Міжнароднае аб’яднаньне "Грамадзянская Беларусь"




НазваМіжнароднае аб’яднаньне "Грамадзянская Беларусь"
Дата канвертавання29.10.2012
Памер26.61 Kb.
ТыпДокументы
Міжнароднае аб’яднаньне “Грамадзянская Беларусь”

(Прага, Чэская рэспубліка) абвяшчае конкурс для НДА


Мэта конкурсу: Актывізацыя грамадзтва.


Заяўнікі: арганізацыі-сябры Асамблеі НДА.


Прыярытэт будзе аддавацца крэатыўным падыходам да ўцягваньня новых людзей у грамадзкую дзейнасьць, да прыцягненьня ўвагі грамадзтва да мясцовых і нацыянальных праблемаў. Важным будзе лічыцца акцэнт на каштоўнасьці дэмакратыі і нацыянальнага адраджэньня.


Падтрымлівацца ня будуць:

  • праекты, бюджэт якіх перавышае $3000,

  • выдаткі на ўтрыманьне офісу,

  • праекты, скіраваныя толькі на сяброў арганізацыі, г.зн. праекты, дзейнасьць паводле якіх не прадугледжвае непасрэднай працы з насельніцтвам,

  • праекты, якія ўжо маюць падтрымку зь іншых крыніцаў.


Тэрмін выкананьня праектаў: да 30 красавіка 2010 г.


Форма заяўкі мусіць складацца з наступных частак:

1. Інфармацыйная характарыстыка праекту:

  • назва праекту,

  • назва арганізацыі ці ініцыятывы,

  • кіраўнік праекту,

  • кантакты (адрас, тэлефон, e-mail, skype)

  • тэрмін выкананьня праекту.


2. Рэзюмэ

Утрымлівае зразумелае і кароткае апісаньне сутнасьці заяўкі. Рэзюмэ павінна быць зразумелым, сьціслым, канкрэтным і выразным. Уключае па адным-два сказы, якія адказваюць на пытаньні:

  • якая праблема вырашаецца?

  • хто і якім чынам будзе выконваць праект?

  • для каго і для чаго патрэбны праект?

  • што атрымаецца ў выніку?


3. Інфармацыя пра арганізацыю.

Утрымлівае зьвесткі пра арганізацыю ці ініцыятыву, ад якой падаецца праект: як даўна існуе, колькасьць сябраў, кароткае апісаньне папярэдняй дзейнасьці. Тлумачыць, хто будзе будзе выконваць праект, і якія ў заяўнікаў/выканаўцаў падставы лічыць, што яны здольныя выканаць задачы праекту.


4. Падрабязнае апісаньне праблемы, якая будзе вырашацца, на каго і на якую мясцовасьць разьлічаная дзейнасьць па праекце (ня больш за 1 старонку).


5. Мэты і задачы праекту.


6. Апісаньне дзейнасьці:

  • што будзе зроблена,

  • хто будзе выконваць дзеяньні,

  • як, калі і ў якой пасьлядоўнасьці гэтыя дзеяньні будуць зьдзяйсьняцца,

  • якія рэсурсы будуць прыцягнутыя,

  • якія арганізацыі будуць прыцягнутыя ў якасьці партнэраў па праекце (калі будуць).


7. Чаканыя вынікі

Якія вы чакаеце вынікі. Крытэры, паводле якіх будзе ацэньвацца пасьпяховасьць праекту.


8. Бюджэт.

Падрабязнае апісаньне кожнага артыкула выдаткаў.


Заяўка павінна займаць ня больш за 3 старонкі.


Шаноўныя заяўнікі! Калі ласка, выконвайце патрабаваньні да формы заяўкі і адказвайце на ЎСЕ пазначаныя пытаньні. У адваротным выпадку вы істотна зьніжаеце вартасьць сваёй заяўкі.


Увага! Заяўкі зьбіраюцца праз электронную пошту і толькі ў зашыфраваным з дапамогай PGP (альбо GPG) выглядзе. Інфармацыю наконт карыстаньня PGP вы можаце атрымаць ў № 6-7 часопіса "Асамблея" за 2005 год ці ў "Кансьпіратары Беларускім", апошні даступны ў інтэрнэце на адрасе: http://za-svabodu.org/kanspiratar/1.html


Ключ, якім вам трэба кадаваць лісты ды інструкцыя будуць дасланыя ў адказ на ваш запыт на адрас: belkonkurs2009@gmail.com


Заяўкі прымаюцца да 5 верасьня 2009 году. Пра вынікі разгляду будзе паведамлена да 25 верасьня 2009 г.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Міжнароднае аб’яднаньне \"Грамадзянская Беларусь\" iconДр. Аляксандр Вондра
Вы зьвярнуліся да мяне ад імя прадстаўнікоў арганізацый Чалавек у нядолі, Асацыяцыя па міжнародных пытаньнях, Грамадзянская Беларусь...

Міжнароднае аб’яднаньне \"Грамадзянская Беларусь\" iconАдукацыйная паездка ў чэхію для актывістаў нда І журналістаў
Чэшская няўрадавая арганізацыя “Грамадзянская Беларусь” паведамляе, што ў беларускіх актывістаў няўрадавых арганізацыяў І журналістаў...

Міжнароднае аб’яднаньне \"Грамадзянская Беларусь\" icon«Гісторыя беларусі І грамадзянская адукацыя моладзі»

Міжнароднае аб’яднаньне \"Грамадзянская Беларусь\" icon«Кампетэнтнасны падыход у грамадзянскай адукацыi»
Грамадзянская адукацыя ў Германіі І беларусі – гістарычная перспектыва І сувязь з сітуацыяй

Міжнароднае аб’яднаньне \"Грамадзянская Беларусь\" icon9-15 чэрвеня, Польшча. Трэнінг для дасведчаных спецыялістаў па працы з моладзю, якія мае мэтай узмацніць міжнароднае супрацоўніцтва ў Праграме Моладзь у
Польшча. Трэнінг для дасведчаных спецыялістаў па працы з моладзю, якія мае мэтай узмацніць міжнароднае супрацоўніцтва ў Праграме...

Міжнароднае аб’яднаньне \"Грамадзянская Беларусь\" iconМіхася Стральцова " яма ў небе"
Выканаў студэнт першага курса праграмы “Міжнароднае права” Аляксей Сяргеевіч Курэтаў

Міжнароднае аб’яднаньне \"Грамадзянская Беларусь\" icon"Грамадзянская адукацыя І нацыянальная культура" Музей
Настаўнікі, кіраўнікі гурткоў, вучні старэйшых класаў, якія цікавяцца краязнаўствам, займаюцца вывучэннем гісторыі роднага краю

Міжнароднае аб’яднаньне \"Грамадзянская Беларусь\" iconЗаконный представитель несовершеннолетнего гражданина Республики Беларусь представляет
Обмен паспорта гражданину Республики Беларусь, проживающему в Республике Беларусь, не достигшему 14-летнего возраста, в случае переезда...

Міжнароднае аб’яднаньне \"Грамадзянская Беларусь\" iconМіжнароднае становішча напярэдадні Другой сусветнай вайны
Пытанне Палітыка "супакаення". Аншлюс Аўстрыі. Мюнхенская дамова 1938 г. І яе роля ў эскалацыі вайны

Міжнароднае аб’яднаньне \"Грамадзянская Беларусь\" iconМіжнароднае становішча напярэдадні Другой сусветнай вайны
Пытанне Палітыка "супакаення". Аншлюс Аўстрыі. Мюнхенская дамова 1938 г. І яе роля ў эскалацыі вайны

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка