Інфармацыйная гадзіна "Чым жыве мая Беларусь"




НазваІнфармацыйная гадзіна "Чым жыве мая Беларусь"
Дата канвертавання29.10.2012
Памер68.91 Kb.
ТыпДокументы
Інфармацыйная гадзіна “Чым жыве мая Беларусь”

(з выкарыстаннем мультымедыйнай прэзентацыі)


Мэта:

  • прадоўжыць выпрацоўку навыкаў арыентацыі ў сродках масавай інфармацыі;

  • матываваць навучэнцаў да пошуку аб’ектыўнай інфармацыі;

  • фарміраваць уменне выдзяляць найбольш значныя падзеі;

  • фарміраваць камунікатыўныя навыкі;

  • развіваць пазнавальную актыўнасць, мысленне;

  • расшырыць і папоўніць веды аб малой радзіме і ў цэлым аб сваёй краіне.


Ход правядзення

І этап. Уступнае слова настаўніка.

Рабяты, у нашым класе праводзіцца конкурс на самую папулярную сямейную газету. Вам была прапанавана анкета для бацькоў, і дома вы праводзілі даследаванне “Газета ў маёй сям’і”. Пракаменціруйце, калі ласка, вынікі апытання ў сваёй сям’і.


Пытанні анкеты для бацькоў.

1. Якой газеце вы аддаяце перавагу? Чаму?

2. З якой старонкі вы пачынаеце чытаць?

3. Якія тэмы вас цікавяць перш за ўсё?

4. Нашто чытаць газету, калі пра ўсё можна даведацца з тэлевізійных перадач?

5. Ці змяніліся газеты з той пары, калі вы вучыліся ў школе?


ІІ этап. Вусныя выказванні вучняў. Кожны вучань каментыруе вынікі апытання ў сваёй сям’і.


ІІІ этап. Работа са сродкамі масавай інфармацыі.

1.Слова настаўніка:

Мы высветлілі, якой газеце аддаюць перавагу вашы бацькі. Вельмі прыемна, што “Астравецкая праўда” – самая чытаемая газета. А якія вы ведаеце папулярныя грамадска-палітычныя газеты? (“Звязда”, “Советская Белоруссия”, “Камсамольская праўда”, “Гродзенская праўда”, “Рэспубліка”.) Чытайце газеты! Выбірайце самую цікавую на ваш погляд! А сёння тэма нашай інфармацыйнай гадзіны “Чым жыве мая Беларусь”. Мы з вамі прадоўжым выпрацоўку навыкаў арыентацыі ў сродках масавай інфармацыі, будзем вылучаць найбольш значныя падзеі.

Рабяты, вы заўважылі, што ў прыродзе адбываюцца змены. Пачаўся лістапад. Дрэвы пакрыху трацяць сваё залатое ўбранне, і вецер круціць у паветры лёгкае сухое лісце. Змены адбываюцца не толькі ў прыродзе, але і ў жыцці людзей. Адны падзеі змяняюцца другімі. Наша інфармацыйнае дрэва таксама стаіць без лісточкаў. Давайце ўзнавім яго падзеямі, якія адбыліся за апошні час. Для гэтага мы папрацуем з перыядычным друкам, на старонках якога вы знойдзеце матэрыял для наступных рубрык: “Міжнародная палітыка”, “Унутраная палітыка”, “Эканоміка”, “Культура”, “Навіны спорту”, “Школьнае жыццё”, “Прагноз надвор’я”.

Газетны матэрыял і назвы рубрык знаходзіцца перад вамі. Вы павінны знайсці адпаведны артыкул , выразаць яго, прачытаць і прымацаваць да інфармацыйнага дрэва.


2. Работа ў групах.

Заданне 1 групе: знайсці паведамленні на тэмы “Міжнародная палітыка”, “Эканоміка”, “Прагноз надвор’я”.

Заданне 2 групе: другая група працуе над рубрыкамі “Унутраная палітыка”, “Культура”, “Навіны спорту”, “Школьнае жыццё”.



ІV этап. Інтэлектуальна-пазнавальны турнір “Пазнай Беларусь”.

Настаўнік:

Рабяты, мы ажывілі наша інфармацыйнае дрэва. Якую назву можна яму даць? (“Беларусь: падзеі, факты, людзі.) Якую рубрыку, на ваш погляд, можна сюды яшчэ дабавіць? (“Здароўе”, “Нашы землякі – наш гонар”.) Вось на наступнай інфармацыйнай гадзіне мы і прадоўжым сваю работу. Як вядома, на апошняй старонцы кожнай газеты змяшчаецца займальны, цікавы матэрыял. У нас таксама на інфармацыйным дрэве ёсць такая старонка. Я падрыхтавала вам яе сама. І зараз прапаную турнір “Пазнай Беларусь”.

1-ы тур. “Пазнай краіну-суседку па апісанню”

Вучні павінны па апісанню пазнаць краіну, якая мяжуе з Беларуссю.

1. Краіна, якая размяшчаецца на паўночным усходзе Еўропы. На захадзе амываецца Балтыйскім морам. Мае развітую рачную сетку. Буйнейшыя з іх – Даўгава, Вента і др. Жыхары дзяржавы вельмі ўважлівыя да гасцей.(Латвія.)


2.Замак на возеры Тракай, касцёл Святой Ганны, царква бернардзінцаў, башня Гедымінаса, стары горад – славутасці краіны. Мяккі клімат, лячэбнае сасновае паветра, добрая экалогія. Характэрна разгалінаваная рачная сетка. Самая буйная рака – Нямунас (Нёман). (Літва.)


3. Краіна ў цэнтральнай Еўропе. Буйнейшыя рэкі –Вісла і Одэр. На тэрыторыі краіны налічваецца каля 9, 3 тыс. азёр. Прадстаўнікі фауны – рысь, дзікі кот, лось, кабан, зубр. (Польша.)


4. Краіна, якая размяшчаецца на двух кантынентах. Каля 120 тыс.рэк. У гэтай дзяржаве вялікая колькасць гістарычных і культурных помнікаў. Багата карыснымі выкапнямі. (Расія.)


5. Краіна ва Усходняй Еўропе, якая мае багатыя гістарычныя і культурныя традыцыі. Буйнейшыя рэкі Днепр, Днестр, Дунай і др. Тут жыве музыкальны і вельмі чуллівы да прыроды народ. Вялікай папулярнасцю карыстаюцца курорты. (Украіна.)


2-і тур. “Пазнай Беларусь”.


Памятныя даты Беларусі

1. Калі была прынята Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь? (15 сакавіка 1994 г.)

2. Калі адзначаецца Дзень правоў чалавека? (10 снежня.)

3. Гэты дзень прысвечаны ведам. (1 верасня.)

4. У якія дні мы віншуем нашых мам? (8 сакавіка і 14 кастрычніка.)

5. У які дзень мы радуемся “со слезами на глазах”? (9 мая.)

6. Калі адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі? (2 красавіка.)

7. Калі адзначаецца Дзень дзяржаўных герба і сцяга? (Другая нядзеля мая.)

8. Назавіце дату Дня незалежнасці РБ? (3 ліпеня.)

9. Гэты “чырвоны” дзень календара гаворыць аб тым, што праца для беларусаў – каштоўнасць. (1 мая.)

10. Чаму 7 лістапада – чырвоны дзень календара? (Кастрычніцкая рэвалюцыя.)

Прырода Беларусі

1. Самы маленькі звер у Беларусі? (Землярыйка, 3,5 см.)

2. Самы буйны звер ў Беларусі? (Зубр.)

3. Якую траву любяць кошкі? (Валяр’ян.)

4. Якая птушка умела пераймае галасы другіх птушак? (Шпак.)

5. Якая травяністая расліна зацвітае першай? (Падбел.)

6. Хто кукуе ў зязюлі – самка ці самец? (Самец.)

7. У якой птушкі самы доўгі язык? (У дзятла, 15 см. )

8. Як называецца самае “салодкае” дрэва нашых лясоў? (Ліпа.)

9. Якую расліну называюць “лепшым сябрам” турыста? (Трыпутнік, лісты дапамагаюць пры ранах.)

10. Адно з шырока вядомых раслін, якую ў народзе называюць “травой ад 99 хвароб”? (Святаяннік.)


Выдатныя людзі Беларусі

1. Прадстаўнік знакамітага княжацкага роду. Свае маладыя гады правёў у Еўропе. Служыў у саксонскага курфюста Альбрэхта. Быў першым дарадцам вялікага князя ВКЛ. Страціўшы ўплыў пры двары, арганізаваў выступленне супраць вярхоўнай улады, адважыўся на дзяржаўную здраду. (Міхал Глінскі.)

2. Князь – прадстаўнік старажытнага рода тураўскіх князёў. Выдатны палкаводзец. Атрымаў перамогу больш чым ў 60 бітвах. Вядомы як мецэнат. Садзейнічаў пашырэнню кнігадрукавання, заснаванню праваслаўных храмаў. (Канстанцін Астрожскі.)

3. Дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Пабудаваў у Слоніме некалькі прадпрыемстваў. На яго сродкі будаваўся канал. Удзельнік нацыянальна-вызваленчага паўстання на Беларусі, аўтар знакамітага паланеза “Прощание с Родиной”. (Міхал Агінскі.)

4. Тураўскі епіскап, пісьменнік і асветнік, выдатны дзеяч беларускай і ўсходнеславянскай культур. Сучаснікі называлі яго “златавустам”. (Кірыла Тураўскі.)

5. Палкаводзец і дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Стараста Гародні. Арганізатар барацьбы з крыжакамі. Пахаваны каля сцен Барыса-глебскай царквы ў Гародні. (Давыд Гарадзенскі.)

6. Піянер-партызан, Герой Савецкага Саюза, разведчык штаба 200-й партызанскай брыгады ім. К.І.Ракасоўскага Мінскай вобл. Пры выкананні баявога задання быў акружаны карнікамі. Адстрэльваўся да апошняга патрона, потым гранатай падарваў сябе і гітлераўцаў. (Марат Казей.)

7. Полацкая князёўна, асветніца старажытных зямель Беларусі; прылічана праваслаўнай царквой да святых. (Ефрасіння Полацкая.)

8. Падпалкоўнік авіацыі, першы з беларусаў атрымаў высокае званне “Герой Беларусі”. У 1996 г. у час начнога вучэбнага палёту адвёў палаючую машыну ад населенага пункта і загінуў. (Уладзімір Карват.)

9. Адзін з каралёў Рэчы Паспалітай. Вядомы як выдатны палкаводзец, мецэнат. Яго рэзідэнцыяй была Гародня. (Стэфан Баторый.)

10. Ураджэнец Беларусі, удзельнік вайны паўночна-амерыканскіх калоній супраць англійскага ўладарніцтва. Узначаліў нацыянальна-вызваленчае паўстанне на Беларусі ў другой палове XVІІІ ст. (Тадэвуш Касцюшка.)


Астравеччына і яе наваколле

Віктарына “Астравеччына”

1. Год заснавання Астраўца. (1468).

2. Беларус, пасол у Японіі, яму стаіць помнік у Астраўцы. (Іосіф Гашкевіч).

3. Назавіце імя мастака, праславіўшага вёску Трокенікі. (Богуш-Шышка)

4. Буйнейшая рака ў Астравецкім раёне . (Вілія).

5. Газета, якая пачала выходзіць у Астраўцы 3 мая 1941 года.

6. Што сабой прадстаўляе cцяг Астраўца і Астравецкага раёна?

7. Адзіны населены пункт Астравеччыны – цэнтр староства, нанесены на карту, выдадзеную ў пачатку 17 стагоддзя ў Амстэрдаме? (Быстрыца).

8. Два помнікі архітэктуры на Астравеччыне з аднолькавай назвай, але адзін у стылі позняга барока, а другі – неаготыкі? (Крыжаўзвіжанскія касцёлы ў

в. Быстрыца і ў г.п. Астравец).


V этап. Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія.

Для таго каб любое дрэва расло, пакрывалася кветкамі, давала плады, неабходны спрыяльныя ўмовы: сонца, цёплы дождж. Таксама і з нашым інфармацыйным дрэвам. Якія навіны вы хацелі бы бачыць на ім, а якія не? Чаму? (Навіны пра эканоміку, культуру, спорт, здароўе. Не хацелі б бачыць навіны пра вайну, тэрарызм, пажары, аварыі, таму што яны нясуць людзям няшчасце, слёзы, боль.)

Прадоўжыце сказ: “Каб адчуць сябе часцінкай гісторыі сваёй краіны, сваёй маленькай радзімы, я буду…”(Добра вучыцца; калі закончу школу, пайду служыць у армію, каб абараняць сваю Айчыну; стану настаўнікам і г.д.)

(Гучыць песня “Святая Беларусь”)

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Інфармацыйная гадзіна \"Чым жыве мая Беларусь\" iconІнфармацыйная гадзіна-віктарына "Беларусь мая сінявокая"
Радзімы, выхавання пачуцця гонару І глыбокай павагі да нацыянальнай спадчыны, дзяржаўных сімвалаў краіны

Інфармацыйная гадзіна \"Чым жыве мая Беларусь\" iconТэматычная інфармацыйная гадзіна
Развіваць уменне лагічна мысліць, аналізаваць, выражаць асабістыя погляды, аргументаваць ІХ, весці дыскусію

Інфармацыйная гадзіна \"Чым жыве мая Беларусь\" iconКласная гадзіна "Мая прыгожая Беларусь"
Мэты: актуалізаваць веды дзяцей пра Беларусь, яе прыроду, рамёствы, родную мову І славутых землякоў; развіваць творчае мысленне,...

Інфармацыйная гадзіна \"Чым жыве мая Беларусь\" iconДзеліцца ўражаньнямі ад учарашняга сьпэктаклю "Тутэйшыя" ў Купалаўскім тэатры: "Кульмінацыя у канцы п'есы над сцэнаю ўзьнімаецца бел-чырвона-белы сьцяг
Заля ўстае, І нечый голас крычыць: "Жыве Беларусь!", а яму ў адказ нібы рэхам магутнае трохразовае "Жыве! Жыве! Жыве!" І як хочацца,...

Інфармацыйная гадзіна \"Чым жыве мая Беларусь\" iconМы пра Вас ведаем I не забываем пра Вас! Мы захапляемся Вашiм гераiзмам ды Вашым змаганнем за лепшую Беларусь. Мы з Вамi! Жыве Беларусь!
Пасылаю вам прывітанне з Прагі. Я хачу, каб вы ведалі, што мы тут пра Вас ведаем I не забываем. Разам з Вамi веру ў хуткую перамогу!...

Інфармацыйная гадзіна \"Чым жыве мая Беларусь\" iconІнфармацыйная гадзіна "Сімвалы І сімволіка рб"
Мэты: 1 абагульніць І пашырыць веды дзяцей пра родны край, пра сімвалы сваёй краіны; 2 развіваць кемлівасць І дапытлівасць, уменне...

Інфармацыйная гадзіна \"Чым жыве мая Беларусь\" iconРэспублiкi Беларусь ад 28 мая 2003 г. N 39
Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 8 декабря 2006 г. №122 "Аб унясеннi змяненняў I дапаўненняў у пастанову...

Інфармацыйная гадзіна \"Чым жыве мая Беларусь\" iconТематика семинарских занятий по дисциплине Мая Радзіма Беларусь
Занятие Методыка выкладання прадмета “Мая Радзіма – Беларусь” у пачатковай школе

Інфармацыйная гадзіна \"Чым жыве мая Беларусь\" iconЖыве Беларусь

Інфармацыйная гадзіна \"Чым жыве мая Беларусь\" iconПриказ министерства здравоохранения республики беларусь 25 мая 2006 г. N 430 об утверждении прейскуранта на оказание стоматологических услуг
В соответствии с Указом Президента Республики Беларусь от 19 мая 1999 г. N 285 "О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов) в...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка