А да якой жа праблемы адносіцца праблема моўная?




НазваА да якой жа праблемы адносіцца праблема моўная?
Дата канвертавання28.10.2012
Памер35.45 Kb.
ТыпВопрос
Папулярызацыя беларускай мовы і літаратуры

Сення ў нашым грамадстве шмат праблем: палітычных, эканамічных, сацыяльных. А да якой жа праблемы адносіцца праблема моўная?

Аблічча кожнай нацыі вызначае нацыянальная культура: разнастайная мастацкая творчасць, народныя рамествы, традыцыі і звычаі, а ў першую чаргу – мова. Таму першы абавязак кожнага з нас – дасканальна авалодаць роднай мовай - жыватворнай крыніцай нацыянальнай культуры.

З верасня 2010 года ўсе арганізацыі адукацыі і асветы распачалі акцыю папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры. У пачатку 90-х гадоў было Адраджэнне, а зараз Папулярызацыя?! Якім чынам адрадзіць, зрабіць папулярнай нашу мову, культуру, літаратуру? Каб на ей (мове) усе загаварылі, зацікавіліся, бо яна ж не горшая за іншыя мовы свету. Чаму ж нас, беларусаў, трэба прымусова актывізаваць вывучаць сваю мову, чытаць па-беларуску, размаўляць?

Большая частка нашых грамадзян – беларусаў не ўмеюць нават чытаць па-беларуску, а не толькі размаўляць. Таму сітуацыя з беларускай мовай сення складваецца дастаткова драматычна. Вось чаму спачатку верасня і распачалчся сумесная работа ў гэтым напрамку школ, бібліятэк і іншых адукацыйных устаноў.

На базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №1 г. Магілева” адбыўся семінар-практыкум на тэму “Папулярызацыя беларускай кнігі ў прасторы школьнай бібліятэкі”, які меў мэту абмеркаваць і вырашыць такія важныя задачы, як


  • скіраванне работы на стварэнне перспектыўных планаў па рабоце з нацыянальнай літаратурай;

  • работа школьных бібліятэк па прапагандзе твораў сучасных беларускіх аўтараў для дзяцей школьнага ўзросту;

  • актывізацыя работы бібліятэк у выкарыстанні інфармацыйных рэсурсаў.


Адкрыўся семінар літаратурна – музычнай вечарынай ”Голас памяці”, прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння паэта–земляка Аляксея Пысіна. Гэтае мерапрыемства арганізавалі і правялі для удзельнікаў семінару Ірына Іванаўна Цінякова, галоўны бібліятэкар чытальнай залы ЦГБ імя К Маркса і Алег Дз’ячкоў, прадстаўнік Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. На вершы А. Пысіна Галіна Семіна і Мікола Яцкоў сачынілі музыку і самі ж спявалі. (фота на дыске) Літаратурна – музычная вечарына суправаджалася электроннай прэзентацыяй. Для удзельнікаў семінару была аформлена выстава “Пакуль зямля твая жывая, і ты жывы…”, дзе былі змешчаны зборнікі твораў Аляксея Пысіна, а таксама матэрыялы аб яго жыцці і творчасці.

А Грыневіч М. Г., загадчыца бібліятэкі сярэдняй школы №1, падрыхтавала з вучнямі 8-х класаў паэтычныя выступленні па творчасці А. Пысіна. (фота на дыске)

Важным момантам семінару было выступленне настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Буяковай С. М., якая спыніла ўвагу прысутных на вывучэнне новага Закону “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, праінфармавала ўсіх, з якой мэтай ен уведзены, якія праблемы ўзніклі з яго ўкараненнем, адказала на шэраг слушных пытанняў.

Нельга не звянуць увагу на вельмі хворую праблему беларускай мовы: поўную адсутнасць практыкі сямейнага чытання дзецям па-беларуску. Толькі бібліятэкі могуць прапанаваць юным чытачам каштоўную практыку каменціраванага чытання.

Сярод публічных мерапрыемстваў школьнай бібліятэкі можна знайсці ўсе, што трэба, тэмы іх усеабдымныя. Бібліятэкары Грыневіч М. Г. і Германовіч І. А. лічаць сваей галоўнай задачай – прыцягваць увагу да чытання літаратуры на беларускай мове, прапаноўваць айчынныя кнігі, творы беларускіх аўтараў. Сення мы праводзім папулярызацыю беларускай мовы, літаратуры і культуры яшчэ і тым, што падбіраем і выпукаем друкаваныя выданні. Напрыклад, “Зерне ўваскрасае ў каласах”, буклет прысвечаны да 80-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча. Сярод вучняў распаўсюджваюць спецыяльныя закладкі, напрыклад, “Беларуская кніга чакае вас!”, буклеты “Прэм’ера кнігі”, “Увага! Навінкі серыі “Школьная бібліятэка” і інш. (фота на дыске)

Для удзельнікаў семінару была наладжана выстава навінак беларускіх аўтараў для дзяцей і падлеткаў. А галоўны бібліятэкар аддзела абслугоўвання школьнікаў старэйшых класаў абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна Купрацэвіч В. А. зрабіла агляд навінак літаратурных часопісаў для дзяцей і падлеткаў.

Арганізатары семінара-практыкума прапанавалі ўдзельнікам мазгавы штурм

“ Формы і метады рэкамендацыі беларускай кнігі”.

У канцы семінара метадыст УМК раеннага аддзела адукацыі Рыбалка Т. Я. прапанавала выкарыстоўваць прастору бібліятэкі для папулярызацыі беларускай кнігі і ўказала на новыя шляхі для рэалізацыі патрабавання, менавіта, айчыннай кнігі, параіла бібліятэкарам школ раена наладзіць супрацоўніцтва з пісьменнікамі і паэтамі як партнерства іншага ўзроўню, дапамагла распрацаваць перспектыўны план папулярызацыі кніг беларускіх аўтараў.

Зыходзячы з усяго папярэдне сказанага, трэба адзначыць, што папулярызацыю беларускай мовы і літаратуры трэба пачаць з выкарыстання акцыі часопісаў “Бібліятэка прапануе” і “Бярозка” – “Чытаем па-беларуску”, каб дапамагчы нашым дзецям павялічыць прысутнасць у іх чытанні нацыянальнай кнігі і, каб аказаць пазітыўнае ўздзеянне на фарміраванне чытацкіх пераваг нашых суайчыннікаў.

М. Г. Грыневіч,

загадчыца бібліятэкі

ДУА “Сярэдняя школа№1”

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

А да якой жа праблемы адносіцца праблема моўная? iconКультурная дыпламатыя Рэспублікі Беларусь: сучаснае становішча І праблемы
Культурная дыпламатыя непарыўна звязана са ставэннем пазітыўнага іміджу дзяржавы на міжнароднай арэне. Праблема стварэння пазітыўнага...

А да якой жа праблемы адносіцца праблема моўная? iconЗоф’я Шмід : "Каб нашае наднёманскае памежжа насамрэч жыло"
Адносіцца гэта, у прыватнасьці, да рэгіёнаў з выбітным гістарычнай ці палітычнай мінуўшчынай, з рознай культурнай спадчынай, а таксама...

А да якой жа праблемы адносіцца праблема моўная? iconУсё сваё працоўнае жыццё аддала яна педагагічнай працы, асноўная частка якой звязана з работай музычным кіраўніком у дашкольнай установе. На гэтай пасадзе
Такіх яркіх, апантаваных творчасцю асоб няшмат, І менавіта да ІХ ліку адносіцца Я. Г. Жабко

А да якой жа праблемы адносіцца праблема моўная? iconПраблема ўспрымання І ацэнкі творчай асобы пісьменніка
Зробім захад па вырашэнні азначанай праблемы на прыкладзе аднаго літаратара. Прычым для нас вельмі істотнымі ўяўляюцца устаноўкі,...

А да якой жа праблемы адносіцца праблема моўная? icon«Пошук І аналіз гістарычных крыніц. Праблемы вывучэння непісьмовых крыніц» минск, 2008 Праблемы вывучэння рэчавых
Нягледзячы на пэўныя праблемы, у дадзеным выпадку гiсторыку прасцей перавесцi такую сацыяльную iнфармацыю (вобразна гаворачы) на...

А да якой жа праблемы адносіцца праблема моўная? iconПлан урока,праблема якая патрабуе вырашэння
Магчымая праблема: разуменне неабходнасці развіцця перш за ўсё малых гарадоў І адраджэння вёскі

А да якой жа праблемы адносіцца праблема моўная? iconЦі вырашыцца праблема ўтылізацыі сьмецьця?
Міністэрства прыродных рэсурсаў І аховы акаляючага асяродзьдзя Беларусі Анатоль Яцук. Ёд дадаў: перапрацоўваецца толькі 260 тысяч...

А да якой жа праблемы адносіцца праблема моўная? iconУрок беларускай мовы
Чарнобыльскай аэс. Тэму ўзяла шырэйшую – экалагічныя праблемы планеты. Пры падборы матэрыялу да ўрока І адбылося першае адкрыццё:...

А да якой жа праблемы адносіцца праблема моўная? iconТыпалог I я ў заемасувязей беларускай I рускай мо ў I праблемы нацыянальнай сама I дэнтыф I кацы I
Нацыянальнае I iнтэрнацыянальнае ў сучасных беларускай I рускай мовах. Праблемы моўнай iдэнтыфiкацыi

А да якой жа праблемы адносіцца праблема моўная? iconАктуальныя праблемы
Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры І фальклору: Працы членаў кафедры тэорыі літаратуры бду. / Пад навук рэд. В. П. Рагойшы. Уклад.:...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка