Гістарычная даведка




НазваГістарычная даведка
Дата канвертавання29.10.2012
Памер16.64 Kb.
ТыпДокументы
Гістарычная даведка


У гiстарычных крынiцах можна знайсцi цёзку нашага інстытута – Інбелкульт, больш дакладна – Інстытут беларускай культуры. Гэтая навукова-даследчая ўстанова была заснавана на базе Навукова-тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы БССР і існавала з 1922 па 1928 год. Дарэчы, з цягам часу структура тагачаснага Інбелкульта прыблізілася да структуры Акадэміі навук. У прыватнасці, працавалі аддзел гуманітарных навук, кафедра этнаграфіі, інстытут беларускага мастацтва, дзейнічалі камісіі па вывучэнню хатніх рамёстваў, культуры латышоў і г.д. Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта і Савета Народных Камісараў рэспублікі ад 13.10.1928 г. Інбелкульт пераўтварылі ў Акадэмію навук БССР.


Наш інстытут нарадзіўся ў выніку зліяння трох арганізацый.

З 1944 года ў беларускай сталіцы існаваў Рэспубліканскі Дом народнай творчасці. Ён быў пераўтвораны ў Рэспубліканскі навукова-метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы. У 1987 г. установу перайменавалі ў Рэспубліканскі навукова-метадычны цэнтр культуры (РНМЦ). У 1961 – 1970 гг. паралельна існавалі “Республиканские постоянно действующие курсы Министерства культуры БССР”. У 1970 г. курсы скасавалі. Іх пераемнікам стаў Рэспубліканскі інстытут павышэння кваліфікацыі работнікаў культуры. Трэцяя арганізацыя – Рэспубліканскі метадычны кабінет навучальных устаноў культуры і мастацтваў (дзейнічаў з 1979 г.).


На базе гэтых ліквідаваных устаноў 3 чэрвеня 1991 года была створана ўстанова адукацыі "Беларускі інстытут праблем культуры" (БЕЛІПК).

У 2001 годзе інстытут набыў статус дзяржаўнага, а у 2007-м УА "Беларускі дзяржаўны інстытут праблем культуры" быў рэарганізаваны шляхам далучэння да УА "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры

і мастацтваў".

У 2010 годзе Міністр культуры Павел Латушка падпісаў загад "Пра рэарганізацыю ўстановы адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў" і стварэнне дзяржаўнай установы адукацыі "Інстытут культуры Беларусі"– “ў мэтах забеспячэння сістэмнага, планамернага і эфектыўнага развіцця сферы культуры”.

У розныя гады інстытут ўзначальвалі: Уладзімір Паўлавіч Скараходаў, Арнольд Ефімавіч Міхневіч, Ірына Браніславаўна Багачова, Алена Аляксандраўна Макарава, Тамара Міхайлаўна Бунтоўская. Зараз рэктарам Інбелкульта з’яўляецца Іван Іванавіч Крук.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Гістарычная даведка iconІнвентар Мірскага замка 1688 года як гістарычная крыніца
Як гістарычная крыніца, яны даволі дакладныя, бо складаліся на месцы шляхам агляду І апытвання насельніцтва, абмеру І запісаў у прысутнасці...

Гістарычная даведка iconДаведка пра Сыса
Сёньня выбітнаму беларускаму паэту Анатолю Сысу споўнілася б 48 гадоў. Яго не стала больш з два гады таму, перад сьмерцю ён моцна...

Гістарычная даведка iconСтудэнцкая гістарычная газэта уа мазырскага педагагічнага універсітэта імя І. П. Шамякіна Вітаю вас сябры!
Студэнцкая гістарычная газэта уа “Мазырскага педагагічнага універсітэта імя І. П. Шамякіна

Гістарычная даведка icon«Кампетэнтнасны падыход у грамадзянскай адукацыi»
Грамадзянская адукацыя ў Германіі І беларусі – гістарычная перспектыва І сувязь з сітуацыяй

Гістарычная даведка iconФ. Д. Клімчук Урыўкі з перакладаў
Гістарычная брама. Гісторыка-краязнаўчы часопіс. 2002. 1—2 (19—20). Бяроза Брэсцкай вобласці. С. 56--58]

Гістарычная даведка iconElementy składowe sylabusu
Гістарычная абумоўленасць І асноўныя заканамернасці станаўлення І развіцця новай беларускай літаратурнай традыцыі

Гістарычная даведка iconСпіс літаратуры па курсу
Анічэнка У. В., Прыгодзіч М. Р. Гістарычная граматыка беларускай мовы: Зборнік практыкаванняў. – Мн.: Бду, 1999. – 220 с

Гістарычная даведка icon4. Тэматыка практычных заняткаў Заняткі 1
Заняткі гблм як асобная дысціпліна. Гістарычная зменлівасць паняцця літаратурная мова

Гістарычная даведка iconТэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні
Гісторыя Беларусі у кантэксце цывілізацыйнага І рэгіянальнага раз-віцця” як аб’ект вывучэння. Гістарычная перыядызацыя

Гістарычная даведка iconГістарычная памяць насельніцтва беларуска-польскага памежжа
Янкі Купалы ў Гродна. Гэтыя матэрыялы былі выкарыстаны, між іншым, пры складанні праекта адбудовы беларускай часткі Аўгустоўскага...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка