гімназія) з’яўляецца новай рэдакцыяй Статута дадзенай установы адукацыі, зацверджанага рашэннем Асіповіцкага...

Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта iconАстравецкага раённага выканаўчага камітэта " " 2009г № статут
Дзяржаўную ўстанову адукацыі " Рымдзюнская сярэдняя агульнаадукацыйная школа з беларускай мовай навучання " з пераходам правоў І...

Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта iconВаўкавыскага раённага выканаўчага камітэта
Дзеці шасцігадовага ўзросту прыходзяць у школу з вялікім жаданнем вучыцца. Яны ўпэўнены, што ўсё у ІХ атрымаецца

Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта iconАддзел адукацыі Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Установа адукацыі
Знайдзіце І зачытайце словы І выразы, якія адлюстроўваюць спрытнасць хлопчыка ў рабоце?

Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта icon25 мая 2012 года Палац графа Храптовіча Бібліятэка І. Храптовіча Арганізацыйны камітэт Старшыня
Ермакова Алена Яўгеньеўна, намеснік старшыні Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта

Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта iconСтатут
Установа “ з`яўляецца дзяржаўнай установай адукацыі, арганізаваная па рашэнню Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта, якая ажыццяўляе...

Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта iconГрафік прыёму грамадзян па асабістых пытаннях па ўпраўленню адукацыі Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца сакратаром Маржала Ганнай Мікалаеўнай каб. 303, тэл. 4-13-35, электронны адрас

Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта iconЗацверджаны рашэнне Маладзечанскага гарадскога выканаўчага камітэта статут
Статута дзяржаўнай установы адукацыі “Агульнаадукацыйная сярэдняя школа №5 г. Маладзечна” зарэгістраванага рашэннем Мінскага абласнога...

Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта iconЗагадам аддзела адукацыі Астравецкага раённага выканаўчага камітэта 26. 08. 2011 №813 статут
Установа з'яўляецца юрыдычнай асобай, створанай на аснове дзяржаўнай камунальнай уласнасці, з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй,...

Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта iconПрадстаўленне да ўзнагароджання Ганаровай граматай Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (аб’яўлення падзякі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта)
Ганаровай граматай Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (аб’яўлення падзякі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка